УДК 94(476)"1903/1904"+352(476)(091)"1903/1914"
ПАВЯТОВЫЯ УСТАНОВЫ ПА К1РАВАНН1 ЗЕМСКАЙ ГАСПАДАРКАЙ НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУС1 (1903-1911 гг.): СТРУКТУРА I ФУНКЦЫ1
А.Р. ЛУДЗ1Ч (Беларусш дзяржауны утвератэт, Мтск)
Разглядаюцца функцъи i структура павятовых устаноу па юравант земскай гаспадаркай у Вщеб-скай, Магшёускай i Мiнскай губернях на працягу 1903-1911 гг. Раскрываецца праблема ажыццяулення земскай рэформы i гкторыя стварэння земстх упрауленняу на тэрыторып Беларуа, асноуная задача яюх заключалася ва усебаковым развщщ i паляпшэнн гаспадарчага стану краю. На падставе анал1зу закана-даучых крытц i матэрыялау справаводства паказваецца кола паунамоцтвау павятовых устаноу па рэалi-зацып сацыяльнай, эканамiчнай i культурнай nалiтыкi на месцах. Ахарактарызаваны парадак фармiра-вання павятовых органау травання земскай гаспадаркай. Разглядаюцца структурная арган1зацыя i функ-цып павятовых камтэтау. Вызначаны асабовы склад i парадак дзейнасцi служачых павятовых упрау. Зроблены высновы, што павятовыя земсюя упрауленш у беларустх губернях уяулялi сабой асаблiвы тып адмШстрацыйных устаноу з элементамi мясцовага самаюравання, а парадак iх фармiравання засноувауся на непасрэдным nрызначэннi служачых, а не iх выбарнасцi.
Ключавыя словы: беларусюя губернИ, земская рэформа, астэма мясцовага юравання i саматра-вання, установы па краванн земскай гаспадаркай, павятовыя камiтэты, павятовыя управы.
Уводзшы. У 1903 г. у новых палггычных i сацыяльна-эканамiчных умовах на тэрыторьи Вщебскай, Магшёускай i Мшскай губерняу былi створаны губернсюя i павятовыя установы па юраванш земскай гаспадаркай. Гэтыя органы па сваiх функцыях мелi шмат агульнага з земствамi унутраных губерняу, але ктотна адрозшвалюя парадкам фармiравання i складам служачых. Праблема рэалiзацыi земскай рэформы на тэрыторыi Беларуа i дзейнасщ органау мясцовага самаюравання прыцягвала увагу даследчыкау, як пс-торыкау, так i юрыстау-прававедау, аднак у гiстарыяграфii так i не склалася адзiнага погляду на дзейнасць гэтых устаноу. Дарэвалюцыйны даследчык В.М. Грыбоусю акцэнтавау увагу на абмежаванай кампетэнцыи земскiх камiтэтау: «Земсюя камiтэты - некалькi вiдазмененыя распарадчыя камiтэты, надзеленыя боль-шымi паУнамоцтвамi i абавязкамЬ> [1, с. 121]. Сярод сучасных даследаванняу неабходна вылучыць працу В.П. Слабажанiна, якi характарызавау земскiя упрауленнi як «бюракратызаваныя органы мясцовага юра-вання» [2, с. 106]. Пытаннямi ажыццяулення земскай рэформы у Беларусi займаецца С.А. Талмачова [3]. Некаторыя аспекты мясцовага самаюравання знайшлi месца у працах, прысвечаных працэсам мадэршза-цыi, сацыяльна-эканамiчнай псторыи, сацыяльнай трансфармацыi грамадства. У сваёй манаграфп А.Г. Ка-ханоУскi сцвярджае, што расшская урадавая палiтыка пасля паустання 1863-1864 гг. была наюравана не на iнтэграцыю, а на сегрэгацыю i дыскрымiнацыю асобных груп насельнiцтва (яурэяу, палякау, каталiкоУ i iнш.) [4, с. 262-263]. Гэтая ак^чнасць аказала значны уплыу на ажыццяуленне земскай рэформы у бела-рускiх губернях. Н.С. Маторава адзначыла пазiтыуны вопыт функцыянавання гэтых устаноу, што дазволь ла ураду у 1911 г. перайсцi да увядзення выбарных земствау [5, с. 60]. Звестю аб структуры земскiх органау i iх асноуных паунамоцтвах прыведзены у даведачных зборнiках супрацоУнiкаУ Беларускага навукова-даследчага iнстытута дакументазнауства i архiунай справы [6]. У той жа час адсутшчаюць даследаваннi, яюя б у поунай ступенi ахарактарызавалi структурную арганiзацыю i функцыянаванне устаноу па справах земскай гаспадарю у межах павета. Мэта даследавання - раскрыць структуру i парадак функцыянавання павятовых устаноу па кiраваннi земскай гаспадаркай на тэрыторыi Беларусi у 1903-1911 гг.
Асноуная частка. Працэс рэалiзацыi земскай рэформы у беларусюм краi быу спрэчным i склада-ным пытаннем для расiйскага самадзяржауя, бо меу абмежаваны характар. На аснове «Палажэння аб зем-сюх губернскiх i павятовых установах» ад 1 студзеня 1864 г. стваралкя выбарныя земскiя установы. Па меркаванш тагачаснага мiнiстра унутраных спрау П. А. Валуева, яю 26 мая 1863 г. выстуту на пасяджэннi Дзяржаунага савета, земствы павiнны былi быць створаны ва усiх 44 губернях iмперыi [7, л. 31]. Аднак земсюя установы з'явiлiся толькi у 33 губернях, прычым не адначасова, а па меры падрыхтаванасцi, у тым парадку, якi вызначауся Мшстэрствам унутраных спрау. У гэты пералш не трапiлi многiя ускраiнныя гу-бернi, у тым лiку, беларусюя. У сувязi з пераводам заходшх губерняу на ваеннае становiшча i разгортван-нем паустання 1863-1864 гг., рэалiзацыя земскай рэформы стала праблематычнай. Вядома, што пасля паустання самадзяржауе не давярала мясцовым памешчыкам «польскага паходжання». Урад iмперыi адтэрмь навау увядзенне новых органау самаюравання, бо асцерагауся, што на выбарах атрымаюць перамогу мяс-цовыя дваране, а iх дзейнасць будзе наюравана насуперак дзяржаунаму курсу. Парадак выбарау у земскiя установы вызначауся маёмасным цэнзам, якi забяспечвау перавагу памеснага дваранства, што падкрэсль вала структура нацыянальнага складу вышэйшага саслоуя беларусюх губерняу пасля паустання 1863-1864 гг.: 77 264 спадчынных дваран (51,8%) прызнавалi роднай мовай беларускую, 49 024 (32,9%) - польскую,
17 486 (11,7%) - рускую [4, с. 194]. Вшенсю генерал-губернатар М.М. Мурауёу у сваёй справаздачы па гэтым пытанш адзначыу наступнае: «Выборное начало, положенное в основании земств, поставило бы хозяйственное управление краем в зависимость от враждебного дворянства, мелкой шляхты и городского сословия польского происхождения и римско-католического вероисповедания. Посему полагаю, что земские учреждения не могли быть введены в вверенном мне крае» [7, л. 31]. Тым больш, важна будзе адзна-чыць, што за стварэнне земствау на Беларус сярод мясцовага дваранства у 1860-я гг. не разгарнулася актыунай барацьбы, бо вышэйшае саслоуе краю было знясшена значнымi стратамi падчас паустання 18631864 г., а астатшя дваране былi больш заклапочаны захаваннем сваiх зямельных валоданняу, чым пытан-нямi мясцовага самакiравання.
У цэлым, раздробленае i неэфектыунае юраванне мясцовай гаспадаркай у заходнiх губернях пад-штурхоувала урадавыя колы да больш рашучых крокау у напрамку стварэння такiх грамадскiх органау самаюравання, якiя задаволiлi б земскiя патрэбы i вырашалi на месцах самыя разнастайныя пытаннi. Ня-рэдка у беларусюм краi адна i тая ж галша земскай гаспадаркi знаходзшася у кампетэнцыi розных адмш-страцыйных устаноу, што дзейнiчалi незалежна i нiчым не былi звязаныя, акрамя асобы старшынi: губер-натара, павятовага прадвадзщеля дваранства i г. д. Напрыклад, лякарнi знаходзiлiся пад кiраунiцтвам загада грамадскага догляду, а сельскiя лякарш - урачэбнага аддзела павятовага распарадчага камiтэта. Дзейнасць павятовых распарадчых камггэтау, створаных у 1874 г., трапша пад асаблiвую крытыку: «Гэтыя установы складалiся з чыноУнiкаУ (павятовы спраушк, гарадскi галава, неад'емны член павятовай сялянскай прысут-насцi i шш.), якiя валодалi сваiмi непасрэднымi абавязкам^ а удзел у земскай працы быу для iх лiшнiм цяжарам, што не давау магчымасцi паглыбщца у патрэбы краю... Земскай службе неабходны агенты, якiя ведаюць мясцовыя патрэбы, асабiста зацiкауленыя у паспяховым iх задавальненнi, аб'яднаныя iдэяй гра-мадскай службы, злучанай з пачуццём адказнасщ перад колам асоб, яшя выказалi яму давер» [1, с. 122-123]. Адсутнiчалi адзшыя выканаучыя органы, а шшыя, калi i юнавал^ то выключна на паперы, а iх абавязкi выконвалi палiцэйскiя органы [7, л. 42]. Адзшы станоучы бок такой мясцовай дэцэнтралiзацыi заключауся у яго адноснай «дешевизне», бо утрыманне земствау ва унутраных губернях каштавала значных сродкау. Тым больш, удалы вопыт правядзення гарадской рэформы у Беларусi служыу пазiтыуным прыкладам i сказвауся на карысць рэалiзацыi земскай рэформы.
Адным з шщыятарау увядзення земскiх устаноу у заходшх губернях быу мiнiстр унутраных спрау 1.Л. Гарамыкiн. Арганiзацыя кiравання земскай гаспадаркай на прадугледжаных прынцыпах, на думку мь нiстра, адкрыла б для «русюх» людзей у Заходшм краi магчымасць паступаць на службу на пасады стар-шынi i членау упрау i тым самым заахвочвала iх да набыцця зямельнай маёмасщ i аседлага пражывання у сваiх маёнтках [7, л. 126зв.]. Увядзенне земствау падштурхнула б актыуную частку мясцовай грамадскасцi да удзелу у самакiраваннi. Павелiчэнне колькасцi землеуладальшкау праваслаунага веравызнання у бела-русюх губернях стала сiгналам для пачатку рэалiзацыi земскай рэформы (таблiца).
Таблща. - Канфесшная прыналежнась землеуладальшкау у 5 беларусюх губернях, 1902 г. [7, л. 168].
Губерня Праваслауныя Каталш Лютэране Яурэ1 1нш. Усяго
Вшенская 1929 17,1% 8983 79,7% 61 0,54% 91 0,8% 206 1,8% 11270
Гродзенская 1279 45,1% 1450 51,2% 54 1,9% 28 0,9% 21 0,7% 2832
В1цебская 6125 69,9% 2564 27,6% 504 5,4% 48 0,5% - 9281
Мшская 8689 63,8% 4551 33,4% 97 0,7% 161 1,1% 101 0,7% 13599
Маг1лёуская 11233 77,8% 2722 18,8% 163 1,1% 314 2,1% 1 0,01 14432
1.Л. Гарамыкш на аснове перапiсак з мясцовымi губернатарамi склау праект з некаторымi адрознен-нямi ад Палажэння 1890 г. Згодна з iм, па-першае, распарадчыя земскiя органы (павятов^1я сходы) не ства-ралiся, па-другое, старшыня i члены выканаучых органау (упрау) прызначалюя урадам без улiку маёмас-нага цэнзу [7, л. 76зв.]. Непасрэднае кiраунiцтва гаспадарчымi справамi павшна быць узложана на выка-научыя органы, у складзе якiх служылi б прызначаныя чыноУнiкi. Мiнiстр прапанавау стварыць толькi губернскiя земскiя сходы i управы, якiя б кiравалi гаспадарчай часткай губернi i асобных паветау. Спецыяльныя ж земскiя установы для паветау не прадугледжвалкя [1, с. 118]. Тым самым адзшкай самакь равання земскай сiстэмы павшна быць губерня, а не павет, як гэта было ва унутраных губернях iмперыi.
Нягледзячы на тое, што 31 мая 1899 г. Дзяржауны савет указау прыстутць да ажыццяулення рэформы па праекце 1.Л. Гарамыкiна, ён так i не быу рэалiзаваны з-за пазщьи С.Ю. Вiтэ, якi выстуту супраць распаусюджвання органау самакiравання, што магло стаць пагрозай самадзяржаую [7, л. 78]. Тым не менш, Мкалай II даручыу наступнаму мшютру унутраных спрау, Д.С. Сiпягiну, працягнуць распрацоуку праекта. Мiнiстр унёс свае карэктывы, паколькi лiчыу неабходным для юравання земскай гаспадаркай у няземсюх губернях стварыць сiстэму бюракрат^гчных органау, яюя б утрымлiвалi у сабе i грамадскi элемент. Д.С. Сь пягiн прапанавау уключыць у склад губернсюх i павятовых органау i галосных як прадстаУнiкоУ мясцовага насельнщтва, даць iм пэуную самастойнасць у вырашэнш значнага кола пытанняу гаспадарю краю [1, с. 118].
Асноунае юраванне земскай гаспадаркай будзе засяроджана у губернскiм цэнтры, што дазволщь замаца-ваць уладу начальшка губернi i цэнтральнай адмiнiстрацыi над земскiмi установамi. Для земскiх губерняу цэнтральнай Расii была характэрна значная самастойнасць павятовых устаноу ад губернсюх. Аднак на захадзе самадзяржауе iмкнулася прытрымлiвацца прынцыпу цэнтралiзаванага кiравання мясцовай гаспадаркай, але, у той жа час, прымалкя да увап пры распрацоуцы тых цi шшых мерапрыемствау i асаблiвасцi эканамiчнага развщця асобных паветау. Такiм чынам, урад iмкнууся захаваць аднастайнасць земскай гас-падаркi губернi, таму дзейнiчаць павятовыя упрауленнi павiнны былi па адным плане i адной сiстэме.
Забойства Д.С. Сшяпна у красавiку 1902 г. затрымала ажыццяуленне праекта. Новы юраушк Мшь стэрства унутраных спрау, В.К. фон Плеве, некалькi перапрацавау праект папярэднiка, выступiушы за па-ступовае, а не адначасовае увядзенне земскiх упрауленняу у Заходнiм краь 2 красавiка 1903 г. Мкалаем II было зацверджана «Палажэнне аб юраванш земскай гаспадаркай у губернях Вшенскай, Вiцебскай, Валын-скай, Гродзенскай, Юеускай, Ковенскай, Магiлёускай, Мiнскай i Падольскай» [8, с. 334]. Згодна з Палажэн-нем, земскiя упрауленш у пералiчаных губернях беларускага краю узялi на сябе функцыi камiсiй народнага харчавання, загадау грамадскага догляду i прысутнасцей па земскай гаспадарцы [8, с. 334]. Аднак Палажэнне устутла у сiлу толью у Вiцебскай, Мiнскай i Магшёускай губернях, а наконт астатнiх губерняу мшстр павiнен быу звяртацца да урада ва устаноуленым парадку [5, с. 56]. Неабходна адзначыць, што на Вшенскую, Гродзенскую i Ковенскую губернi Палажэнне ад 2 красавка 1903 г. так i не атрымала свайго распаусюджвання, таму парадак юравання мясцовай гаспадаркай там застауся без змен.
Для кiравання земскай гаспадаркай у трох беларусюх губернях былi заснаваны губернскiя i павятовыя камиэты i земскiя управы [8, с. 339]. Згодна з артыкулам 2 Палажэння пералiк функцый упрауленняу па справах земскай гаспадарю за некаторымi абмежаваннямi быу аналапчны таму, што i у земсюх выбар-ных органах расiйскiх губерняу. Да групы гаспадарчых задач адносшася вырашэнне фiнансавых пытанняу: загадванне мясцовымi грашовымi i натуральнымi земскiмi павшнасцям^ капiталамi i нерухомай маёмас-цю. Упрауленш абавязаны былi наглядаць за станам шляхоу зносiн (дарог, прыстаней i г.д.), сродкау сувязi (паштовых гасцiнцау, тэлеграфных i тэлефонных лшш). Яны павiнны былi спрыяць развщцю мясцовай сельскай гаспадаркi, гандлю, прамысловасщ, а таксама арганiзоуваць абарону палёу, лугоу i лясоу ад шкодных насякомых i жывёл, весцi барацьбу з драпежшкамь Ветэрынарная справа прадугледжвала пры-няцце мер па прадухшенш i спыненнi эпiдэмiй. Акрамя таго, упрауленням па справах земскай гаспадарю было перададзена губернскае страхаванне маёмасщ. У сацыяльнай сферы упрауленнi па справах земскай гаспадарю павiнны былi клапацiцца аб забеспячэнш насельнiцтва харчаваннем, утрыманш медыцынскiх устаноу у павеце, паляпшэнш санiтарных умоу у населеных пунктах, весцi «догляд бедных, невылечна хворых i вар'ятау, а таксама арот i калечаных» [8, с. 338-339]. Да гэтай групы функцый можна аднесщ абавязм па папярэджанш i тушэннi пажарау. Таксама упрауленш абавязаны былi клапацiцца аб развщщ пачатковай i прафесiйнай адукацыi, навучальных устаноу, якiя утрымлiвалiся за кошт земскага збору. У законе дакладна агаворвалася, што да гэтых навучальных устаноу ставшся пачатковыя школы, падведам-ныя Мiнiстэрству народнай асветы, царкоуна-прыходсюя школы i школы граматы, прафесшныя вучылiш-чы [8, с. 339]. Земствы мелi права вызначаць грашовыя зборы на патрэбы мясцовай гаспадарю i хадатай-нiчаць перад адмшстрацыяй аб iх задавальненнi. У цэлым, змест дадзенага артыкула амаль цалкам адпавя-дау арт. 2 Палажэння аб губернсюх i павятовых земсюх установах 1890 г., якое дзейшчала для земскiх губерняу iмперыi. Урад вырашыу не абмяжоуваць кола паунамоцтвау, бо галоунай задачай дадзенага пера-утварэння з'яулялася упарадкаванне земскай гаспадарю ва ускраiнных губернях. Такiм чынам, упрауленш па справах земскай гаспадарю па свайму функцыяналу валодалi тым жа колам паунамоцтвау, што i выбар-ныя земствы унутрырасiйскiх губерняу.
Сютэма павятовых упраленняу па юраванш земскай гаспадаркай складалася з двух галш - распа-радчай i выканаучай. Распарадчая улада належала павятовым камiтэтам на чале з павятовым прадвадзiце-лем дваранства. Апроч мясцовага юраушка дваранства, у яго склад уваходзш галава павятовага горада, усе земсюя начальнiкi, падаткавы iнспектар, павятовы спраунiк, прадстаунiк ад ведамства земляробства i дзяржауных маёмасцей, неад'емны член павятовай управы па справах земскай гаспадарю, земсюя галос-ныя i валасныя старшынi (2 - 5 чал.) па прызначэнш губернатара [8, с. 341].
Пры стварэнш павятовых кампэтау асоба павятовага спраунiка у iх складзе выклiкала спрэчкi. Да увядзення земскiх органау спраунiк адзшаасобна кiравау працай павятовага распадарчага кампэта -органа, якому налажала загадванне гаспадарчымi справамi, раскладкай земскiх павшнасцей. Аднак у складзе павятовага камиэту спраунiк стау выканальнiкам даручэнняу губернскай адмiнiстрацыi, а таму i не валодау значнай самастойнасцю у вырашэннi гаспадарчых спрау павета [7, л. 107].
У склад павятовых камиэтау увайшлi два земскiх галосных, якiя выбiралiся на тры гады. !х наяу-насць у складзе камиэта вызначала за земскiмi упрауленнямi пэуную долю самастойнасцi. Галоснымi маг-лi выступаць асобы, якiя пастаянна пражываюць у павеце i валодаюць нерухомай маёмасцю, абкладзенай земскiм зборам [8, с. 340]. За выключэннем прагонных грошай для раз'ездау, земсмя галосныя свае аба-вязкi выконвалi бясплатна i не прыраУноУвалiся да статусу дзяржауных чыноушкау. На пасады iх прызна-чау мiнiстр унутраных спрау са сшсу кандыдатау, прадстауленых губернатарам i павятовым прадвадзiце-лем дваранства. Перавага таюх служачых заключалася у iх iнфармаванасцi: пражываючы у павеце i вало-
даючы маёмасцю, яны маглi паведамляць губернатару, мiнiстру унутраных спрау, губернскаму i павято-ваму каштэту больш дакладныя звесткi аб стане мясцовай гаспадарю, чым дзяржауныя служачыя. Таму iх удзел у працы павятовых камiтэтау быу проста неабходны. Наяунасць нават аднаго галоснага давала маг-чымасць плённа праводзiць пасяджэнне камiтэта, бо прынятыя рашэннi грунтавалюя не толькi на лiчбах, а пераважна на звестках гэтых асоб. Таму галосныя мелi права голасу на пасяджэннях i не маглi быць адхiлены ад выканання сваiх абавязкау да заканчэння трохгадовага тэрмшу, акрамя рэдкiх выключэнняу.
З шшага боку, пазiцыя галосных у складзе павятовага камггэта была даволi хкткай па прычыне колькаснай перавагi чыноушкау. Закон дапусцiу iх у земсюя упрауленнi як мясцовых прадстаУнiкоу, хоць i у выглядзе галосных па прызначэнш, але, з аднаго боку, паралiзавау гэтым iх значэнне у камiтэце, а з другога, - адбiвау у iх жаданне увогуле прымаць удзел у пасяджэннях распарадчага органа. Гэта было абумоулена тым, што шматлiкi склад дзяржауных служачых у камiтэце, нават пры няяуцы некаторых з iх, заусёды забяспечвау перавагу iх меркавання над думкай галосных. Пры жаданш адстойваць сваю пазщыю, галосныя заусёды заставалiся у меншасцi. «Зразумела, земскiя галосныя не валодалi тымi магчымасцямi, якiя былi у сапраудных земцау. Карэннае насельнщтва адносiцца да iх з недаверам, таму што народ iх не вы^рау. Правамi грамадзянскай службы яны не валодаюць. Пры такiх абставшах адзiная выгада для галосных - магчымасць у далейшым трашць у склад управы, а для гэтага неабходна адпаведная праца» [1, с. 124].
Галоунай задачай, якую выконвалi павятовыя камiтэты як распарадчыя органы, з'яулялася правя-дзенне папярэдняга абмеркавання актуальных пытанняу земскай гаспадаркь Функцыi камiтэтау заключа-лiся у разглядзе каштарысу выдаткау па павеце на будучы год, памерау натуральных павшнасцей. Для губернскага камiтэта па справах земскай гаспадарю павятовыя камиэты павiнны былi прад'явiць звесткi аб пераводзе натуральных падаткау у грашовыя, планах работ па абслугоУваннi шляхоу зносiн, уладкаван-нi прыстаней, дазволах на правядзенне рынкау, таргоу i ярмарак, аб устанауленнi коштау на розныя тавары i паслугi [5, с. 58]. Апроч гэтых абавязкау, па волi губернатара цi губернскага кампэта павятовыя упрау-леннi маглi папярэдне абмяркоуваць i iншыя пытанш. На абмеркаванне губернскага камiтэта яны маглi прадстауляць асобныя пытаннi i хадатайнiцтвы, якiя тычылiся мясцовых патрэб.
На пасяджэнш павятовы камiтэт па справах земскай гаспадарю збiрауся раз у год, звычайна не пазней 1 жшуня. У выпадку узшкнення важных i неадкладных пытанняу па шщыятыве губернатара цi губернскага камиэта па справах земскай гаспадаркi пасяджэнш склшалкя у надзвычайным парадку. Для пачатку працы пасяджэння неабходна была прысутнасць не менш чым 7 членау, у тым лшу адзш галосны i адзiн валасны старшыня [8, с. 346]. Акрамя членау кампэту, для разгляду асобных пытанняу з правам дарадчага голасу маглi Удзельнiчаць наступныя служачыя: па справах духоунага ведамства i народнай аду-кацыi - iнспектар народных вучылшч i павятовы наглядчык царкоУнапрыходскiх школ; па вайсковых справах - прадстаушк ад камандавання ваеннай акругi; па справах шляхоу зносш - прадстаушк адпавед-нага ведамства; па ветэрынарнай частцы - павятовы ветэрынар; па пытаннях медыцынскага абслугоування -павятовы урач цi хтосьщ з мясцовых урачоу [8, с. 341]. Старшыня павятовага камиэту таксама меу права запрашаць на пасяджэнш шшых асоб. Усе прынятыя рашэнш запiсвалiся у журнал i падшсвалкя старшы-нёй i членамi камиэту, а на працягу двухтыднёвага тэрм^ прадстаулялiся у губернскi камiтэт.
Са сказанага вышэй можна зрабiць выснову, што павятовыя камiтэты па справах земскай гаспадарю на акрэсленай тэрыторыi Беларусi былi пазбаулены самастойнасцi у вырашэннi разнастайных пытанняу [3, с. 21]. Яны знаходзшся у падпарадкаванш губернскаму камiтэту, па прычыне чаго упрауленне земскай гаспадаркай беларускiх губерняу уяуляла сабой адзiную сiстэму, мела адзшы план свайго развiцця. Гэтыя павятовыя органы з'яулялiся падрыхтоучым звяном у справе складання будучых выдаткау i раскладау натуральных земскiх павшнасцей, яюя затым абмяркоУвалiся на пасяджэннях у губернсюм цэнтры. У сшу сваёй абмежаванасцi, па ацэнках тагачасных даследчыкау, «павятовы камiтэт па складу уяуляу сабою нешта сярэдняе памiж ацэначнымi камiсiямi цi павятовымi з'ездамЬ> [1, с. 122]. Яны з'яулялюя дарадчымi Установамi, што азначае - мелi функцыю толькi папярэдняй распрацоую пытанняу.
Выканаучымi органамi у структуры земсюх упрауленняу б^Iлi павятов^1я управы, кампетэнцыяй якiх з'яулялася вырашэнне уах спрау мясцовай гаспадаркi. На чале павятовай управы стаяу мясцовы прадва-дзiцель дваранства. У яе склад таксама уваходзш павятовы спраунiк, падаткавы iнспектар, 2-3 земскiя галосныя ад павета, неад'емны член ад губернскай управы, а таксама спецыялкты розных галш, кшталту, iнжынера, майстра, урача i г.д. [8, с. 342]. Павятовыя управы збiралiся на пасяджэнш штотыднёва, а пры надзвычайных абставшах - i часцей.
Старшынёй управы з'яуляуся мясцовы прадвадзiцель дваранства. Аднак арт. 52 Палажэння 1903 г. устанаулiвау, што агульнае кiраунiцтва i кантроль над павятовымi управамi ускладаецца на губернскiя управы [8, с. 346]. Кандыдаты на пасаду старшыш i членау павятовай земскай управы прызначалкя губернскай управай, якая магла i звальняць асоб. Павятовы спраушк, падаткавы iнспектар мелi абавязкам дапамагаць старшыш за наглядам гаспадарчага станау павета. Старшыш управы належала права агульнага нагляду за правшьнасцю вырашэння спрау ва управе. Арт. 55 Палажэння устаноулена, што старшыня мог адмянщь нават тое рашэнне членау управы, за якое прагаласавала абсалютная большасць, калi яно супярэ-чыла закону [8, с. 347]. У таюм выпадку рашэнне адпраулялася на абмеркаванне спачатку у губернскую управу, а яна, у сваю чаргу, адпрауляла справу на разгляд у губернсю камiтэт.
Асаблiва важную ролю у працы павятовых упрау адыгрывау неад'емны член, на якога было ускла-дзена выкананне даручэнняу павятовай управы. Ён прызначауся губернатарам з лшу асоб, якiя пражывалi на тэрыторыi павета i валодалi нерухомай маёмасцю [8, с. 342]. Пажадана, кандыдат на пасаду павшен быу мець досвед дзяржаунай службы у павеце, што дазваляла яму валодаць шфармацыяй аб мясцовасцi. У выпадку хваробы цi адсутнасцi старшыш яму даручалася весцi пасяджэнне управы. Ён быу абавязаны па даручэнш губернскай i павятовай упрау наведваць аб'екты, каб асабiста пераканацца у iх гаспадарчым стане: аб'езд лячэбнщ i арыштанцкiх дамоу, агляд дарог i прыдарожных пабудоу, iнспектаванне розных устаноу, вырашэнне пытанняу аб падводнай павшнасщ i паромных пераправах - няпоуны пералiк непасрэдных абавязкау неад'емнага члена. Напрыклад, з сакавiка 1903 па сакавш 1904 г. неад'емны член Полацкай управы здзейсшу 12 паездак агульнай працягласцю 1081 вярста, неад'емны член Лепельскай управы - 9 аб'ез-дау [9, лл. 21, 49]. Аб кожнай паездцы iм складвалася справаздача, якая затым заслухоувалася ва управе. Астатшя члены управы (iнжынеры, майстры, тэхнш) павiнны былi аказваць дапамогу падчас раз'ездау па павеце. Усе заувап i недахопы у далейшым павшны былi быць даведзены управе на блiжэйшым пасяджэн-нi [9, л. 81]. Неад'емны член складау усе даклады па справах управы, збiрау статыстычныя звесткi аб стане земскай гаспадарю, якiя затым накiроУвалiся на абмеркаванне у павятовую управу. Напрыклад, неад'емны член Вщебскай павятовай управы за 1903 г. сабрау статыстыку аб ураджаях, коштах на прадукты харча-вання, колькасцi занятых на грамадсих работах, вёу спiсы святароу i народных настаунiкау [9, л. 83]. Неад-менны член мравау справаводствам канцылярыi, якая складалася з 2-3 тсарау. Канцылярыя павiнна была весщ дакументазварот управы, фiнансавую дакументацыю [6, с. 237]. Як бачна, на дадзеных асоб выпадала значная нагрузка у выглядзе шматлiкiх паунамоцтвау i абавязкау. Акрамя гэта, варта дадаць, што яны таксама уваходзш у склад iншых павятовых устаноу, а таму павiнны былi знаходзщь нямала часу для удзелу у iх пасяджэннях. У прыватнасцi, вясною, падчас ваеннага прызыву, неад'емны член працавау у складзе павятовай прысутнасщ па воiнскай павiннасцi, што не дазваляла яму у гэты перыяд вырашаць бягучыя справы управы [10, с. 12].
Павятовая управа для працы павятовага кампэта i губернскай управы збiрала неабходныя звесткi па разнастайных пытаннях, вяла падрыхтоуку дакладау [9, л. 20]. Справы, ятя паступалi у павятовую управу, напрыклад, грашовыя асiгнаваннi, выкананне даручэнняу губернскай управы, разгляд пастушу-шых хадатайнiцтвау i заяу, вырашэнне гаспадарчых пытанняу, - разглядалюя i абмяркоУвалiся на пасяджэннях управы калепяльна усiмi членами Пры роУнасцi галасоу прымалася тое рашэнне, за якое выступу краушк. Варта указаць, на пасяджэннях была неабавязковай наяунасць усiх членау павятовай управы, нарада мела адбыцца i пры меншай колькасцi служачых, а пералiчаныя вышэй бягучыя пытаннi звычайна вырашалiся без удзелу галосных. Гэта пацвярджае вытрымка са справаздачы Полацкай управы: «У 1903 г. у пасяджэннях пераважна Удзельнiчалi тыя, хто пражывау у павятовым цэнтры (неад'емны член, спраутк, падатковы iнспектар)» [9, л. 81]. Напрыклад, на сходзе Аршанскай павятовай управы 1 чэрвеня 1904 г. прысуттчала 5 членау (неадменны член у якасщ старшыт, падатковы шспектар, павятовы спраунiк, 2 земсшх галосных), 8 чэрвеня - тольк 3 (неадменны член, падатковы шспектар i земскi галосны), 15 чэрвеня - 4 (старшыня i 3 члена) [11, лл. 7-8зв., 12, 35зв.-36]. Павятовыя управы Мшскай губернi у 1905 г. паведамш, што з 414 пасяджэнняу за мiнулы год (1904 г.), земсшя галосныя прынялi удзел тольк у 56 з iх [10, с. 13]. Аднак прысутнасць земсшх галосных была неабходна пры галасавант i абмеркаваннi больш важных пытанняу: складанн гадавога бюджэту, правядзеннi таргоу для падрадчыкау, урэгуляваннi падводнай павшнасщ, адкрыцщ новых школ, лякарняу, паштова-телеграфных станцый i iнш. [9, л. 81]. Дру-гасныя пытан^: удакладненне дадатковых звестак, адказ на запыты дзяржауных устаноу - вырашалкя асабiста неад'емным членам з дазволу старшын1
Павятовыя управы як выканаучыя органы улады вырашалi шматлiкiя задачы па непасрэдным кiра-ваннi усiмi галiнамi павятовай гаспадаркi. Яны складалi пералiк пытанняу для разгляду на пасяджэннях павятовага камиэта, выконвалi даручэнн губернскай управы, якая, у сваю чаргу, кантралявала iх дзей-насць [8, с. 346]. У галше будаунщтва i паляпшэння iнфраструктуры управы складалi бюджэт на будаунi-чыя матэрыялы i работы, вялi кантроль за iх ходам, назiралi за станам дарог, прыдарожных пабудоу, прыстаней, перапрау, правяралi справаздачы за усе будаунiчыя работы [11, лл. 5-10]. Для паляпшэння якасц працы пошты служачыя павятовых упрау назiралi за добраупарадкаваннем паштова-тэлеграфных станцый, выбiралi месцы для iх пабудовы, выдавалi дазвол на карыстанне земскiмi коньмi для праезду у межах павета [11, лл. 34-36, 38зв.].
Вялiкiя намаины прыкладвалiся i да паляпшэння народнай адукацыи. Менавiта павятовая управа адказвала за будаунiцтва i рамонт школ, хадатай^чала аб адкрыццi новых устаноу адукацыи, забяспечвала школы iнвентаром i падручнiкамi, асiгнавала грашовыя сумы на народныя вучылiшчы i царкоУнапрыходскiя школы, вяла нагляд за гаспадарчым станам школ i брала на сябе мнопя iншыя клопаты народнай асветы [6, с. 236]. З 1907 г. павятовыя управы узялi курс на пашырэнне сетк1 народных вучылшч. Напрыклад, у 6 паве-тах Вщебскай губерн за пер^гяд 1907-1910 гг. было адкрыта 350 навучальных устаноу, а земскае аагнаванне за 1903-1910 гг. вырасла з 42 410 руб. да 198 685 руб. [12, с. 36, 39].
Земсюя управы брата на сябе апеку над гарадскiмi i сельскiмi лякарнямi, шпiталямi, абавязалiся кла-пацщца аб iнвалiдах, састарэлых, душэунахворых. З шщыятывы упрау адкрывалiся i рамантавалюя баль-нiцы, амбулаторыi, фельдшарска-акушэрскiя пункты [6, с. 236]. Для недапушчэння i спынення эпiдэмiй управы пашыралi штат медыцынскiх работнiкау, закупалi дадатковыя медыкаменты [12, с. 5]. Для губернскай управы па справах земскай гаспадарю павятовыя земскiя управы складалi i падавалi справа-здачу аб дзейнасщ медыцынскiх устаноу. Для развщця i паляпшэння ветэрынарнай справы павятовыя управы займалюя адкрыццём ветэрынарных пунктау, вызначалi iх колькасць i месца знаходжання; бралi пад кантроль апрацоуку, захоуванне i продаж прадуктау жывёлагадоул^ прымалi меры для прадухiлення захворванняу сярод жывёлы [6, с. 236]. Для павелiчэння якасцi медыцынскага абслугоування i абмерка-вання самых розных пытанняу мясцовай медыцыны управы арганiзавалi сходы урачоу i медыцынскiх супрацоушкау. Гэтыя сходы складалi iнструкцыi для урачэбнага персаналу, устанаулiвалi планы па ба-рацьбе з эпiдэмiялагiчнымi захворванням^ складалi карткавую рэгiстрацыю для хворых, што дазваляла больш дакладна разумець прычыны эпiдэмiй. Яшчэ адным наюрункам працы сходау урачоу стала адкрыц-цё павятова-санiтарных саветау i саштарных аддзелау, што палепшыла стан медыцыны [12, с. 5]. Пераль чаныя мерапрыемствы павятовых упрау у Вщебскай губернi дазволiлi за перыяд 1903-1910 гг. павялiчыць колькасць урачоу са 165 да 256, урачэбных пунткау - з 22 да 50, амбулаторных наведванняу - з 358 104 да 608 533 [12, с. 7-8].
Па справах вошскай сферы земсюм управам належалi функцыи размяшчэння, забеспячэння харча-ваннем i абмундзiраваннем апалчэнцау, а таксама адпраука iх на прызыуныя пункты, пастаука у войска коней. У страхавой сферы земскiмi управамi падбiралiся агенты па страхаванш пабудоу i маёмасщ, складанню актау аб пажарах, правярцы стахавых ведамасцей i iнш. [6, с. 236].
Каштарыс штогоднiх расходау павятовых упрау па земскай гаспадарцы дае магчымасць прааналь заваць асноуныя накiрункi дзейнасцi гэтых устаноу. У прадмет расходау Аршанскай управы у 1904 г. ува-ходзiлi: па дарожнай частцы (22 857 руб.), утрыманне мясцовага штату служачых (10 771 руб. 33 кап.), медыцынскае абслугоуванне (21 490 руб. 68 кап.), ветэрынарная частка (1 917 руб. 28 кап.), этапная павш-насць (205 руб.), фшансаванне царквы (7 914 руб. 59 кап.), шшыя расходы (395 руб.) [12, лл. 13зв. - 19зв.]. Усяго - 70 844 руб. У далейшым прадоужыуся рост выдаткаванняу на патрэбы земскай гаспадаркi, якiя на наступны год 1905 г. склалi ужо 113 869 руб. 9 кап. [11, лл. 13зв. - 19зв.].
Фактычна, павятовыя управы валодалi кампетэнцыяй, падобнай да выканаучых земсшх органау унут-раных губерняу. З прыведзенага пералiку функцый павятовых упрау можна канстатаваць, што яе дзейнасць пераважна выражалася у выкананнi даручэнняу губернскай управы па прадстауленнi разнастайных звестак i даных для абмеркавання i вырашэння пытанняу земскай гаспадарш. У ташх умовах i павятовыя выканачауныя органы не павiнны быт валодаць той незалежнасцю, якая прадстаулялася павятовым управам земских губерняу [7, л. 107]. Напрыклад, павятовы прадвадзщель дваранства i галосныя прымалi удзел у нарадах губернскай управы i мелi права галасаваць па спрэчных пытаннях прыняцця справаздачы цi разгляду скаргау на сваю ж дзейнасць. Тым самым, такое становiшча павятовых служачых мела значнае супярэчанне, што сведчыла аб недасканаласцi арганiзацыi павятовых упрау.
Кажучы пра дзейнасць упрау, неабходна адзначыць, што iх самастойнасць была абмежавана арт. 53 Палажэння 2 красавша 1903 г., у сшу якой яны павiнны былi дзейнiчаць толькi пад наглядам i па указаннях губернскай управы [9, с. 346]. Яна разглядала справаздачы павятовых органау, абмярковаула скаргi на дзеянш яе служачых. Гадавыя каштарысы складау павятовы камiтэт i часам яны не адпавядалi надзеям павятовых упрау, што iмi распараджалiся. Напрыклад, 11 верасня 1906 г. рэчыцю павятовы прадвадзщель дваранства М.М. Розэн хадатайшчау перад губернскiм кампэтам аб прадстауленнi павятовай управе 457 руб. 30 кап. для выплаты пазык па выдатках на канцылярсюя патрэбы за 1905 г. Старшыня указау, што такiя незапланаваныя расходы былi выклiканы неабходнасцю пашырэння штату тсарау канцылярыi па пры-чыне павелiчэння колькасцi спрау [13, с. 113]. Аднак камiтэт большасцю галасоу адхiлiу хадатайнiцтва рэчыцкай управы. Гэты выпадак сведчыць, што управа не у поунай ступенi ведала, якiмi сродкамi валодае, што толькi аграшчвала яе кола паунамоцтвау. Такi кантроль з боку губернсюх упрауленняу пазбауляу служачых павятовых органау самастойнасцi у дзеяннях, iнiцыятывы. У справаздачы Лепельскай павятовай управы за 1904 г. было указана, што дзеянш яе служачых час ад часу выглядаюць непрадуманым^ так як не хапае неабходных шструкцый, яюя згодна з арт. 6 Палажэння павшны зыходзщь з боку МУС i губерн-скай управы [9, л. 49зв.].
Размеркаванне спрау памiж членамi управы далёка не заусёды выглядала рацыянальным i раунамер-ным, асаблiва у сувязi з тым, што служачыя, акрамя непасрэдных абавязкау, займалi шэраг пасад у шшых мясцовых установах. У вышку складвалася становiшча, калi вырашэнне спрау мясцовай для членау павятовых упрау гаспадаркi адыходзша на другi план. Гэта з'яулялася недахопам функцыянавання павятовых упрауленняу, бо земская справа была защкаулена у пастаянным развiццi i спецыялiстах, яюя будуць пра-цаваць у неабходным напрамку. Для iлюстрацыi вышэйсказанага можна прывесщ вытрымку са справаздачы Мшскай губернскай управы за 1904 г.: «У склад управы уваходзяць 1 старшыня i 5 членау. Здавалася б,
пры такой колькасц членау справы управы маглi быць размеркаваны так, каб нхто не быу абцяжараны празмернай працай. Аднак насамрэч, вядзенне справаводства, а таксама краванне земскай гаспадаркай у большасц выпадкау засяроджана у руках неад'емнага члена. Астатня члены управы так абцяжараны сваiмi непасрэднымi абавязкам^ што пры усiм жаданнi не маюць фiзiчнай магчымасцi знайсцi шмат часу справам управы. Кожны з земсшх галосных таксама мае акрэсленую працу, i таму яны могуць выдзелiць для земскiх спрау стольк часу, колькi дазволiць iм уласны занятак» [10, с. 12].
Палажэнне 2 красавка 1903 г. з'яуляуся спробай палепшыць старую сiстэму земска-гаспадарчага кiравання без правядзення карэннай рэформы. Праект прадугледжвау толькi частковыя змены у кiраваннi мясцовай гаспадаркай. Называючы такi тып кiравання земскiм, закон надзялiу упрауленнi па кiраваннi земскай гаспадаркай усiмi правамi i абавязкамi устаноу, якiя функцыянавалi ва унутраных губернях. Аднак характар дзейнасцi тамх устаноу быу цалкам адмiнiстратыуны. Граф Г.! Дорэр назвау Палажэнне 2 красавка 1903 г. «тыповым узорам бюракратычнай установы, зборам чыноункау, апранутых у адзенне земствау» [3, с. 21]. З шшага боку, у параунаннi з iснуючымi раней установамi земскiя упрауленнi валодалi значнай перавагай. Створаныя упрауленнi былi здольныя вырашыць многiя мясцовыя праблемы, а iх функ-цыянаванне стала перадумовай да увядзення паунавартасных земствау, у поунай ступенi адпаведным шта-рэсам грамадскасцi краю. Губернскiя i павятовыя установы па кiраваннi земскай гаспадаркай былi лквща-ваны указам Сената «Аб распаусюджваннi дзеяння Палажэння аб земсшх установах на Вщебскую, Валын-скую, Кiеускую, Мiнскую, Магшёускую, i Падольскую губернi» ад 14 сакавка 1911 г. [14, с. 173]. Усе справы перадавалi выканаучым i распарадчым органам выбарных земствау - павятовым земскiм сходам i управам.
Заключэнне. Такiм чынам, у вынку стварэння земскiх камiтэтау i упрау па Палажэннi 1903 г. на тэрыторыi Беларусi пачала функцыянаваць асаблiвая сiстэма кiравання земскай гаспадаркай, але земскае самакраванне тут яшчэ не уводзшася. Калi у расшс^х губернях iснавалi выбарныя земскiя сходы i управы, то у Вщебскай, Магiлёускай i Мiнскай губернях на аснове прызначэння штату служачых дзейнiчалi павятовыя камiтэты i управы. ^ паунамоцтвы былi амаль щэнтычнымь Гэтыя органы мелi як элементы сама-кiравання, так i бюракратычны пачатак. Важнай асаблiвасцю функцыянавання на павятовым узроун гэтых земскiх устаноу заключалася у тым, што на тэрыторыi Беларусi служачыя павятовых камиэтау i упрау прызначалiся мiнiстрам унутраных спрау па рэкамендацыи губернатарау i прадвадзiцеляу дваранства, а не вы^ралкя. Павятовыя установы па справах земскай гаспадарк былi пастаулены пад кантроль губернс^м, з-за чаго яны былi пазбауленыя самастойнасцi у задавальненнi мясцовых патрэб, што абумовiла абмежава-насць iх кампетэнцыi у вырашэннi самых розных спрау земскай гаспадаркь Тым самым, земскае краванне на тэрыторыi Беларусi хоць i iснавала, але уяуляла сабой хутчэй адгалiнаванне дзяржаунай адмiнiстрацыi, чым грамадскае самакiраванне. Тым не менш, распаусюджванне i дзейнасць на тэрыторыi Беларусi новых устаноу па ^аван^ мясцовай гаспадаркай далi штуршок да больш актыунага абмеркавання пытання аб увядзеннi на тэрыторыi Беларусi выбарнага земскага самакiравання ^ у цэлым, для развiцця мясцовага самакравання на беларускiх землях.
ЛГСАРАТУРА
1. Грибовский, В.М. Предполагаемое земское управление в неземских губерниях / В.М. Грибовский [Б. м. : б. и., между 1901 и 1917]. - С. 115—125.
2. Слобожанин, В.П. Земское самоуправление в Беларуси (1905-1917 гг.) / В.П. Слобожанин. - Минск : Право и экономика, 2003. - 166 с.
3. Талмачова, С.А. Распаусюджанне земскай рэформы у заходнх губернях Расшскай ¡мперын (1903-1911 гг.) / С.А. Тал-мачова // Весц БДПУ. Се. 2, Псторыя. Фшасоф1я. Сацыялоия. Эканомка. Культуралоия. - Мшск : БДПУ. - 2010. -№ 4. - С. 20-24.
4. Каханоуск, А.Г. Сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства (1861-1914 г.) / А.Г. Каханоуск. - М1нск : БДУ, 2013. - 333 с.
5. Моторова, Н.С. Управления по делам земского хозяйства на территории белорусский губерний: функции, структура, состав (1903-1911 гг.) / Н.С. Моторова // Известия Гомельского государственного университета им. Ф. Ско-рины. - 2016. - № 4 (97). - С. 55-60.
6. Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772-1917) / Е.К. Анищенко [и др.] ; сост. Ю.Н. Снапковский, Д.Л. Яцкевич ; редкол.: Д.В. Яцевич (глав. ред.) - Минск : Беларусь, 2014. - 814 с.
7. Национальный исторический архив Беларуси в г. Гродно. - Ф. 1. Оп. 9. Д. 1355. Положение о преобразовании земских учреждений в Европейской части России.
8. Высочайше утвержденное положение об управлении земским хозяйством в губерниях Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской, Ковенской, Минской, Могилевской и Подольской, 2 апреля 1903 г., № 22757 // Полное собрание законов Российской империи: Собрание 3-е : в 33 т. - Санкт-Петербург, 1905. - Т. 23. - Отд. 1. -С. 334-353.
9. Национальный исторический архив Беларуси (НИАБ). - Ф. 1430. Оп. 1. Д. 46759. Краткие обзоры о деятельности уездных управ по делам земского хозяйства по Витебской губернии.
10. Отчет Минской губернской управы по делам земского хозяйства. - Минск : Паровая тип. И. и. В. Тасьман, 1905. -246 с.
11. НИАБ. - Ф. 2083. Оп. 1. Д. 3. Постановления управы по делам земского хозяйства.
12. Матвеев, Н.Г. Краткий обзор деятельности Управления по делам земского хозяйства Витебской губернии / Н.Г. Матвеев. - Витебск : Тип. Подземского, 1910. - 126 с.
13. Сборник постановлений Минского губернского комитета по делам земского хозяйства. - Минск : Паровая тип. И. и. В. Тасьман, 1907. - 127 с.
14. О распространении действия Положения о земских учреждениях на Витебскую, Волынскую, Киевскую, Минскую, Могилёвскую и Подольскую губернии, 14 марта 1911 г., № 34903 // ПСЗРИ: Собрание 3-е : в 33 т. Санкт-Петербург, 1914. - Т. 31. - Отд. 1. - С. 170-175.
Пастушу 12.06.2020
COUNTY INSTITUTIONS OF THE LOCAL ECONOMY IN BELARUS (1903-1911):
STRUCTURE AND FUNCTIONS
Â. LUDZICH
The article covers the Junctions and structure of County institutions of the local economy in Vitebsk, Mogilev and Minsk provinces in 1903-1911. It reveals the problem of the zemstvo reform implementation and the process of the zemstva establishment on the territory of Belarus, whose main task was to fully develop and improve the local economic state. Based on the analysis of legislative sources and records, it shows the County institutions terms of reference for social, economic and cultural policy implementation on the ground. The article describes the way of the County institutions formation to run the local economy. The structural organization and functions of County committees are considered as well. Besides it defines the stuff and the employees' activity procedure of the County government. It is concluded that the County Zemstvo offices in the Belarusian provinces were a special type of administrative institutions with elements of local self-government, however their formation process appeared to be the direct appointment of employees instead of electability.
Keywords: Belarusian provinces, zemstvo reform, the system of local government and self-government, institutions of the local economy, county committees, county governments.