ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки
№ 1
УДК 94(476)"1924"
УЗ'ЯДНАННЕ УСХОДНЕБЕЛАРУСК1Х ТЭРЫТОРЫЙ I РЭФОРМА АДМШГСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНАГА ДЗЯЛЕННЯ У БССР У 1924 г.
(НА ПРЫКЛАДЗЕ В1ЦЕБСКАЙ ГУБЕРН1)
А.В. БАРАНОУСК1 (1нстытут г1сторъп НАН Беларусь, Мтск)
На аснове дакументау Дзяржаунага apxiea Вщебскай вобласц разглядаецца працэс скасавання Bi-цебскай губерт, прасочваецца пераход ад старога (губерня - павет - воласць) да новага (акруга - раён -сельсавет) адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення тэрыторый губерт, што у сакавiку 1924 г. была вернута у склад БССР.
Ключавыя словы: Вщебская губерня, Аршанская, Вщебская, Полацкая акругi, вяртанне у склад БССР усходнебеларустх тэрыторый.
Уводзшы. У Mai 1923 г. ЦК РКП(б) разглядзеу пытанне аб межах БССР i дау згоду на яго далейшую распрацоуку [1, с. 221]. Менавиа з гэтага часу пачалася актыуная праца па вяртанш усходне-беларусюх тэрыторый у склад БССР, якое заканадауча пачало афармляцца пасля прыняцця пастановы Прэзщыума УЦВК РСФСР ад 3 лютага 1924 г. "Аб перадачы Белaрусi раёнау з пераважным белaрускiм насельнщтвам". Паводле пастановы Аршансю, Бачэйкаусю, Вiцебскi i Полaцкi паветы Вiцебскaй губернi перaдaвaлiся у склад БССР. Велiжскi, Невельскi i Себежсю паветы дадзенай губернi зaстaвaлiся у складзе РСФСР [2, с. 333].
Мэта артыкула - прасачыць працэс скасавання Вiцебскaй губернi РСФСР i фaрмiрaвaння Аршанскай, Вiцебскaй i Полацкай акруг у складзе БССР. ^brn^aMi пры нaпiсaннi артыкула стaлi aрхiуныя дакументы, выяуленыя падчас працы у Дзяржауным aрхiве Вiцебскaй вобласщ, артыкулы, aпублiкaвaныя у вiцебскaй губернскай газеце "Известия Витебского губисполкома и губкома РКП(б)". Даследаванне aбaпiрaеццa на традыцыйныя гiстaрычныя метады: гiсторыкa-сiстэмны i псторыка-тыпа-лaгiчны. Выкарыстоуваюцца таксама агульнанавуковыя метады.
Асноуная частка. 4 сакавша 1924 г. старшыня Вiцебскaгa губвыканкама Д. Прышчэпау разам са старшынёй Паунамоцнай кaмiсii СНК БССР па прыёме тэрыторыi Вiцебскaй губернi I. Адaмовiчaм пад-пiсaлi акт аб далучэнш чaсткi Вiцебскaй губернi агульнай плошчай 24 836, 7 кв. вярсты з насельнщтвам 1 093 426 чалавек да БССР. У гэты ж дзень прэзщыум Вщебскага губвыканкама сумесна з I. Адaмовiчaм прыняу пастанову, у якой адзначалася, што Вiцебскi губвыканкам, СНК i ЦВК БССР бяруць на сябе клопаты па абслугоуванню нaсельнiцтвa ва уах абласцях. Усе пытaннi, звязаныя з канчатковай лiквiдaцыяй губернскiх устаноу, падлягаюць вырашэнню пленумам губвыканкама, пасяджэнне якога пaвiннa адбыцца 8 сакавша 1924 г. Прэзiдыум таксама лiчыу неабходным на наступным пaсяджэннi пленума утварыць пaвятовa-гaрaдскi выканкам са штатам акруговага выканкама [2, с. 334-335, 338].
Таксама 4 сакавша адбылося пасяджэнне бюро Вiцебскaгa губкама РКП(б), на яюм была прынята пастанова: "з прычыны таго, што 4 сaкaвiкa пaдпiсaны акт аб лшвщацыи з 10 сaкaвiкa губвыканкама i яго аддзелау, прызнаць неабходным лквщацыю Вiцебскaгa губкама РКП(б) з 10 сакавша, пераназваушы яго у павятова-гарадсю кaмiтэт РКП(б)" [3].
Скасаваннем Вщебскай губерш i лiквiдaцыяй губернскiх органау зaймaлiся спецыяльна вылу-чаныя губвыканкамам кaмiсii: aргaнiзaцыйнaя, aдмiнiстрaцыйнaя i бюджэтная. У задачы aргaнiзaцыйнaй кaмiсii уваходзша вызначэнне структуры, штатау акруговых выканкамау i у прывaтнaсцi Вiцебскaгa павятова-гарадскога выканкама, таму што былы Вщебсю павятовы выканкам свaiх устаноу не меу, а усе гaлiны гарадскога будаунщтва aбслугоУвaлiся непасрэдна губернскiмi аддзеламь У гэтай сувязi было неабходна рэаргашзаваць губернскiя органы i наладзщь унутраную працу створанага павятовага-гарадскога апарата [2, с. 345].
Распрацоукай праекта aдмiнiстрaцыйнa-тэрытaрыяльнaгa дзялення чaсткi тэрыторыi губернi, што вярнулася у склад БССР займалася адмшстрацыйная кaмiсiя. У 1923 г. у Вщебскай губерш, як i па усёй РСФСР, было праведзена унутрыгубернскае раянаванне, у вышку якога былi значна узбуйнены паветы i волaсцi. У Беларускай рэспублщы гэта яшчэ планавалася зрабщь, тут па-ранейшаму aдмiнiстрaцыйныя aдзiнкi iснaвaлi практычна у дарэвалюцыйным выглядзе. Пасля таго, як стала зразумела, што у хутюм часе адбудзецца вяртанне у склад БССР усходнебелaрускiх тэрыторый, была створана спецыяльная камь сш па раянаванню Беларускай рэспублiкi на чале са старшынёй СНК I. Адaмовiчaм. Камшя займалася фaрмiрaвaннем новай астэмы aдмiнiстрaцыйнa-тэрытaрыяльнaгa дзялення БССР. У вышку яна пра-панавала зрабщь пераход ад старога (губерня - павет - воласць) да новага (акруга - раён - сельсавет) тэрытарыяльнага дзялення БССР [4, с. 72-73]. Адмшютрацыйная кaмiсiя Вщебскага губвыканкама
вырашыла на тэрыторьи лшвщуемай Вщебскай ry6epHi, што вярнулася у склад БССР, утварыць Аршанскую, Вiцебскyю i Полацкую aKpyri [2, с. 345].
Да Полацкай акруп было прапанавана далучыць увесь Дрысенскi i Полaцкi паветы у межах, яюя iснaвaлi да 1 студзеня 1920 г., пяць валасцей Лепельскага павета, экaнaмiчнa звязаных з Полацкам. Таюм чынам, Полацкая акруга пaвiннa была складацца з наступных частак:
I. Полацкага павета з валасцямк Аляксандраускай, Андрэеускай, Арцейкаускай, Арэхаускай, Ба-нонскай, Вазнясенскай, Варонецкай, Ветрынскай, Гомельскай, Дамшкаускай, Еуфрасшнеускай, Зама-шанскай, Клясцiцкaй, Мкалаеускай, Нацкай, Петрапаулаускай, Тураулянскай, Улaдзiмiрскaй, Юравщкай.
II. Дрысенскага павета з валасцямк Асвейскай, Дзернавщкай, Замашанскай, Зябкаускай, 1гна-лiнскaй, Каменскай, Кaхaнaвiцкaй, Сар'янскай, Стрыжанскай, Сушкоускай, Таболкаускай, Фiлiпaускaй, Юстыянаускай, Юхавщкай.
III. Пауночна-заходняй чaсткi Лепельскага павета з валасцямк Бабшщкай, Гутаускай, Кублщкай, Ушацкай, Чарсвяцкай.
У склад Вщебскай акруп павшны былi yвaйсцi цалкам Гарадоцю i Вiцебскi паветы у межах на 1 студзеня 1920 г., увесь былы Сyрaжскi павет з трыма вaлaсцямi, частка Сенненскага i Лепельскага паветау, экaнaмiчнa звязаных з Вщебскам. Тaкiм чынам, Вщебская акруга пaвiннa складацца з:
I. Вщебскага павета з вaлaсцямi: Астровенскай, Бабшщкай, Веляшковщкай, Вымнянскай, Вяр-хоускай, Высачанскай, Дабрамысленскай, Жарэбыцкай, Каралёускай, Курынскай, Лескaвiцкaй, Лёз-ненскай, Лаужанскай, Лосвщскай, Мiхaйлaушчынскaй, Мiшкaускaй, Серакаратнянскай, Старасельскай, Сялюцкай, Хрaпaвiцкaй, Шчэрбiнскaй, Янaвiцкaй.
II. Гарадоцкага павета з валасцямк Болецкай, Бяскатаускай, Вайханскай, Вiрaулянскaй, Вышадскай, Горкаускай, Дубакрайскай, Зайкаускай, Казянскай, Мiшневiцкaй, Обальскай, Паташынскай, Руднянскай, Селiшчaнскaй, Стайкаускай, Старынскай, Улaдзiмiрскaй, Халамерскай, Цёсцiнскaй.
III. Суражскага павета з валасцямк Казакоускай, Касплянскай, Кашэвщкай.
IV. Сенненскага павета з валасцямк Латыгаускай, Машканскай, Пустынскай, Ульянaвiцкaй.
V. Лепельскага павета з валасцямк Бачэйкаускай, Бельскай, Бешанковщкай, Варонецкай, Гaрaдчэвiцкaй, Забалоцкай, Каменскай, Копцaвiцкaй, Мaрцiнaускaй, Несiнскaй, Пышнянскай, Смалянецкай, Стaнiслaускaй, Стрыжаускай, Цяпiнскaй, Ульскай, Усайскай, Франопальскай.
У сyвязi з тым, што кaмiсii былi невядомы межы Горацкага i Мсцiслaускaгa паветау Смаленскай гyбернi, яна вылучыла у Аршанскую акругу толькi наступныя воласщ Аршанскага i Сенненскага паветау:
I. Аршанскага павета: Бараньскую, Высоцкую, Зарэчнаталачынскую, Коханаускую, Машкоускую, Новaтyхiнскyю, Пугляеускую, Смальянскую, Старасельскую, Стараталачынскую.
II. Сенненскага павета: Абчужскую, Бобрскую, Высокагарадзецкую, Замоцкую, Какоучынскую, Лiсiчынскyю, Лукомльскую, Раснянскую, Чарэйскую [5].
У задачы бюджэтнай кaмiсii увaходзiлa размеркаванне сродкау губернскага бюджэта пaмiж паветам^ што зaстaлiся у складзе РСФСР, i пaветaмi, што aдышлi да БССР.
8 сакавша 1924 г. у 7 гадзш вечара адбылося апошняе пасяджэнне пленума Вiцебскaгa губ-выканкама. На iм прысyтнiчaлi прадстаунш усiх павятовых выканкамау i загадчыю усiх гyбернскiх адзелау. На парадак дня былi вынесены даклады: адмшютрацыйнай кaмiсii аб aдмiнiстрaцыйным раяна-ванш акруг, aргaнiзaцыйнaй кaмiсii аб структуры i штатах акруг, бюджэтнай кaмiсii аб рaзмеркaвaннi сродкау па губернскаму бюджэту.
Пасяджэнне пленума пачалося з даклада сакратара Вiцебскaгa губвыканкама У. Каралёва аб вышках работы адмшютрацыйнай кaмiсii. У аснову яе работы, на думку выступоуца, лят тры моманты: экaнaмiчнaя цэласнасць акруг, што фaрмiрyюццa з Вiцебскaй гyбернi; экaнaмiчнaе прыцягненне насель-нiцтвa да таго щ iншaгa акруговага цэнтру; умовы шляхоу зносiн. Зыходзячы з гэтага кaмiсiя в^1рашыла утварыць тры акругк Полацкую - у складе Дрысенскага i Полацкага паветау у межах, яюя iснaвaлi да 1 студзеня 1920 г., акрамя таго пящ валасцей Лепельскага павета, экaнaмiчнa звязаных з Полацкам; Вщебскую - у складзе Гарадоцкага i Вiцебскaгa паветау у межах на 1 студзеня 1920 г., былога Суражскага павета з трыма валасцямк части Сенненскага i Лепельскага паветау, экaнaмiчнa звязаных з Вщебскам; Аршанскую - у сyвязi з тым, што кaмiсii былi невядомы межы Горацкага i Мсцiслaускaгa паветау Смаленскай гyбернi, вырaшылi абмежавацца вылучэннем у Аршанскую акругу толью дзесяцi валасцей Аршанскага павета i дзевяцi валасцей былога Сенненскага павета. У канцы свайго выступу У. Каралёу адзначыу, што да новага бюджэтнага года паветы застаюцца у свaiх сучасных межах. Новае адмшютрацыйнае дзяленне Уводзiццa з 1 кастрычшка 1924 г. [6].
Адразу пасля выступу Каралёва пачалося абмеркаванне яго дакладу. Так, старшыня Бачэйкаускага павятовага выканкама Гейнэ адзначыу, што дадзены праект стварэння трох акруг быу складзены "без належнай падрыхтоую i таму мае шмат недахопау". Так, напрыклад, Бельская, Забалоцкая, Каменская,
ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки
№ 1
Марщнауская, Несшскя воласщ Бачэйкаускага павета iмкнуцца да Полацка, але па праекце далучаны да Вiцебскай акруп. Старшыня Полацкага павятовага выканкама Л. Праферансау звярнуу увагу на тое, што "акруп складзены няправiльна, Вщебская узбуйнена за кошт Полацкай, таму праект неабходна пера-рабiць i Полацкую акругу арганiзаваць згодна складзенаму Полацкiм павятовым выканкамам праекту". Старшыня губсаюза кааператывау О. Консан адзначыу, што "работа адмiнiстрацыйнай камiсii працякала у ненармальных умовах: ёй было прапанавана на працягу 2-3 дзён скласщ дадзены праект, i таму ён мае недахопы". О. Консан прапанавау да праекту адмiнiстрацыйнай камки прыкласщ матэрыялы Полацкага i Бачэйкаускага павятовых выканкамау i усё гэта перадаць у ЦВК БССР для канчатковай распрацоукь На падставе усяго вышэй выкладзенага было вырашана: праект аргашзацьи акруг зацвердзiць; прапанаваць адмшютрацыйнай камiсii унесцi у праект некаторыя змены, маючы на увазе прадстауленыя Полацкiм i Бачэйкаускiм павятовымi выканкамамi матэр'ялы [2, с. 339-340].
З наступным дакладам аб праекце стварэння акруговага выканаучага камiтэта выступiу старшыня губвыканкама Д. Прышчэпау. Для вызначэння правоу, абавязкау i арганiзацыйнай структуры акруговага выканаучага камггэта i яго аддзелау камiсiя узяла за аснову праект палажэння "Аб акруговых выканкамах Уральскай вобласцi", зацверджанае УЦВК у 1923 г. Акруговы выканкам абiраецца у складзе не больш за 15 членау i 5 кандыдатау. Са свайго асяроддзя ён абiрае прэзщыум у складзе 5 чалавек. Пры акруговым выканкаме утвараюцца аддзелы: агульны, фiнансавы, зямельны, ваенны, мясцовай гаспадарю, адмь нiстрацыйны, працы. Акрамя таго, пры акруговым выканкаме ствараюцца: орган дзяржаунага паль тычнага юравання, суд, пракуратура, агенства дзяржаунага страхавання, статыстычнае бюро i упрауленне акруговага шжынера. Пасля непрацяглых абмеркаванняу па дакладу было прапанавана праект аргашзацыйнай структуры акруговага выканкама зацвердзiць i паслаць яго на канчатковае зацвярджэнне у ЦВК БССР. Таксама было вырашана з 10 сакавка 1924 г. лiчыць Вiцебскi губвыканкам спышушым сваё дзеянне, перадачу спрау i канчатковую лiквiдацыю губвыканкама зрабiць не пазней за 20 сакавка. Юраванне горадам i усёй тэрыторыяй былой Вщебскай губернi перадаць павятова-гарадскому выканаучаму камiтэту, якi павiнен дзейшчаць на правах акруговага выканкама [6].
Дакладчыкам ад бюджэтнай камiсii быу вызначаны загадчык павятова-гарадскога фiнансавага аддзела С. Барадаусю. У сваiм выступе ён звярнуу увагу на парадак размеркавання сродкау па губернскаму бюджэту у сувязi з адыходам части губерш да БССР. Велiжскi, Невельсю i Себежскi паветы павiны былi быць прафiнансаваны з губернскага бюджэту цалкам па 1 красавка, С. Барадаусю таксама адзначыу, што дадзеныя паветы пакрыуджанымi не будуць, бо iм яшчэ належыць даволi вялкая сума па лясных даходах i баяцца фiнансавага крызiсу паветам не трэба. Таюм чынам, было вырашана бюджэты паветау, што адыходзяць да БССР, пакшуць да выканання у ранейшым выглядзе, далучыушы да iх у пра-цэнтных суадносiнах воласщ Велiжскага, Невельскага i Себежскага паветау, што далучалкя да Беларусi, зрабщь поуны разлiк Велiжскага, Невельскага i Себежскага павятовых выканкамау. Заканчэнне уах раз-лiкау i лiквiдацыю запазычанасщ неабходна было скончыць да 1 красавка 1924 г. [2, с. 339-340].
Вщебская губершя як адмшютрацыйна-тэрытарыяльная адзшка перастала iснаваць 10 сакавка 1924 г. Дзяленне на воласщ i паветы захоувалася да 17 лшеня 1924 г., калi на II сесп ЦВК БССР 6-га склi-кання было прынята новае адмшютрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругi - раёны - сельсаветы. На тэрыторыi былой Вiцебскай губернi былi утвораны наступныя акругi:
Аршанская акруга. Яна складалася з былых паветау: Аршанскага (без пауночна-усходняй тра-цiны), Горацкага (без пауднёва-заходняга кута), пауночна-усходняй части Магшёускага (каля ХА часткi), пауднёва-усходняга вугла Сенненскага, пауночнага кута Чавускага i пауночна-заходняй ускраiны Мсцiслаускага. Аршанская акруга займала плошчу у 6 713 квадратных вёрст. Агульная колькасць насельнщтва - 371 300 чалавек, шчыльнасць насельнiцтва на 1 кв. в. 55,5 чалавек. Цэнтрам акруп з'яуляуся г. Орша. Тут было 339 гандлёвых прадпрыемствау. Аршанская акруга падзялялася на 10 раёнау: Аршанскi (цэнтр г. Орша), Багушэусю (цэнтр ч.с. Багушэуская), Горацкi (цэнтр г. Горю), Дры-бiнскi (цэнтр м. Дрыбш), Дубровенскi (цэнтр м. Дуброуна), Копысю (цэнтр г. Копысь), КоханаУскi (цэнтр м. Коханава), Круглянсю (цэнтр м. Круглае), Ляднянсю (цэнтр м. Ляды), Талачынсю (цэнтр м. Талачын) [7].
Вщебская акруга. Яна складалася з Вщебскага, Гарадоцкага (без пауночна-заходняга кута), частак Сенненскага (пауночна-усходняя палова), Аршанскага (пауночна-усходняя трацiна), Лепельскага (усходняя чвэрць), Полацкага (пауднёва-усходш кут) [8]. Вщебская акруга займала плошчу у 9 956 квадратных вёрст. Агульная колькасць насельнщтва - 582 345 чалавек, шчыльнасць насельнщтва на 1 кв. в. 55,5 чалавек. Цэнтрам акруп з'яуляуся г. Вщебск. Тут было 1 519 гандлёвых прадпрыемствау [9]. Вщебская акруга падзялялася на 12 раёнау: Бешанковщю (цэнтр м. Бешанковiчы), Высачансю (цэнтр с. Высокае), Гарадоцю (цэнтр г. Гарадок), Езярышчансю (цэнтр ч.с. Езярышча), Пауночна-Вщебсю (цэнтр с. Заронава), Лёзненсю (цэнтр м. Лёзна), Рамнёусю (цэнтр с. Рамш), Сенненсю (цэнтр г. Сянно), Оро-цiнскi (цэнтр м. Сiроцiна), Суражсю (цэнтр г. Сураж), Чашнiцкi (цэнтр м. Чашнш), ПаУднёва-Вiцебскi (цэнтр г. Вщебск) [10, арк. 32-34].
Полацкая акруга. Яна складалася з былых паветау: Полацкага (без пауднёва-усходняга кута), Дры-сенскага, части Лепельскага (без усходняй чвэрщ), пауночнага кута Барысаускага. Полацкая акруга зай-мала плошчу у 9 714 квадратных вёрст. Агульная колькасць насельнщтва - 344 400 чалавек, шчыльнасць насельнiцтва на 1 кв. в. 35,5 чалавек. Цэнтрам акруп з'яуляуся г. Полацк. Тут было 172 гандлёвых прад-прыемства. Полацкая акруга падзялялася на 9 раёнау: Асвейсю (цэнтр м. Асвея), Ветрынскi (цэнтр м. Ветрына), Валынецкi (цэнтр м. Валынцы), Дрэтуньскi (цэнтр ч.с. Дрэтунь), Дрысенсю (цэнтр г. Дрыса), Полацю (цэнтр г. Полацк), Расонскi (цэнтр ч.с. Расоны), Ульскi (цэнтр м. Ула), Ушацю (цэнтр м. Ушачы) [10, арк. 31-32].
Заключэнне. Вщебская губерня фактычна спынiла сваё юнаванне 10 сакавiка 1924 г. Апошняй кропкай у яе 122-гадовай псторьи стала пастанова Прэзiдыума УЦВК "Аб дапауненш да пастановы аб перадачы Беларусi раёнау з пераважным беларусюм насельнщтвам" ад 24 сакавiка 1924 г., паводле якой Велiжскi, Невельсю i Себежскi паветы былi перададзены Пскоускай губернi РСФСР. 17 лшеня 1924 г. на тэрыторыi БССР было скасавана старое (губерня - павет - воласць) i прынята новае (акруга - раён -сельсавет) адмшютрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне. На тэрыторыi былой Вщебскай губерш, што вяр-нулася у склад БССР, былi утвораны Аршанская (10 раёнау), Вщебская (12 раёнау) i Полацкая (9 раёнау) акруп.
Л1ТАРАТУРА
1. Хомич, С.Н. Территория и государственные границы Беларуси в ХХ веке: от незавершенной этнической самоидентификации и внешнеполитического произвола к современному status quo / С.Н. Хомич. - Минск : Экономпресс, 2011. - 416 с.
2. Витебская губерния 1917-1924 гг. : док. и материалы / сост. : Н.В. Воронова [и др.] ; ред. кол. : В.И. Адамушко [и др.]. - Витебск : Витеб. обл. тип., 2012. - 408 с.
3. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь. - Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 1307. Арк. 29.
4. Елизаров, С. А. Формирование и функционирование системы административно-территориального деления БССР (1919-1991 гг.) / С. А. Елизаров. - Гомель : ГГТУ им. П. О. Сухого, 2009. - 222 с.
5. Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласщ (ДАВВ). - Ф. 71. Воп. 1. Спр. 179. Арк. 41-41аб.
6. Известия Витебского губисполкома и Губкома РКП(б). - 1924. - 11 марта. - С. 4.
7. ДАВВ. - Ф. 10051-п. Воп. 1. Спр. 59. Арк. 34-35.
8. ДАВВ. - Ф. 71. Воп. 1. Спр. 17. Арк. 1-2.
9. ДАВВ. - Ф. 118. Воп. 1. Спр. 397. Арк. 41.
10. ДАВВ. - Ф. 10051-п. Воп. 1. Спр. 59.
Пастуту 10.09.2018
EASTERN BELARUS AREAS REUNION AND REFORM OF ADMINISTRATIVE DIVISION IN BSSR IN 1924 (THE EXAMPLE OF VITEBSK PROVINCE)
A. BARANOUSKI
On the basis of documents from the State Archives of Vitebsk Region, the process of the abolition of the Vitebsk province is considered, the transition from the old (province - uyezd - volost) to the new (okrug - district - selsoviet) administrative-territorial division of the territory of the province is traced, which in March 1924 was returned to BSSR.
Keywords: Vitebsk province, Orsha, Vitebsk, Polotsk okrug, return of eastern territory to the BSSR.