Научная статья на тему 'Дзейнасць Мінскай губернскай харчовай камісіі ў гады першай сусветнай вайны'

Дзейнасць Мінскай губернскай харчовай камісіі ў гады першай сусветнай вайны Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
10
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ВОЙНЫ / ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / ГУБЕРНСКИЕ КОМИССИИ / ОБЕСПЕЧЕНИЕ ПРОДОВОЛЬСТВИЕМ / ПРОДОВОЛЬСТВЕННЫЕ КОМИССИИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Хаданёнак В. М.

Анализируется роль Минской губернской продовольственной комиссии в обеспечении населения не оккупированной территории Беларуси продуктами, фуражом, предметами первой необходимости.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ACTIVITIES OF MINSK PROVINCE FOOD COMMISSION DURING THE FIRST WORLD WAR

The article reviews the activity of the Minsk Province Food Commission in 1915 - 1917. On the basis of widely used archival sources, its role in provision of the population with food, fodder, essential goods on German-occupied territory of Belarus is examined. Difficulties which the commission faced in the struggle with speculation and high prices are shown. It is concluded that despite the lack of adequate funding, a weak link with the local (county) offices, railway congestion and the lack of the required number of transport, the effect of laws limiting the importation and exportation of certain categories of food, Minsk Province Food Commission provided substantial assistance to people in the fight with hunger and profiteering during World War I.

Текст научной работы на тему «Дзейнасць Мінскай губернскай харчовай камісіі ў гады першай сусветнай вайны»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

УДК 947,6 ("1914 - 1918")

ДЗЕЙНАСЦЬ М1НСКАЙ ГУБЕРНСКАЙ ХАРЧОВАЙ КАМ1СП У ГАДЫ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

В.М. ХАДАНЁНАК (Беларуст дзяржауны утвератэт, Мтск)

Разглядаецца дзейнасць Мiнскай губернскай харчовай камiсii у перыяд 1915 - 1917 гадоу. На асно-ве шырока скарыстаных архiуных крытц аналгзуецца яе роля у забеспячэннi насельтцтва не акупаванай немцамi тэрыторыи Беларуа прадуктамi, фуражом, асобнымi прадметамi першай неабходнасцi. Пака-заны цяжкасцi, з якiмi прыйшлося сутыкнуцца камiсii у барацьбе са спекуляцыяй i дарагоуляй. Робщца выснова, што, нягледзячы на адсутнасць адпаведнага фiнансавання, слабую сувязь з мясцовымi (павя-товым0 аддзяленнямi, перагружанасць чыгуначных шляхоу i адсутнасць неабходнай колькасцi транспарта, дзеянне законау, яюя абмяжоувалi увоз i вываз вызначаных катэгорый прадуктау алкавання, Мiнская губернская харчовая камiсiя аказала iстотную дапамогу насельнщтву у барацьбе з голадам i спекуляцыяй падчас першай сусветнай вайны.

Дзейнасць Мшскай губернскай харчовай камки доуп час заставалася па-за увагаю даследчыкау. Мiж тым ва умовах першай сусветнай вайны яна адыгрывала значную ролю у забеспячэнш насельнщтва неакупаванай тэрыторьи Беларуа прадукташ харчавання, фуражом, асобнымi прадметаш першай неаб-ходнасщ. Ад яе спраунага функцыянавання часта залежыла не толькi жыццё грамадзянскага насельнщ-тва, але i утрыманне армii у прыфрантавой паласе.

Мшская губернская харчовая камiсiя была заснавана пры земскай управе згодна з рашэннем нара-ды старшыняу мiнскiх губернскай i павятовай земсшх управау 9 лiстапада 1915 года. Працаваць яна па-чала амаль праз 2 тыднi - 20 лктапада 1915 года. Варта зазначыць, што у дзейнасцi Мiнскай губернскай харчовай камки актыуны удзел прымалi даволi вядомыя на той час асобы: Р.А. Скiрмунт (старшыня), М.В. Доунар-Запольсш (прадстаунк гарадской камiсii па надзённых патрэбах), А.В. Бонч-Асмалоуск [1, арк. 1]. Апроч пазначаных дзеячоу у яе склад уваходзiлi: старшыня Мшскай губернскай земскай управы (ён жа упаунаважаны старшыш асобай нарады па харчовай справе па Мшскай губерш), прадстаунiкi губернскай земскай управы, гарадской i павятовай харчовых кашсш, прадстаунiкi чыгуначнага ведамства, губернскi земсш аграном.

Харчовая камiсiя у першую чаргу займалася нарыхтоукай усiх неабходных прадуктау i размерка-ваннем iх памiж паветамi, у залежнасцi ад патрэбы i колькасцi чыгуначнага транспарта, яш давауся у яе распараджэнне; аказвала дапамогу губернскай прысутнасцi у забеспячэннi насельнiцгва семяннымi матэ-рыяламц змагалася з дарагоуляй i спекулянтам.

Ва умовах ваеннага часу станоучае вырашэнне шмат якiх пытанняу наупрост залежала ад ступенi узаемадзеяння Мшскай губернскай харчовай камки са сваiмi мясцовымi прадстаунiцгвамi у паветах. Але упаунаважаныя па паветах зрэдку наведвалi пасяджэннi камiсii, што прыводзiла да страты сувязяу памiж губернскiмi органамi i павятовымi. Часам Мiнская харчовая камгая увогуле не мела звестак аб патрэбах паветау, i гэтым самым ставiла апошнiя у цяжкае становшча пры вышсцы харчовых прадуктау [1, арк. 32].

Слабая дзейнасць мясцовых харчовых камкш, як1я рэдка збiралiся i не прымалi колью-небудзь эфек-тыуных рашэнняу, прывяла да таго, што усю iх працу з цягам часу узялi на сябе павятовыя земсшя управы, яюя i сталi самастойна весщ усе iх справы. Дадзены стан рэчау нiякiм чынам не задавальняу Мш-скую губернскую харчовую камкш, таму яна "... настойлiва прасша павятовыя управы у мэтах ажыу-лення дзейнасцi павятовых харчовых камкш прыцягнуць да iх працы прадстаушкоу гарадоу i мясцовых грамадскiх аргашзацый, асаблiва прадстаунiкоу сельска-гаспадарчых таварыствау i мясцовых каапера-тывау (спажывецшх таварыствау, крэдытных i фiнансавых таварыствау) i па магчымасцi пазбягаць запра-шэнняу у харчовыя камiсii асобау, яшя займаюцца гандлем цi перапродажам харчовых прадуктау, бо удзел ташх асобау щ наурад можа садзейнiчаць барацьбе з дарагоуляй i спекуляцыяй, гэтай галоунай задачай харчовых камкш" [1, арк. 46адв. - 47].

Малая актыунасць павятовых харчовых камiсiй шмат у чым тлумачылася няздольнасцю вырашаць важкiя справы, для якiх патрабавалкя адпаведныя паунамоцтвы. Што казаць, калi нават "... параённыя камiтэты Харкаусш, Варонежскi i РастоУскi не прымалi нарадау Мiнскай Харчовай камiсii без пацвер-джання з боку цэнтральнага каштэта" [2, арк. 46].

Бадай адной з самых вялiкiх праблем, з якой давялося сутыкнуцца Мшскай губернскай харчовай камки, была адсутнасць магчымасщ свабодна набываць прадукты. На iх продаж i правоз накладалкя пэуныя абмежаваннi, як1я стваралi ктотныя перашкоды для дзейнасцi арганiзацыi. Так, на паседжанш

2013

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

14 снежня 1915 года камгая заслухала люты пастаушчыкоу Касцянецкага i Рубшчыка аб немагчымасщ адправщь набытыя iмi харчовыя i фуражныя грузы з-за забароны на вываз iх з Юеускай ваеннай акруп i Палтаускай губернi [2, арк. 5]. Ужо праз тыдзень Канстанцшаусш паведамляу аб немагчымасцi вывезцi 2 вагоны грэчкавых круп i праау узбудзiць хaдaйнiцтвa перад галоуным начальншам адэскай ваеннай aкругi па станоучаму вырашэнню гэтага пытання [2, арк. 94]. Мiж тым асобныя прадукты харчавання у ваенны час можна было набыць толькi у некаторых рэгiëнaх. Так, неабходную колькасць сметанковага масла мaглi прaдaстaвiць тольк1 Волагда i Яраслауль. Да таго ж, з-за дэфщыту прадуктау выстаулялася патрабаванне аб абавязковым супрaвaджэннi груза на уйм працягу яго следавання [3, арк. 9]. Крайне аб-межаваны рынак мела Мiнскaя губернская харчовая камгая i для набыцця скащны (3 паветы Мiнскaй губернi i 5 паветау Чaрнiгaускaй) [1, арк. 1адв.]. Закупка яе прaходзiлa па вельмi высокiх цэнах.

Дадатковыя складанасщ узнiкaлi з-за таго, што не было дэталёва рэгламентавана, хто быу той апошняй шстанцыяй, якая давала "дабро" на вываз прaдукцыi. Адны спецыялюты па нарыхтоуцы пе-раконвал^ што гэта галоуны упаунаважаны па нарыхтоуцы хлеба для патрэбау армп з Мiнiстэрствa зем-ляробства, друпя прaпaноувaлi звяртацца у Мiнiстэрствa земляробства па адрасу "Петраград «Перасяленец»", трэщя тэлегрaфaвaлi у "Петраград «Цэнтрмука»" [4, арк. 95]. Адпаведна папяровая важданша прыводзiлa да шмaтлiкiх непаразуменняу i затрымак у працэсе набыцця i дaстaукi прадуктау.

Пэуную дапамогу у aтрымaннi дазволу на пакупку i перавозку харчовых грузау прaпaноУвaлi шмат-лiкiя пaсрэднiкi, як дзяржауныя служачыя, так i прыватныя асобы. Часам гэта былi людзi, якiя па роду сваёй дзейнасщ нiякiм чынам не былi звязаныя з гандлем (урачы, нaстaунiкi i г.д.). Напрыклад, ветэры-нар Н.М. Мaксiмaу прапаноувау за высокую плату aргaнiзaвaць дастауку сена са Стаурапольскай губерт [2, арк. 35]. Але ж таим памагатым не дaвaлi веры, бо вельмi часта aтрымлiвaемы ад iх тавар быу зусiм не падобны да узору, згодна з яшм быу заказаны [1, арк. 206адв.]. Да таго ж, пасрэдшш не пaтрaбaвaлi карыстацца чужыгш дaверaнaсцямi i фaльсiфiкaвaць праязныя дакументы для атрымання дазволу на пра-воз грузау. Юраунщтва Мiнскaй харчовай кашси спрaвядлiвa наракала на тое, што: "... заказаныя земс-кай харчовай кашйяй вагоны з харчовыш грузам прыходзяць значна пазней за заказы прыватных асобау. Губернская харчовая кашая не можа, напрыклад, да гэтага часу атрымаць вагоны пшaнiчнaй муш, якi былi замоулены яшчэ у пачатку красавка, у той час як прыватныя асобы атрымоуваюць свае заказы, зроб-леныя ужо у трауш. ... скрайне маруднае паступленне гарадсшх заказау перш за усё тлумачыцца тым, што горад i земствы не маюць "талкачоу" i не прымяняюць "змазку" чыгуначных агентау" [1, арк. 2адв.].

Дaволi часта пасрэднш за паспяховую дастауку таго щ шшага груза aтрымоУвaлi ютотную яго част-ку у якасщ узнагароды. Пры гэтым з iх бралася пaдпiскa з патрабаваннем прадаваць тавар толькi па уста-ноуленай кaмiсiяй таксе. Але ж пасрэдшш дaволi часта не прытрымлiвaлiся дадзеных абяцанняу i займа-лiся спекуляцыяй. У адказ Мшская губернская кашая праводзша рэ^з^и у тамх асобау [5, арк. 2адв.].

Але ж часам без пасрэдшкау было не абыйсщся, бо прaфесiйныя якaсцi асобных супрaцоунiкaу ка-мiсii не aдпaвядaлi патрабаванням (дрэнна вялася дакументацыя, не прaводзiуся надежным чынам агляд прадуктау i iх узважванне перад пакупкай, прaвiлы перaвозкi грузау не выконвалюя). Усё гэта прыво-дзiлa да непрадугледжаных фiнaнсaвых выдаткау, каб хоць яшм-небудзь чынам выпрaвiць хiбы у працы асобных рaботнiкaу. Напрыклад, пры аглядзе чарговай пaртыi мукi, прывезенай 24 лютага 1916 года, ад-кaзнымi супрaцоУнiкaмi было высветлена, што яна аказалася з прызнaкaмi доугага ляжання (зaтхлaсцi) i пры надыходзе вясеннiх месяцау магла сапсавацца канчаткова. Таму было прынята рашэнне "... прадаць муку зараз, а убытак ад ашра^н прыняць на кошт Мшскай губернскай харчовай кaмiсii" [4, арк. 9адв. - 10]. Часам харчовыя прадукты пры трaнспaрцiроУцы насыпался у iрвaныя, мокрыя мяхi i пасля працяглай перaвозкi прадаць iх увогуле было немагчыма. Так, 25 мая 1916 года камгая правяла агляд атрыманых па накладной за № 7825 грэчкавых круп. Аказалася, што "... крупа, як дробная так i буйная дужа засмечана, не чыстая, з iстотнaй прымессю свiрэпкi, на пах прэлая, не сухая, з-за чаго крупа у сярэдзiне мяхоу злу-чылася i утвaрылiся камяк1, на смак гаркавая" [4, арк. 45]. Дaходзiлa да таго, што цэлыя саставы засылался замест аднаго горада у другi i там прaстойвaлi з-за перагружанасщ чыгуначных лiнiй. Кадравае пы-танне так i не было вырашана, бо з-за масавых мабшзацый на неакупаванай тэрыторыi Белaрусi адчувау-ся кaтaстрaфiчны недахоп працоуных рук i спецыялiстaу ва усiх сферах жыцця.

Каб забяспечыць прaдуктaмi i прaдметaмi першай неaбходнaсцi нaсельнiцтвa перыферьп, Мiнскaя губернская харчовая кaмiсiя актыуна займалася адкрыццём лавак у паветах. Так, на 7 лшеня 1916 года у Бaрысaускiм павеце было 6 харчовых лавак, а менавгга: у Зембiне, Пляшчaнiцaх, Бярэзiне, Докшыцах, Мсщжы i Красналуках, i 3 лауш знaходзiлiся непасрэдна у Барысаве [1, арк. 76адв.]. Апроч таго актыуна адчынялюя харчовыя склады на чыгуначных станцыях (Крупк1, Жодзша, Прыямша i Вiтгенштэйнскaя i iнш.). Але iх праца выклiкaлa шмат нараканняу у мясцовага нaсельнiцтвa. Па -першае, хоць тавары i прадаваль ся там танней, чым у прыватных гандляроу, затое часта aдпускaлiся па знаёмству тольш членам павято-вых кaмiсiй i iх родзiчaм (aсaблiвa дадзеная спуацыя была характэрна для Мазырскага павета). Па-другое, з-за бездарожжа ранняй вясной i позняй восенню дастаука прадуктау была немагчымай.

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

Былi выпади, к^ Мшская губернская харчовая камгая пастауляла на месцы харчаванне для спа-жывецшх лавак, як1х на самой справе не юнавала. Так, ад селянiна Сяргея Пугача, яш пражывау у мя-стэчку Казiмiрау Сцяпской воласцi Бабруйскага павета, паступiла заява, што "... гаспадар фальварка каля мястэчка Казiмiрава Янкоусш, атрымоувае з 1-га кастрычшка 1916 г. прадукты, дзеля быццам бы адкры-тай iм ва узгаданым мястэчку камiсiйнай лауш. Апошняй не iснуе, а атрымоуваемыя прадукты Янкоусш збывае мясцоваму гандляру Марголiну, якi прадае iх па завышаных цэнах" [4, арк. 108]. Нажаль, такiя прыклады былi далека не адзшкавымг

Харчовая камiсiя павiнна была звяртаць пшьную увагу i на рэпянальныя асаблiвасцi у справе увоза-вываза прадуктау з той цi шшай мясцовасцi. Напрыклад, жыхары Турава Мазырскага павета звяр-нулiся з просьбай забаранiць вывозiць рыбу з iх мястэчка, бо яны заставалiся без сродкау да iснавання [1, арк. 100адв. - 101] (рыба з'яулялася для жыхароу Турава з-за недахопа мяса галоуным прадметам харчавання).

Асобныя упаунаважаныя работнiкi камiсii займал1ся выключна "мясным пытаннем". Асаблiва яно абвастрылася пасля 30 чэрвеня 1916 года, кал1 выйшау Закон "Аб мерах па скарачэнш спажывання на-сельнщтвам мяса i мясных прадуктау". Быу забаронены паусюдна у ауторак, сераду, чацвер i пятнiцу кожнага тыдня продаж мяса i мясных прадуктау (мясных кансервау, каубас, сала i г.д.), а таксама выраб для продажу i падача наведвальнiкам розных страу з мяса i мясных прадуктау у рэстарацыях, корчмах, тракщрах. Таксама забараняуся па панядзелках, ауторках, серадах i чацвяргах забой буйной рагатай ска-цiны, цялят, авечак, ягнят, свiней i парсюкоу на бойнях. У пятшцу, суботу i нядзелю азначаны убой жы-велы дапускауся у колькасцi, вызначаемай гарадсшм грамадскiм упрауленнем i сходам гарадсшх упауна-важаных разам з павятовымi земскiмi установамi [1, арк. 378]. Выкананне дадзенага закона строга кан-тралявалася, па кожнаму павету штотыдзень складалася дэталевая справаздача. Напрыклад, па 1гумен-скаму павету яна выглядала наступным чынам (таблiца).

Ведамасць аб колькасщ штотыдневага забоя скацшы ва устаноуленыя законам днi у населеных пунктах 1гуменскага павета

Назва мясцовасщ Буйная рагатая скацша Авечю Свшш

Лапавiчы 3 2 2

Пухавiчы 6 5 6

Халуй 2 3 1

Сялiба 2 3 1

Бярэзша 8 10 6

Багушэвiчы 1 3 3

Смшавiчы 7 10 8

Узляны 2 3 1

Дукора 3 5 2

Шацк 4 6 2

Узда 6 8 6

Лоша 1 2 1

Пагост 1 2 1

Пясочна 2 5 2

Магiльна 1 2 1

Клiчау 2 5 2

Усяго 51 74 45

Крынща: [1, арк. 375].

Апроч за забеспячэнне прадуктамi мiрнага насельнiцтва, Мiнская губернская харчовая камгая му-сiла была дбаць пра пастаукi фуражу i харчу у дзеючую армiю; але з-за цяжкасцяу ваеннага часу далека не заужды была у стане гэта раб^. У Мiнскi губернсш аб'яднаны ваенна-прамысловы камiтэт 26 студзеня 1916 года быу дасланы наступны лiст: "... Харчовая камiсiя паведамляе, што па яе звестках Мшская гу-берня не мае шякай магчымасцi забяспечваць армш нiякiмi прадметамi фуражу i харчу, бо сама мае у iх патрэбу i з цяжкасцю i далека не у поунай меры здабывае iх пакупкай у iншых мясцовасцях iм -перьп" [6, арк. 4 - 4адв.]. Прычым з цягам часу йтуацыя рабiлася усе больш цяжкай. Гэта яскрава бачна з дынамт паставак мукi у горад Мiнск у 1916 годзе: "... студзень - 224.000 пудоу, люты - 313.000, сака-вiк - 222.000, красавш - 204.000, травень - 228.000, чэрвень - 257.000, лшень - 133.000, жнiвень - 45.000, на першы тыдзень верасня прыбыла толькi 9.580 пудоу" [7, арк. 27адв.]. ]мклiва скарачалiся i нормы за-беспячэння губернi цукрам: "... на чэрвень i лшень 1916 г. была вызначана норма 123 вагоны, на жшвень

2013

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

i верасень 100 вагонау, затым зменшана да 88 вагонау, прычым з гэтай колькасщ тольш 54 вагоны абяца-л1 выслаць адразу, а астанiя 34 - пасля" [7, арк. 7].

У некаторых мясцовасцях сiтуацыя была увогуле катастрафiчнай. Так, з пратакола пасяджэння камiсii ад 1 снежня 1915 года бачна, што: "... у насельнщтва Наваградскага павета лiтаральна няма шяшх прадуктау харчавання, няма нават бульбы. Гэта тычыцца тых 5 щ 6 валасцей, якiя не заняты немцам^ але дзе русшя вайсковыя часцi узялi у насельнщтва усе, што тольш можна было узяць" [3, арк. 9адв.].

Але ж, нягледзячы на усе цяжкасщ ваеннага часу (адсутнасць iстотнай даиамоп харчовымi пра-дуктамi з боку тылавых губернiй, разладжанасць чыгуначных зносш, недахоп фiнансавых сродкау i ква-лiфiкаваных кадравых супрацоушкау, наяунасць законау, якiя абмяжоувалi увоз-вываз прадуктау i г.д.), Мiнская губернская харчовая камгая здолела забяспечваць на прымальным узроуш насельнiцтва харчо -вым1 прадуктам i фуражом, пэуным чынам абмежавала росквiт спекуляцьи у прыватных гандляроу. У цэ-лым справiушыся са сваiмi задачамi, камiсiя была лжвщавана Часовым Урадам у сакавiку 1917 года у су-вязi з заснаваннем харчовых камiтэтау.

Л1ТАРАТУРА

1. Нацыянальны пстарычны архiу Беларусi (далей - НГАБ). - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 10. Постановления Минской губернской продовольственной комиссии 7 мая - 31 августа 1916 г.

2. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 1. Постановления Минской губернской продовольственной комиссии 1915 г.

3. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 3. Протоколы заседаний Минской губернской продовольственной комиссии.

4. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 8. Переписка Минской губернской продовольственной комиссии с Бобруйской уездной земской управой о снабжении продовольствием населения Бобруйского уезда.

5. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 2. Постановления Минской губернской продовольственной комиссии 1915 г. - 1916 г.

6. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 7. Переписка Минской губернской продовольственной комиссии с Минским губернским объединенным военно-промышленным комитетом по вопросам снабжения армии продовольствием и фуражом.

7. НГАБ. - Фонд 137. - Воп. 1. - Спр. 11. Постановления Минской губернской продовольственной комиссии 1916 г.

nacmyniy 25.06.2012

ACTIVITIES OF MINSK PROVINCE FOOD COMMISSION DURING THE FIRST WORLD WAR

V. KHADANIONAK

The article reviews the activity of the Minsk Province Food Commission in 1915 - 1917. On the basis of widely used archival sources, its role in provision of the population with food, fodder, essential goods on German-occupied territory of Belarus is examined. Difficulties which the commission faced in the struggle with speculation and high prices are shown. It is concluded that despite the lack of adequate funding, a weak link with the local (county) offices, railway congestion and the lack of the required number of transport, the effect of laws limiting the importation and exportation of certain categories of food, Minsk Province Food Commission provided substantial assistance to people in the fight with hunger and profiteering during World War I.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.