131
пллітычныя ПАРТЫІ: КАНЦЭПТУАЛЬНЫ КРЫЗІС І ПОШУК АЛЬТЭРНАТЫВЫ ПЛОШЧЫ
Зміцер Кухлей
Рэзюмэ
На працягу 2014 года апазіцыйныя партыі вялі перамовы наконт абрання адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Канчаткова вызначыцца з пра-цэдурай абрання лідара апазіцыі ў мінулым годзе не атрымалася. Сярод вядучых палітычных структур замацавалася супрацоўніцтва ў межах двух апазіцыйных блокаў - «Народны рэферэндум» і «Талака», - якое аформілася яшчэ ў 2013 годзе.
Мясцовыя выбары 23 сакавіка 2014 года разглядаліся апазіцыйнымі партыямі як тэхнічная кампанія без шанцаў на электаральную пе-рамогу. Партыі спрабавалі выкарыстаць выбарчую кампанію для ўзмацнення сваіх структур у межах доўгатэрміновых стратэгій i для падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў. Аднак магчымасці апазіцыі звузіліся з прычыны паглыблення расколу ў беларускім грамадстве, выкліканага кіеўскім Майданам і асвятленнем расейскімі СМІ падзей ва Украіне. У выніку сур’ёзнага крызісу канцэпцыі Плошчы (на фоне ра-сейскага ўварвання ва Украіну) у дэмакратычным партыйным асяроддзі значна ўзмацніліся пазіцыі прыхільнікаў паступовай трансфармацыі беларускага рэжыму.
Улады працягвалі ствараць неспрыяльныя ўмовы для партыйнага развіцця. У тым ліку не спраўдзілі надзеі наменклатурных эліт на трансфармацыю РГА «Белая Русь» у палітычную партыю. Пры гэтым «Белая Русь» паступова павялічвае свой палітычны патэнцыял.
Тэндэнцыі:
• апазіцыя пераглядае канцэпцыю змены беларускага рэжыму і змякчае рыторыку ў дачыненні да кіраўніцтва дзяржавы на фоне ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны і пагрозы расейскага ўварвання;
• вышэйшае кіраўніцтва дзяржавы стрымлівае развіццё партыйнай сістэмы ў краіне, у тым ліку і праўладных партый;
• палітызаванае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» працягвае ўзмацняць свае пазіцыі ў мясцовых прадстаўнічых органах улады;
• апазіцыя не можа дамовіцца пра стварэнне агульнай кааліцыі і вылучэнне адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта.
132
белорусский ежегодник 2014
Кааліцы йнае будаўніцтва: правал перамоў наконт «адзінага кандыдата»
На працягу ўсяго года лідары вядучых апазіцыйных партый спрабавалі ўзгадніць працэдуру вылучэння адзінага кандыдата на пасаду прэзідэнта. Тэрміны правядзення Кангрэса дэмакратычных сіл, на якім планавалася вызна-чыць агульнага лідара апазіцыі, увесь час пераносіліся. У выніку ў мінулым годзе спроба кааліцыйнага будаўніцтва вакол абрання «адзінага кандыдата» правалілася.
Сярод сямі вядучых апазіцыйных арганізацый, якія спрабавалі дамовіцца наконт правядзення Кангрэса, замацаваўся выразны падзел на два блокі. Найбольш моцнымі выглядалі пазіцыі ініцыятараў кампаніі «Народны рэферэндум» — Руху «За свабоду», грамадскай кампаніі «Гавары праўду», партый БНФ і БСДП «Грамада». Гэтым апазіцыйным структурам удалося напрацаваць давер у межах сумеснай доўгатэрміновай кампаніі ў падтрымку правядзення народнага плебісцыту. Паводле заяў лідараў «Народнага рэферэндуму», яны здолелі прыйсці да кансэн-сусу, дамовіўшыся наконт супольнай пазіцыі па абранні на Кангрэсе «адзінага кандыдата».
Да ініцыятараў народнага плебісцыту пазней далучыўся аргкамітэт партыі БХД, лідары якой на працягу ўсяго года беспаспяхова спрабавалі прывесці да згоды пазіцыі прадстаўнікоў «Народнага рэферэндуму» і альтэрнатыўнай кааліцыі «Талака». У выніку пяць апазіцыйных партый падпісалі пагадненне аб працэдуры правядзення Кангрэса дэмакратычных сіл. Аднак паводле ранейшых дамоўленасцей сямі партый, якія праводзілі перамовы, гэтае рашэнне патрабуе згоды яшчэ аднаго ўдзельніка, без якога яно не можа быць рэалізавана.
Прадстаўнікі альянсу «Талака» ад партый АГП і «Справядлівага свету» адмовіліся далучыцца да суполь-нага пагаднення, незадаволеныя працэдурай вылучэння ўдзельнікаў Кангрэса і адсутнасцю іншых лідараў якія б заяўлялі пра свой намер стаць «адзіным кандыдатам» ад апазіцыі. У адрозненне ад лідара АГП Анатоля Лябедзькі, які яшчэ ў траўні 2014 года абвесціў пра свае прэзідэнцкія
Общество
133
амбіцыі, арганізатары кампаніі «Народны рэферэндум» так і не агучылі прозвішча свайго патэнцыйнага прэтэндэнта ў лідары апазіцыі.
Падчас мясцовых выбараў у сакавіку ўдзельнікі кааліцыі «Талака» па ініцыятыве АГП спрабавалі ў чар-говы раз рэалізаваць ідэю папярэдняга абрання «адзінага кандыдата». Аднак, паводле заяў партыйных лідараў, улады здолелі сарваць «праймерыз», які альянс планаваў правесці ў Бабруйску. Відавочна, што самастойна ўдзельнікі «Талакі» не маюць рэсурсаў і надзейных механізмаў для паўнавартаснай арганізацыі такой ініцыятывы.
Апазіцыя не здолела аб’яднацца для правядзення су-польнай выбарчай кампаніі па адзінай акрузе ў Гомелі, дзе разам з мясцовымі праводзіліся давыбары дэпутата ў парламент. Арганізацыі, якія падтрымліваюць ініцыятыву «Народны рэферэндум», дамовіліся наконт агульнага кандыдата ў дэпутаты парламента. Аднак ад кааліцыі «Талака» вылучаліся прадстаўнікі і АГП, і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Нягледзячы на заявы апазіцыйных структур наконт правядзення агульнай узорна-паказаль-най выбарчай кампаніі, вылучэнне некалькіх апазіцыйных кандыдатаў у Гомелі прадэманстравала ўзровень даверу паміж імі.
Крывавыя падзеі ў Кіеве падчас адхілення прэзідэнта В. Януковіча, расейская анексія Крыма і ваенны канфлікт на ўсходзе Украіны выклікалі ў апазіцыйным асяроддзі дыскусію пра шляхі трансфармацыі беларуска-га рэжыму. Пры гэтым значна ўзмацніліся пазіцыі тых, хто крытыкуе канцэпцыю змены ўлады ў выніку вываду людзей на Плошчу — на акцыі пратэсту ў дзень выбараў. А шэраг арганізацый распачаў пошук альтэрнатыўнага Плошчы сцэнарыя трансфармацыі беларускага рэжыму ўжо пасля жорсткіх паслявыбарчых рэпрэсій у 2010—2011 гадах.
Так, ініцыятары «Народнага рэферэндуму» ў 2014 годзе працягвалі рэалізоўваць мерапрыемствы ў межах сваёй доўгатэрміновай стратэгіі паступовага змянення беларускага рэжыму Яны імкнуцца з выкарыстаннем грамад-скага ціску ініцыяваць змены ў не крытычных для ўладнай
134
белорусский ежегодник 2014
вертыкалі сферах, вызначыўшы сярод іх найбольш важный для беларускага грамадства. Дзеля гэтага яшчэ ў 2013 годзе з дапамогай кансультацый імі былі абраны шэсць прыяры-тэтных пытанняў для правядзення супольнай кампаніі па ініцыяванні народнага плебісцыту.
3 іншага боку, удзельнікі кааліцыі «Талака» лічаць магчымай трансфармацыю беларускага рэжыму ў выніку правядзення справядлівых і сумленных выбараў. Аднак, як засведчылі мясцовыя выбары 2014, улады пагарша-юць умовы правядзення выбарчых кампаній для сваіх апанентаў а большасць насельніцтва не хвалюе праблема сумленнасці і справядлівасці выбараў. Апазіцыйныя партыі і праваабаронцы на працягу шэрагу палітычных кампаній арганізоўваюць назіранне і паслявыбарчую агітацыйную працу, якія, аднак, пакуль так і не прывялі да росту гра-мадскай актыўнасці ў абароне свайго выбару.
Падчас мясцовых выбараў 2014 удзельнікі «Народнага рэферэндуму» і «Талакі» не прыйшлі да згоды наконт аб’яднання высілкаў па агульным партыйным назіранні. Разам з тым ініцыятарам «Народнага рэферэндуму» і партыі БХД удалося дамовіцца пра арганізацыю супольнай грамадскай кампаніі «Права выбару», якая набыла характар пастаяннай партыйнай ініцыятывы па назіранні за выбарамі.
Апазіцыя vs улада на мясцовых выбарах: застацца пры сваім
Перад арганізатарамі выбараў стаяла задача забяспечыць высокую яўку выбарцаў ва ўмовах падтрымання нізкага ўзроўню палітызацыі грамадства. У сваю чаргу, апазіцыйныя партыі разглядалі ўдзел у выбарчай кампаніі як магчымасць арганізацыйнага развіцця структур, папулярызацыі сваіх праграм у межах падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Сярэдні конкурс на дэпутацкае месца складаў
1.2 чалавека і не адрозніваўся ад папярэдняй кампаніі па выбарах у мясцовыя саветы 2010 года. Традыцыйна най-большая актыўнасць апазіцыйных кандыдатаў назіралася ў сталіцы і буйных гарадах.
Общество
135
Нягледзячы на тое што ЦВК зафіксавала высокую яўку на выбарах — 77.4%, паводле звестак НІСЭПД, удзел у галасаванні прынялі значна менш выбарцаў — каля 57% апытаных. Пры гэтым партыйныя назіральнікі ў межах ініцыятывы «Права выбару» заявілі, што на некаторых выбарчых участках у сталіцы і буйных гарадах яўка была ментттай за 50%.
Улады ў чарговы раз напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі паспяхова тэставалі змены ў выбарчае заканадаўства. Новаўвядзенні яшчэ болей абмежавалі выкарыстанне апазіцыяй выбарчых кампаній для данясення сваіх ідэй і навязвання ўладам сваіх сцэнарыяў правядзення выбараў. Напрыклад, шэраг апазіцыйных актывістаў зазналі пе-раслед за заклікі да байкоту выбараў, што было забаро-нена пасля парламенцкай кампаніі 2012 года. Акрамя таго, паводле заканадаўчых новаўвядзенняў усе выдаткі на выраб агітацыйных матэрыялаў павінны пакрывацца выключна са створаных кандыдатамі выбарчых фондаў. Магчымасцю сфармаваць свае фонды скарысталіся толькі 816 з 22 тыс. кандыдатаў. У выніку для грамадства вы-барчая кампанія 2014 стала яшчэ меней заўважнай, чым папярэднія.
У параўнанні з мінулымі выбарамі ўлады пагоршылі для апазіцыі ўмовы правядзення мясцовай кампаніі 2014 ужо з першых яе этапаў. Падчас фармавання выбарчых камісій значная колькасць апазіцыйных прэтэндэнтаў была адсеяная: з вылучаных кандыдатаў толькі 11.4% былі ўключаны ў тэрытарыяльныя (ТВК), 5.95% — у акруговыя (АВК) і 5.6% — ва ўчастковыя выбарчыя камісіі (УВК)1. У той жа час пераважная большасць заяўленых прадстаўнікоў праўладных партый атрымала месцы ў выбарчых камісіях: 80% - у ТВК, 69.6% - у АВК і 86% - ва УВК.
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у мясцовыя саветы толькі 2.6% прадстаўлялі зарэгістраваныя палітычныя партыі, у той час як 62.5% вылучаліся шляхам збору
«Отчёт по итогам наблюдения за выборами депутатов местных Советов депутатов 27-го созыва.» РПОО «Белорусский Хельсинкский комитет». Web. 27 Feb. 2015. <http://belhelcom.org/sites/default/files/ spravazdacha-vybary-ms.docX
136
белорусский ежегодник 2014
подпісаў, а 30.5% — працоўнымі калектывамі2. 3 15 афіцыйна зарэгістраваных толькі 10 палітычных партый скарысталіся магчымасцю вылучыць сваіх прадстаўнікоў у мясцовыя саветы. Прычым некаторыя праўладныя партыі, такія як Беларуская патрыятычная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя і Сацыял-дэмакратычная партыя «Народнай згоды», здолелі зарэгістраваць толькі па 3 кандыдаты на 18816 месцаў у саветах.
Улады працягваюць змяншаць колькасны склад дэ-путацкага корпуса, асабліва ў сельскай мясцовасці. Гэта звязана не толькі са скарачэннем самой колькасці сельскіх адміністрацыйных адзінак па краіне, але і з нежаданнем насельніцтва прымаць удзел у выбарах. Яшчэ раней кіраўнік беларускай ЦВК Л. Ярмошына скардзілася на пашырэнне абсентэізму ў беларускім грамадстве, што стварае цяжкасці для мясцовых адміністрацый нават у пошуку лаяльных кандыдатаў у дэпутаты: «Дастаткова востра стаіць пытанне, а ці трэба захоўваць сельскія і пасялковыя саветы, з той прычыны, што там надзвычай цяжка знайсці кандыдатаў у дэпутаты і потым забяспечваць працу гэтых прадстаўнічых органаў якія валодаюць вельмі невялікімі паўнамоцтвамі»-3.
Варта адзначыць, што ў беларускім грамадстве захоў-ваецца высокая папулярнасць левых/камуністычных ідэй. Праўладная Камуністычная партыя Беларусі здолела вылучыць у саветы абласнога, гарадскога і раённага ўзроўняў найбольшую сярод іншых партый колькасць кандыдатаў — 253 чалавекі. Хаця ў саветах папярэдняга 26-га склікання прадстаўнікоў КПБ было яшчэ больш — 360 чал. Пры тым што іх апазіцыйныя калегі з Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»4 таксама традыцыйна вызначаюцца высокім узроўнем удзелу ў выбарах.
2
3
4
«Сведения о регистрации кандидатов в депутаты местных Советов депутатов.» Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. Web. 27 Feb. 2015. <http:// rec.gov. by/sites/default/files/pdf/Elections-MS27-sved16.pdf>.
«Л. Ермошина: В Беларуси могут отменить выборы в сельские и поселковые советы.» TUT.by. 4 Feb. 2013. Web. 26 Feb. 2015. <http:// news.tut.by/politics/333184.html>.
Да 2009 года — Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ).
Общество
137
Істотная колькасць апазіцыйных структур, асабліва тых, што не маюць афіцыйнай рэгістрацыі, вылуча-ла сваіх кандыдатаў шляхам збору подпісаў. Аднак — у параўнанні з праўладнымі прэтэндэнтамі — прадстаўнікі апазіцыйных арганізацый значна часцей атрымлівалі ад-мову ў рэгістрацыі (табл. 1).
Табліца 1. Рэгістрацыя прадстаўнікоў апазіцыйных арганізацый5
Палітычная партыя/рух Зарэгістра- ваныя кандыдаты. чал. Пададзена на рэгістрацыю, чал. зарэгістра- ваныя кандидаты, %
Беларуская хрысціян-ская дэмакратыя 42 131 32
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Грамада») 52 99 52
Рух «За свабоду» 38 85 44
«Справядлівы свет» 89 120 74
«Гавары праўду» 103 487 21
Аб’яднаная грамадзянская партыя 91 126 72
Ва ўмовах скарачэння сацыяльных гарантый насель-ніцтву ўлады імкнуліся прадухіліць рост пратэставых настрояў у грамадстве і вызначылі больш жорсткія рамкі для дзейнасці сваіх апанентаў. У сваю чаргу, апазіцыі не ўдалося палітызаваць беларускае грамадства, нягледзя-чы на некаторыя спробы скарыстацца незадаволенасцю насельніцтва сацыяльна-эканамічнай палітыкай дзяржавы.
Сілавыя структуры імкнуліся абмежаваць актыўнасць тых кандыдатаў і палітычных сіл, якія выходзілі за вы-значаныя ўладамі рамкі. Напрыклад, улады пераследавалі актывістаў, якія на масавых перадвыбарчых мерапры-емствах уздымалі пытанні байкоту выбараў або пра-блему існавання ў краіне палітзняволеных. Мясцовыя
5 Murphy, Michael. “Belarus Local Elections Update — One Month until Election Day.” Belarus Digest: News and Analytics on Belarusian Politics, Economy, Human Rights and More. The Ostrogorski Centre. 28 Feb. 2014. Web. 27 Feb. 2015. <http://belamsdigest.com/story/belams-local-elections-update-one-month-until-election-day-17055>.
138
белорусский ежегодник 2014
адміністрацыі зрывалі правядзенне агітацыі, ізалявалі арыштам на суткі найбольш актыўных апазіцыйных лідараў або прысуджалі ім вялікія штрафы.
Падзеі ва Украіне таксама значна звузілі поле для дзейнасці апазіцыі. Праўкраінская рыторыка пераважнай большасці апазіцыйных лідараў, якія з сімпатыяй паставіліся да пратэстаў у Кіеве і адхілення ад улады прэзідэнта В. Януковіча, супярэчыла меркаванню пераважнай большасці насельніцтва краіны. Пад уплывам афіцыйных беларускіх і перадусім расейскіх СМІ павялічыўся раскол у беларускім грамадстве. Большасць насельніцтва падтрымала крамлёўскі погляд на ўкраінскія падзеі. Па-водле назірання сацыёлагаў з НІСЭПД, у 2014 годзе быў зафіксаваны мінімальны ўзровень гатоўнасці беларусаў да ўдзелу ў публічных акцыях пратэсту, а таксама павялічыліся рэйтынгі ўладаў на фоне адсутнасці росту даходаў.6
Варта адзначыць, што беларускае кіраўніцтва стрым-лівае развіццё не толькі апазіцыйных, але і праўладных партый. У выніку мясцовых выбараў толькі 33% вылуча-ных апазіцыйнымі і праўладнымі партыямі кандыдатаў патрапілі ў саветы — 248 з 748. Пры гэтым у цэлым у дэпутацкім корпусе прадстаўнікі палітычных партый склалі толькі 1.3%.
Колькасць апазіцыйных прадстаўнікоў у мясцовых саветах, якая і без таго была мізэрнай, у выніку мясцовых выбараў 2014 працягвае скарачацца да адзінак, якія патрапілі ў асноўным у перыферыйныя сельскія саветы. Пры гэтым, паводле звестак НІСЭПД, каля 9% выбарцаў галасавалі за кандыдатаў ад апазіцыйных партый і арганізацый. Аднак падтрымка палітычных партый крыху зменшылася на фоне падзей ва Украіне, у выніку якіх павялічылася колькасць прыхільнікаў ідэі «моцнай дзяржавы». Паводле сакавіцкага апытання, толькі 14.9% рэспандэнтаў выказвалі давер апазіцыйным партыям, а 66.3% зазначылі, што ім не давяраюць.
«К народному единству через разделение на своих и врагов.» НИСЭПИ. 6 Jan. 2015. Web. 27 Feb. 2015. <http://www.iiseps.org/ analitica/820>.
Общество
139
Праўладныя партыі выкарыстоўваюцца беларускім кіраўніцтвам пераважна для дэманстрацыі палітычнага плюралізму падчас выбарчых кампаній, а таксама дзеля тэхнічнага забеспячэння патрабаванняў заканадаўства аб прысутнасці прадстаўнікоў партый і НДА ў выбарчых камісіях. Ва ўмовах нязначнай партыйнай прысутнасці ў мясцовых органах улады Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», кіраўніцтва якога неаднара-зова рабіла спробы ператварыць сваю арганізацыю ў «партыю ўлады», працягвае замацоўваць пазіцыі ў саве-тах. У параўнанні з папярэднім скліканнем аб’яднанне павялічыла сваё прадстаўніцтва ў мясцовых саветах амаль у два разы. Дэпутатамі ўсіх узроўняў у 2014 годзе абраны 5 114 чальцоў РГА «Белая Русь», у той час як у 2010-м — 2 885 чалавек.
Такім чынам, з 18 816 дэпутатаў мясцовых саветаў кож-ны чацвёрты з’яўляецца прадстаўніком палітызаванага аб’яднання «Белая Русь». Прычым у складзе Мінскага гарадскога савета чальцы арганізацыі складаюць 77% дэ-путацкага корпуса, а ў Брэсцкім, Гродзенскім і Магілёўскім аблсаветах — болей за 55%. Дэпутатамі раённых саветаў абраныя 1 579 сябраў РГА «Белая Русь», або 35% ад агуль-най колькасці дэпутатаў першаснага ўзроўню.7 3 усіх вы-лучаных ад гэтай арганізацыі кандыдатаў 93.7% патрапілі ў мясцовыя прадстаўнічыя органы ўлады. Гэтыя лічбы выразна кантрастуюць з паказнікамі апазіцыйных партый, што здолелі правесці ў саветы толькі адзінкі сваіх прадстаўнікоў і нават з іншымі праўладнымі партыямі, якія прадэманстравалі больш сціплыя вынікі.
РГА «Белая Русь» паступова павялічвае свой уплыў на палітычныя працэсы, з’яўляючыся грамадскай аргані-зацыяй. Варта адзначыць, што напярэдадні мясцовых выбараў былі ўнесены адмысловыя змены ў заканадаўства.
«Статистические данные по итогам участия организационных структур РОО “Белая Русь” в избирательной кампании по выборам депутатов местных Советов депутатов Республики Беларусь 27-го созыва.» Республиканское общественное объединение «Белая Русь». 23 Apr. 2014. Web. 27 Feb. 2015. <http://www.belayarus.by/news/ primary/1656.html>.
140
белорусский ежегодник 2014
Паводле гэтых новаўвядзенняў грамадскае аб’яднанне можа быць пераўтворанае ў палітычную партыю. Аднак у 2014 годзе «Белая Русь» так і не дачакалася павышэння свайго статусу ў палітычнай сістэме краіны.
Беларускае кіраўніцтва распачынае дыскусію наконт утварэння «партыі ўлады» на аснове гэтага палітызаванага грамадскага аб’яднання напярэдадні выбарчых кампаній. Такім чынам кожны раз наменклатуры даецца надзея на павелічэнне яе ролі ў палітычным працэсе, што дазваляе захаваць лаяльнасць чыноўніцкага апарату і мабілізаваць яго для забеспячэння патрэбнай яўкі і вынікаў галасавання.
Высновы
Удзельнікі перамоў наконт правядзення Кангрэса дэмакра-тычных сіл фактычна адмовіліся ад ідэі вылучэння адзінага кандидата ад апазіцыі. Адсутнасць згоды сярод лідараў па гэтым пытанні павялічвае верагоднасць вылучэння некалькіх апазіцыйных прэтэндэнтаў.
Аднак недахоп рэсурсаў і створаныя ўладамі больш жорсткія ўмовы правядзення выбараў прымусяць партыі да супрацоўніцтва ў межах апазіцыйных блокаў«Народны рэферэндум» і «Талака», якія напрацавалі давер паміж сабою на працягу некалькіх апошніх выбарчых кампаній.
Улады таксама зацікаўлены ў абмежаванай канкурэнцыі з боку сваіх апанентаў і ў вылучэнні 2—3 апазіцыйных кандыдатаў якія будуць расцягваць паміж сабой пратэ-ставы электарат.