Научная статья на тему 'Дзве партыйныя кааліцыі – новая канфігурацыя апазіцыі'

Дзве партыйныя кааліцыі – новая канфігурацыя апазіцыі Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
54
20
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Юрий Чаусов

2013-й стаў годам засваення вынікаў парламенцкіх выбараў 2012 года і працягу перагрупіроўкі структураў апазіцыі. Па выніках парламенцкай кампаніі ўлады ўнеслі змены ў Выбарчы кодэкс, таксама адбылася карэкціроўка заканадаўства аб палітычных партыях. Цягам 2013 года ў асяродзі апазіцыі аформіліся дзве кааліцыі – «Народны рэферэндум» і «Талака». Утвораныя кааліцыі заяўляюць пра сабе як пра доўгатэрміновыя аб’яднанні, у іх межах вядзецца падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Афармленне кааліцыйных аб’яднанняў апазіцыі ўнутры краіны паўплывала на працяг трэнда паніжэння ўплыву эміграцыйных структураў беларускай апазіцыі. Таксама гэты чыннік спрыяў эвалюцыі рыторыкі апазіцыйных палітыкаў: на першы план вышлі пытанні эканамічнай палітыкі, неабходнасці рэформаў, дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і пагрозаў суверэнітэту краіны. Гэтыя тэмы сталі кампанентамі перадвыбарчых платформаў апазіцыйных партыяў у межах кампаніі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Дзве партыйныя кааліцыі – новая канфігурацыя апазіцыі»

ДЗВЕ ПАРТЫйНЫЯ КААЛІЦЫІ -НОВАЯ КАНФІГУРАЦЫЯ АПАЗІЦЫІ

Юрый Чавусаў

141

Рэзюмэ

2013-й стаў годам засваення вынікаў парламенцкіх выбараў 2012 года і пра-цягу перагрупіроўкі структураў апазіцыі. Па выніках парламенцкай кампаніі ўлады ўнеслі змены ў Выбарчы кодэкс, таксама адбылася карэкціроўка заканадаўства аб палітычных партыях. Цягам 2013 года ў асяродзі апазіцыі аформіліся дзве кааліцыі - «Народны рэферэндум» і «Талака». Утвораныя кааліцыі заяўляюць пра сабе як пра доўгатэрміновыя аб’яднанні, у іх межах вядзецца падрыхтоўка да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года.

Афармленне кааліцыйных аб’яднанняў апазіцыі ўнутры краіны паўплывала на працяг трэнда паніжэння ўплыву эміграцыйных структураў беларускай апазіцыі. Таксама гэты чыннік спрыяў эвалюцыі рыторыкі апазіцыйных палітыкаў: на першы план вышлі пытанні эканамічнай палітыкі, неаб-ходнасці рэформаў, дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства і пагрозаў суверэнітэту краіны. Гэтыя тэмы сталі кампанентамі перадвыбарчых платформаў апазіцыйных партыяў у межах кампаніі выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў.

Тэндэнцыі:

• чарговые змены ў заканадаўстве пра выбары і палітычныя партыі зноў скіраваныя на памяншэнне магчымасцяў апазіцыі;

• тэма байкоту выбараў перастае быць у фокусе ўвагі апазіцыйных партыяў;

• «Народны рэферэндум» і «Талака» абяцаюць быць асноўнымі суб’ектамі падрыхтоўкі апазіцыі да прэзідэнцкіх выбараў 2015 года;

• паніжэнне ўплыву эміграцыйных структураў беларускай апазіцыі.

Змены прававога рэгулявання дзейнасці палітычных партыяў і правядзення выбараў

На 1 студзеня 2014 года ў Беларусі налічвалася 1 057 партыйных арганізацыйных структураў, што сведчыць пра рэгістрацыю цягам 2013 года 36 новых аддзяленняў палітычных партыяў (на 1 студзеня 2013 года была зарэгістраваная 1021 арганізацыя). У верасні 2013 года Міністэрства юстыцыі ў пяты раз адмовіла ў рэгістрацыі

142

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Беларускай камуністычнай партыі працоўных. У якасці падставы для такога рашэння рэгіструючы орган палічыў парушэнні, здзейсненыя пры вылучэнні дэлегатаў на ўстаноўчы з’езд партыі. Неакамуністы безпаспяхова спра-буюць атрымаць статус легальнай партыі з 2009 года.

Агульная колькасць палітычных партыяў не змянілася. Па-ранейшаму у краіне дзейнічаюць пятнаццаць зарэгістраваных партыяў, а апошняя ўдалая спроба рэгістрацыі новай партыі датуецца 2000-м годам, калі была зарэгістраваная КХП-БНФ.

Другога кастрычніка 2013 быў прыняты ў другім чытанні, а 4 лістапада падпісаны прэзідэнтам закон «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў». Гэты закон уступіў у сілу 20 лютага 2014 года. Варта адзначыць нестабільнасць заканадаўства, што рэгулюе дзейнасць палітычных партыяў: ад 1999 года у закон «Аб палітычных партыях» змены ўносіліся 11 разоў, акрамя 2000, 2002, 2004, 2006 ды 2012 гадоў.

Згодна з новым законам, ураду належыць стварыць на працягу трох гадоў дзяржаўны інфармацыйны рэ-сурс для адзінай сістэмы ўліку грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый. Паводле інфармацыі міністэрства юстыцыі, стварэннем гэтага рэсурсу будуць займацца шэ-раг падраздзяленняў гэтага міністэрства, а для публічнага карыстання будзе даступная толькі частка ўнесеных у гэты рэсурс даных.

Прыняты закон уводзіць новую норму аб тым, што гра-мадскае аб’яднанне можа быць пераўтворанае ў палітычную партыю, дзяржаўная рэгістрацыя якой ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Ранейшае ж заканадаўства не забараняла пераўтварэнне грамадскага аб’яднання ў палітычную партыю. Прынятым законам вызначаецца таксама, што за 6 месяцаў да прыняцця рашэння аб пераўтварэнні ў палітычную партыю грамадскае аб’яднанне і створаныя ім юрыдычныя асобы не маюць права проста ці ўскосна атрымліваць замежную дапамогу. Назіральнікі адзначалі, што прававы механізм трансфармацыі грамадскага

Общество

143

аб’яднання ў палітычную партыю быў распрацаваны з прыцэлам на стварэнне партыі ўлады на базе грамадскага аб’яднання «Белая Русь», хоць палітычнае рашэнне пра гэткую трансфармацыю прынятае не было.

Трыццатага красавіка 2013 года Пастановай № 327 больш чым у 2 разы (з 451 да 195 арганізацый) быў скаро-чаны пералік грамадскіх аб’яднанняў якім даецца льготны каэфіцыент 0.1 пры вызначэнні ставак аплаты арэнды памяшканняў.

Дваццаць пятага лістапада 2013 года быў прыняты закон аб унясенні змяненняў у Выбарчы кодэкс. Гэты за-конапраект распрацоўваўся з канца 2012 года (адразу ж пасля папярэдніх парламенцкіх выбараў), аднак да верасня 2013 года ягоны змест не быў вядомы ні грамадскасці, ні профільнай міжнароднай структуры — Бюро па дэмакра-тычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ. Распрацава-ная апазіцыяй версія змяненняў у Выбарчы кодэкс1 была праігнараваная ўладамі, гэтаксама не былі задаволеныя патрабаванні аб арганізацыі публічнага абмеркавання за-конапраекта.

Большасць унесеных у кодэкс зменаў накіраваныя на скарачэнне бюджэтных сродкаў на арганізацыю выбарчага працэсу (адмова ад дзяржаўнага фінансавання расходаў кандыдатаў на агітацыю з адначасовым павелічэннем магчымасцяў для папаўнення і выкарыстання выбарчых фондаў) і ліквідацыю тых шчылін, якімі раней карыста-лася апазіцыя ў ходзе выбарчых кампаній (напр. забарона агітацыі за няўдзел у выбарах). Некаторыя з унесеных у Выбарчы кодэкс зменаў прайшлі апрабацыю ўжо ў часе выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў 27-га склікання 23 сакавіка 2014 года, іншыя (напр. магчымасць стварэння выбарчых фондаў ужо на стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных групаў) будуць упершыню скарыстаныя толькі на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Праект закона «О внесении изменений и дополнений в некоторые законы Республики Беларусь по вопросам проведения выборов и референдумов» быў падрыхтаваны Партыяй БНФ, Рухам «За Сва-боду», кампаніяй «Гавары праўду», партыяй «Справядлівы свет», Беларускай партыяй «Зялёныя»; гл.: http://narodny.org/?p=4646.

144

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Палітычны парадак дня

Топавая для 2012 года дыскусія адносна тактыкі апазіцыі на выбарах не знайшла свайго працягу ў 2013 годзе. Сілы, якія выступалі за байкот парламенцкіх выбараў, не здолелі аб’яднаць свае намаганні на глебе агульнага бачання немэтазгоднасці ўдзелу у выбарах: КХП-БНФ, «Еўрапейская Беларусь», «Беларускі Рух», некаторыя грамадскія структуры застаюцца нескаардынаванымі і разрозненымі. Напярэдадні мясцовых выбараў 2014 года ніякай значнай агітацыі за няўдзел у выбарах не вялося, і, як выглядае, прычына тут была зусім не ва ўведзенай у Выбарчы кодэкс забароны на агітацыю за няўдзел у выбарах.

З найбольш значных для апазіцыі тэмаў з перыяду 2011—2012 гадоў у 2013 годзе гучалі толькі тэмы барацьбы за вызваленне палітвязняў і неабходнасці выпрацоўкі фармата вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Канкурэнтнымі прапановамі тут выглядалі варыянты «праймерыз» (пра-панаваны АГП, падтрыманы БХД і структурамі кааліцыі «Талака») і Кангрэса дэмакратычных сілаў (прапанаваны Партыяй БНФ, падтрыманы БХД і структурамі кааліцыі «Народны рэферэндум»). Апроч пытанняў працэдуры вы-хаду на адзінага кандыдата і магчымых асоб кандыдатаў у прэзідэнты, ў гэтым тэматычным блоку абмяркоўваюцца тэмы будучай Плошчы і неабходнасці барацьбы за свабод-ныя выбары.

У палітычным парадку дня апазіцыі цягам 2013 года павялічылася доля камунікацыі па сацыяльна-эканамічных пытаннях, а таксама пытаннях праграмнага кшталту. БХД працягвала кампанію за сямейныя каштоўнасці і супраць абортаў, падтрымала кампанію крытыкі дзяржаўнай палітыкі барацьбы з чумой свінняў, а таксама кампанію супраць жорсткага абыходжання з жывёламі. Для АГП прыярытэтнай была кампанія супраць павелічэння падаткаў, ініцыятываў новых разнастайных мытаў (у тым ліку збору за допуск аўтамабіляў да дарожнага руху). Пар-тыя БНФ у 2013 годзе вяла кампанію супраць увядзення новага механізму ўладальніцкага кантролю ў акцыянерных

Общество

145

таварыствах, які парушаў правы мінарытарных акцыянераў на карысць дзяржаўнага ўмяшальніцтва ў кіраванне прадпрыемствамі.

Цягам 2013 года таксама паступова павялічвалася зна-чэнне тэмы абароны суверэнітэту Беларусі. Ад вясны 2013 года, калі ўпершыню прагучала інфармацыя пра праекты размяшчэння на тэрыторыі Беларусі базы ваенна-паветра-ных сілаў Расейскай Федэрацыі, гэтая тэма сталася прыя-рытэтнай для Партыі БНФ. Па меры таго як размяшчэнне расейскіх самалётаў рабілася рэчаіснасцю, да гэтай тэмы далучаліся і іншыя партыі.

Асаблівае значэнне тэма абароны ад замежнага ўмяшальніцтва атрымала ад лістапада 2013 года, калі пад ціскам Расіі урад Украіны адмовіўся ад падпісання дамовы пра Асацыяцыю з Эўразвязам, што выклікала масавыя пратэсты ва Украіне. Практычна ўсе апазіцыйныя сілы рэгулярна цягам гэтага крызіса выказвалі стаўленне да яго развіцця, шмат хто з палітычных лідараў асабіста наведаў украінскія пратэсты (з трыбуны Эўрамайдану выступілі лідары Руху «За Свабоду», Партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду», АГП).

Адметна, што ў распачатай у снежні 2013 года мясцовай кампаніі палітычныя партыі зрабілі стаўку на агульнана-цыянальныя кампаніі інфармацыйнага кшталту, звязаныя з агульнапалітычным парадкам дня, а не з традыцыйнымі для мясцовых выбараў лакальнымі праблемамі: БХД зрабіла стаўку на кампанію супраць алкагалізацыі насельніцтва, АГП збірала подпісы за адстаўку ўраду, Партыя БНФ выступала ў абарону незалежнасці і супраць расійскіх вайсковых базаў.

Афармленне дзвюх кааліцыяў у апазіцыі

З парламенцкай кампаніі 2012 года апазіцыя выйшла ў вельмі расцярушаным стане. Сфармаваныя пасля прэзідэнцкіх выбараў каардынацыйныя структуры апазіцыі (гэтак званая «шасцёрка») фактычна перасталі дзейнічаць, новыя аб’яднанні цягам парламенцкіх выбараў не былі сфармаваныя. Аднак цягам 2013 года спачатку сітуатыўнае, а потым і

146

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

стратэгічнае партнёрства ў межах нефармальнай тройкі — Рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду», Партыя БНФ — па-чала набываць рысы паўнавартаснай кааліцыі. І хоць у часе парламенцкіх выбараў паміж гэтымі структурамі не было адзінства наконт тактыкі, яны здолелі выпрацаваць паміж сабой давер у стасунках. На гэтай глебе ў траўні 2013 тры палітычныя структуры абвесцілі пра супольную ініцыятыву «Народны рэферэндум», да якой у далейшым далучыліся БСДП(Г) і Партыя свабоды і прагрэсу, а таксама некалькі рэгіянальных грамадскіх ініцыятываў.

Зместам ініцыятывы «Народны рэферэндум» был заяўлены збор подпісаў пад прапановай правядзення рэферэндума па самых важных для грамадства пы-таннях. І хоць ініцыятары кампаніі не цешаць сабе ілюзіямі пра магчымасць правядзення ў беларускіх умовах сапраўднага рэферэндума, яны заяўляюць пра намер здабыць такую колькасць подпісаў грамадзянаў, ад якой улады не здолеюць адмахнуцца. Цягам лета 2013 года адбыліся супольныя паездкі прадстаўнікоў новай ініцыятывы па дзясятках гарадоў Беларусі дзеля вызна-чэння найбольш важных для грамадства пытанняў. У выніку абмеркавання з насельніцтвам і працы экспертаў былі сфармуляваныя шэсць пытанняў, якія прапануюцца для збору подпісаў:

1. Ці згодныя вы, што ў дзяржаўных установах адукацыі і аховы здароўя ўсе паслугі грамадзянам Беларусі павінны аказвацца бясплатна?

2. Ці згодныя вы, што кіраўнікі выканкамаў гарадоў, раёнаў, абласцей павінны абірацца прамым галасаваннем грамадзян?

3. Ці падтрымліваеце вы курс на эканамічную інтэграцыю, асацыяцыю і стварэнне бязвізавай прасторы з Еўрапейскім Саюзам?

4. Ці згодныя вы, што дзеля забеспячэння нейтральнага статусу Беларусі ў краіне трэба забараніць размяшчэнне замежных вайсковых аб’ектаў, ядзернай зброі, а беларускія вайскоўцы не павінны несці службу за мяжой?

5. Ці згодныя вы, што адна і тая ж асоба не можа за-ймаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны?

Общество

147

6. Ці згодныя вы, што грошы, атрыманыя ад запланава-най урадам прыватызацыі, у першую чаргу павінны пайсці на кампенсацыю ўкладаў згубленых падчас дэвальвацыі 2011, і стварэнне працоўных месцаў?

Удзельнікі ініцыятывы «Народны рэферэндум» заяві-лі, што іх партнёрства разлічанае на доўгатэрміновую перспектыву, у тым ліку на наступныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. У якасці механізму вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі «Народны рэферэндум» прапануе Кангрэс дэмакратычных сілаў. І хоць механізм новай ініцыятывы быў сфармуляваны яе аўтарамі досыць расплывіста, папулярнасць самога падыхода «параіцца з насельніцтвам» і вага суб’ектаў кааліцыі сталіся імпульсам для структуравання і ў тых асяроддзях апазіцыі, якія ў гэтую ініцыятыву не ўвайшлі.

Дваццаць другога верасня ў Мінску было падпісанае пагадненне аб стварэнні новай апазіцыйнай кааліцыі — Грамадзянскага альянсу за справядлівыя і сумленныя выбары для лепшага жыцця «Талака». У яго ўвайшлі дзве партыі (АГП, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет») і шэраг аргкамітэтаў ці незарэгістраваных структураў (аргкамітэты Партыі працоўных, Беларускай жаночай партыі «Надзея», грамадскага праваабарончага аб’яднання «За справядлівыя выбары», «Беларускага руху», «Мала-дой Беларусі»). Мэта кааліцыі — дамагчыся ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму і вярнуць грамадзянам Беларусі ад-нятыя ў іх законныя правы, у першую чаргу права свабод-нага выбару ўлады і курсу краіны. На думку стваральнікаў новага аб’яднання, спосабам ліквідацыі аўтарытарнага рэжыму павінны стаць справядлівыя і сумленныя выбары.

У пагадненні таксама было адзначана, што праграм-ныя адрозненні, карпаратыўныя ці асабістыя амбіцыі не павінны з’яўляцца перашкодай для сумеснай дзейнасці кааліцыі. Пры гэтым, маючы агульнае бачанне парадку дня пераменаў палітыкі маюць намер стварыць адзіную стратэгію дзеянняў сфармаваць адзіную каманду і вызна-чыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад альянсу.

На практыцы дзейнасць у межах «Народнага рэферэн-дума» была больш заўважнай цягам году, у той час як альянс

148

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

«Талака» у палітычнай практыцы сабе ніяк не праявіў. Аб-вешчаны намер правядзення альянсам «праймерыз» дзеля вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкія выбары застаўся нерэалізаваным. У часе мясцовых выбараў структуры, што ўвайшлі ў ініцыятыву «Народны рэферэн-дум», мелі агульную тактыку ўдзелу у выбарах і сталіся ініцыятарамі кампаніі назірання «Права выбару», да якой таксама далучыліся БХД і партыя «Зялёныя».

Старт мясцовых выбараў: business as usual

Альянс «Талака» не меў агульнай тактыкі на мясцовыя выбары: некаторыя структуры «Талакі» заклікалі да байкоту, але ягоныя асноўныя кампаненты — АГП і партыя левых — вырашылі прымаць удзел у выбарах. Ініцыяваная альянсам кампанія «За справядлівыя выбары» збольшага засталася толькі на паперы.

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў 27-га склікання адбыліся 23 сакавіка 2014 года. 2013 год змясціў у сабе два важныя этапы выбарчай кампаніі — вылучэнне прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных (ТВК) і акруговых (АВК) выбарчых камісіяў. Ужо на этапе фарміравання ТВК і АВК выбарчая кампанія пайшла па звыклым для Беларусі сцэнары і не прадугледжвала ўдзелу апазіцыйных партыяў і аб’яднанняў у працы органаў, што забяспеч-ваюць падрыхтоўку і правядзенне выбараў. Пераважная большасць вылучаных у склад ТВК і АВК прадстаўнікоў праўладных аб’яднанняў была ўключаная ў склад камісіяў, у той час як абсалютнай большасці вылучэнцаў ад апазіцыйных партыяў і незалежных аб’яднанняў было адмоўлена.

У параўнанні з выбарамі дэпутатаў мясцовых саветаў 2010 года апазіцыйныя партыі паказалі звычайную актыўнасць у справе вылучэння ў склад ТВК і АВК. Калі ў 2010 годзе пяць апазіцыйных партыяў разам вылучылі 229 прадстаўнікоў у камісіі гэтага ўзроўню, то ў мясцовай кампаніі 2014 гэтым правам скарысталіся чатыры дэма-кратычныя партыі, якія разам вылучылі 227 прадстаўнікоў у ТВК і АВК. Разам з тым праўладныя партыі і асабліва

Общество

149

лаяльныя рэжыму грамадскія аб’яднанні вылучылі больш сваіх прадстаўнікоў.2

У склад 364 АВК было вылучана 5 438 чалавекі, сярод іх ад палітычных партый — 504 чал. (9.3%). Ад арганізацый — удзельніц кампаніі «Права выбару»- было вылучана 56 прэтэндэнтаў на ўдзел у АВК, з якіх было ўключана ў іх склад толькі тры: Ігар Меншыкаў у склад Бярозаўскай АВК № 24 ў Берасцейскай вобласці, Лера Сом — у склад Полацкай цэнтральнай АВК № 25 у Віцебскай вобласці, Аляксей Чарняеў — у склад Сенненскай АВК № 19 у Мінскай вобласці (усе вылучаныя ад Партыі БНФ). Пра-цэнт уключэння прадстаўнікоў «Права выбару»- у камісіі ад лічбы вылучаных склаў 5.4%. Для параўнання: падчас парламенцкіх выбараў 2008 у склад АВК было ўключана 32% ад вылучаных апазіцыйнымі партыямі, падчас парламенцкіх выбараў 2012 — 24%.

Што датычыцца прадстаўнікоў праўладных арганізацыяў, то ГА «Белая Русь» «правяла» ў склад акруговых камісіяў 96.5% сваіх вылучэнцаў, БРСМ — 89.5%, Беларускі саюз жанчын — 98.2%, Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў—91.8%, Камуністычная партыя Беларусі — 85.5%, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 71.9%, Беларуская аграрная партыя — 77.8%, Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — 100.0%. Колькасць прадстаўнікоў апазіцыйных партыяў у ТВК і АВК апынулася меншая нават за іх кольскасць падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў у 2010. Калі ў 2010 годзе ў склад выбарчых камісіяў гэтага ўзроўню агулам увайшло 87 прадстаўнікоў апазіцыі (з іх 15 чал. — у ТВК), то цяпер — толькі 16 (з іх толькі 5 чал. — у ТВК).

Такім чынам, нягледзячы на прыкладна аднолька-вую колькасць вылучаных ад апазіцыі прэтэндэнтаў, у параўнанні з мінулымі мясцовымі выбарамі 2010 года колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў ТВК паменшылася ў 3 разы, а колькасць прадстаўнікоў апазіцыі ў АВК — у 6.5 раза (табл. 1).

Тут і далей — даныя з «Прамежкавай ацэнкі фармаваньня тэрыта-рыяльных і акруговых выбарчых камісіяў» ад кампаніі назірання «Права выбару»; гл.: http://narodny.org/?p=5074.

150

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Табліца 1. Прадстаўнікі апазіцыі ў ТВК і АВК у параўнанні з выбарамі 2010 года

Выбары 2010 года Выбары 2014 года

Суб’ект вылучэння Вылучана ў твк (уключана) Вылучана ў АВК (уключна) Вылучана ў твк (уключана) Вылучана ў АВК (уключна)

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» 21(9) 104 (48) 23 (3) 97 (8)

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя («Грамада») 8(2) 10 (3) 2 (0) 8 (0)

Аб’яднаная грамадзянская партыя 14 (4) 43(14) 11 (1) 36 (0)

Партыя БНФ 6 (0) 22 (6) 6 (1) 44 (3)

БСДГ - 1 (1) - -

Агулам ад апазіцыі 49 (15) 180 (72) 42 (5) 185 (11)

Агулам ад апазіцыі ў тВК і АВК вылучана (уключана) 229 (87) 227 (16)

Высновы

Кааліцыі апазіцыйных партыяў і аб’яднанняў «Народны рэферэндум» і «Талака», што аформіліся цягам 2013 года і прайшлі выпрабаванне мясцовымі выбарамі, абяцаюць быць асноўнымі суб’ектамі ў часе падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў што маюць адбыцца ў 2015 годзе. Цягам 2014 года варта чакаць дыскусіяў паміж гэтымі дзвюма кааліцыямі адносна магчымай працэдуры выхаду на адзінага кандыдата і запуску працэсу вылучэння прэтэндэнтаў у межах кожнай з двух кааліцыяў. Верагоднасць дасягнення кампрамісу паміж гэтымі дзвюма кааліцыямі выглядае невысокай. Разам з тым адсутнасць згоды наконт адзінага кандыдата ад іх можа спрыяць вылучэнню кандыдатаў ад іншых структураў якія ў кааліцыі не ўваходзяць.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.