УДК 947.6(=411.6) “1914/1916”
НАКІРУНКІ ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ КАНСТЫТУЦЫЙНА-ДЭМАКРАТЫЧНАЙ ПАРТЫІI ПАРТИЙНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ «САЮЗА 17 КАСТРЫЧШКА» НА БЕЛ АРУ СІ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
М.В. ЦУБА
Палескі дзяржаўны універсітэт, г. Шнек, Рэспубліка Беларусь
На Беларусі адносіны самых розных партий, арганізацый і рухаў да вайны былі прыкладна такімі ж, як і ў іншых рэгіёнах Расійскай імперыі. Калі прадстаўнікі сацыял-дэмакратыі бачылі ў імперыялістычнай стадыі развіцця капіталізму і пачатку вайны канун сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, то ліберальна-дэмакратычныя колы разглядалі першую сусветную вайну як вынік аб’ектыўнай патрэбнасці буйных капіталістычных дзяржаў у пашырэнні нацыянальна-гаспадарчых межаў. Яны лічылі, што пакуль не адбудзецца змена аднаго тыпа арганізацый у межах капіталістычнай гаспадаркі другім, больш дасканалым, то будзе захоўвацца небяспека як лакальных, так і сусветных войнаў. Разумеючы гэта і разам з тым падтрымліваючы пазіцыю «абаронства», лідэр КДП П.М. Мілюкоў на паседжанні IV Дзяржаўнай Думы 26 ліпеня 1914 г. заявіў, што «калі настане мірны час, мы зноў будзем указваць на адзіна магчымы шлях да ўнутранага абнаўлення Расіі. Але зараз нам патрэб-на сканцэнтраваць усе свае сілы на абароне дзяржавы ад знешняга ворага» [1]. Менавіта пад непасрэдным кіраўніцтвам кадэтаў і акцябрыстаў ужо ў першыя дні вайны ўзніклі «патрыятычныя» арганізацыі ліберальнай дэмакратыі - земскі і гарадскі саюзы дапамогі хворым і параненым воінам. Прычым Усерасійскі земскі саюз дапамогі хворым і параненым воінам узначаліў кадэт Г. Львоў, а створаны пры ім Камітэт дапамогі раненым - акцябрыст М. Радзянка. Праз дадзеныя арганізацыі кадэты і акцябрысты распаўсюджвалі свой уплыў на мясцовае насельніцтва і салдат. У гэтым плане Беларусь не была выключэннем. Ужо 25 жніўня 1914 г. на над-звычайным Мінскім губернскім земскім сходзе было прынята рашэнне прыяднацца да Усерасійскага земскага саюза (УЗС), аналагічнае рашэнне паследавала і з боку Віцебскага і Магілеўскага земскіх сходаў у другой па-лове жніўня 1914 г. [2, с. 66]. Спрыяў яшчэ большаму ўмацаванню грамадска-палітычнай дзейнасці мясцовых органаў самакіравання і выдадзены Міністэрствам унутраных спраў асобны цыркуляр, по загаду якога ў сувязі з надзвычайным становішчам у краіне паўнамоцтвы земскіх прадстаўнікоў працягваліся да канца вайны, і ад-паведна былі адкладзены чарговыя выбары ў органы мясцовага самакіравання [2, с. 66]. У дадзеных абставінах амаль усе павятовыя земствы беларускіх губерняў станоўча адрэагавалі на заклік кадэцкіх і акцябрысцкіх кіраўнікоў адкласці ўнутраныя спрэчкі і аб'яднаць усе намаганні для перамогі знешняга ворага. Такі настрой земскіх прадстаўнікоў Магілеўскай губерні яскрава выявіў старшыня Рагачоўскай павятовай земскай управы
В.С. Дрыбінец: «Сёння не павінна быць і несумненна не будзе розні ні племенной, ні саслоўнай, ні партый-най. На палях брані аднолькава змагаюцца і паміраюць рускія, палякі, яўрэі, ліберал, кансерватар, аднолькава аддаюць свае жыцце, сілы, кроў... дарагой Радзіме». Далей вызначаючы задачу, якая стаяла перад земствамі, ён прадоўжыў: «Мы сваёй працай павінны звязаць сябе нябачнымі ніцямі з нашай дарагой арміяй і даказаць ёй нашу гатоўнасць пайсці на ўсялякія ахвяры, праяўляючы клопат аб змагарах за Радзіму, аб іх сем'ях, аб аблягчэнні пакут параненых, і толькі гэтымі клопатамі мы ўзмацуем сувязь паміж сабой, народам і тымі, што змагаюцца за культуру, права, насілуемыя надменным браніраваным кулаком» [3, с. 29-30].
Яшчэ большае збліжэнне паміж ліберальна-дэмакратычнымі групоўкамі кадэтаў і акцябрыстаў на Беларусі адбылося па іншай праблеме, у аснове якой стала супадзенне думак па нацыянальнаму пытанню наконт бе-ларускага і ўкраінскага народаў. Праграма расійскіх ліберальных дэмакратаў заклікала ўсе партыі, незалежна ад іх палітычнай арыентацыі, абараніць агульнарасійскую культуру ў заходніх рэгіёнах дзяржавы і вызначыць свае адносіны да беларускага і ўкраінскага адраджэння. Сэнс гэтага закліка зводзіўся да таго, каб абмежа-ваць развіцце беларускай і ўкраінскай культуры ў межах «мясцовых асаблівасцяў», побыту і традыцый, не дапусціўшы на Беларусі і Украіне рэалізацыі нацыянальна-дзяржаўнай ідэі [4, с. 74]. У выніку збліжэння гэтых ідэйна-палітычных плыняў ва Усходняй Беларусі пачалося стварэнне новых невялікіх палітычных гру-повак праўрадавай арыентацыі. Часцей за ўсё ў іх уваходзілі мясцовыя памешчыкі, частка прамыславікоў, чыноўнікаў, навукоўцаў і настаўнікаў. Адной з першых такіх арганізацый стаў Саюз Беларускай дэмакратыі ў Гомелі, які карыстаўся падтрымкай вядомага беларускага этнографа Я.Ф. Карскага. Дадзеная Гомельская арганізацыя была створана эвакуіраванымі з Вільні ў 1915 г. прыхільнікамі расійскай ліберальнай дэмакратыі. Саюз меў сваей мэтай: «Поўнае яднанне Беларусі з астатняй Расіяй, з шырокім самапарадкаваннем на дэма-кратычных пачатках». Ён дамагаўся «ўводу навучання ў навуковых установах на агульнадзяржаўнай расійскай
54
мове, зусім зразумелай для ўсіх беларусаў», а на сваіх сходах прымаў розныя супрацьбеларускія рашэнні, такія як пастанова адмяніць і забараніць святкаванне «Купалля» і г.д. [5, с. 188]. Акрамя гомельскай групоўкі падобныя арганізацыі закладваліся ў Магілеве (Беларускі Нацыянальны Камітэт) і ў Віцебску (Саюз Бела-рускага Народа), хаця канчатковае іх афармленне адбылося ў 1917 г. Галоўнай задачай гэтых арганізацый было змаганне з нацыянальнымі праяўленнямі, якія, на іх думку, пагражалі цэласнасці і адзінству Расійскай імперыі. Пералічаныя арганізаціі настойліва вялі барацьбу «з рэвалюцыйным ухілам беларускага нацыяналь-нага руху. На мітынгах і сходах яны востра накідваліся на прадстаўнікоў БСГ, стараючыся вырваць у іх уплыў на беларускі нацыянальны рух» [5, с. 189]. У адносінах да вайны падобныя арганізаціі вызначаліся да пэўнага часу адзіным тактычным курсам: поўная салідарнасць з палітыкай самадзяржаўнага ўрада і адказ ад якой бы там ні было апазіцыі. Яны апраўдвалі цяжкімі ўмовамі вайны ўзмацненую эксплуатацыю рабочых і сялян, асуджалі іх удзел у забастоўках, бачылі ў гэтым здраду Айчыне. У цэлым жа яны стараліся па магчымасці паслядоўна праводзіць у жыцце палітычныя накірункі кадэцкай і акцябрысцкай партый.
Вялікую ўвагу ў прапагандзе сваіх палітычных ідэй партыі кадэтаў і акцябрыстаў на Беларусі ўдзялялі пе-рыядычнаму друку. У 1914-1916 гг. тут выдаваліся праакцябрысцкія газеты «Виленский вестник», «Минские губернские ведомости», «Северо-Западная жизнь», «Витебский вестник», а таксама грамадска-палітычныя газеты кадэцкага кірунку «Бобруйская жизнь», «Минская газета-копейка», якая 1914—1915 гг. выпускала ў дадатак часопіс «Вечерние известия Минской газеты-копейки» і інш. [6, с. 560]. На сваіх старонках гэтыя газеты асвятлялі дзейнасць IV Дзяржаўнай Думы, паведамлялі аб ваенных падзеях на фронце, змяшчалі ўрадавыя паведамленні, указы, аб'явы, распараджэнні губернскіх уладаў, значную частку матэрыялаў перадрукоўвалі з сталічных газет. Па нацыянальнаму пытанню яны ў асноўным прапагандавалі ідэялогію «заходне-русізма». Аднак сярод іх былі і такія, як блізкая да кадэтаў «Вечерняя газета», выдаваемая на рускай мове ў Вільні ў 1914—1915 гг. рэдактарам Ф.М. Хаценкам, якая выступала за правядзенне ліберальна-дэмакратычных рэформ, культурна-нацыянальнае самавызначэнне народаў Расійскай імперыі. Акрамя таго яна даволі падрабязна асвятляла рабочы і сялянскі pyx на Беларусі, а таксама прыхільна ставілася да беларускага нацыянальнага руху, падтрымліваючы «Нашу ніву» ў яе палеміцы з расійскімі і польскімі выданнямі [7, с. 611]. Патрэбна адзначыць, што тыя палітычныя групоўкі, якія падтрымлівалі знешнепалітычны курс расійскага ўрада, апошнім заахвочваліся не толькі ў дазволе на вы-давецтва газет і часопісаў, але і зачастую ў субсідзіраванні выданняў з дзяржаўнай казны. Так, напрыклад, у пасведчанні, выдадзеным 8 красавіка 1915 г. Мінскім губернатарам на імя І.Л. Саланевіча напісана: «Выдаўцу газеты «Северо-западная жизнь» Івану Лук'янавічу Саланевічу даецца дазвол адкрыць і ўтрымліваць пад сваею асабістай адказнасцю ў г. Мінску друкарню-літаграфію пад назвай «Типография Северо-Западной жизни» [8]. Разам з тым у другім дакуменце ад 30 ліпеня 1915 г. есць наступнае паведамленне выконваючага абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення па справах друку на імя таго ж I.Л. Саланевіча: «3 прычыны пісьма ад 12 ліпеня 1915 г. мею гонар паведаміць Вам, што адначасова з ліпеньскай субсідыяй газеце «Северо-Западная жизнь», Вам будзе пераведзена таксама дадатковая дапамога...» [9]. Адкуль і з якой мэтай браліся грашовыя дапамогі выданням, якія падтрымлівалі у супярэчлівы ваенны час праўрадавую арыентацыю, добра бачна з тэлеграмы акцябрыста У.М. Пурышкевіча на імя міністра Унутраных спраў: «Вельмі прашу Вас выдаткаваць асігнаванні ў памеры паўтары тысячы рублей штомесячна ў распараджэнне Мінскага губернатара для разсылкі ва ўсе сяленні Мінскай губерні тры разы на тыдзень выдаваемай Штабам фронта газеты «Наш вестник» ... самое выданне будзе ўключаць дадатковае друкаванне 12 тысяч экзэмпляраў для ўсіх населеных пунктаў Мінскай губерні» [10]. Але ўзяўшы пад сваю апеку большую частку перыядычнага друку, улады тым ня менш пільна кантралявалі выда-вецтвы і карэктавалі іх са зменамі абставін. Напрыклад, дазволіўшы адкрыць у г. Слуцку друкарню прыхільніку кадэцкай партыі мясцоваму мешчаніну З.А. Барнаку ў канцы 1916 г., мінскі губернатар адначасова накіраваў пісьмовае ўведамленне слуцкаму іспраўніку з патрабаваннем «устанавіць надзор за тым, каб дадзеная асоба (З.А. Барнак) у дакладнасці выконваў як існуючыя распараджэнні ўрада, так і тыя, якія магчыма будуць пера-дадзены ў далейшым» [11]. Акрамя праўрадавай агітацыі на старонках перыядычных выданняў, з мэтай пашы-рэння свайго ўплыву сярод гарадскога насельніцтва беларускіх губерняў, кадэцкія і акцябрысцкія прадстаўнікі праводзілі і пэўную культурна-асветніцкую работу. Прычым даволі часта такая работа насіла дабрачынны ха-рактар і праводзілася ў сувязі з аказаннем матэрыяльнай дапамогі параненым воінам і салдацкім сем‘ям. У хадайніцтве на імя барысаўскага іспраўніка ад 29 снежня 1916 г., з падобнай просьбай звяртаецца вядомы ў кадэцкіх колах старшыня Новабарысаўскага вучылішча Шчэрбацэвіч, які просіць «аб дазволе арганізаваць у пасадзе Новабарысаў дабрачынны спектакль у адзін з дней, дазволеных для публічных выступленняў» [12].
3 дазволу ўлад мела шырокае распаўсюджванне ў неспакойных раёнах беларускіх губурняў і лекцыйная праца, якая прыносіла пэўны плен для дзяржаўнай казны, і на думку арганізатараў падобных мерапрыемстваў - ліберальных дэмакратаў, - умацоўвала дух, дапамагаючы пераадольваць цяжкасці насельніцтву прыфранта-вой паласы. Напрыклад, у канцы 1916 г. прафесар Туган-Бараноўскі пры садзейнічанні ўлад паспяхова чытаў лекцыю «Аб ваенным займе» ў Мінску, Бабруйску, Оршы, Гомелі і іншых беларускіх гарадах [13]. У той жа час па запрашэнню мясцовага адцзела расійскага таварыства аховы здароўя ў г. Мінску, прафесар Міратворцаў прачытаў публічную лекцыю «Роля жанчыны ў сённяшняй вайне» [14].
55
Што ж датычыцца колькаснага складу арганізацый ліберальнай дэмакратыі, то тут лічбы даследчыкаў модна разыходзяцца. П.І. Брыгадзін, Г.І. Ільяшчук, Ю.Л. Казакоў і іншыя лічаць, што агульная колькасць кадэтаў у гады вайны адпавядала 60-70 тысячам чалавек [15, с. 6]. У той час I.У. Шардыка сцвярджае, што ix агульная колькасць на пачатку вайны не перавышала 10-12 тысяч [16, с. 3].
Калі ж звярнуцца непасрэдна да Беларусі, то тут, па даследаваннях прафесара В.В. Шалахаева, кадэцкія арганізацыі напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі існавалі ў «адзінкавым ліку» [16, с. 3]. Тым ня менш уплыў кадэдкіх і акцябрысцкіх арганізацый на Заходнім фронде быў вельмі значны. Барацьба за армію ў той час займала галоўнае месца ў стратэгіі ўсіх палітычных сіл. I гэта цалкам зразумела, бо ў дадзеных складаных абставінах менавіта армія павінна была вырашаць далейшы лёс Расійскай імперыі. Ажыўленню дзейнасці прадстаўнікоў ліберальнай дэмакратыі сярод салдацкіх мае у немалай ступені садзейнічала павелічэнне фінансавання з сацыяльных фондаў аховы на прапагандысцкую працу. Так, небезвядомы У.М. Пурышкевіч, атрымаўшы 10 тысяч рублёў у снежні 1915 г. з фонда аховы для папаўнення салдацкіх бібліятэк у санітарных цягніках, на самай справе аплаціў расходы да выданню капеечных кніжак для салдат Заходняга фронту, у якіх укаранялася ў разумение салдат «глыбокая вернасць дару, радзіме і праваслаўнай веры». Гэтаму ж слу-жыла «Малітва воіна, які ідзе ў бой», якая заклікала гінуць на полі бітвы за «адзінаверных братоў» сваіх, і зборнікі патрыятычных песень, выдаваемыя вялікімі тыражамі для ўручэння кожнаму рэкруту [17, с. 138]. Такім чынам праурадавыя партыі арганізоўвалі масавыя выданні буклетаў, кніг, плакатаў, артыкулаў, у якіх падтрымлівалі палітыку самадзяржаўя ў час навісшай небяспекі. Пэўнаму ўмацаванню пазіцыі ліберальных дэмакратаў на Беларусі падчас вайны садзейнічала тая акалічнасць, што беларускія губерні ўваходзілі ў тэ-атр ваенных дзеянняў. У выніку ў беларускіх гарадах, такіх як Магілеў, Мінск, Гомель, Бабруйск, Віцебск, Орша і іншых, знаходзіліся ваенныя і паўваенныя ўстановы (Стаўка, Штаб Заходняга фронту, саюзы земстваў і гарадоў, ваенна-прамысловыя камітэты, армейскія штабы і інш.). Шматлікія прадстаўнікі гэтых устаноў падзялялі ідэі ліберал-дэмакратаў (асабліва кадэтаў) альбо былі іх прыхільнікамі. I не выпадкова кіраўніцтва ліберальна-дэмакратычных партый імкнулася арганізаваць іх і павесці за сабой. 3 гэтай мэтай у гарады Беларусі і на Заходні фронт зачасцілі дэпутаты Дзяржаўнай Думы ў асноўным ад кадэцкай партыі. Асабліва іх наведванні набылі сістэматычны характар у канцы 1916 - пачатку 1917 г., г. зн. тады, калі болыл выразна пачала праяўляцца апазіцыйнасць ліберальна-дэмакратычнага лагера ў адносінах да ўрада [16, с. 4]. Такая тактыка кадэцкага кіраўніцтва спрыяла арганізацыйнаму і ідэйнаму ўмацаванню ліберальна-дэмакратычных груповак на Заходнім фронде і ў гарадах Беларусі. Камандзіроўкі ў правінцыю ўпаўнаважаных членаў кадэцкай партыі часта давалі плён для стварэння партыйных аддзелаў на месцах. Напрыклад, на пачатку 1917 г. былі створаны кадэцкія арганізацыі ў мястэчку Горкі, а таксама ў Гарадоцкім і Невельскім паветах Віцебскай губерні [16, с. 4]. Павелічэнню колькасці і ўплыву арганізацый ліберальна-дэмакратычнага лагеру садзейнічаў яшчэ і той факт, што напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі пазіцыі іх асноўных палітычных канкурэнтаў -сацыял-дэмакратычных партый, як на Беларусі, так і на Заходнім фронде, былі даволі слабыя. Аб гэтым ёсць меркаванні самых розных прадстаўнікоў левых сіл. Адзін з іх, Г.Г. Арыстаў, адзначаў, што «адсутнасць дастат-кова моцнай сацыял-дэмакратычнай арганізацыі не давала магчымасці ўзяць у болыд або менш арганізаванае рэчышча стыхійны рэвалюцыйны рух мае. Разам з тым гэта паслужыла вялікім аблягчэннем для нашых палітычных праціўнікаў» [18]. I сапраўды, такое становішча ў некаторай ступені дапамагло пашырыць свой уплыў, асабліва на Заходнім фронде, прадстаўнікам ліберальна-дэмакратычных партый, якія атрымалі надзей-ную падтрымку ў вайсковым асяроддзі. Так, напрыклад, на пачатку 1917 г. адбылося заснаванне кадэцкай вай-сковай фракцыі пры Мінскім губернскім аддзяленні, якую ўзначаліў генерал-маёр А.А. Меснер. У хуткім часе такая ж фракцыя была створана і пры Магілеўскім губернскім камітэце, ў склад якой уваходзілі Б.М. Пятніцкі (вайсковы чыноўнік), М.Г. Міхееў (капітан), К. Істомін, В. Зыкаў і Л. Шыманоўскі (вайсковыя чыноўнікі); акрамя таго прадстаўнікі афіцэрства аказвалі значны ўплыў і на Віцебскую гарадскую арганізацыю кадэтаў, якую ўзначаліў паручнік С. Вейс [16, с. 6].
У час вайны, падкрэсліваў У. I. Ленін, расійская ліберальная дэмакратыя «надзвычайна хутка арганізавалася палітычна, забіраючы ў свае рукі і мясцовае самакіраванне, і народную адукацыю, і з'езды розных відаў, і Думу, і ваенна-прамысловыя камітэты і г.д.» [19, с. 18]. А гэта ўсе паступова ўзмацняла пазіцыі ліберальна-дэмакратычных плыняў і аслабляла ўплывы расійскага ўраду. Аднак якіх-небудзь перамен у настроі грамадства праваахоўныя органы не заўважалі. Гэта добра бачна па дакладу «Аб палітычнай сітуацыі ў краіне» дэпарта-мента паліцыі ад 3 сакавіка 1916 г., дзе паведамляецца: «Ведаючы кіраўнікоў рэвалюцыйнага руху, пачынаючы з крайніх левых і канчаючы кадэтамі, можна з упэўненасцю сказаць, што ў сеняшні час і да самага заканчэння вайны ўраду няма чаго непакоіцца аб якіх-небудзь складаннях ва ўнутраным жыцці. У ліберальных колах расійскага грамадства вельмі вялікая нянавісць да Германіі і Вільгельма II, якія прадстаўляюцца ім аплотам рэакцыі ў Расіі, і па-гэтаму імкненне дадзеных колаў давесці вайну да поўнай перамогі з’яўляецца цалкам шчырым. Адсюль маўклівы лозунг - не рабіць нічога такога, што магло б ускладніць становішча ўраду, магло б кепска адлюстравацца на тэатры дзеянняў, адсюль жа шчырае імкненне прыйсці на дапамогу арміі (дзей-насць Земгора, ваенна-прамысловых камітэтаў)» [4, с. 132-133].
56
Але на тэты раз дэпартамент паліцыі памыляўся ў сваіх поглядах адносна ліберальных дэмакратаў, Паражэнні на фронце, рэвалюцыйны рух у тылу моцна падзейнічалі на ліберальныя колы, і парушылі іх адзінства з даром і яго ўрадам. У такіх умовах падтрымліваць самадзяржаўе - азначала загубіць сябе. I на засяданні IV Дзяржаўнай Думы 1 лістапада 1916 г. князь Львоў ад імя членаў ліберальна-дэмакратычнага лагеру сказаў, што «мы прыйшлі да адзінадушнага пераканання, што ўрад, які знаходзіўся пры ўладзе, ад-крыта падазроны ў залежнасці ад цемных і варожых Расіі ўплываў, не можа кіраваць дзяржавай і вядзе яе па шляху гібелі і ганьбы - а таму ен заклікаў дэпутатаў прыняць удзел у стварэнні ўрада, здольнага аб’яднаць усе жывыя народныя сілы і весці нашу Айчыну да перамогі...» [20, с. 444-445]. Я к бачым, галоўнай мэтай для кадэтаў і акцябрыстаў на дадзены час з’яўлялася задача узяць уладу ў свае рукі, прадухіліць рэвалюцыю і працягваць вайну. Правая ваеннай, знешняй і ўнутранай палітыкі самадзяржаўя ўзмацняў апазіцыйнасць ліберальнай дэмакратыі да ўрада. Разам з тым нарастание рэвалюцыйнага настрою мае у некаторай ступені палохала лідэраў ліберальна-дэмакратычных партый, якія імкнуліся рабіць усе магчымае, каб не дапусціць рэвалюцыю. У выніку такіх манеўраў паміж манархіяй і рэвалюцыйнымі масамі, будучы за дзяржаўны пера-варот (акцябрысты) і супраць (кадэты), і адны, і другія вымушаны былі воляй лесу чакаць далейшых падзей.
У той час, як на акраінах Расійскай імперыі ліберальныя дэмакраты працягвалі весці барацьбу за кадры, на Беларусі ў гады вайны прыхільнікамі ліберальна-дэмакратычных партый з’яўляліся ў асноўным прадстаўнікі інтэлігенцыі і чыноўніцтва. Разам з тым болыд гібкая тактыка кадэтаў, якая выражалася адначасова як у абароне ўласніка, так і ў дапушчэнні кампраміса па вырашэнню аграрнага пытання, а таксама грунтоўнае высвятленне прычын негатыўных вынікаў вайны, прыносіла пэўную карысць. «Усе гэта істотна паўплывала на пашырэнне базы кадэцкіх арганізацый на Беларусь Тут кадэцкія шэрагі папаўняліся не толькі прадстаўнікамі звыклых для іх сацыяльных пластоў (ліберальнай буржуазіяй, памешчыцкай буржуазнай інтэлігенцыяй, гарадскім чыноўніцтвам, мяшчанствам, але і выхадцамі з найбольш дэмакратычных слаеў насельніцтва, перш за ўсе сялян» [16, с. 4-5]. Аднак, калі да Лютаўскай рэвалюцыі ў кадэцкай партыі пераважалі прадстаўнікі дэмакратычных слаёў грамадства Беларусі, то ва ўмовах абвастрэння барацьбы за ўладу КДП ва многім папоўнілася і за лік маемасных слаёў насельніцтва. Г эта можна растлумачыць тым, што на пачатку Лютаўскай рэвалюцыі некаторыя чарнасоценныя і акцябрысцкія арганізацыі, якія скампраметавалі сябе абаронай самадзяржаўя, распаліся, а іх члены вымушаны былі далучыцца да кадэцкай партыі. Кадэцкая лрэса аб гэтым лісала так: «Буйныя ўласнікі, землеўладальнікі, або гандляры далучаюцца часам да партыі Народнай свабоды ... таму што спадзяюцца тут больш, чым у іншых, знайсці апору сваім класавым інтарэсам» [16, с. 5]. Патрэбна ад-значыць, што некаторыя з прадстаўнікоў кадэцкай партыі ўжо напярэдадні Лютаўскай рэвалюцыі адыгрывалі даволі значную ролю ў грамадска-палітычных колах на Беларусь Г эта ў першую чаргу адносіцца да рэдактара «Мінскай газеты» доктара Р.К. Янкоўскага, доктара філасофіі Ж.Э. Кодзіса, грамадскага дзеяча С.Ф. Балкаўца, міравога суддзі С.А. Вінаградава, старшыні Невельскага кадэцкага партыйнага камітэта Я.П. Сянькоўскага, члена Магілеўскай арганізацыі ўрача М.П. Яцуніна, кіраўніка кадэцкай арганізацыі ў Горках гісторыка
С.Г. Цітовіча і іншых.
Пэўнае спадзяванне на лепшыя перамены ў культурна-асветніцкай дзейнасці і ў станоўчым вырашэнні нацыянальнага пытання ў падзеленай фронтам Беларусі звязвалі з прыходам ва ўрадавы кабінет (восень 1916 г.) некалькіх міністраў з ліберальна-дэмакратычных партый і некаторыя беларускія грамадскія дзеячы. Але не дачакаўшыся якіх-небудзь уступак з боку дадзеных міністраў на карысць нацыянальна-адраджэнскай ідэі, «Гоман» пісаў, што ў Расійскай імперыі, «дзе цяпер пачынаюць панаваць ліберальныя міністры, бачна ўсім «інародцам», што расейскі лібералізм у нацыянальным пытанні недалека адышоў ад палітыкі рэакцыянераў, і неяк цяжка чакаць змены старога-нацыялістычнага курсу...» [21, с. 3—4].
Тым часам у краіне наспяваў рэвалюцыйны крызіс. Асабліва напружанае становішча складалася ў Пе-траградзе. Незадаволенасць салдат і рабочых, даведзеных да роспачы вайной, разрухай, голадам, вылілася 23-24 лютага 1917 г. у масавыя выступленні і дэманстрацыі, якія, аднак, як урадам, так і лідэрамі ліберальна-дэмакратычных партый былі трактаваны як харчовыя хваляванні. I калі ў другой палове дня 27 лютага здары-лася тое, чаго так апасаліся і не хацелі ліберальныя дэмакраты, і аб чым сказаў кадэт В.А. Маклакаў: «Рэва-люцыя прыйшла знізу!», у Думе перамагла лінія кадэтаў, падтрыманая акцябрыстамі, па ўратаванню манархіі, ахвяруючы манархам. Але зараз ажыццявіць нават гэту ідэю лідэры кадэтаў і акцябрыстаў не паспелі. Як пісаў у сваіх успамінах у той час прэм’ер-міністр Англіі Ллойд-Джордж: «Царызм узляцеў на паветра ... замест добра арганізаванага дзяржаўнага перавароту адбылося паўстанне пралетарыяту» [22, с. 379-380].
У такіх умовах кіраўніцтва ліберальна-дэмакратычных партый вымушана было звярнуць закулісныя пе-рамовы аб падзеле манархічнай палітычнай улады і дамаўляцца ўжо з Петраградскім Саветам, за якім ішлі рэвалюцыйныя масы, аб стварэнні Часовага ўраду. Такім чынам, атрымаўшы ўладу не ў выніку ўступак цара, а дзякуючы народнай рэвалюцыі, ліберальна-дэмакратычным партыям прыйшлося пайсці не толькі на адказ ад манархіі, але і радыкальна змяніць тактыку дзейнасці сваіх партый, пайсці на супрацоўніцтва з эсэрамі і меншавікамі і стаць прыхільнікамі народнай свабоды. Усе гэтыя перамены станоўча садзейнічалі не толькі пераадольванню крызіса палітычнага курса ліберальных дэмакратаў, але і ўздымалі папулярнасць кіруючых
57
дзяржавай партий, асабліва кадэтаў, сярод дэмакратычных пластоў насельніцтва, што адлюстравана ў знач-ным павелічэнні іх колькаснага складу ў выніку ўступлення новых членаў, у тым ліку і на Беларусі.
ЛІТАРАТУРА
1. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 8642. - Л. 776.
2. Слобожанин, В.П. Земское самоуправление в Беларуси (1905-1917 гг) / В.П. Слобожанин. - Минск: Гавриленко В.Г., - 1994. - 85 с.
3. Отчет о работе в военное время уездных земств Могилевской губерни / Вестник Могилевского губернского земства. - 1914. - № 14. - С. 28-32.
4. Октябрь 1917 и судьбы политической оппозиции. Совместное российско-белорусское исследование: В 3 ч. Ч. 2: У истоков политического противостояния: Материалы и документы по истории общественных движений и политических партий Республики Беларусь / Н.С.Сташкевич, Г.Г. Касаров, Р.В. Платонов и др.; под ред. Э.М.Энтина. - Гомель: Белорусское Агенство научно-технической и деловой информации, 1993. - 228 с.
5. Беларусь: нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. - Мінск: Выд-ва «ЦВК БССР», 1924. - 323 с.
6. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларуси У 5 т. Т. 3: Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. - Мінск: БелСЭ, 1986.-751 с.
7. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларуси У 5 т. Т.1: Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал.рэд.) і інш. - Мінск: БелСЭ, 1984.-727 с.
8. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 9056. - Л. 6.
9. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 9056. - Л. 8.
10. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 9242. - Л. 2.
11. НАРБ. Ф. 295.-Bon. 1. - С .9247. - Л. 17.
12. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. С. 9187. - Л. 519.
13. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 9187. - Л. 484, 525.
14. НАРБ. - Ф. 295. - Bon. 1. - С. 9187. - Л. 507.
15. Имена в истории: Краткий биографический справочник / Авт.-сост. П.И. Бригадин и др. - Минск: Университетское, 1993.- 192 с.
16. Шардыка, ГУ. Да пытання аб колькасным і сацыяльным складзе арганізацый кадэцкай партыі на Беларусі у 1917г. / ГУ. Шардыка // Веснік БДУ. - Мінск: Універсітэцкае. - 1992. - № 3. - с. 3-6.
17. Союз русского народа. По материалам чрезвычайной следственной комиссии. - М.- Л.: Госиздат, 1929. - 231с.
18. НАРБ. - Ф. 35. - Воп. 1.-С.71.-Л. 11.
19. Ленин, В.И. Поли. собр. соч. / В.И. Ленин. - М.: Гос. изд-во, 1962. - Т. 31. - 672 с.
20. Милюков, П.Н. Воспоминания / П.Н. Милюков. - М.: Политиздат, 1991. - 528 с.
21. Весткі з Расеі: Стары курс // Гоман. -1916.-3 лістапада.
22. Ллойд-Джордж, Д. Военные мемуары / Д. Ллойд-Джордж. - М.: Госиздат, 1935. - 402 с.
POLITICAL AREAS OF ACTIVITY OF KONSTITUTSIONNO-DEMOCRATIC PARTY AND PARTY ORGANIZATIONS OF «SOYUZ SEMNADTSOTOGO OKTYABRYA» IN
BELARUS DURING THE WORLD WAR I
M.V. TSUBA Summary
Peculiarities and activity trends of Cadet and octyabrist organizations in Belarus from the beginning of World War I to the February Revolution of 1917 are investigated. Much attention is paid to the conditions and circumstances which took place during the war on the Belarusian territory and exerted much influence on the activities of Cadet and octyabrist parties.
Паступіў у рэдакцыю 30 верасня 2008 г.