Научная статья на тему 'Палітычныя партыі: паміж байкотам і ўдзелам у парламенцкіх выбарах'

Палітычныя партыі: паміж байкотам і ўдзелам у парламенцкіх выбарах Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
46
8
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Юрый Чавуса

Пад уздзеяннем фактара выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў страцілі значэнне старыя пляцоўкі, у межах якіх ажыццяўлялася каардынацыя дэмакратычнай апазіцыі. Цягам выбарчай кампаніі аформіліся новыя хаўрусы і структуры ўзаемадзеяння, якія пасля выбараў здабылі характар протакааліцыяў. Гэтыя хаўрусы будуць вызначаць падрыхтоўку да кампаніі мясцовых выбараў, што мае стартаваць напрыканцы 2013 года, і хаду перамоваў у межах апазіцыі ў 2014-2015, хоць да прэзідэнцкіх выбараў структураванне палітычнага поля можа і змяніцца. Памкненнні кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Белая Русь» пераўтварыць гэтую арганізацыю ў моцную партыю ўлады не былі падтрыманыя палітычным кіраўніцтвам беларускага рэжыму і ў агляднай перспектыве не будуць рэалізаваныя. Па выніках парламенцкай кампаніі адбываецца традыцыйнае ўдасканаленне выбарчага заканадаўства, якое, аднак, не робіць выбарчы працэс больш свабодным.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Палітычныя партыі: паміж байкотам і ўдзелам у парламенцкіх выбарах»

ПАЛ1ТЫЧНЫЯ ПАРТЫ1: ПАМ1Ж БАЙКОТАМ I УДЗЕЛАМ У ПАРЛАМЕНЦК1Х ВЫБАРАХ

Юрый Чавусау

Рэзюмэ

Пад уздзеяннем фактара выбарау дэпутатау Палаты прадстаушкоу страцл значэнне старыя пляцоую, у межах яюх ажыццяулялася каардынацыя дэ-макратычнай апазiцыi. Цягам выбарчай кампанii аформтюя новыя хау-русы i структуры узаемадзеяння, якiя пасля выбарау здабылi характар протакаалщыяу. Гэтыя хаурусы будуць вызначаць падрыхтоуку да кам-панм мясцовых выбарау, што мае стартаваць напрыканцы 2013 года, i хаду перамовау у межах апазiцыi у 2014-2015, хоць да прэзiдэнцкiх выбарау структураванне палiтычнага поля можа i змянiцца. Памкненннi юраушцтва грамадскага аб'яднання «Белая Русь» пераутва-рыць гэтую аргашзацыю у моцную партыю улады не былi падтрыманыя палiтычным юраушцтвам беларускага рэжыму i у агляднай перспектыве не будуць рэалiзаваныя. Па вышках парламенцкай кампанп адбываецца традыцыйнае удасканаленне выбарчага заканадауства, якое, аднак, не робщь выбарчы працэс больш свабодным.

Тэндэнцьй:

• актуальныя для апазщыйных партый у 2011 тэмы замежнапалiтычных i эканамiчных санкцыяу супраць Беларус цягам 2012 года саступ^ мес-ца тэмам, звязаным з унутранай палпыкай;

• аднавiлiся шфраструктурныя магчымасцi nалiтычных партый унутры крашы, што абумовiла падзенне значнасцi для nалiтычнага поля i пера-ход у выключна рытарычнае вымярэнне дзеянняу i стратэгiяy, якiя рэа-лiзуюцца эмiграцыйнай часткай беларускай аnазiцыi;

• супярэчнасц nамiж рознымi часткамi апазщьп абумовiлi фармаванне некалькiх цэнтрау прыняцця рашэнняу;

• роля лаяльных рэжыму nалiтычных партый у электаральным працэсе nавялiчылася, але nалiтычнае кiраyнiцтва рэжыму не санкцыянавала стварэнне сапрауднай «партый улады».

Пал^ычны парадак дня

У 2012 асноунай тэмай для абмеркавання у асяроддзi пал^ыч-ных партый было пытанне парламенцкiх выбарау. Яно абмяр-коувалася у кантэксце мэтазгоднасщ удзелу у выбарах кан-дыдатау ад дэмакратычнай апазiцыi. Гэтае тактычнае пытан-

не падзял^а апазщыю штучным чынам: анi байкот, анi удзел у выбарах не дазвалялi дэмакратычным партыям якасна змянiць умовы палггычнай барацьбы.

Зыходзячы з азначанай спрэчю, удзельнiкi палiтычнага працэсу з боку дэмакратычнай апазiцыi падзялiлiся на тры плынi тактычнага парадку. За безумоуны байкот выбарау з зарэгiстраваных партый выступiла толькi Кансерватыуна-хрысцiянская партыя БНФ (КХП-БНФ). У каалiцыю «Байкот» увайшлi структуры яго прытльшкау: прафсаюз работшкау радыёэлектроннай прамысловасцi, аргкамiтэт па стварэнш партыi «Беларусю рух», кампашя «Еурапейская Беларусь», Малады Фронт. Зарэпстраваныя дэмакратычныя партыi ад гэтай кампанп дыстанцыявашся: КХП-БНФ у гэтую каалщыю не уваходз^а, а партыя «Беларуская Сацыял-дэмакратычная Грамада» падтрымала кампанiю адно што словамi свайго л^дэ-ра Сташслава Шушкевiча.

1ншым падыходам у дачыненш да удзелу у парламенцюх выбарах сталася тактыка абмежаванага удзелу: шэраг апазь цыйных партый заявш пра намер вылучаць сваiх кандыдатау з агалошваннем умовау, пры невыкананш якiх кандыдаты бу-дуць знятыя з выбарау да дня галасавання (пералж умовау быу розным, але заужды уключау патрабаванне вызвалення паль тычных вязняу, змену заканадаучых i практычных варункау выбарчага працэсу). Гэты падыход быу скарыстаны Партыяй БНФ, Аб'яднанай грамадзянскай партыяй (АГП) i незарэпст-раванай партыяй Беларуская хрысщянская дэмакратыя (БХД).

Прыхiльнiкамi паунавартаснага удзелу у выбарах, уключ-на з прысутнасцю сваiх кандыдатау у выбарчых бюлетэнях, былi Беларуская партыя левых «Справядшвы свет» i Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), да пазщьп яюх таксама далучалiся палiтычна актыуныя грамадскiя структуры — Праваабаронча-асветнщкае грамадскае аб'яднанне «Рух "За Свабоду"» i кампанiя «Гавары прауду». Пазщыя гэтых ар-ганiзацыяу выклiкала вострую крытыку з боку прыхiльнiкау байкоту выбарау, паколькi у часе перамовау i на узроунi су-польных заявау у 2011 годзе гэтыя арганiзацыi далучалiся да меркавання пра недапушчальнасць удзелу у выбарах пры на-яунасщ у краiне палггзняволеных. На тле гэтай дыскусii шшыя тэмы палiтычнага жыцця адыходзiлi на друп план, у тым лжу i

тэмы стаулення да замежнапалггычнай iзаляцыi беларускага рэжыму i санкцыяу супраць найвышэйшага юраунщтва краь ны i звязаных з iм бiзнэсоуцау з боку Еурасоюза i ЗША.

У перыяд пасля выбарау верхш радок палiтычнага парадку дня для партый заняла тэма падрыхтоую да наступных прэ-зiдэнцкiх выбарау 2015 года, у тым лiку i у кантэксце той аль-бо iншай мадэлi вызначэння адзiнага кандыдата ад дэмакра-тычнай апазiцыi (напрыклад, праз правядзенне Кангрэса дэмакратычных сiлау альбо праз працэдуру праймэрыз). Так-сама ютотнае месца у партыйных дыскусiях i на узроунi фар-мулявання рэакцьп на палiтыку дзейных уладау займала стау-ленне да эканамiчнай палггыю ураду. У той жа час шэраг паль тычных арганiзацыяу спрабуе даць адказ на той выклж, яюм з'явiлася для апазiцыi адноснае падзенне рэйтынгу прэз^дэн-та Лукашэню, якое не суправаджаецца люстэркавым ростам рэйтынгу падтрымю апазiцыi: пошук ключа да «новай боль-шасщ», якая не давярае ш рэжыму ш апазiцыi, дэкларуецца у якасцi прынцыпова важнай задачы для дэмакратычных алау.

Партыйнае вымярэнне парламенцкiх выбарау

Выбары 2012 сталi першым выпрабаваннем ва умовах парла-менцкай кампанii новай рэдакцып Выбарчага кодэкса, якая у 2010 была прынятая пад лозунгамi пашырэння магчымасцей палiтычных партый. Паводле ацэнкi Цэнтральнай камiсii па выбарах i правядзенннi рэспублiканскiх рэферэндумау (ЦВК), у вышку дзеяння гэтых паправак колькасць кандыдатау, вы-лучаных ад палггычных партый, у параунаннi з папярэднiмi выбарамi у Палату прадстаушкоу (2008) павялiчылася больш чым у 4 разы. Колькасць зарэпстраваных кандыдатау у дэпу-таты, вылучаных палiтычнымi партыямi, перавысiла аналапч-ны паказчык 2008 года таксама у 4 разы.1

У Выбарчым кодэксе быу замацаваны iнстытут члена Цэнтральнай камюп з правам дарадчага голасу, яю у 2004 i 2008 уводзiуся адмысловымi дэкрэтамi прэзiдэнта. У 2012 годзе гэ-

Выборы в Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь пятого созыва (сборник электоральной статистики). Минск, 2012.

тым правам скарысталюя 7 пал^ычных партый (4 апазщый-ныя: АГП, БНФ, БПЛСС, БСДП(Г) - i 3 лаяльныя уладам: КПБ, ЛДП, РПТС). У 2008 годзе 8 партый скарысталюя гэтым правам.

На узроуш акруговых выбарчых камгаяу прадстаунщтва партый значна павялiчылася у першую чаргу за кошт замаца-вання у Выбарчым кодэксе нормы пра абавязковую квоту у трацiну сябрау камгаяу ад палггычных партый i грамадскiх аб'яднанняу (гэтая норма дзейшчае i для участковых камюш). Аднак праз запауненне гэтай квоты прадстаунiкамi лаяльных уладзе партый i грамадсюх аб'яднанняу павелiчэнне прадстау-нiцтва апазiцыi апынулася вельмi далёюм ад жаданага апазь цыяй узроуня уключэння. Апазiцыйныя партыi прынялi ак-тыуны удзел у гэтым працэсе, вылучыушы агулам 199 прэтэн-дэнтау, што складае 9.4% ад агульнай колькасщ вылучаных у камiсii i 49.8% ад вылучаных палiтычнымi партыямь Але, няг-ледзячы на тое што колькасць членау апазiцыйных партый у складзе акруговых камiсiй хоць i нязначна, але павялiчылася у параунанш з парламенцкiмi выбарамi 2008, колькасць адмоу з боку органау, якiя утвараюць камiсii, засталася вельмi вяль кай.

Прадстаунiцтва апазiцыйных партый у складзе утвораных акруговых камюш склала 48 чал. (3.3% ад агульнай колькасщ сябрау камюш i 24% ад вылучаных апазщыйнымi партыям^. Для параунання: падчас парламенцкiх выбарау 2008 колькасць вылучаных апазщыйнымi партыямi у акруговыя камiсii скла-дала 118 чалавек, у склад камюш тады увайшло 38 чал. (2.2% ад агульнай колькасщ сябрау i 32% ад вылучаных апазiцыйнамi партыям^. 1стотна, што персанальна склад камюш змянiуся нязначна: лаяльныя уладам сябры камiсiяу, якiя працуюць у дзяржауных органах, прадпрыемствах i установах i яюя прад-стаулялi у 2004 i 2008 свае працоуныя калектывы, у 2012 у ма-савым парадку былi вылучаныя ад лаяльных пал^ычных партый i грамадскiх аб'яднанняу.

На узроуш участковых камгаяу у параунанш з 2010 годам актыунасць апазщыйных партый знiзiлася. На прэз^дэнцюх выбарах 2010 года 1073 прэтэндэнты ад апазiцыйных пал^ыч-ных партый складалi 1.3% ад агульнай колькасщ кандыдатау у складзе участковых камгаяу. Сёлета 664 кандыдатуры ад пящ

апазщыйных партый складалi толью каля 0.8% ад агульнага лжу вылучэнцау. Цiкава, што ЛДП, якая заяуляе пра сабе як пра масавую партыю, пра^наравала вылучэнне сваiх прадстаушкоу ва участковыя камiсii. З iншага боку, ютотна павял-iчылася колькасць вылучэнцау у склад участковых камгаяу ад шшых лаяльных партый: напрыклад, Рэспублжанская партыя працы i справядлiвасцi вылучыла у два разы больш прэтэндэн-тау, чым на прэзiдэнцкiх выбарах 2010 года.

Напярэдаднi выбарау некаторыя апазiцыйныя структуры (мiнская гарадская i абласныя арганiзацыi Руху «За свабоду», гродзенская абласная арганiзацыя Партыi БНФ) спрабавалi зарэгiстраваць мясцовыя арганiзацыйныя структуры, але ат-рымалi адмову. У вышку яны былi пазбауленыя права вылу-чаць сваiх сябрау у склад участковых камюш на адпаведнай тэрыторьп.

Параунанне «працэнту праходнасцi» прауладных i апазь цыйных партый i ГА дае падставы сцвярджаць пра дыскрымь нацыйны падыход пры фармаванш УВК (табл. 1).

У агульнай колькасщ сябрау участковых камгаяу доля прадстаушкоу чатырох апазiцыйных партый склала каля 0.1% (61 чал. з 68 945). На прэз^дэнцюх выбарах 2010 доля прадстаушкоу пящ апазщыйных партый складала 0.26% (183 чал. з 70 815). У Мшску, дзе самая вялжая палггычная актыунасць, вылучалася 186 прадстаушкоу апазiцыйных партый. Hi адзш з iх не быу уключаны у склад участковых камюш.

У акругах, дзе балатавалюя лiдэры апазiцыйных аргашза-цый, напрыклад л1дэр Руха «За свабоду» А. Мiлiнкевiч, лiдэр Партыi БНФ А. Янукевiч, лiдэр аргкамiтэта па стварэнш Партыi свабоды i прагрэсу У. Навасяд, а таксама некаторыя шшыя апазщыйныя палiтыкi, не было уключана у склад участковых камюш нiводнага прадстаушка апазiцыi, нягледзячы на актыунае вылучэнне. Абскарджванне у судзе адмовау ва уключэнш у склад акруговых i участковых камгаяу не пры-несла плёну — шводная такая скарга не была задаволеная.

На этапе рэпстрацып шщыятыуных груп па зборы подшсау выбаршчыкау для вылучэння кандыдатау у дэпутаты было пададзена 440 заяу аб рэпстрацыь Зарэгiстравалi 352 шщыя-тыуныя групы, якiя планавалi вылучыць 330 асоб (некаторыя прэтэндэнты рэгiстравалi некалькi шщыятыуных груп у роз-

ных акругах) (табл. 2). Апазщыйныя партый зарэгiстравалi усяго 58 шщыятыуных груп: БПЛСС — 26, ПБНФ — 18, АГП — 4 , БСДП(Г) — 9, Беларуская партыя «Зялёныя» — 1. Неапазь цыйныя партый зарэгiстравалi 7 шщыятыуных груп: КПБ — 5, Беларуская аграрная партыя — 1, РППС — 1. Адмоулена 85 групам, што у працэнтных адносшах амаль у 4 разы перавы-шае колькасць адмоу на мшулых парламенцюх выбарах.

Таблiца 1. Уключэнне у склад участковых камiсiй прадстаушкоу апазщыйных i лаяльных аб'яднанняу2

№ Назва партьп щ грамадскага аб'яднання Вылучана у склад кам1с1й Уключана у склад KaMiciit Праход-насць, %

Лаяльныя уладзе napiimi i грамадскЫ аб'яднанш

1. Беларуская аграрная партыя 571 485 85

2. Камунктычная партыя Беларуси 845 635 75

3. Рэспубмканская партыя 262 235 90

4. Рэспубмканская партыя працы i справядмвасщ 832 704 85

5 Беларуская сацыяльна-спартыуная партыя 609 551 90

6. Белая Русь 4799 4189 87

7. БРСМ 4345 3674 85

8. Беларуси саюз жанчын 4037 3791 94

9. Беларускае ГА ветэранау 3138 2635 84

10. ФПБ 10400 9418 91

Апазгцыйныя napnmi

11. Беларуская партыя «Зялёныя» 20 0 0

12. Беларуская партыя «Справядл1вы свет» 216 39 18

13. БСДП (Грамада) 30 5 17

14. АГП 240 5 2

15. Партыя БНФ 158 12 8

Нягледзячы на гэта, няма падстау канстатаваць, што прак-тыка адмоу асобам, яюя мелi намер быць вылучанымi, стала

Прамежкавая справаздача кампанп «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па вын1ках наз1рання за фарм1раваннем акруговых выбар-чых кам1с1й.

больш жорсткай. У гэты раз адмовш толью 15 прэтэндэнтам. Вялiкая колькасць шщыятыуных груп, якiя не атрымал рэгь страцыю, тлумачыцца яшчэ i тым, што групы Мiкалая Статке-вiча i Алеся Мiхалевiча спрабавалi зарэпстравацца адразу у некалькiх АВК. Падчас ранейшых выбарчых кампанiй на-зiральнiкамi не фiксавалася тактыка рэгiстрацыi некальюх груп адной асобай.

Таблiца 2. Рэпстрацыя шщыятыуных груп3

Год правядзення выба рау Пададзена заявак Адмоулена у рэпстрацьп Зарэпстра-вана % адмовы

2004 635 71 564 11

2008 455 23 423 5

2012 440 85 354 19

Агулам па краше рознымi шляхамi былi вылучаныя 494 асобы, з iх 122 (24.6%) атрымалi адмову у рэгiстрацыi. У чаты-рох акругах выбары былi безальтэрнатыунымi (дзве акруп у Мiнскай, адна — у Брэсцкай i адна — у Гродзенскай вобласщ). Прадстаушю пал^ычных партый вылучылi 204 кандыдаты, што склала 41% ад агульнай колькасщ вылучаных.

Большасць грамадзян, якiя атрымалi адмовы, вылучалiся шляхам збору подшсау (56%). Асноуныя падставы адмовау, указаныя ЦВК, — гэта недакладнасць подшсау (больш за 15% ад правераных) i памылкi у дэкларацыях аб даходах. Грамадс-кая кампанiя «Гавары прауду» вылучыла шляхам збору подшсау 25 сваiх актывютау, з яюх толькi 13 (48%) бьш зарэпст-раваныя. Не былi зарэпстраваныя лiдар Руху «За свабоду» А. Мiлiнкевiч, сябра АГП, былы мМстр абароны генерал П. Казлоускi i iнш. Адмоулена у рэгiстрацыi 23% вылучэнцау ад палiтычных партый, з iх 19.5% — гэта адмовы вылучэнцам ад апазiцыйных партый.

Найменшая колькасць адмоу традыцыйна у тых асоб, якiя iшлi ад працоуных калектывау: з 19 вылучаных не працягнулi

Вын1ковая Справаздача кампанп «Праваабаронцы за свабодныя выбары» па вышках наз1рання за выбарам дэпутатау ПП НС Рэспублж1 Беларусь пятага склжання.

удзел у выбарчай кампанп толью 3 (15%). Вылучаных ад двух суб'ектау (ад грамадзян шляхам збору подшсау i ад працоу-ных калектывау) зарэгiстравалi 100% (89 з 89). Варта адзна-чыць, што менавгга такiм шляхам вылучаюцца кандыдаты, якiх падтрымлiвае улада. Улiчваючы кантроль выканаучай улады над прадпрыемствамi, робщца зразумелым, што апазiцыйныя кандыдаты не могуць вылучацца ад працоуных калектывау.

У ЦВК пастушла 56 скаргау на рашэннi акруговых камiсiй аб адмове у рэгiстрацыi кандыдатау i адна скарга на рашэнне аб скасаванш раней прынятага рашэння аб рэпстрацып кан-дыдата. У кампанп 2012 падобных скаргау было менш, чым у часе парламенцкiх выбарау 2004 года (тады правам абскард-жання скарысталiся 164 прэтэндэнты), i прыкладна роуна 2008 году (52 скарп). У вынiку з 56 скаргау был задаволеныя 11.

Сярод 11 прэтэндэнтау, зарэгiстраваных у якасщ кандыдатау, — тры беспартыйныя, па тры прадстаунiкi АГП i БПЛСС, па адным прадстаунiку ЛДП i ПБНФ. Задаволiушы прыкладна 20% пададзеных скаргау, Цэнтральная камiсiя пе-равысiла паказчык 2008 (8 з 52 щ 15%) i не дасягнула паказчы-ка 2004 года (44 з 164 щ 26%). У ЦВК пастушла 19 скаргау на адмовы ЦВК задаволщь скарп на вынесеныя раней неабгрун-таваныя адмовы у рэгiстрацыi кандыдатау акруговымi камюь ямi. Толькi адна з iх — скарга Вiктара Цярэшчаню — была за-даволеная, i заяушк быу зарэгiстраваны кандыдатам.

Як адзначалася, у межах абранай партыямi АГП i ПБНФ тактыкi абумоуленага удзелу напярэдаднi галасавання адбы-лося зняцце кандыдатау ад гэтых структур. Пры гэтым толью адзш кандыдат ад Партыi БНФ парушыу партыйную дысцып-лiну i працягнуу удзел у выбарах да канца. У шэрагу выпадкау сябры апазiцыйных партый, яюя не жадалi падпарадкоувац-ца абранай партыямi тактыцы зняцця кандыдатау, вялi кам-панiю без афшавання сваёй партыйнай прыналежнасцi. Ад-нак атуацыю гэта не змянiла: шводзш прадстаунiк апазiцыi у склад Палаты прадстаушкоу не патрашу.

Правядзенне выбарау у цалкам кантраляваным выканаучай уладай рэжыме абумовiла захаванне i узмацненне раней-шай традыцыi амаль беспартыйнага дэпутацкага корпусу. У Палату прадстаушкоу пятага склжання патрапiлi пяць прадстаушкоу лаяльных рэжыму пал^ычных партый — тры сяб-

ры Камушстычнай партый Беларусi, адзiн сябра Аграрнай партый i адзiн Рэспублiканскай партый працы i справядлiвасцi (у мшулым складзе парламента партыйных дэпутатау было 7 чалавек — 6 ад КПБ i 1 ад Аграрнай партый). У той жа час варта адзначыць, што, згодна з заявай лаяльнага рэжыму гра-мадскага аб'яднання «Белая Русь», больш за шэсцьдзесят дэпутатау з'яуляюцца сябрамi гэтай арганiзацыi, што магло б стварыць падмурак для пераутварэння гэтага грамадскага аб'яднання у пал^ычную партыю.

Прававыя умовы 1 перспектывы зменау заканадауства аб партыях

У Беларуа па-ранейшаму налiчваецца 15 палггычных партый. Дзьве спробы рэгiстрацыi палггычных партый цягам 2012 года скончылюя безвышкова: у рэгiстрацыi адмовiлi партый Бела-руская хрысцiянская дэмакратыя (чацвёртая спроба рэпстра-цыi у форме партый) i Камунiстычнай партыi працоуных (другая спроба рэпстрацып). Увогуле, апошняя рэпстрацыя новай партый была зафжсаваная у 2000 годзе, калi рэгiстрацыю ат-рымала КХП-БНФ. Пры такiх умовах кiраунiцтва БХД напры-канцы 2012 года здзейснiла чарговую спробу легалiзацыi сва-ёй дзейнасщ шляхам рэгiстрацыi абласных, мiнскага гарадс-кога i моладзевага грамадскiх аб'яднанняу, аднак таксама атрымала адмову.

Цягам 2012 года было зарэпстравана алыбо пастаулена на улж 22 новыя арганiзацыйныя структуры палгтычных партый, што прыкладна адпавядае паказчыкам 2008, 2009, 2011 i iстотна меней за паказчык 2010 года, кал адбыуся выбух рэпстрацып мясцовых структурау лаяльных партый. Адмовы у рэгiстрацыi арганiзацыйных структур апазщыйных партый застаюцца рас-паусюджанай з'явай. Цягам дзесящ год Партыя БНФ безпас-пяхова спрабуе зарэгiстраваць Гродзенскую абласную арганi-зацыю, перманентна сутыкаючыся з адмовамi: у 2012 адмова у рэгiстрацыi была патлумачаная непрадстауленнем у абласное упрауленне юстыцыi шфармацып пра месцы працы сябрау ар-ганiзацыi (хоць гэта не прадугледжвае заканадауства).

Шмат дыскусiяу i абмеркаванняу выклiкала агучаная па вынiках парламенцюх выбарау з боку ЦВК прапанова надаць

права вылучаць кандыдатау у дэпутаты не толькi партыям, але i грамадскiм аб'яднанням з колькасцю сябрау больш за тысячу чалавек. Аднак юраунщтвам краiны гэтая прапанова не была падтрыманая i, гледзячы па уам, не войдзе у законапра-ект аб змяненш Выбарчага кодэкса, якi плануецца распраца-ваць у 2013 годзе. Цэнтральная камiсiя, спрабуючы стварыць перашкоды для рэалiзацыi кампашяу байкоту выбарау з боку апазщьп, паспрабавала замацаваць ютотнае пашырэнне кола палiтычных суб'ектау. Але такое тэхшчнае новаувядзенне аз-начала б на палггычным узроуш значнае павелiчэнне плюра-лiзму у беларускай палггычнай сiстэме, хаця бы i на шфарма-цыйным узроуш, што патэнцыйна пагражае разбаланароукай iснай мадэл кiравання выбарчым працэсам.

На 2013 год запланаванае прыняцце паправак да закона «Аб пал1тычных партыях». Найбольш iстотная з прапанаваных зменау прадугледжвае нарматыунае афармленне парадку пераутварэння звычайных грамадскiх аб'яднанняу у палггычныя партыi. Нягледзячы на тое што такая рэаргашзацыя грамадскiх аб'яднанняу магчымая i паводле дзейнага заканадауства, эксперты адназначна ацанш гэтую заканадаучую прапанову як распрацаваную адмыслова для мэтау эмансiпацыi грамадска-га аб'яднання «Белая Русь» у палГтычную партыю. Астатнiя прапанаваныя змены носяць тэхшчны характар, альбо звяза-ныя з замацаванем агульных палажэннняу, якiя не мяняюць прававога статусу партый.

Канф^урацыя пал^ычнага поля i (прота)каалщыйнае будаушцтва

У 2012 год апазiцыйныя палггычныя партый yвайшлi у складзе гэтак званай «шасцёрю» — гнуткага аб'яднання чатырох партый (АГП, Партыя БНФ, БПЛСС i незарэпстраваная БХД) i двух грамадсюх аб'яднанняу — Руха «За свабоду» i незарэгь страванай кампанп «Гавары прауду». Аднак у хутюм часе спрэчю наконт фармату удзелу альбо байкатавання парла-менцюх выбарау прывялГ да распаду гэтай пляцоукь 1ншыя магчымыя варыянты аб'яднання у 2012 не атрымалi значнага развщця, каардынацыя дзеянняу апазiцыi не шла далей узгад-нення мэоджау па канкрэтных пытаннях щ аргашзацып асоб-

ных акцыяу (накшталт Дня вол). Узровень канфлжтнасщ у камунiкацыях памiж апазiцыйнымi лiдэрамi нарастау да часу выбарау, а в^давочны крызiс даверу памiж партыям^ абумоу-лены непрагаворанасцю адказнасцi за падзеi прэзiдэнцкiх выбарау, не спрыяу эфектыунай супольнай працы.

Спробы юраунщтва БПЛСС прадставiць кампанiю пар-тыйнага назiрання за парламенцкiмi выбарамi у якасцi галоу-най аб'яднаучай дзейнасщ апазiцыi былi яуным перабольш-ваннем. Шэраг суб'ектау выказвау незадаволенасць цэнтраль-най роляй БПЛСС у сютэме назiрання, а Рух «За свабоду», Партыя БНФ i Партыя «Зялёныя» нават спрабавал iнiцыяваць стварэнне асобнай сютэмы назiрання (хоць пазней яны былi вымушаныя ад гэтай ia^i адмовiцца i ладзiць манiторынг выбарау у кампанп з БПЛСС). Варты увап досвед татальнага на-зiрання з тэкставай анлайн трансляцыяй паказчыкау яукi (важнай для прых^ьшкау тактыкi байкоту) быу зладжаны Рухам «За свабоду», кампашяй «Гавары прауду» i Партыяй БНФ ва Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101 у Мшску.

У часе выбарау наладз^ася шчыльная супраца БХД i АГП, якая вышлася нават у вылучэнне сябрау незарэгiстраванай БХД у якасщ кандыдатау ад АГП. Пасля выбарау гэтая прота-каалiцыя умацавалася, прасоуваючы сваю мадэль вызначэн-ня адзшага кандыдата ад апазiцыi на наступныя прэзiдэнцкiя выбары праз механiзм праймэрыз (якi АГП безпаспяхова спра-бавала рэалiзаваць яшчэ у 2010 годзе). З шшага боку, гэтай протакаалщып апанiруе нефармальнае аб'яднанне Руха «За свабоду», кампанп «Гавары прауду» i Партый БНФ, яюя, заяу-ляючы пра супольны працэс перамовау па вызначэнш кандыдата на прэз^дэнцюя выбары, да канца 2012 года не прасунул-iся iстотна наперад.

Асобна на паштычнай сцэне трымаецца БПЛСС, амбiцыi якой сягаюць далей за звычайны кантроль над каардынацыяй сiстэмы партыйнага назiрання за выбарамь Патэнцыйна ва-кол гэтай партый можа сфармавацца больш моцнае аб'яднанне ^дэалапчна блiзкiх структурау левага спектру, хоць пакуль Партыя «Зялёныя» i БСДП(Г) в^давочна больш сх^юцца да блока РЗС — ГП—ПБНФ.

Пры такой расцярушанасщ дэмакратычнага поля, абумоу-ленай адсутнасцю супольнага бачання таго, якой мусщь быць

стратэпя апазщып на прэзгдэнцюх выбарах, павялГчылася роля ЛДП у якасщ канструктыунай апазщып рэжыму. Гэтая структура актыуна правяла парламенцкую кампашю, i хоць не зда-была мандатау, але здолела рэаргашзаваць свае структуры i прадэманстраваць здольнасць да правядзення агульнанацыя-нальных выбарчых кампанш у аблГччы «трэцяй алы». У той жа час гэтую партыю абвшавачваюць у тым, што яна з'яуля-ецца кантраляванай уладай. Спробы заняцця шшы «канструктыунай апазщып» пры дапамозе стварэння вГртуальнай Цэнт-рысцкай партый ладзГу А. ЛяуковГч, былы стрышня БСДП(Г), што сведчыць пра запатрабаванасць гэтай пазщып на пал1тыч-най сцэне.

Высновы

Па вышках парламенцкай кампанп адбылося традыцыйнае удасканаленне выбарчага заканадауства, якое, аднак, не зра-бГла выбарчы працэс больш свабодным.

У ходзе парламенцюх выбарау шводная з партый не ума-цавала сваГх пазщый у палГтычным поль

Неператварэнне «Белай Руа» у палГтычную партыю, як чакалася у кастрычшку-лютападзе 2012 года, сталася знакам адсутнасщ планау па карэнным рэфармаванш дызайну рэжыму. Палгтычнае юраунщтва крашы не бачыць неабходнасщ падзелу палГтычнай улады i фармалГзацып канкурэнцып групау вакол прэзгдэнта Лукашэню праз стварэнне «партый улады». Беларусю рэжым застаецца персаналюцюм, а гульня кланау i груповак, лабюцюх i карупцыйных групау штарэсау не зна-ходзщь выяулення у фармальным пал1тычным працэсе.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.