Научная статья на тему 'FORMATION AND DEVELOPMENT OF THE SYSTEM OF MEDICAL CARE FOR THE DISABLED AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR (1943 - 1956)'

FORMATION AND DEVELOPMENT OF THE SYSTEM OF MEDICAL CARE FOR THE DISABLED AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR (1943 - 1956) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
14
3
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МЕДЫЦЫНСКАЯ ДАПАМОГА / САЦЫЯЛЬНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ / іНВАЛіДЫ ВЯЛіКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ / ДЭМАБіЛіЗАВАНЫЯ / ПРАТЭЗАВАННЕ / MEDICAL CARE / SOCIAL SECURITY / DISABLED OF THE GREAT PATRIOTIC WAR / DEMOBILIZED / PROSTHETICS

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Martsynkevich I.

The importance of the social sphere in modern Belarusian society and the attention of the state to the problems of improving the health care system determines the relevance of the study of the formation and development of the system of medical care for the disabled and participants of the great Patriotic war. The aim of the work is to trace the formation and development of the system of medical care for the disabled and participants of the Great Patriotic war in the BSSR in the first postwar years. The Soviet authorities took measures to provide the disabled of the Great Patriotic war with medical care. The account of those who needed treatment and medical checkup was carried out. The formation of a system of prosthetics and provision of disabled veterans with special means of transportation began. Health resort treatment was presented, privileges on medical care and other health services were intended.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «FORMATION AND DEVELOPMENT OF THE SYSTEM OF MEDICAL CARE FOR THE DISABLED AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR (1943 - 1956)»

УДК 94:365 -056.26 «1943/1956»

СТАНАУЛЕННЕ I РАЗВЩЦЁ С1СТЭМЫ МЕДЫЦЫНСКАЙ ДАПАМОГ1 1НВАЛ1ДАМ I УДЗЕЛЬНЖАМ ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1943 - 1956 гг.)

канд. гкт. навук 1.А. МАРЦЫНКЕВ1Ч (Вщебст дзяржауны медыцынст утверсгтэт)

У артыкуле разглядаецца станауленне I развщцё с1стэмы медыцынскай дапамогг 1нвал1дам I удзе-лъткам Вял1кай Айчыннай вайны у БССР у першыя пасляваенныя гады. На аснове арх1уных дакументау аутар прыходзщъ да высновы, што за перыяд з 1943 па 1956 гг. у БССР былI закладзены асновы с1стэмы медыцынскага забеспячэння 1нвал1дау Вял1кай Айчыннай вайны, якая уключала у сябе меры па аднаулент I стварэнш агулъных I спецыялъных медыцынсюх устаноу, забеспячэнню 1х неабходным абсталяваннем I медыкаментам1. 1шла грунтоуная распрацоука праблем, звязаных з пратэзаваннем I рэабштацыяй 1нвал1дау Вял1кай Айчыннай вайны.

Ключавыя словы: медыцынская дапамога, сацыялънае забеспячэнне, 1нвал1ды Вял1кай Айчыннай вайны, дэмабШзаваныя, пратэзаванне.

Уводзшы. Значнасць сацыяльнай сферы у сучасным беларусюм грамадстве абумо^вае неабход-насць вывучэння сацыяльнай псторьи i яе навуковага асэнсавання. Вывучэнне станаулення i развщця сь стэмы медыцынскай дапамоп швалщам i удзельшкам Вялшай Айчыннай вайны абумоулена пастаяннай увагай з боку дзяржавы да праблем удасканалення сютэмы аховы здароу'я i сацыяльнага забеспячэння катэгорый насельнiцтва, яюя маюць у гэтым найбольшую патрэбу.

Асноуная частка. У першыя пасляваенныя гады складаная сiтуацыя назiралася i у сферы медыцынскага абслугоування, дзе савецкiмi органамi улады рабшся спробы лiквiдаваць за кароткi тэрмш iснуючыя праблемы i цяжкасцi, выклшаныя вайною, i як мага хутчэй забяспечыць швалщау Вялiкай Айчыннай вайны медыцынсюм доглядам. Яшчэ у першы год вайны былi створаны спецыяльныя шпiталi, у якiх акрамя лячэння i пратэзавання праводзiлася падрыхтоука швалщау да працоунай дзейнасцi: наву-чанне i перанавучанне новым прафеаям. Такiя меры былi прыняты для умацавання спецыялiзаванага лячэння i аднаулення працаздольнасцi былых франтавiкоу. Праз год гэтыя установы былi рэарганiзаваны у штэрнаты, дзе iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны знаходзшся на поуным дзяржауным утрыманнi, за-бяспечвалiся неабходным доглядам i медыцынскiм абслугоуваннем [1, с. 34].

Пасля вызвалення з-пад акупацын у Вiцебскай абласной клiнiчнай бальнщы за кароткi тэрмiн было створана спецыяльнае аддзяленне аднауленчай хiрургii. Былi арганiзаваны спецыяльныя палiклiнiкi для прыёму iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны у Вiцебску i Оршы. У сельскай мясцовасщ i раённых цэнтрах згодна з рашэннем аблвыканкама неабходна было ва уах палiклiнiках, што дзейшчата на тэрыторыi воб-ласцi, прымаць iнвалiдау вайны у першачарговым парадку. Вялася праца па забеспячэннi пал^шк неабходным медыцынскiм iнвентаром для комплекснага лячэння дэмабшзаваных [2, арк. 87-88].

У пасляваенным афiцыйным друку сацыяльнае забеспячэнне iнвалiдау i удзельшкау Вялiкай Айчыннай вайны разглядалася як вырашаная справа, якая не патрабавала дадатковых вымаганняу. Адзнача-лася, што медыцынскае абслугоуванне iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны ажыццяулялася не толью агульнай сеткай лячэбных устаноу, але i спецыяльных лякарняу са штатам высокаквалiфiкаваных урачоу [3, с. 4]. Аднак на самой справе у першыя пасляваенныя гады сiтуацыя па рэспублщы выглядала не так аптымютычна. Толькi па Вiцебскай вобласцi у Бягомльскiм, Лагойскiм, Капаткевiцкiм, Лельчыцкiм, Чэрыкаусюм, Кастрычнiцкiм раёнах фашысцкiмi акупантамi былi знiшчаны усе медыка-санiтарныя установы, што дзейнiчалi тут да вайны. Пасля вызвалення БССР грамадскiмi сiламi былi пабудаваны неаб-ходныя медыцынсмя установы, але з-за адсутнасцi спецыялiзаваных плошчау яны размяшчалiся у не-прыстасаваных памяшканнях - звычайных драуляных хатах. Вiдавочна, што такiя абставшы адмоуна уплывалi на стан медыцынскага абслугоування. Будаунщтва новых медыка-санiтарных устаноу было запланавана яшчэ на 1944 год, аднак не забяспечвалася у поуным аб'ёме будаунiчымi арганiзацыямi па шэрагу прычын. У вынiку, за тры першыя пасляваенныя гады у Вiцебскай вобласцi не было пабудавана шводнай бальнiцы [4, арк. 86-87].

1стотным крокам у справе забеспячэння былых абаронцау Радзiмы медыцынскiм доглядам стала рэалiзацыя пастановы СНК СССР "Аб мерапрыемствах па аказаннi дапамоп дэмабшзаваным, сем'ям загiнуушых воiнау, швалщам Вялiкай Айчыннай вайны i сем'ям ваеннаслужачых" ад 21 верасня 1945 г. [5, с. 314]. Згодна з пастановай, для больш эфектыунага лячэння i аднаулення працаздольнасцi швалщау пасля заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны, органамi аховы здароуя i сацыяльнага забеспячэння быу праведзены улiк уах iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны, яюя мелi патрэбу у лячэннi i дыспансерызацыi.

Для iх прызначалюя льготы па медыцынсюм абслугоуванш, санаторна-курортным лячэнш, пратэзаваннi i iншых паслугах у сферы аховы здароуя [6, с. 6-7].

Нягледзячы на шэраг мер, што былi прыняты за папярэдш час, заставалася шмат пытанняу аб'ектыунага i суб'ектыунага характару, якiя патрабавата хуткага вырашэння. Акрамя пiльнай патрэбы у медыкаментах i фiнансаваннi, востра стаяла пытанне санiтарнага стану медыцынсюх устаноу. Па гэтай прычыне у першыя пасляваенныя гады нярэдкiмi былi выпадкi эпiдэмiй i iнфекцый. Так, толью на праця-гу 1945 г. па Гродзенскай вобласщ было зарэпстравана 274 выпадкi сыпнога тыфу. Сетка медыцынскiх устаноу цалкам не была разгорнута, а у памяшканнях, якiя былi прыдатныя для выкарыстання пад ля-карнi i шштал^ не быу праведзены рамонт. Слаба было наладжана i харчаванне хворых. Дэмабшзаваныя не атрымлiвалi прадуктау харчавання у колькасцi, адпаведнай устаноуленым нормам, а прамысловыя тавары не прапаноувалюя зусiм [7, арк. 332].

У 1946 г. толью на лячэбную дапамогу iнвалiдам вайны у БССР планавалася наюраваць 18,8 млн. руб. Тым не менш пытанне саштарна-ппешчных умоу медыцынскiх устаноу не страцша сваёй вастрынi i праз год. На чарговым пасяджэннi Гродзенскага абласнога Савета 6 красавша 1946 г. зноу зазначалася, што меры па скарачэнш i лiквiдацыi захворванняу паразiтарнымi тыфамi i страунiкава-кiшэчнымi шфек-цыям^ нягледзячы на iснуючыя магчымасцi, усё яшчэ былi недастатковымi, асаблiва у Сапоцкiнскiм, Шчучынскiм, ПоразаУскiм i Радунсюм раёнах [8, арк. 12]. У Гродзенсюм раёне сыпна-тыфозныя хворыя позна шпiталiзавалiся i не падвяргалiся поунай санiтарна-гiгiенiчнай апрацоуцы. У Сапоцкiнскiм, Ма-стоУскiм, ПоразаУскiм раёнах не былi створаны iнфекцыйныя аддзяленнi, а у Радунскiм раёне памяшкан-не пад шфекцыйнае аддзяленне увогуле было пераутворана у склад. Разам з тым, у Шчучынсюм, Скiдзельскiм, Лiдскiм i Сапоцкiнскiм раёнах не працавалi супрацьэmдэмiчныя камiсii, а з запланаваных 78 фельдшарска-акушэрсюх пунктау дзейнiчалi толькi 62. Праца iх нiякiм чынам не кантралявалася. У шэрагу бальнiц Зэльвенскага i Радунскага раёнау былi антысаштарныя умовы i дрэнна арганiзаванае харчаванне. Не былi створаны аптэкi i аптэчныя пункты, марудна iшла справа па забеспячэнш медыка-ментамi [4, арк. 13].

Заставалася актуальнай на той час i праблема аднаулення устаноу аховы здароуя. Пра сур'ёзнасць спуацви сведчыць тое, што дадзеная тэма абмяркоувалася на самым высоюм узроУнi. У справаздачы П.К. Панамарэню мiнiстр аховы здароуя М.1. Кавалёнак адзначау, што марудныя тэмпы будоУлi меды-цынскiх устаноу ставяць пад зрыу выкананне пяцiгадовага плана аднаулення дадзеных устаноу на Беларусь Аб праудзiвасцi такiх высноу яскрава сведчаць наступныя паказчыкi (таблiца) [4, арк. 13].

Таблща. - Тэмпы будоУлi медыцынскiх устаноу

Год Гадавы план на аднауленне 1 будаунщтва (тыс. руб.) Выканана (тыс. руб.) % выкананых работ ад запланаванага

1944 14 400 1 861 13

1945 12 600 2 363 18

1946 10 000 3 811 38

У папярэдшя (1944 - 1946) гады невыкананне тэрмiнау будоУлi медыцынскiх збудаванняу маты-вавалася адсутнасцю пэунай праектна-сметнай дакументацьи i незабяспечанасцю некаторымi фондамi будаушчых матэрыялау. Аднак да 1947 г. усе аб'екты мелi як дакументацыю, так i неабходныя сродкi для будаунщтва. Фiнансаванне таксама праводзiлася у вызначаныя тэрмiны. Тым не менш, усё гэта не уплывала на тэрмшовае i якаснае выкананне будаушчых работ.

Спуацыя мала змянiлася i праз год, калi 30 лшеня 1948 г. у Мiнiстэрстве аховы здароуя i сацыяль-нага забеспячэння БССР была праведзена выбарачная праверка працоунага i матэрыяльнага уладкавання i лячэння iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны. У вышку было выяулена, што ш абласныя, нi раённыя ад-дзелы сацыяльнага забеспячэння, якiм падначалены урачэбна-працоуныя экспертныя камiсii (УПЭК), ш абласны аддзел аховы здароуя, яю прадстауляу кадры урачоу для камiсiй, не цiкавiлiся i не кiравалi працай медыкау. Многiя абласныя камiсii па праверцы працаздольнасцi iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны не мелi нават планау работ, а аператыуная праца шляхам выезду на месца увогуле не праводзшася. Разам з тым атуацыю ктотна ускладняла тое, што па-ранейшаму не хапала квалiфiкаваных урачоу-хiрургау, тэрапеутау i неурапатолагау. У вышку чаго правядзенне самой экспертызы станавiлася няякас-най i непаунацэннай справай. У некаторых камiсiях мелкя выпадкi памылковага вызначэння групы ш-валiднасцi: работа у гэтым наюрунку праводзiлася неквалiфiкаванымi урачамi. Прыкладам можа служыць работа Чавускай УПЭК, дзе швалщ Крауцоу з 1945 па 1948 гг. пяць разоу праходзiу гэтую працэдуру. Трыма камiсiямi яму быу пастаулены дыягназ "кампенсаваныя сухоты лёгюх", але нi у ад-ным з выпадкау не былi зроблены аналiзы крывi i макроты, а наступнымi дзвюма камiсiямi быу пастаулены дыягназ "парок сэрца", прычым у лёгкiх хворага медыю нiчога не знайшлi [4, арк. 86-87].

Яшчэ адным значным недахопам з'яулялася слабая аргашзацыя работы па ул^ iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны. У Магшёускай вобласцi гэта справа была даручана штталю iнвалiдау Вялiкай Айчын-най вайны. Пасля праверкi спрау па улiку былых абаронцау Радзiмы было выяулена, што па дадзеных абласнога аддзела аховы здароуя на 1 кастрычшка 1947 г. колькасць швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, яюя мелi патрэбу у лячэнш, складала 3 746 чалавек. На 1 студзеня 1948 г. таюх налiчвалася 3 320. Выз-начыць, яюм чынам выбыла з улiку каля 400 чалавек, было немагчыма. У Магшёускай вобласщ, па дадзеных абласнога аддзела аховы здароуя, было зафшсавана 427 швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, яюя былi хворымi на сухоты, а у аблтубдыспансеры iх было прынята на улiк усяго 301 чалавек. Такая вщавочная неадпаведнасць сведчыла пра бессiстэмную арганiзацыю, а таксама адсутнасць планавых ме-рапрыемствау па аздарауленш iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны. Падобная атуацыя склалася i у Мш-скай вобласцi, дзе урачэбна-адборачныя камiсii не мелi нiякiх планау аздараулення i уся праца па до-глядзе iнвалiдау фактычна была пушчана на самацёк. АбслугоУвалiся i накiроУвалiся на лячэнне толькi тыя iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, яюя звярталiся за дапамогай самi. Назiраннi за вынiкамi лячэння увогуле не праводзшся, што фактычна зводзiла сам працэс лячэння да пэунага фармалiзму. Разам з тым iснавала значная колькасць тых, хто фiзiчна не мог тратць на прыём да урача, асаблiва калi франтавш-швалщ жыу адзiн i нiхто з родных i блiзкiх не мог яму дапамагчы.

Стацыянарнае лячэнне швалщау Вялiкай Айчыннай вайны павiнна было быць забяспечана спе-цыяльнымi шшталям^ а таксама агульнай грамадскай сеткай бальшц. Мiж тым у туббальнщы Гро-дзенскай вобласцi паступала шэраг скаргау ад iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны на недастатковае хар-чаванне, дрэнны догляд i няуважлiвыя адносшы з боку медыцынскага персаналу.

У Гродзенскай вобласщ загадчык абласнога аддзела аховы здароуя Чэрвшсю з тых грашовых сродкау, якiя былi прызначаны на лячэнне i пратэзаванне швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, неаднара-зова выдавау грошы адным i тым жа асобам, што з'яулялася грубым парушэннем. Назiралiся i iншыя пралш у справе лячэння iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны. У адным са штталяу горада Магiлёва, якi меу псiхiятрычна-неуралагiчны профiль, не было аргашзавана гiдратэрапii, мелiся перабоi у забеспячэнш некаторымi медыкаментамi, напрыклад, глюкозай. Дрэнна былi наладжаны працатэрапiя i працоунае навучанне. Апошняе праводзiлася у шпiталi фармальна, у iм было задзейшчана толькi 19 чалавек, астат-шя пацыенты, якiм у большасцi выпадкау была прызначана працатэрапiя, нiчым не займалюя.

Такое становiшча у справе аргашзацыи медыцынскай дапамогi неабходна было змянщь за кароткi тэрмiн. З гэтай мэтай загадчыкам абласных аддзелау аховы здароуя i абласных аддзелау сацыяльнага забеспячэння было даручана першачаргова перагледзець склад уах УПЭК i даць справаздачу Мшстэр-ству аховы здароуя БССР да 10 жшуня 1948 г. па уах швалщах Вялшай Айчыннай вайны, якiм патрэбна была медыцынская дапамога. Загадчыкi абласных аддзелау аховы здароуя павшны былi узяць пад асабiсты кантроль работу раённых урачэбных працоуна-экспертных камiсiй.

Неабходна прыгадаць той факт, што пастановай Савета Мшютрау СССР ад 5 жшуня 1948 г. было прынята палажэнне "Аб урачэбна-працоуных экспертных камiсiях", асноуныя пункты якога Удакладнялi i замацоУвалi палажэнне "Аб урачэбна-працоуных экспертных камiсiях", зацверджанае Саунаркамам СССР 5 снежня 1942 г. Паводле яго новай рэдакцыи, супрацоунш камiсiй павшны былi спрыяць паля-пшэнню працаздольнасщ iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны праз аргашзацыю аднауленчага лячэння, прафесiйнага навучання i пераквалiфiкацыю, а таксама пратэзавання. У абавязю камiсiй уваходзiлi кантроль за умовамi i вiдамi працы, якiя з'яулялiся даступнымi для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны з уль кам х стану здароуя, а таксама выяуленне прафесiй i працоуных месцау [9, с. 156].

На старшынь абласных аддзелау аховы здароуя ускладвалася адказнасць па прызначэнш да 1 жнiуня 1948 г. шспектарау лячэбных аддзелау, непасрэдным абавязкам яюх у далейшым з'яулялася юраунщтва i арганiзацыя медыцынскай дапамогi швалщам Вялiкай Айчыннай вайны. На узроуш раённага кiраунiцтва такiя пасады павшны былi быць сфармiраваны не пазней за 15 жшуня 1948 г. у кожным рай-каме. Адначасова мясцовымi органамi кiравання у абласных, раённых i гарадскiх бальнiцах была рас-пачата праца па аргашзацыи i выдзяленнi асобных палат для лячэння швалщау Вялiкай Айчыннай вайны. Таюя меры, вiдавочна, садзейнiчалi стварэнню больш камфортных умоу для хворых i паляпшэнню медыцынскага абслугоування.

НоваУвядзеннi закранулi не толью палiклiнiкi i амбулаторыi, але i ваенныя шпiталi. Так, юрауш-кам аддзела кадрау i адддзела штталяу швалщау Вялiкай Айчыннай вайны Мшютэрствам аховы здароуя БССР было загадана у двухмесячны тэрмiн укамплектаваць i забяспечыць усiм неабходным шшталь Праблему недастатковага забеспячэння мэблевым фондам хворых на сухоты швалщау Вялшай Айчыннай вайны неабходна было вырашыць да 20 жнiуня 1948 г. за кошт выпуску дадатковых 100 ложкау для Гомельскага i 50 - для Вiцебскага штталяу.

Пэуныя змены адбылiся i у арганiзацыi прыёму былых абаронцау Радзiмы ва установы аховы здароуя. Юраушкам палiклiнiк i амбулаторый было загадана прымаць па-за чаргой швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, яшя звярнулiся за дапамогай, а дзеля павышэння эфект^Iунасцi улiку заводзiць на iх асобн^гя

картю. Прынятыя меры не только паскорылi працэс атрымання медыцынскай дапамоп дадзенай катэгорыяй грамадзян, але i станоуча пауплывалi на сютэму арганiзацыi усёй справы, пакольк1 праведзены курс лячэн-ня цяпер быу зафiксаваны дакументальна, а не паюнуты на самацёк, як раней [10, арк. 27-28].

Змены адбылiся у сферы будоУлi бальнiц i пал^шк. Да канца чацвёртай пяцiгодкi ахова здароуя у БССР па асноуных паказчыках дасягнула даваеннага узроуню. У 1950 г. усяго па рэспублщы працавала 695 бальнщ, налiчвалася 7 210 урачоу i 24 391 асоба сярэдняга медыцынскага персаналу, што было знач-на больш, чым да вайны [11, с. 204-205].

1стотным дасягненнем у аказаннi медыцынскай дапамоп iнвалiдам i Удзельнiкам Вялкай Айчын-най вайны стала прадстауленне iм санаторна-курортнага лячэння. Да прыкладу, 1 студзеня 1951 г. для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны Магшёускай вобласцi, якiя мелi адкрытую форму сухотау, у распара-джэнне аблтубдыспансера было выдзелена 20 накiраванняу для аздараулення i адпачынку у розныя месцы краiны. У туберкулёзным аддзяленш Аршанскага i Гомельскага шпiталяу было выдзелена па дзесяць пуцёвак. Арамя таго, Мшстэрствам аховы здароуя i сацыяльнага забеспячэння штоквартальна накiроУвалiся 5 швалщау Вялiкай Айчыннай вайны у санаторыi рознага прызначэння (у санаторыь шпiталi "Наваельня" i "Свяцк") [12, арк. 8].

Яшчэ адным важным напрамкам у медыцынсюм забеспячэннi швалщау Вялiкай Айчыннай вайны з'яулялася фармiраванне сiстэмы пратэзавання дадзенай катэгорыi грамадзян. У першыя пасляваенныя гады у гарадах i вёсках краiны нярэдка можна было сустрэць пакалечаных былых франтавкоу, якiя вы-мушаны былi нават жабраваць. У народзе iм давалi асаблiвыя iмёны, якiя характарызавалi iх пакалеча-насць: "кастылi", "абрубю", "тачкi", "печаныя" [13, с. 101-108]. Да пачатку 1950 гг. таюх швалщау можна было убачыць у цягнiках, на вакзалах i рынках, потым пакалечаныя франтавiкi i жабракi сустракалiся усё радзей. Аднак i праз 10 гадоу пасля заканчэння вайны яны складалi яшчэ значную частку сярод жабракоу. Нават па афщыйных няпоуных дадзеных, у 1954 г. iх агульная колькасць па СССР налiчвала 2 545 чалавек, г.зн. каля 12% ад уах жабракоу. Прыведзеныя лiчбы сведчылi пра недасканаласць савец-кай астэмы сацыяльнага забеспячэння [14, с. 488]. 1снаванне такой катэгорыi iнвалiдау патрабавала сур'ёзнай i сiстэмнай работы дзяржавы па вырашэннi гэтай праблемы.

Важным пунктам па рэабштацыи iнвалiдау Вялкай Айчыннай вайны i уключэннi iх у грамадскае жыццё i вытворчую дзейнасць у магчымай для iх форме з'яулялася стварэнне сiстэмы пратэзавання. Ста-науленне гэтай сiстэмы прайшло доуп шлях развiцця i удасканальвалася на працягу дзесяцiгоддзяу. Сiтуацыя ускладнялася тым, што ва умовах пасляваеннай разрухi на тэрыторыi БССР не кнавала швод-нага прадпрыемства, якое б хоць часткова магло задаволщь вострую патрэбу у пратэзаваннi. Праблема мела не толью медыка-сацыяльны, але i маральна-этычны характар.

У таюх умовах кiраунiцтвам рэспублiкi, а таксама органамi улады на месцах - старшынямi выканкамау - дадзенае пытанне было узята пад асабкты кантроль i былi прыняты першапачатковыя меры па яго вырашэннi. 5 красавка 1945 г. на пасяджэнш СНК БССР была зацверджана пастанова "Аб мерапры-емствах па паляпшэнш патрэб у пратэзаваннi iнвалiдау Вялкай Айчыннай вайны i iншых катэгорый па БССР". Выдзялялiся значныя сродю для рэалiзацыi гэтай справы. Каб забеспечыць пратэзамi iнвалiдау вайны старшыням абласных выканкамау Магiлёускага, Бабруйскага, Гродзенскага Саветау дэпутатау працоуных да 20 красавка 1945 г. было даручана аргашзаваць у гарадах Магшёве, Бабруйску, Гродна па адной пратэзнай майстэрш абласнога падначалення з колькасцю квалiфiкаваных работнiкау не менш за 20 у кожнай. На старшынь Магшёускага, Гродзенскага i Вiцебскага выканкамау ускладалася задача бес-перапыннага забеспячэння пратэзных майстэрань электраэнергiяй. Старшыня Мiнскага гарадскога Саве-та да 20 красавка 1945 г. павшен быу выдзелщь Наркамсабесу БССР памяшканне для аргашзацыи у го-радзе Мiнску прымерачнай i iнтэрната на 10 чалавек для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, ямя прыяз-джалi на прымерку i атрыманне пратэзау.

Укамплектаванне пратэзных майстэрань квалiфiкаванымi кадрамi неабходна было правесщ за кошт дзеючых аргашзацый мясцовай прамысловасцi, прамкааперацыi i шшых устаноу. Дадзены факт сведчыць пра тое, што на час выдання пастановы у краiне не толью не хапала пратэзных майстэрань, але i адсутнiчала неабходная колькасць прафеаяналау-пратэзютау.

У другiм квартале 1945 г. Наркамсабесу БССР для аргашзацый пратэзных майстэрань было выдзелена неабходнае абсталяванне, шструменты i матэрыялы. Народнаму камюарыяту гандлю БССР было даручана харчовае забеспячэнне працоуных пратэзных майстэрань па нормах асобнага стсу. Паколью кнавала праблема недахопу матэрыялау, з яюх выраблялiся пратэзы, то Наркамсабес БССР павшен быу забяспечваць пратэзныя майстэрш неабходнымi пауфабрыкатамi.

Згодна з пастановай адбылкя i некаторыя змены у гаспадарчых органах краiны. Была зацверджана дадатковая штатная адзшка намеснка старшынi сацыяльнага забеспячэння па пратэзнай прамысловасщ, а замест аддзела пратэзавання быу створаны аддзел пратэзнай вытворчасщ [15, арк.1].

Нягледзячы на таюя меры, прынятыя урадам, сiтуацыя з пратэзаваннем змянялася у лепшы бок вельмi марудна. Пратэзау не хапала, а у рабоце толькi што аргашзаваных майстэрань па iх вырабе было

шмат хiбау. Пастановы рэспублшанскага саунаркама не выконвалкя у поуным аб'ёме. Прыкладам таго з'яуляецца рашэнне СНК БССР ад 27 снежня 1945 г. № 958, у адпаведнасщ з якой, пратэзныя прадпры-емствы Наркамсабеса БССР павшны былi штомесяц вырабляць i здаваць па 100 пар пратэзнага абутку для задавальнення патрэб швалщау Вялiкай Айчыннай вайны. Аднак гэта не было выканана. За 6 меся-цау 1945 г. замест 600 пар было выраблена i перададзена прадпрыемствам пратэзнай прамысловасцi толью 50 пар абутку. Такая атуацыя тлумачыцца тым, што пратэзныя прадпрыемствы БССР на працягу 1945 г. выраблялi пратэзы толькi для швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, якiя знаходзшся у эва^рава-ных шпiталях, i за гэты час назбiралася шмат заказау ад iнвалiдаУ-франтавiкоу, якiя вярнулкя раней на месца свайго былога жыхарства.

1снуючыя пратэзныя майстэрш у Мiнску i Гомелi у гэты час мелi поуную загрузку на 4 месяцы на-перад, а зноу арганiзаваныя пратэзныя майстэрш у Вiцебску, Магiлёве, Бабруйску рабш толькi артапе-дычны абутак i выраб пратэзау не асвоiлi. У таюх абставiнах Народны камiсарыят сацыяльнага забеспя-чэння БССР вымушаны быу звярнуцца да кiраунiцтва рэспублiкi з просьбай аб спыненш прыёму заказау на тры месяцы для выканання прынятых заказау i асваення вырабу пратэзау зноу аргнiзаванымi майстэр-нямi [16, арк. 95].

У вышку такой сггуацыи iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, яюя cкончылi лячэнне у шпiталях, атрымлiвалi пратэзы без абутку, што выктакала iх хуткi знос [16, арк. 65-66]. Юраунщтва рэспублш прымала тэрмiновыя меры па забеспячэнш паставак прапанаванай колькасцi абутку i перадачы iх пратэз-ным прадпрыемствам Наркамсабеса БССР. СНК БССР 11 кастрычшка 1945 г. прыняу пастанову "Аб мерах па дапамозе пратэзным прадпрыемствам Наркамата сацыяльнага забеспячэння БССР", у якой праду-гледжвалася правядзенне аддзелам сацыяльнага забеспячэння у чацвёртым квартале 1945 г. месячных курсау па падрыхтоуцы спецыялiстау-пратэзнiкау у колькасщ 30 чалавек [16, арк. 88].

Усе гэтыя меры, прынятыя за кароткi тэрмiн, безумоуна, адыгрывалi станоучую ролю у стварэннi астэмы пратэзавання iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны у рэспублiцы, але усiх задач не вырашал^ пра што сведчыць лiст першага намеснiка старшынi СНК БССР К.В. Юсялёва на iмя дырэктара Калiнiнскага пратэзнага завода (29 кастрычшка 1945 г.). У iм утрымлiвалася просьба вырабiць на дадзеным прадпры-емстве 150 пратэзау i перадаць iх Наркамсабесу БССР. Такая вострая патрэба i немагчымасць яе выраш-эння сiламi прадпрыемствау рэспублш тлумачылася усё тымi ж прычынамi - неукамплектаванасцю кад-рау i недахопам матэрыялау [16, арк. 86].

Таксама К.В. Кюялёу звярнууся за дапамогай у вырашэнш дадзеных праблем да намесшка старшынi СНК СССР В.М. Молатава. У сваiм звароце ён паведамляу, што нядауна аргашзаваныя пратэзныя прадпрыемствы не укамплектаваны квалiфiкаванымi спецыялiстамi-пратэзнiкамi i таму не у стане на дадзены момант забяспечыць шпiталi i iнвалiдау Вялшай Айчыннай вайны выпускаемай прадукцыяй [16, арк. 87]. Яшчэ адна просьба Наркамсабеса БССР у выдзяленш 500 гатовых пратэзау сцягна i галёню або у iх вырабе у горадзе Калiнiне i у пратэзных майстэрнях памежных з БССР гарадоу 13 лiстапада 1945 г. была адрасавана да наркама сацыяльнага забеспячэння РСФСР А.М. Сухава [17, арк. 105-107].

Прынятыя намаганш прывялi да павелiчэння колькасщ вырабляемых пратэзау. Аднак юнавала яшчэ адна праблема, якая не страцша сваёй актуальнасцi i праз некалькi гадоу пасля заснавання пратэзных майстэрань у БССР. Яна была звязана з недахопам спецыялктау у дадзенай вытворчасщ. У анашм-ных лiстах iнвалiды Вялшай Айчыннай вайны пiсалi у шматлшя iнстанцыi i скардзiлiся на якасць пратэзных вырабау. Па iх словах, пратэзы выраблялюя нязручныя, яны дралi вопратку i сцiралi да крыва-вых мазалёу цела. Сама прымерка праходзiла няякасна i без адпаведнай увап да iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны супрацоушкау майстэрань, што стварала дадатковыя цяжкасцi у карыстанш пратэзамi [16, арк. 405, 407]. Нават праз дзесяць гадоу пасля вызвалення БССР у даведцы аб рабоце аддзела сацыяльнага забеспячэння наркамата БССР за 1954 г. адзначалася, што па вышках праверю можна канста-таваць выпуск няякаснай прадукцыи i парушэнне тэрмiнау вырабу пратэзау [16, арк. 53].

Тым не менш, нягледзячы на усе складанасщ, было зроблена галоунае - закладзена аснова сiстэмы пратэзавання. На 1 студзеня 1954 г. у БССР дзейшчала 6 пратэзных прадпрыемствау, яюя ужо поунасцю забяспечвалi патрэбы iнвалiдау ва усiх вiдах пратэзау. За 1954 г. iх было выпушчана 7 416 штук. 1н-валiдам вайны было перададзена 7 663 пары пратэзна-артапедычнага абутку.

Яшчэ адным накiрункам у гэтай справе стала забеспячэнне франтавшоу-швалщау спецыяльнымi сродкамi перамяшчэння. Паступова павялiчвалася колькасць швалщау Вялiкай Айчыннай вайны, якiя змаглi атрымаць мотакаляскi, а таксама пратэзныя калясю рычажнага кiравання, што значна аблегчыла умовы жыцця iнвалiдау i стварыла больш магчымасцей для iх працауладкавання. Калi у канцы 40-х гг. спецыяльных сродкау перамяшчэння па рэспублщы налiчвалiся адзiнкi, то у пачатку 50-х гг. iнвалiды атрымалi 280 мотакалясак i 150 пратэзных калясак рычажнага кiравання, але казаць пра поунае задаваль-ненне патрэб яшчэ не прыходзшася [16, арк. 56].

Вышкь За даследуемы перыяд (1943 - 1956 гг.) у БССР, як у саюзнай рэспублщы, былi закладзе-ны асновы сютэмы медыцынскага забеспячэння iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны, якая уключала у ся-

бе шэраг разнастайных мер па паляпшэнш становшча былых абаронцау Радзiмы i аказаннi iм разнастай-най дапамогi. Адразу пасля вызвалення Беларусi вялася актыуная праца па стварэнш агульных i спе-цыяльных медыцынскiх устаноу, аднауленнi разбураных пал^шк i шпiталяу, а таксама забеспячэнш iх неабходнымi медыкаментамi i мэблевым абсталяваннем. Праводзiлiся мерапрыемствы па прафшактыцы эпiдэмiчных захворванняу i паляпшэннi агульнага стану санiтарна-гiгiенiчных умоу. Пачынаючы з другой паловы 40-х гадоу, праца па гэтых напрамках працягвалася. Разам з тым iшла грунтоуная распрацо-ука праблем, звязаных з забеспячэннем iнвалiдау Вялiкай Айчыннай вайны пратэзным абсталяваннем.

У вынiку, астэма медыцынскага забеспячэння патрабавала пастаяннай увап з боку дзяржавы, да-лейшага удасканалення i павелiчэння фiнансавання.

Л1ТАРАТУРА

1. Траф1мчык, Н. В. Матэрыяльнае становшча насельнщтва Ушацкага раёна у першыя гады пасля вызвалення ад нацысцкай акупацын / Н. В. Траф1мчык // Книжное наследие А. П. Сапунова : мат-лы респ. научно-практ. конференции к юбилеям издания А. П. Сапуновым книг «Витебская старина» (т. 1, 1883) и «Река Западная Двина» (1893), 23 декабря 2013 г. / Управление идеологической работы, культуры и по делам молодежи Витебского облисполкома, ГУ «Витебская областная библиотека имени В.И. Ленина», ВГУ имени П.М. Машерова, Кафедра истории Беларуси; редкол.: А. И. Сёмкин (гл. ред.) [и др.]. - Минск : Национальная библиотека Беларуси, 2014. - С. 152-155.

2. Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласщ (ДАВВ). - Ф. 102-м. Воп. 3. Спр. 36.

3. Аб аргашзащн лячэбнай дапамоп швалщам Айчыннай вайны // Звязда. - 1945 г. - 26 чэрвеня - С. 4.

4. Нацыянальны арх1у Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 7. Воп. 3. Спр. 1868.

5. Трудоустройство инвалидов в СССР, из-во Юридическая литература 1963 г.

6. Дзяржауны арх1у Гомельскай вобласщ (ДАГВ). - Ф. 1214. Воп. 4. Спр. 25.

7. Дзяржауны арх1у Гродзенскай вобласщ (ДАГрВ). - Ф. 723. Воп. 1. Спр. 15.

8. ДАГрВ. - Ф. 1171. Воп. 1. Спр. 38.

9. Социальное обеспечение в СССР. / А. А. Забозлаев [и др.]. - М. : Из-во Профиздат, 1962. - 323 с.

10. НАРБ. - Ф. 1171. Воп. 1. Спр. 8.

11. Марченко, И. Е. Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945-1950) / И. Е. Марченко. - Минск. : Из-во Академия наук БССР, 1962. - 259 с.

12. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3009.

13. Зубкова, Е. Ю. На "краю" советского общества. Маргинальные группы населения и государственная политика в 1940-1960-е годы / Е. Ю. Зубкова // Российская история. - 2009. -№ 5. - С. 101-118.

14. Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК (1898-1986) / Ин-т марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. - 9-е изд., испр. и доп. - М. : Изд-во полит. лит., 1985. - Т. 7 : 1938-1945. - 574 с.

15. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 3. Спр. 1739.

16. НАРБ. - Ф. 7. Воп. 4. Спр. 3067.

17. НАРБ. - Ф. 7. Воп 4. Спр. 3033.

Пастуту 26.05.2019

FORMATION AND DEVELOPMENT OF THE SYSTEM OF MEDICAL CARE FOR THE DISABLED AND PARTICIPANTS OF THE GREAT PATRIOTIC WAR (1943 - 1956)

I. MARTSYNKEVICH

The importance of the social sphere in modern Belarusian society and the attention of the state to the problems of improving the health care system determines the relevance of the study of the formation and development of the system of medical care for the disabled and participants of the great Patriotic war. The aim of the work is to trace the formation and development of the system of medical care for the disabled and participants of the Great Patriotic war in the BSSR in the first postwar years. The Soviet authorities took measures to provide the disabled of the Great Patriotic war with medical care. The account of those who needed treatment and medical checkup was carried out. The formation of a system of prosthetics and provision of disabled veterans with special means of transportation began. Health resort treatment was presented, privileges on medical care and other health services were intended.

Keywords: medical care, social security, disabled of the Great Patriotic war, demobilized, prosthetics.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.