Научная статья на тему 'РАЗВІЦЦЁ ЭПІДЭМІЙ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБ І СУПРАЦЬЭПІДЭМІЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫІ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ ПАДЧАС ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919-1921 ГГ.)'

РАЗВІЦЦЁ ЭПІДЭМІЙ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБ І СУПРАЦЬЭПІДЭМІЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫІ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ ПАДЧАС ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919-1921 ГГ.) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
25
5
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ / ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЯ ВАЙНА / іНФЕКЦЫі / ЭПіДЭМіЯ / ТЫФ / БЕЖАНЦЫ / МЕДЫЦЫНА / АХОВА ЗДАРОЎЯ / SOVIET BELARUS / POLISH-SOVIET WAR / INFECTIONS / EPIDEMICS / TYPHUS / REFUGEES / MEDICINE / HEALTHCARE

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Капліеў А. А.

Артыкул характарызуе санітарна-эпідэмічныя наступствы польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. для тэрыторыі Савецкай Беларусі. Вылучаны перадумовы і непасрэдныя чыннікі перарастання асобных выбліскаў інфекцый у эпідэмію агульнанацыянальнага маштабу. Разгледжаны шляхі пераадолення эпідэмічнага крызісу, прааналізаваны непасрэдныя захады савецкіх улад па стрыманню развіцця інфекцый сярод грамадзянскага насельніцтва. Паказаны наступствы гуманітарнага крызісу часоў польска-савецкай вайны для тэрыторыі Беларусі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE DEVELOPMENT OF INFECTIOUS DISEASES EPIDEMICS AND ANTI-EPIDEMIC MEASURES IN THE TERRITORY OF SOVIET BELARUS DURING THE POLISH-SOVIET WAR (1919-1921)

The article characterizes the sanitary and epidemic consequences of the polish-soviet war 1919-1921 for the territory of Soviet Belarus. The prerequisites and direct reasons of the single sparks of infections overgrowing into nationwide epidemics were highlighted. The ways of epidemic crisis overcoming were reviewed, direct Soviet government measures for infections control were analyzed. Consequences of humanitarian crisis caused by soviet-polish war was shown for the territory of Belarus.

Текст научной работы на тему «РАЗВІЦЦЁ ЭПІДЭМІЙ ІНФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБ І СУПРАЦЬЭПІДЭМІЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫІ САВЕЦКАЙ БЕЛАРУСІ ПАДЧАС ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919-1921 ГГ.)»

УДК [614.2(091):616-036.2](476) "1919/1921"

РАЗВЩЦЁ ЭЩДЭМШ ШФЕКЦЫЙНЫХ ХВАРОБ I СУЩРАЦЬЭЩ1ДЭМ1ЧНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ НА ТЭРЫТОРЫ1 САВЕЦКАЙ БЕЛАРУС1 ПАДЧАС ПОЛЬСКА-САВЕЦКАЙ ВАЙНЫ (1919-1921 гг.)

канд. г^т. навук А А. КАПЛ1ЕУ (1нстытут гкторьи НАН Беларуы, Мтск)

Артыкул характарызуе сан1тарна-этдэм1чныя наступствы польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. для тэрыторьп Савецкай Беларус1. Вылучаны перадумовы I непасрэдныя чыннт перарастання асобных выбл1скау Iнфекцый у этдэмт агульнанацыянальнага маштабу. Разгледжаны шлях1 пераадолення эп1дэм1чнага крыз1су, праанал1заваны непасрэдныя захады савецюхулад па стрыманнюразвщця Iнфекцый сярод грамадзянскага насельнщтва. Паказаны наступствы гумантарнага крыз1су часоу польска-савецкай вайны для тэрыторы1 Беларус1.

Ключавыя словы: Савецкая Беларусь, польска-савецкая вайна, 1нфекцы1, эп1дэм1я, тыф, бежанцы, медыцына, ахова здароуя.

Уводзшы. Адной з асноуных функцый пстарычнай навую з'яуляецца прагнастычная, бо вывучэнне малага i ан^з яго заканамернасцяу i нават памылак павшна не проста канстатаваць пэунае здарэнне, але i аналиычна пераасэнсоуваць для выкарыстання вышкау аналiзу у сучаснасцi. Небяспечныя хваробы i эпiдэмii з'яулялкя i працягваюць з'яуляцца жахлiвай, але неад'емнай часткай псторьи чалавецтва, i вывучэнне iх ходу i наступствау, а таксама шляхоу пераадолення як нiколi актуальна сёння. Дадзены артыкул характарызуе санiтарна-эпiдэмiчнае становшча падчас бязлiтаснай да лёсу Беларуа польска-савецкай вайны 1919-1921 гг., якая не тольм падзялiла краiну на дзве части, але i прынесла беларускаму народу адну з найбольш небяспечных эпiдэмiй у яго псторыи. Гэты аспект гiсторыi польска-савецкай вайны 1919-1921 гг. за рэдмм выключэннем фактычна не вывучауся у межах гiстарычнай навукi [1]. Мэтай дадзенага даследавання стау аналiз перадумоу i шляхоу распаусюджвання iнфекцыйных хвароб на тэрыторыi Беларусi падчас Першай сусветнай i польска-савецкай войнау, а таксама характарыстыка супрацьэпiдэмiчных мерапрыемствау на тэрыторыi Савецкай Беларусi (ССР Беларуа, ССР Лггвы i Белaрусi, Вщебская ды Гомельская губернi РСФСР) у 1919-1921 гг. Падмуркам даследавання стaлi дакументы справаводства медыцынскiх распарадчых органау вывучаемага перыяду з aрхiвaу i музеяу Белaрусi, а таксама матэрыялы перыядычнага друку i крынiцы асабктага паходжання, што былi апрацаваны пасродкам агульнанавуковых i адмысловых гiстaрычных метадау даследавання.

Асноуная частка. Баявыя дзеянш Першай сусветнай вайны, а таксама наступная акупацыя белaрускiх зямель суправаджалюя вялiкiмi людскiмi i мaтэрыяльнымi стратамь Шмaтлiкiя гарады, нават буйныя, напрыклад Брэст-ЛiтоУск, за гады вайны апынулюя амаль цалкам знiшчaнымi [2, с. 7-8]. Вясковая мясцовасць сутыкнулася з рэквiзiцыямi i гвалтоуным прымусам насельнщтва на працу. Да таго ж амаль усё насельнщтва Беларуа, як у гарадах, так i на вёсцы, адчула рэзкае пагаршэнне эпiдэмiялaгiчнaй aбстaноУкi, што пасля заканчэння Першай сусветнай вайны набыла крытычны характар ужо падчас польска-савецкага узброенага супрацьстаяння 1919-1921 гг.

Варта адзначыць, што нават на пачатак ХХ ст. небяспечныя шфекцыйныя хваробы, таюя як тыф, малярыя, халера, дызентэрыя прaцягвaлi быць эндэмiчнымi для розных рэпёнау Белaрусi, а iх перыядычныя выблкю стaнaвiлiся сур'ёзным выпрабаваннем для недасканалай астэмы аховы здароуя, як у гарадах, так i вясковай мясцовасщ, дзе слабая aсaбiстaя сaнiтaрнaя ппена ускладнялася традыцыйным недаверам мясцовых жыхароу да медыцынскiх прaцaУнiкоу, што спрыяла распаусюджванню iнфекцый [3, с. 5-11]. Аднак на працягу Першай сусветнай вайны i рэвалюцыйнай рaзрухi лакальныя выблiскi iнфекцый, якiя мелi пэуны распаусюд сярод нaсельнiцтвa, прынялi небяспечны маштаб, што падчас польска-савецкай вайны набыу характар агульнанацыянальнага бедства.

Шырокi распаусюд шфекцыйных хвароб быу абумоулены цэлым комплексам фактарау, што мелi агульнае паходжанне, а менaвiтa стaлi прaмымi цi ускоснымi нaступствaмi баявых дзеянняу. Асноуным чыннiкaм паскоранага росту шфекцый стала рэзкае пагаршэнне сацыяльна-бытавых умоу i сaнiтaрнaгa нагляду. У гарадах i вясковай мясцовaсцi большaлi бруд i смецце, трупы зaгiнуушых жывёл не было каму прыбiрaць, разлажэнне i гнiенне дасягала небяспечных памерау [4, с. 136].

Баявыя дзеянш i нямецкi акупацыйны рэжым паступова рaзбурaлi сiстэму аховы здароуя i сaнiтaрнaгa кантролю, значна пaмяншaлiся магчымасщ для атрымання нaсельнiцтвaм квaлiфiкaвaнaй медыцынскай дaпaмогi. У перыяд Першай сусветнай вайны вялшая колькасць медыцынскiх устаноу на тэрыторыi Белaрусi спынiлa свае юнаванне, а значная частка лекарау апынулася мaбiлiзaвaнaй у войска:

толью з Мшскай губерш у пачатку 1915 г. у войска было прызвана 28 земсюх, 18 вольнапрактыкуючых, 5 гарадскiх i 3 павятовых лекара [5, с. 19-20; 6, с. 8].

Гэтыя фактары у сукупнасцi з супольным для усяго насельнiцтва цяжарам вайны прaдвызнaчылi значнае знiжэнне даступнасцi квалiфiкаванай медыцынскай дапамогi для цывiльнага насельнщтва па абодва бакi лiнii фронту. На падкантрольнай Рускай армii частцы Беларусi установы аховы здароуя фшансавалкя па рэшткавым прынцыпу, а медыцынская дапамога цывiльнаму насельнiцтву у асноуным апынялася вайсковымi медыка-санiтарнымi структурамi i дабрачыннымi установамi (Чырвоны Крыж, Усерасшсю земскi саюз, Усерасiйскi саюз гарадоу) [7, с. 92; 8, с. 29].

На акупаваных тэрыторыях германская адмшстрацыя праводзiла супярэчлiвую медыцынскую палиыку: разам з захадамi па паляпшэнню санiтарнага стану рэгiёну i абмежаванню распаусюду хвароб германскiя вайскоуцы не кансультавалкя i не узгаднялi сваю дзейнасць па пытаннях аховы здароуя з мясцовымi медыцынскiмi адказнымi органам^ а часцяком нават праводзiлiся канфюкацьи запасау лекау i перавязачных сродкау цывiльных лячэбных устаноу [9, р. 80; 10, р. 55-56; 11, с. 13].

Разам з пагаршэннем стану медыцынскага забеспячэння па меры прасоування германскiх войскау i акупацыи тэрыторыi Беларусi наступау гаспадарчы крызю - са згортваннем прамысловай вытворчасщ насельнiцтву бракавала прадметау першай неабходнасщ, а таксама бялiзны, лекау, сродкау асабктай гiгiены, што спрыяла развщцю антысанiтарыi, як у гарадах, так i вясковай мясцовасцi. На канец 1916 г. таварныя кошты узра^ у 2-3 разы у параунанш з 1914 г., а на прадметы першай неабходнасцi - у 5-6 разоу [4, с. 119].

1ншым бокам гаспадарчага крызiсу стау недахоп прадуктау харчавання, што прыводзша да голаду, а значыць - i аслабленню iмунiтэту насельнiцтва, якое стала больш схiльным да хвароб [10, р. 56]. Так, на кастрычшк 1915 г. у Вщебскай, Магшёускай i Мiнскай губернях было менш 20% ад належных запасау мую, 22% цукру i толью 8,3% ауса [12, с. 68]. Ужо на вясну 1915 г. кошты на прадукты харчавання павысшся у 2-3 разы [4, с. 119].

З адыходам Рускай армп на усход на тэрыторыi Беларус рэалiзоУвалася тактыка "выпаленай зямлГ', у межах якой вялшая частка насельнщтва фактычна прымусова пакiдала свае месца пражывання i станавiлiся бежанцамi, яюя стала перасоувалiся на неакупаваную частку беларусюх губерняу: на восень 1916 г. на тэрыторыi Вiцебскай, Магшёускай i Мiнскай губерняу знаходзiлася 287 250 бежанцау [13, с. 22]. Асяроддзе бежанцау характарызавалася недахопам элементарных сродкау ппены, бялiзны i медыкаментау, а таксама харчу. Бежанцы стала пражывалi ва умовах антысанiтарыi, што выклшала распаусюджванне iнфекцыйных хвароб, перш за усё тыфу, халеры i малярыi [4, с. 136]. Амаль ад пачатку Першай сусветнай вайны бежанцы сталi галоУнымi пераносчыкамi шфекцый сярод мясцовага насельнiцтва Беларусi [14].

Бежанцы крытычна павялiчвалi шчыльнасць гарадскога насельнщтва, што таксама спрыяла росту шфекцый у гарадах: у Мшску пражывала каля 30 тыс. бежанцау, у Бабруйску - больш за 2,5 тыс. [4, с. 137; 15, с. 25]. З працягам вайны колькасць бежанцау стала узрастала i да 1918 г. iх налiчвалася ужо 2 млн чалавек. Рост колькасщ бежанцау наупрост уплывау на павелiчэнне захворвання нават у адносна паспяховых у саштарным сэнсе гарадах Беларуа [16, с. 839].

Таюм чынам, разбурэнне сiстэмы аховы здароуя i санiтарнага нагляду суправаджалася павелiчэннем колькасцi выпадкау паражэння насельнщтва iнфекцыйнымi хваробамi, якiя па меры працягу баявых дзеянняу закраналi нароуш цывiльнае насельнiцтва i вайскоуцау. Значны распаусюд атрымалi малярыя, халера, дызентэрыя, аднак найбольшае - тыф (сыпны, брушны i зваротны) [9, р. 22]. Падсумоуваючы вышэйпададзенае варта адзначыць, што асноунай прычынай масавых выблккау iнфекцый у Беларусi у 1915-1918 гг. стау заняпад санiтарнай аргашзацыи, а галоуным фактарам наступнага перарастання асобных выблiскау iнфекцый у масавыя эпiдэмii сталi хвалi бежанцау, асяроддзе яюх было iдэальным для развщця i распаусюджвання iнфекцый па тэрыторыi Беларусi.

Лютауская рэвалюцыя 1917 г. i змена палiтычнага уладкавання Расп не вырашылi праблемныя пытаннi аховы здароуя, яюя не з'яулялiся прыярытэтам палiтыкау i адкладалiся да скткання Устаноучага сходу [17, с. 30]. Мiж тым разлажэнне фронту i унутрыпалiтычны крызiс, якi нарастау у Расшскай дзяржаве, негатыуным чынам адбiвалiся на сферы аховы здароуя i нават тыя дабрачынныя установы, што аказвалi большасць аб'ёму медыцынскай дапамоп насельнiцтву на тэрыторыi Беларусi, да лета 1917 г. апынулюя у заняпадзе [18, с. 1-2]. У прыватнасщ, крызкныя з'явы у дзейнасщ Мiнскага губернскага камiтэта Усерасiйскага земскага саюза выявiлiся у скарачэннi устаноу (у тым л^ медыка-санiтарных) з 60 у канцы 1916 г. да 43 у сакавку 1917 г. У кастрычшку 1917 г. юраунщтва Усерасiйскага земскага саюза загадала Мшскаму губернскаму камiтэту таварыства скарацщь медыка-санiтарныя установы [19, л. 119].

На момант захопу улады бальшавiкамi ахова здароуя на тэрыторыi Беларуа знаходзiлася у крызiсным стане. Акрамя таго, значная частка лекарскай грамадскасщ, а таксама цэнтральныя прауленнi дабрачынных устаноу (напрыклад Усерасiйскi земскi саюз i Усерасiйскi саюз гарадоу), яюя утрымоувалi значную частку дзейнiчаючых на той момант лячэбных устаноу на тэрыторыi Беларуа, не пaдтрымaлi

пераварот бальшавшоу [20, с. 188]. Гэта выклшала згортванне значнай части дабрачынных таварыствау (Чырвоны Крыж, Усерасшсю земскi саюз i Усерaсiйскi саюз гарадоу) бaльшaвiкaмi i фактычную пабудову уласнай медыцынскай aргaнiзaцыi нанова [21, с. 50; 22, с. 324-325].

Згодна савецкай канцэпцыи пабудова медыцынскай аргашзацыи забяспечвалася дзяржавай i гуртавалася вакол адзшага органа с мiнiстэрскiмi пaУнaмоцтвaмi - Народнага камкарыята аховы здароуя (НКАЗ), якi быу створаны у Маскве 11 лiпеня 1918 г. i не меу папярэдшкау у мiнулых урадах Рaсii, а фактычна будавауся нанова [23, с. 2]. Савецкая ахова здароуя грунтавалася на трох базавых прынцыпах -квaлiфiкaвaнaсцi, aгульнaдaступнaсцi i бясплaтнaсцi, з апорай на прафшактыку сацыяльных хвароб i шырокую сaнiтaрную асвету насельнщтва, што пaвiннa было iстотнa адрозшваць бaльшaвiцкую мадэль медыцыны ад дарэвалюцыйнай [24, с. 411].

Першымi крокaмi савецкай улады у гaлiне аховы здароуя стала шырокая нaцыянaлiзaцыя медыцынсюх устаноу (шпiтaляу, амбулаторый, лазарэтау) i аптэк [25, с. 96]. Аднак спробы aргaнiзaцыi аховы здароуя на савецюх пачатках у Белaрусi былi прыпыненыя наступам германскай aрмii ды акупацыяй белaрускiх зямель увесну 1918 г. Нягледзячы на тое, што на занятай немцaмi тэрыторыi Беларус ужо iснуючыя установы аховы здароуя прaцягвaлi сваю дзейнасць, у аргашзацыйным аспекце медыцынскiя аддзелы мясцовых упрау не мелi фактычна нiякiх паунамоцтвау i з'яулялiся толькi пaсрэднiкaмi пaмiж лячэбнымi устaновaмi i гермaнскiмi aкупaцыйнымi оргaнaмi улады, намагаючыся забяспечыць медыкам мiнiмaльны доступ да нямецкiх складсюх запасау лекау ва умовах iх хрaнiчнaгa недахопу [5, с. 24].

На незанятай немцaмi частцы тэрыторыi Белaрусi прaцягвaлi ажыццяуляцца захады па рэaлiзaцыi савецкай мaдэлi аховы здароуя. Юраунщтва аховай здароуя на неакупаваных белaрускiх землях ажыццяуляу Аддзел народнага здароуя Абласнога выканаучага кaмiтэту Саветау рабочых, сaлдaцкiх i сялянскiх дэпутатау Заходняй воблaсцi i фронту, у складзе якога вылучaлiся сaнiтaрны i эпiдэмiчны пададдзелы, што непасрэдна займалкя супрaцьэпiдэмiчнымi мерaпрыемствaмi [26, с. 138]. Аднак у пачатковы перыяд развщця савецкай сiстэмы на тэрыторыi Беларуа ва умовах працягу баявых дзеянняу мaгчымaсцi прaводзiць рашучыя рэформы у воблaсцi медыцыны фактычна aдсутнiчaлi. Па шфармацыи Вiцебскaгa аддзела аховы здароуя, пачатак 1918 г. быу часам, кaлi "...даводзшася не падумваючы аб паляпшэннях i новауводзтах, - тольк захоуваць i падтрымлiваць усё тое, што было разумнага i карыснагау спадчыне старога земства i што было схиьнае даразбурэння" [27, арк. 1].

Складаныя умовы пераходнага перыяду пасля усталявання на тэрыторыi Белaрусi савецкай улады не дaзвaлялi хутка нaлaдзiць эфектыуную ахову здароуя. У вышку гадоу вайны i aкупaцыi эфектыунасць працы медыцынсюх устаноу знiзiлaся да крытычнай адзнаю. Напрыклад, у 1918 г. губернская бальнща у Вiцебску з'яулялася, на думку яе персаналу, "...ужо не лячэбнай установай, а тстытутам, што падрыхтоувау сваiх даглядаемых да немiнучай смерцi" [28, арк. 145].

З адступленнем германсюх войскау i аднауленнем савецкай улады у канцы 1918 г. бaльшaвiцкaе кiрaунiцтвa санкцыянавала стварэнне асобнай ад РСФСР савецкай рэспублш на тэрыторыi Белaрусi. Пасля абвяшчэння ССРБ 1 студзеня 1919 г. у складзе яе ураду быу створаны i Камкарыят аховы здароуя (па узору адпаведнага органа РСФСР), аргашзацыя структуры i апарату якога заняла амаль увесь студзень 1919 г. [29]. На месцах Камкарыяту падначальвалкя тэрытарыяльная органы - губернсюя i павятовыя (пaвятовa-гaрaдскiя) аддзелы аховы здароуя пры мясцовых выканаучых кaмiтэтaх. Адной з галоуных задач камкарыяту пасля фармавання уласнай структуры стала барацьба з эпiдэмiямi шфекцыйных хвароб, што прынялi вялiкi распаусюд з пачаткам польска-савецкай вайны [30, с. 116; 31, с. 192].

На тэрыторыi Беларуа, якая працягвала заставацца у небяспечным сaнiтaрнa-эпiдэмiчным становшчы нават пасля адыходу гермaнскiх войскау, распачаушаяся узiмку 1919 г. польска-савецкая вайна вывела шфекцыйную небяспеку на новы узровень. У цэлым непасрэдныя чыннiкi росту iнфекцыйнaгa захворвання былi тыя ж, што i падчас Першай сусветнай вайны, аднак на гэты раз яны перaйшлi крытычную "чырвоную лiнiю", па за якой асобныя выблiскi хвароб перaтвaрылiся у агульнанацыянальную эпiдэмiю.

Пачатак баявых дзеянняу выклшау новыя хвaлi бежанцау, яюя крытычна пaвялiчвaлi шчыльнасць пражывання гарадскога насельнщтва ва умовах разбурэння жыллёвага фонду. Так, Гомель, рaзлiчaны на пражыванне 65 тыс. чалавек, у 1919 г. умяшчау ужо удвая больш жыхароу [32, с. 3]. Пaвелiчэнне шчыльнaсцi нaсельнiцтвa прымушала бежанцау жыць у непрыстасаваных для сталага знаходжання чалавека памяшканнях у антысаштарных умовах. Напрыканцы 1919 г. у 21 яурэйскай сiнaгоге Гомеля размяшчалася ужо 1200 бежанцау, пры гэтым у мясцовым друку адзначалася, што сшагоп перaутвaрылiся у "...форменныя агменi заразы, бо вывозщь бежанцау за адсутнасцю месцауу бальнщах нямамагчымасцi, а знаходзяцца яны там у жудасных умовах" [33, с. 3-4]. Сходныя умовы iснaвaлi у большасщ буйных гарадоу Беларуа, дзе шчыльнасць насельнщтва спрыяла хуткаму росту захворвання (таблща).

Па меры працягу баявых дзеянняу струмень бежанцау большау: па падлшах I. Шчэрава да 1 трауня 1919 г. з усходу на тэрыторыю Беларуа нaкiроУвaлaся 317 158 бежанцау [34, с. 161]. АсноуныЕШ кропкaмi канцэнтрацыи бежанцау стaлi буйныя чыгуначныя вузлы, дзе перасяленцы чaкaлi дазволу на праход праз

дэмаркацыйную лшю. Недахоп вагонау для перавозю бежанцау i жылля для iх часовага размяшчэння ствар^ на чыгуначных станцыях велiзарныя натоупы людзей. Да лiпеня 1919 г. на тэрыторьи Заходняга фронту чакалi перасячэння дэмаркацыйнай лiнii болей 100 тыс. чалавек [35, с. 575-576].

Таблща. - Рух хвароб па Гомельскай губерт за травень i чэрвень 1919 г.

травень 1919 г. чэрвень 1919 г.

хвароба захварэла памерла захварэла памерла

сыпны тыф 5517 248 7292 384

брушны тыф 1025 30 1450 29

зваротны тыф 192 1 389 -

воспа 1035 109 1427 105

шкарлятына 237 14 395 12

дыфтэрыя 132 8 448 7

цынга 19 - 259 -

грып 35 - 1114 9

Крытца: [11, с. 30-31].

Перасоуванне бежанцау праз чыгуначную сетку зрабiла апошнюю щэальнай сiстэмай пераносу iнфекцый у розныя куткi краiны. Менавiта гэтыя абставшы прадвызначылi першачарговае абслугоуванне ва уах медыцынскiх установах асаблiва схiльных да заражэння чыгуначшкау [27, арк. 38; 36, арк. 69].

Распаусюджванню этдэмш спрыяла i пагаршэнне харчовага забеспячэння. Па дадзеных польскага мiнiстэрства грамадскага здароуя на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi каля 500 тыс. чалавек "..лтаральна пам1рал1 ад голаду" [37].

Аператыуна лакалiзаваць эпiдэмii не дазвалялi цяжкiя умовы ваеннага часу, храшчны недахоп лекау i квалiфiкаванага персаналу, а таксама панаванне армп i яе выключныя паунамоцтвы, асаблiва у прыфрантавых рэгiёнах. Дыслакацыя вялiкай масы жаунерау значна пагоршыла эпiдэмiчнае становшча Беларусi. Напрыклад, у Магiлёве, яю быу абвешчаны "няшчасным па этдэмИ" яшчэ у пачатку 1919 г., склалася наступнае становiшча: "...чырвонаармейстя вайсковыя частК займаюць самыя лепшыя памяшкант горада ... забруджваючы 1х I ператвараючы ... у агмет заразы, як1я паражаюць аднолькава як грамадзянскае насельтцтва, так I ваеннае..." [38, арк. 94-94 адв.]. Варта дадаць, што медыцынскае абслугоуванне жаунерау часцяком ускладалася на цывшьныя медыцынсюя установы, што значна павялiчвала нагрузку на лячэбную сетку [39, арк. 30].

Сукупнасць прыведзеных фактарау абумовiла пачатак адной з буйнейшых эпiдэмiй шфекцыйных хвароб у гiсторыi Беларусi. Найбольшы распаусюд атрымау сыпны тыф, смяротнасць ад якога ва умовах вайны часцяком перавышала 10 % нават пры належным медыцынскiм даглядзе. Непасрэдны момант, калi iнфекцыйная небяспека перайшла мяжу ад лакальных выблiскау да усеагульнай эпiдэмii дастаткова цяжка. У архiуных дакументах тагачасных органау аховы здароуя тэрмш "этдэмш" пачынае масава сустракацца яшчэ у пачатку 1919 г., аднак аналiз колькасцi захварэушых па беларускiх землях дазваляе абмежаваць развщцё поунамаштабнай эпiдэмii летам - восенню 1919 г., яе тк - першай паловай 1920 г., а паступовы спад - згортваннем баявых дзеянняу польска-савецкай вайны у канцы 1920 г. (мал.). У агульнай складанасцi эпiдэмiя закранула дзясятю, а па асобных губернях - сотш тысяч чалавек.

6000

'5?

| 5000

СЗ

I

я 4000

й

| 3000

■д 2000

т

™ 1000 0

VII VIII IX X XI XII I II III IV V VI

1919 г. 1919 г. 1919 г. 1919 г. 1919 г. 1919 г. 1920 г. 1920 г. 1920 г. 1920 г. 1920 г. 1920 г.

Малюнак. - Зарэгктраваныя выпадю сыпнога тыфу па Вщебскай губерш у лшеш 1919 - чэрвеш 1920 гг.

Крытца: [40, арк. 17, 35-36].

Хуткае распаусюджванне шфекцый абумовша высокую ступень увап бaльшaвiкоУ да супрaцьэпiдэмiчных мерапрыемствау. Традыцыйна адным з найбольш эфектыуных захадау па барацьбе з эпiдэмiямi з'яуляуся кaрaнцiн, аднак увядзенне усеагульнага каранщну ва умовах Грамадзянскай вайны i няспынных баявых дзеянняу фактычна не было магчымасщ рэaлiзaвaць. Асноуным сродкам барацьбы з iнфекцыямi стала iзaляцыя хворых i кропкавыя сaнiтaрнa-дэзiнфекцыйныя мерапрыемствы.

Сродкам правядзення сaнiтaрнaй aпрaцоУкi стaлi дэзiнфекцыйныя камеры, якiя былi даступныя толькi у буйных гарадах. Дэзшфекцыя прaводзiлaся як у прыватных кватэрах шфщыраваных i iх сваякоу, або патэнцыйна небяспечных для распаусюду шфекцый хатах, так i у афщыйных установах, грaмaдскiх месцах масавых зборау нaсельнiцтвa - кiнaтэaтрaх, тэатрах, музеях i iнш. У менш буйных гарадах i вясковай мясцовaсцi дзейнiчaлi сaнiтaрнa-дэзiнфекцыйныя атрады, якiя aжыццяулялi не толью дэзiнфекцыю, але i aкaзвaлi медыцынскую дапамогу хворым. Атрад уяуляу сабою групу медыцынскiх прaцaУнiкоУ (галоуным чынам фельчарау) колькасцю да 12 чалавек, яюм вылучауся конны транспарт i фурман. Як прaвiлa, сфармаваны у губернскiм (павятовым) горадзе атрад пры выяуленнi выблiску iнфекцый щ па запыце з заражанай мясцовасщ высылауся у тaкi раён, аднак у паветах дзейнiчaлi i уласныя дэзiнфекцыйныя атрады [36, арк. 229 адв.]. У aбaвязкi тaкiх атрадау увaходзiлi дэзiнфекцыя памяшканняу, транспартаванне заражаных у iзaляцыйныя бaрaкi, aргaнiзaцыя лакальных кaрaнцiнных мерапрыемствау, а таксама аказанне экстранай медыцынскай дaпaмогi пацыентам. Варта адзначыць, што падобныя мерапрыемствы ускладнялкя недаверам нaсельнiцтвa да дэзiнфекцыi, утойваннем асабютых рэчау ад сaнiтaрнaй апрацоую з боязi стрaцiць iх ва умовах жабрацкага юнавання падчас вайны.

Значную увагу медыцынскiя распарадчыя органы нaдaвaлi аднауленню сaнiтaрнaгa транспарту для своечасовай дастаую заражаных у iзaляцыю. Так, пры мiнскaй дэзiнфекцыйнaй камеры быу aргaнiзaвaны выезд сaнiтaрнaй карэты для перaвозкi хворых у бальнщы [41, арк. 1]. У Магшёве для перaвозкi эпiдэмiчных хворых была адноулена i адпаведна прыстасавана закупленая яшчэ у 1912 г. карэта хуткай медыцынскай дапамоп [42, арк. 41]. У Гомелi быу таксама налажаны сaнiтaрны транспарт пад юраунщтвам мясцовага Сaнiтaрнaгa бюро [43, арк. 8].

Для рэaлiзaцыi вышэйпададзеных захадау былi патрэбныя значныя сродкi, але грошай нават на неадкладныя мерапрыемствы не хапала: для першапачатковай працы па станауленню дзяржауных iнстытутaу Часоваму рабоча-сялянскаму савецкаму ураду Белaрусi быу патрэбны крэдыт у 25 млн рублёу, з якiх было атрымана толькi 10 млн [44, с. 154]. Таму, кaлi на пасяджэнш Часовага урада 27 студзеня 1919 г. было узнятае пытанне аб вылучэнш сродкау на барацьбу з сыпным тыфам, для чаго патрабавалася 665 тыс. рублёу, у вышку было вылучана толью 200 тыс. [45, арк. 13 адв.].

Недахоп рэсурсау i фiнaнсaвaння прывёу да агульнага крызiсу аховы здароуя у пачатку 1919 г. Мясцовыя гарадсмя i павятовыя аддзелы аховы здароуя сутыкалкя з дэфiцытaм кадрау лекарау i сярэдняга медыцынскага персаналу, шттальных ложкау, медыкаментау i грашовых сродкау i ва умовах слaбaсцi сувязяу з цэнтрaльнымi урaдaвымi устaновaмi аказвалкя сам насам з эпiдэмiямi [46, с. 2]. Для выйсця са становшча савецкае кiрaунiцтвa пайшло на надзвычайныя меры: дэкрэтам Цэнтральнага выканаучага кaмiтэтa ССРБ ад 13 лютага 1919 г. усе медыцынсюя працаунш былi падвергнутыя абавязковай пaвiннaсцi па аказанш экстранай медыцынскай дaпaмогi насельнщтву [47, с. 3]. З шшага боку, нaсельнiцтвa таксама падвяргалася павшнасщ па перадачы фурманак i экшажау для перaвозкi эпiдэмiчных хворых, а таксама медыцынскага персаналу па справах аховы здароуя [48, с. 132].

У сувязi са стварэннем ССР Лггвы i Беларус (ЛiтБел) у канцы лютага 1919 г. апарат Камкарыяту аховы здароуя перасунууся з Мшску у стaлiцу новай рэспублш Вiльню, дзе працу давялося аргашзоуваюць нанова. Падчас прыбывання у Вшьш 2 крaсaвiкa 1919 г. СНК ССР Ливы i Белaрусi прыняу рашэнне аб пабудове сеткi грамадсюх лазняу i aргaнiзaцыi новых адмысловых супрaцьэпiдэмiчных сaнiтaрных атрадау, на што было вылучана 500 тыс. рублёу [49, с. 61]. Аднак неузабаве з-за наступу польсмх войскау НКАЗ ЛиБел зноу перасунууся у Мшск [50, с. 383]. Адным з першых захадау на новым месцы зноу стала aктывiзaцыя мерапрыемствау па барацьбе з эпiдэмiямi: загадам НКАЗ ЛпБел № 5 ад 10 трауня 1919 г. санкцыянавалася стварэнне новых сaнiтaрнa-эпiдэмiчных атрадау, якiя не толью змaгaлiся з эпiдэмiямi, але i aкaзвaлi нaсельнiцтву усю магчымую медыцынскую дапамогу [51, арк. 89 адв.].

Аднак нягледзячы на пэуныя станоучыя зрухi у aргaнiзaцыi аховы здароуя, у цэлым рэальнае становшча медыцыны толькi пагаршалася, а усе шавацыи дыктaвaлiся выключна пaтрaбaвaннямi ваеннага часу. Ва умовах працягу баявых дзеянняу польска-савецкай вайны цывшьная i ваенная ахова здароуя фактычна перастала падзяляцца: 22 трауня 1919 г. Рада абароны Ливы i Беларуа aбвясцiлa усе цывiльныя медыкa-сaнiтaрныя ды лячэбныя установы на пaлaжэннi ваенна-лячэбных, а увесь медыцынскi персанал -вайскоуцамь З гэтага моманту шводны медыцынскi прaцaунiк не меу права паюдаць свае месца жыхарства i працы без дазволу НКАЗ щ падначаленых яму аддзелау [52, с. 4]. Варта адзначыць, што ва умовах абвешчанай працоунай павшнасщ лекарам даводзшася працаваць па 16 гадзш у содш, пры гэтым аплата працы медыкау не адпавядала iх элементарным жыццёвым патрабаванням [38, арк. 94].

З лшеня 1919 г. НКАЗ ЛггБел фактычна перастау дзейнiчаць, што было абумоулена спыненнем iснавання самой рэспублш у вынiку акупацыi большай часткi яе тэрыторыi польскiмi войскамi [53, с. 176177]. Ва умовах неарганiзаванасцi цэнтральных органау улады i нестабiльнасцi становiшча НКАЗ ЛггБел вядучую ролю у барацьбе з эпiдэмiямi узялi на сябе рэпянальныя медыцынскiя распарадчыя органы. Аднак з-за перманентнай змены лiнii фронту адзшым рэальным носьбiтам улады на беларусюх землях фактычна стала войска, таму з цягам часу супрацьэmдэмiчныя мерапрыемствы па абодва бакi лiнii фронту узначалш вайскова-санiтарныя структуры.

У падкантрольнай Чырвонай армii частцы Беларусi стваралюя мясцовыя надзвычайныя камiсii па барацьбе з эпiдэмiямi, што набылi фактычна неабмежаваныя паунамоцтвы, мелi фармальна калепяльны характар i складалiся з прадстаушкоу цывiльных структур аховы здароуя (павятовых i гарадскiх аддзелау аховы здароуя) i кiраУнiкоУ медыка-санiтарных адзiнак раскватараваных у канкрэтнай мясцовасцi вайсковых частак [54, с. 124]. Аднак фактычны кантроль над усёй структурай аховы здароуя хутка апынауся у руках вайскоуцау, што прыунесла супярэчлiвы характар у дзеянш надзвычайных камiсiй. Так у Мшску Надзвычайная камiсiя па барацьбе з сыпным тыфам была створаная яшчэ 2 сакавша 1919 г. пры губернскiм камiсарыяце па ваенных справах. Камiсiя мела "неабмежаваныя паунамоцтвы", абавязковае садзейшчанне ёй павшны былi аказваць усе установы i адказныя кiраунiкi, а невыкананне загадау камiсii каралася па "усёй строгасц1 рэвалюцыйных законау ваеннага часу". Сам факт стварэння Надзвычайнай камiсii па барацьбе з эпiдэмiямi пры вайсковым органе абгрунтоувауся "маладзейнасцю сантарных устаноу гор. Мтска" [55, с. 4].

Спробы захатць кантроль над цывшьнай медыцынай збоку вайскоуцау выклiкалi супращу мясцовых аддзелау аховы здароуя, аднак вайскоуцы часцяком выкарыстоУвалi "права моцнага" i гвалтоуна падпарадкоУвалi сабе мясцовую медыцынскую арганiзацыю [56, арк. 39]. Напрыклад, у Гомелi канфлiкт памiж прадстаунiкамi мясцовай Надзвычайнай камiсii па барацьбе з эпiдэмiямi i юраушком павятова-гарадскога аддзела аховы здароуя Н. Гайдарам скончыуся неправамоцным арыштам апошняга. Пазней дзеянш гомельскай Надзвычайнай камiсii па барацьбе з эпiдэмiямi былi адзначаны як "злачынна-дэзаргатзацыйныя" i "прывялг да жаласнага вытку народнае здароуе" [43, арк. 22, 27].

Аднак у перыяд барацьбы з эпiдэмiямi нярэдка валюнтарысцкiя дзеяннi надзвычайных органау усё ж таю дапамагалi тэрмшова палепшыць эmдэмiчную сiтуацыю шляхам, хоць i гвалтоунага, але эфектыунага аб'яднання усiх наяуных рэсурсау, як цывшьных, так i ваенных. Так, у Гомелi Надзвычайная камiсiя аргашзавала хуткую медыцынскую дапамогу, iзаляцыйныя бараю, вылучыла лекарау для аказання бясплатнай дапамоп мясцоваму насельнiцтву. Падчас барацьбы з эпiдэмiямi дзеля агульнай аргашзацыи i узгаднення захадау па барацьбе з iнфекцыямi у Гомелi было створанае адмысловае Санiтарнае бюро. У шшых гарадах Савецкай Беларусi мясцовымi надзвычайнымi камiсiямi па барацьбе з эпiдэмiямi былi прынятыя падобныя захады [57, с. 38-39].

У цэлым з дапамогай войска стала магчымым пашырэнне ложкавага фонду i выкарыстанне вайсковых эпiдэмiчных шпiталяу для лакалiзацыi струменю iнфекцый. Калi на 1 студзеня 1919 г. на тэрыторыi Вщебскай, Гомельскай (Магiлёускай) i Мшскай губерняу было толькi 49 бальнщ на 2 тыс. ложкау, то праз год на падкантрольнай Чырвонай армп частцы Беларуа было ужо 202 бальнщы з болей як 8 тыс. ложкамi [17, с. 120].

З усталяваннем мiру у 1921 г. колькасць эпiдэмiчных хворых паступова зшжалася, але гэты працэс ускладняуся шэрагам негатыуных фактарау. У шматлшх акупаваных раёнах пасля адступлення польскiх войскау медыцынская арганiзацыя апынулася поунасцю зруйнаванай. Так, на Мазыршчыне у працэсе адыходу польских войскау з мясцовых бальнщ зшкт нават бялiзна i iнструменты. Агулам у вышку акупацыи б^Iлi разбураныя дзве бальнщы у Маз^1ры, а участковым бальнiцы у Петрыкаве, Тураве i Лельчыцах па паведамленнi загадчыка мясцовага павятовага аддзела аховы здароуя "...мел1 выгляд заезджых дамоу", у падобным стане знаходзшся 18 мясцов^1х фельчарска-акушэрсшх пунктау [58, арк. 1].

Заканчэнне польска-савецкай вайны суправаджалася дэмабiлiзацыяй вялкай колькасцi жаунерау, а таксама вяртаннем рэпатрыянтау, сярод якiх захоувалася значнае захворванне на тыф i шшыя iнфекцыi, што утрымлiвала эпiдэмiчную небяспеку на высоюм узроУнi. Так, у 1921 г. у ССРБ з 1,5 млн грамадзян рознымi iнфекцыямi хварэлi амаль 200 тыс. чалавек, што складала 14 % насельнщтва [59, с. 15]. Акрамя таго, для кантролю захворвання проста не хапала квалiфiкаванага персаналу: акрамя натуральных i ваенных страт, пасля заканчэння вайны значная частка падрыхтаваных лекарау i сярэднiх медыцынскiх працаУнiкоУ выехала у даваенныя месцы жыхарства, яюя сталi часткамi ужо суседнiх з ССРБ краш. Усяго на 1921 г. у ССРБ налiчвалася толью 143 лекара, 304 фельчара, 113 зубных лекарау i 92 акушэрю на больш 1,5 млн чалавек насельнщтва [60, арк. 253 адв.].

Заключэнне. У гады рэвалюцыйнай разрухi i польска-савецкай вайны значная частка тэрыторыi Беларусi сутык^лася з адной з найбуйнейшых у сваёй пстерыи эпiдэмiй iнфекцыйных хвароб, пачатак якой быу пакладзены яшчэ падчас Першай сусветнай вайны. Выблюю шфекцый былi абумоулены шматлiкiмi фактарамi: антысанiтарыяй ва умовах шматгадовых баявых дзеянняу, разбурэннем

медыка-саштарнай сети, прысутнасцю у буйных гарадах розных вайсковых фармаванняу, ваеннапалонных i бежанцау, якiя часцяком пражывалi у антысанiтарных умовах, дзе хваробы хутка перадавалiся. З прычыны разбурэння сютэмы кiравання савецкай аховай здароуя у вынiку акупацыi большай части тэрыторьи Беларусi эпiдэмii iнфекцыйных хвароб сталi адным з найбольш цяжюх наступствау польска-савецкай вайны. Падчас баявых дзеянняу пабудова цывiльнай аховы здароуя сутыкнулася са значнымi складанасцямi, у першую чаргу выклiканымi фактычным панаваннем улады вайскоуцау па абодва баю лшп фронту. Але менавiта у гэты цяжкi перыяд на тэрыторыi Беларусi нарадзiлiся першыя рэгулярныя органы юравання аховай здароуя, былi нанова выпрацаваны стандарты i нормы супрацьэпiдэмiчных мерапрыемствау. У вынiку змагання з эпiдэмiямi беларускiмi медыкамi быу назапашаны вялiкi досвед, якi быу выкарыстаны ужо у мiрны час.

Л1ТАРАТУРА

1. Новиков, К. Ю. Причины и последствия советско-польской войны 1920 г. : автореферат дисс. ... канд. истор. наук : 07.00.02 / К. Ю. Новиков. - Москва, 2006. - 22 с.

2. Вабшчэв1ч, А. Крэпасць i горад Брэст-Л1тоуск у час Першай сусветнай вайны паводле сведчанняу вщавочцау / А. Ваб1шчэв1ч // Беларуси пстарычны часотс. - 2015. - № 8. - С. 5-13.

3. Балковец, С. В. Взгляд сельского населения Минской губернии на холеру, самозащита его от эпидемии и отношение к медицинскому персоналу / С. В. Балковец // Минские врачебные известия. - 1910. - № 7. - С. 5-11.

4. Саладков, И. И. Социально-экономическое положение Белоруссии до Великой Октябрьской социалистической революции (конец XIX - начало XX в.) / И. И. Саладков. - Мн. : Изд-во Белгосуниверситета, 1957. - 161 с.

5. Тищенко, Е. М. Здравоохранение Беларуси в XIX-XX вв. / Е. М. Тищенко. - Гродно : [б. и.], 2003. - 269 с.

6. Абраменко, М. Е. Очерки истории здравоохранения Беларуси 1917-1945 гг. / М. Е. Абраменко. - Гомель : ГомГМУ, 2013. - 244 с.

7. Бруханчик, Е. Смертельный тыл : медицинская помощь раненым и мирному населению Беларуси в годы Первой мировой войны / Е. Бруханчик // Беларуская думка. - 2013. - № 12. - С. 89-92.

8. Балковец, С. В. Первые шаги советского здравоохранения в Белоруссии (воспоминания участника) / С. В. Балковец // Беларуская мэдычная думка. - 1927. - № 9-12. - С. 28-33.

9. Liulevicius, V. G. War Land on the Eastern Front : Culture, National Identity, and German Occupation in World War I / V. G. Liulevicius. - New York : Cambridge University Press. - 320 p.

10. Maclean, P. Control and Cleanliness : German - Jewish Relations in Occupied Eastern Europe during the First World War / P. Maclean // War & Society. - 1988. - Vol. 6, Iss. 2. - P. 47-69.

11. Известия Гомельского губернского отдела здравоохранения. - 1919. - № 1.

12. Бруханчик, Е. А. Социально-экономическое положение населения Могилевской губернии во время Первой мировой войны / Е. А. Бруханчик // Весщ Нацыянальнай акадэмп навук Беларусь Серыя гумаштарных навук. - 2013. -№ 3. - С. 65-70.

13. Цуба, М. В. Дзейнасць польсюх дабрачынных аргашзацый на беларусюх землях падчас Першай сусветнай вайны (верасень 1914 - люты 1917 гг.) / М. В. Цуба // Весшк Палескага дзяржаунага ушверЫтэта. Серыя грамадсюх i гумаштарных навук. - 2010. - № 1. - С. 22-27.

14. Нацыянальны пстарычны музей Рэспублш Беларусь. - НВ 26464.

15. Цуба, М. В. Першая сусветная вайна на Беларус у кантэксте сусветных ваенных падзей (грамадсю i ваенны баю) 1914-1918 гг. : манаграф1я / М. В. Цуба. - Пшск : ПалесДУ, 2010. - 304 с.

16. Документы и материалы по истории Белоруссии : в 3-х т. - Минск : Издательство Академии Наук БССР, 19401954. - Т. 3 (1900-1917 гг.). - 1953. - 1020 с.

17. Абраменко, М. Е. Здравоохранение БССР - становление советской системы (1917-1941) / М. Е. Абраменко. - Гомель : учреждение образования "Гомельский государственный медицинский университет", 2005. - 236 с.

18. Постановления Санитарного совета Комитета Западного фронта В. З. С., 3-8 июня 1917 г., г. Минск. - [Б. м. : б. и., 1917?]. - 16 с.

19. Василенко, В. В. Деятельность Всероссийского земского союза и Всероссийского союза городов на территории Беларуси в 1914-1918 гг. : дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / В. В. Василенко. - Могилев, 2019. - 181 л.

20. Федюкин, С. А. Великий октябрь и интеллигенция. Из истории вовлечения старой интеллигенции в строительство социализма / С. А. Федюкин. - Москва : «Наука», 1972. - 471 с.

21. Кнорин, В. Революция и контр-революция в Белоруссии. Ч. 1 : (февраль 1917 - февраль 1918) / В. Кнорин. -Смоленск : Издательство Ц.К.К.П.Л. и Б., 1920. - 65 с.

22. Декреты Советской власти. Т. I : 25 октября 1917 г. - 18 марта 1918 г. - М. : Государственное издательство политической литературы, 1957. - 626 с.

23. Известия Народного комиссариата здравоохранения. - 1918. - № 7-8.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

24. Протоколы и стенографические отчеты съездов и конференций Коммунистической Партии Советского Союза. Восьмой съезд РКП(б). Протоколы. - М. : Государственное издательство политической литературы, 1959. - 602 с.

25. Собрание узаконений и распоряжений правительства за 1919 г. - М. : [б. и.], 1943. - 886 с.

26. Органы государственной власти и управления Советской Беларуси (1917-1920 гг.) : справочник / сост. : М. К. Бобер [и др.]. - Минск : БелНИИДАД, 2017. - 466 с.

27. Дзяржауны арх1у Вщебскай вобласщ (ДАВВ). - Ф. 984. Воп. 1. Спр. 3.

28. ДАВВ. - Ф. 56. Воп. 1. Спр. 52.

29. Музей псторыи медыцыны Беларусь - НВ 3317.

30. Абраменко, М. Е. Формирование советской системы здравоохранения на Витебщине (1917-1941 гг.) / М. Е. Абра-менко // Вестник ВГМУ. - 2005. - Т. 4, № 1. - С. 115-120.

31. Тищенко, Е. М. Утверждение «Модели Семашко» в здравоохранении Беларуси в начале 1920-х годов / Е. М. Ти-щенко // Бюллетень Национального научно-исследовательского института общественного здоровья им. Н. А. Семашко. - 2014. - № S1. - С. 192-195.

32. Путь советов. - 1919. - № 144.

33. Полесье. - 1919. - № 131.

34. Бабков, А. М. Организация эвакуационной работы с беженцами и пленными Первой мировой войны в Беларуси в 1919 г. / А. М. Бабков // Первая мировая война в исторических судьбах Европы : сб. материалов Междунар. науч. конф., г. Вилейка, 18 октября 2014 г. / редкол. : В. А. Богуш (пред.) [и др.]. - Минск : Изд. центр БГУ, 2014. - С. 157-162.

35. Декреты Советской власти. Т. V : 1 апреля - 31 июля 1919 г. - М. : Политиздат, 1971. - 701 с.

36. ДАВВ. - Ф. 64. Воп. 1. Спр. 212.

37. Wysocki, A. Sytuacja epidemiologiczna w okresie wojny polsko-sowieckiej 1919-1920 / A. Wysocki // Biuletyn wojskowej sluzby archiwalnej [Электронны рэсурс]. - 1997. - Nr. 20. - Рэжым доступу: http://archiwumcaw.wp.mil.pl/biuletyn/b20/b20_6.pdf. - Дата доступу: 05.01.2018.

38. Дзяржауны арх^ Гомельскай вобласщ (ДАГВ). - Ф. 11. Воп. 1. Спр. 757.

39. ДАВВ. - Ф. 984. Воп. 1. Спр. 15.

40. ДАГВ. - Ф. 11. Воп. 1. Спр. 785.

41. Дзяржауны архiу Мшскай вобласщ. - Ф. 1664. Воп. 1. Спр. 4.

42. ДАГВ. - Ф. 11. Воп. 1. Спр. 734.

43. Дзяржауны архiу грамадсюх аб'яднанняу Гомельскай вобласщ. - Ф. 1. Воп. 1. Спр. 31.

44. Бараноусю, Я. Часовы Рабоча-Сялянсю Савецю урад Беларуа / Я. Бараноусю, В. Селяменеу // Энцыклапедыя псторыи Беларуа у 6 т. - Мн. : Беларуская энцыклапедыя im П. Броую, 1993-2003. - Т. 6. Кн. 2. - 2003. - С. 153-155.

45. Нацыянальны архiу Рэспублш Беларусь (НАРБ). - Ф. 809. Воп. 1. Спр. 6.

46. Звезда. - 1919. - № 364.

47. Звезда. - 1919. - № 378.

48. Ленинские декреты по здравоохранению / под ред. Ю. А. Ахапкина. - 2-е изд. доп. - М. : Медицина, 1980. - 512 с.

49. Шкляр, Е. Н. Борьба трудящихся Литовско-Белорусской ССР с иностранными интервентами и внутренней контрреволюцией (1919-1920) / Е. Н. Шкляр. - Минск : Государственное издательство БССР, 1962. - 177 с.

50. Цiхамiрау, А. Л^оуска-Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублжа / А. Цiхамiрау // Энцыклапедыя псторыи Беларуа у 6 т. - Мн. : Беларуская энцыклапедыя iмя П. Броую, 1993-2003. - Т. 4. - 1997. - С. 382-384.

51. НАРБ. - Ф. 808. Воп. 1. Спр. 4.

52. Звезда. - 1919. - № 445.

53. Революционные комитеты БССР (ноябрь 1918 г. - июль 1920 г.). Сборник документов и материалов. - Минск : Издательство Академии наук Белорусской ССР, 1961. - 459 с.

54. Абраменко, М. Е. Из истории здравоохранения Гомельской губернии (1919-1926 гг.) / М. Е. Абраменко // Известия Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины. - 2006. - № 5. - С. 123-129.

55. Звезда. - 1919. - № 391.

56. ДАГВ. - Ф. 315. Воп. 1. Спр. 1.

57. Каплиев, А. А. Предпосылки появления скорой медицинской помощи в Гомельской губернии / А. А. Каплиев // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. - 2017. - № 1 (100). - С. 35-41.

58. Мазырсю аб'яднаны краязнаучы музей. - Спр. 284.

59. Инсаров, И. А. Медицинские работники Белоруссии в борьбе за завоевания советской власти / И. А. Инсаров // Здравоохранение Белоруссии. - 1967. - № 11. - С. 13-22.

60. НАРБ. - Ф. 6. Воп. 1. Спр. 30 т. 1.

Пастуту 14.05.2020

THE DEVELOPMENT OF INFECTIOUS DISEASES EPIDEMICS AND ANTI-EPIDEMIC MEASURES IN THE TERRITORY OF SOVIET BELARUS DURING THE POLISH-SOVIET WAR (1919-1921)

A. KAPLIYEV

The article characterizes the sanitary and epidemic consequences of the polish-soviet war 1919-1921 for the territory of Soviet Belarus. The prerequisites and direct reasons of the single sparks of infections overgrowing into nationwide epidemics were highlighted. The ways of epidemic crisis overcoming were reviewed, direct Soviet government measures for infections control were analyzed. Consequences of humanitarian crisis caused by soviet-polish war was shown for the territory of Belarus.

Keywords: Soviet Belarus, polish-soviet war, infections, epidemics, typhus, refugees, medicine, healthcare.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.