Научная статья на тему 'Барацьба ва ўрадавых колах Расійскай імперыі вакол правядзення судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі'

Барацьба ва ўрадавых колах Расійскай імперыі вакол правядзення судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
22
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Гушчынскі І. Г.

Рассматривается тематика борьбы в правительстве Российской империи вокруг проведения на территории Беларуси судебной реформы 1864 года. Предметом острых дискуссий были главным образом вопросы, связанные с возможностью ее введения, а также с выдержками из судебных статутов от 20 ноября 1864 года в отношении этих земель. Это стало следствием политических, религиозных и иных особенностей, присущим белорусским землям в тот период.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE STRUGGLE IN THE OFFICIAL CIRCLES OF THE RUSSIAN EMPIRE ABOUT CARRYING OUT THE JUDICIAL REFORM OF 1864 IN THE TERRITORY OF BELARUS

The article is devoted to the problem of the struggle in the official circles of The Russian Empire about carrying out the judicial reform of 1864 in the territory of Belarus. Questions about advisability to put it in force there and exclusions from the judicial statutes of November 20, 1864 for these lands (abolition of appointment by election of justices of the peace, limiting the number of Jews in the jury etc.) were the subjects of heated debates. It was a result of political, religious and other features of Belarusian lands in that period. Contradictions in the Russian policy concerning Belarusian-Lithuanian territories were reflected in these debates. The Russian Government aimed at absolute consolidation of this region with inland provinces of The Empire, but at the same time retained its particular political and legal status.

Текст научной работы на тему «Барацьба ва ўрадавых колах Расійскай імперыі вакол правядзення судовай рэформы 1864 года на тэрыторыі Беларусі»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

УДК 94(476)"1864":94(470)

БАРАЦЬБА ВА УРАДАВЫХ КОЛАХ РАС1ЙСКАЙ 1МПЕРЫ1 ВАКОЛ ПРАВЯДЗЕННЯ СУДОВАЙ РЭФОРМЫ 1864 ГОДА НА ТЭРЫТОРЫ1 БЕЛАРУС1

канд. Яст. навук 1.Г. ГУШЧЫНСК1 (Беларуст дзяржауны педагагiчны ун1вератэт мя М. Танка, Мшск)

Разглядаецца тэматыка барацьбы ва урадавых колах Расшскай iмперыi вакол правядзення на тэ-рыторып Беларус судовай рэформы 1864 года. Прадметам вострых дыскусш былi галоуным чынам пы-таннi, звязаныш увогуле з магчымасцю яе увядзення, а таксама з выняткамi з судовых статутау ад 20 лi-стапада 1864 года у адностах менавiта да гэтых зшмель (адмена выбарнасцi мiравых суддзяу, кантроль над iмi з боку адмiнiстрацыйных улад, абмежаваннi для nрадстаунiкоу неправаслауных канфеай пры фармiраваннi складу прысяжных засядацеляу i г.д.). Гэта стала следствам палiтычных, рэлiгiйных i iн-шых асаблiвасцей, уласцiвых беларусюм землям у той перыяд. У дадзеных дыскуаях знайшла адлюстра-ванне супшрэчлiвасць палiтыкi самадзяржауя адносна тэрыторый, далучаных да РасИ у вытку падзелау Рэчы Паспалiтай. Яна мела мэтай канчатковае iх злщцё з унутранымi губерншмi iмперыi, але пры гэ-тым захоувала асобы палiтыка-прававы статус краю.

Падшсанне 20 лктапада 1864 года Аляксандрам II судовых статутау азначала пачатак правядзення у Расшскай iмперыi судовай рэформы, якая прадугледжвала шэраг буржуазных прынцыпау судаводства i судауладкавання: нязменнасць суддзяу, галоснасць, вуснасць, спаборнасць, аддзяленне суда ад адмшь страцьи, выбарнасць части судовых органау. Пытанш, звязаныя з рэалзацыяй гэтай рэформы на тэры-торьп Беларуа (аб увогуле магчымасщ i часе яе увядзення, вынятках з агульных правшау у адносшах ме-нашта для гэтых зямель i г.д.), сталi на доуп час прадметам вострых дыскусш ва урадавых колах, што было звязана з палиычныш, рэлшйныш i шшымi асаблiвасцямi, уласцiвымi дадзенай частцы iмперыi.

Разглядаемая намi праблема дагэтуль не была прадметам спецыяльных пстарычных даследаван-няу. У той жа час некаторыя яе аспекты (абмеркаванне ва урадзе магчымасцi выбарнасцi мiравых суддзяу, выкарыстання суда прысяжных i некаторыя шшыя) былi закрануты шэрагам псторыкау у кантэксце асвятлення працэсу падрыхтоуш да увядзення судовай рэформы 1864 года на беларусшх землях [1-5]. Раскрыццё пазiцый Мiнiстэрства юстыцыi, Млшстэрства унутраных спрау, мясцовых адмiнiстрацыйных улад i iншых груповак ва урадзе адносна мэтазгоднасщ, тэрмiнау i умоу распаусюджання на так званы Заходш край судовых статутау дазваляе выявщь як прычыны першапачатковай адмовы самадзяржауя ад такой щэ^ так i затым матывы прыняцця рашэння аб неабходнасщ iх увядзення, прычым у значна абме-жаваным выглядзе. Акрамя таго, гэта дае магчымасць лепш зразумець увогуле палиыку самадзяржауя, намраваную на палiтычную, сацыяльную i шшую iнтэграцыю зямель, далучаных да Расп у вынiку падзелау Рэчы Паспалпай, з унутранымi губернямi iмперыi.

У пачатку 1860-х гадоу урадам праводзiлiся падрыхтоучыя мерапрыемствы да правядзення судовай рэформы (збор судова-статыстычных звестак, меркаванняу прадстаУнiкоУ мясцовай адмiнiстрацыi i судовага ведамства адносна будучых пераутварэнняу i г.д.). Гэта датычыла i беларускiх зямель. На да-дзеным этапе пытанне аб немэтазгоднасщ правядзення тут судовай рэформы, фактычна, пакуль што не уздымалася. Прадстаунiкамi царскай адмiнiстрацыi яна бачылася як сродак "узмацнення рускага элемента" у кра! У той жа час вышэйшае судовае чыноУнiцтва заходшх губерняу, у цэлым прызнаючы неабходнасць рэформы, адзначала фактары, якiя перашкаджалi яе правядзенню: апазщыйнасць "праполь-сш настроенай" шляхты, недастатковая колькасць русшх памешчыкау, засiлле яурэйскай буржуазii.

Аляксандрам II былi падтсаныя 20 лютапада 1864 года судовыя статуты, яшя уяулялi сабой змест судовай рэформы. Аднак тэрмiны непасрэднага адкрыцця судовых устаноу новага узору пакуль застава-лiся нявызначаныш. Ва унутраных губернях iмперыi гэта пачалося толькi у 1866 годзе. Што датычыць увядзення судовай рэформы на тэрыторыi Беларуа, то мясцовая вышэйшая судовая адмшютрацыя пры-трымлiвалася думкi, што гэта можа адбыцца у той жа час, як i ва унутрырасшсшх губернях, але з пэу-нымi выняткамi (перш за усё прызначэнне мiравых суддзяу ад урада, а таксама абмежаванш для асоб неправаслауных веравызнанняу пры падборы кандыдатау на судовыя пасады i фармiраваннi складу прысяжных засядацеляу) [6, арк. 3; 7, арк. 9 адв. - 12 адв.]. Аднак шраунщтва кра1ны палiчыла, што уводз^ лiберальныя пачаткi у судовую сферу на тэрыторыi, дзе яшчэ нядауна адбывалiся антыурадавыя узбро-еныя выступленш (паустанне 1863-1864 гг.), пакуль немагчыма. Таксама гэта было звязана з вельмi моц-нымi пазiцыямi тут дваранства каталiцкага веравызнання [4, с. 20].

Тэма распаусюджання судовых статутау ад 20 лютапада 1864 года на беларусшя землi зноу стала актуальнай ва урадавых колах з канца 1860-х гадоу. Шцыятыва зыходзша, па-першае, ад Мiнiстэрства юстыцыi, якое ставша задачу удасканалiць сiстэму судауладкавання i працэс судаводства, па-другое, ад

2014

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

мясцовай адмшстрацьп, якая бачыла у судовай рэформе пашырэнне i умацаванне сацыяльнай базы ула-ды, а таксама сродак далейшай штэграцьи гэтых зямель у склад iмперыi. Некаторы час Аляксандр II i урад вагалiся. З аднаго боку, яны iмкнулiся выкарыстаць увядзенне судовай рэформы у Беларусi дзеля падтрымш сябе з боку мясцовага маёнткавага дваранства; з другога - ва урадавых колах мела месца за-клапочанасць магчымыш негатыуным наступствамi распаусюджання сюды такiх прынцыпау судовай рэформы 1864 года, як аддзяленне суда ад адмiнiстрацыi, выбарнасць суддзяу i г.д. Пасля доупх узгад-ненняу было вырашана уводзщь новыя судовыя установы тут паступова: спачатку мiравыя суды, затым агульныя (акруговыя суды i судовыя палаты).

Мiнiстэрству юстыцып 30 чэрвеня 1868 года было загадана скласщ праект правiлау увядзення мiравых судоу у губернях, дзе не дзейнiчалi земскiя установы [8, арк. 1 - 2]. Неузабаве (пачатак 1869 г.) убачыу свет адпаведны папярэднi праект, згодна з яшм суддзi павiнны былi прызначацца ад урада (мшь страм юстыцыi) на нявызначаны тэрмiн; цэнзу не патрабавалася, бо гэта спрашчала магчымасць замя-шчаць гэтыя пасады ураджэнцаш iншых губерняу. Падчас абмеркавання дадзенага праекта ва урадзе разгарэлiся дыскусп аб магчымасцi выбарнасцi суддзяу, кантролi над iмi з боку мясцовай адмшстра-цыi, памеры цэнзу i г.д. За значна абмежаваны характар функцыянавання у Заходнiм кра1 шстытута мь равых суддзяу выступала галоуным чынам Мiнiстэрства унутраных спрау (МУС), хаця у цэлым пад-трымлiвала iдэю iх увядзення у дадзеным рэгiёне. Так, у водзыве МУС ад 7 жшуня 1869 года на згаданы папярэднi праект Мшстэрства юстыцыi гаварылася: мiравыя суддзi павшны прызначацца па прадстау-леннi мясцовых губернатарау; па кандыдатурах ганаровых мiравых суддзяу трэба улiчваць меркаваннi генерал-губернатарау; мясцовае адмшстрацыйнае начальства павiнна мець права пратэсту на прыгаворы мiравых суддзяу i з'ездау па справах аб парушэнш парадку кiравання i г.д. [8, арк. 224 адв. - 231].

Указ аб увядзенш у 9-цi заходнiх губернях мiравых судовых устаноу быу падтсаны Аляксандрам II 23 чэрвеня 1871 года. Гэты заканадаучы акт прадугледжвау для дадзеных тэрыторый шэраг выключэн-няу з судовых статутау ад 20 лктапада 1864 года. Галоунае з iх - замена выбарнасцi мiравых суддзяу прызначэннем iх ад урада, а дакладней - мiнiстрам юсты^и. У той жа час патрабаванш Мiнiстэрства унутраных спрау, а таксама генерал-губернатарау i губернатарау заходнiх губерняу адносна кантролю з боку адмшстрацыйных улад над мiравымi суддзямi у законе адлюстравання не знайшлi. Адзначым, што ужо на дадзеным этапе з М1тстэрства юстыцып пачала зыходз^ шщыятыва хутчэйшага пераходу да вы-барнага пачатку у фармiраваннi корпуса мiравых суддзяу у заходнiх губернях, нягледзячы нават на ад-сутнасць тут земствау. Мiнiстр юстыцыi К.1. Пален яшчэ 15 чэрвеня 1871 года прапаноувау мiнiстру унутраных спрау А.Я. Щмашаву прапрацаваць магчымасць iх выбарнасцi у Вiцебскай, Магiлёускай i Мiнскай губернях, а таксама Пауднёва-Заходшм кра1 [9, ч. 1а, арк. 1 адв. - 2]. Аднак падтрымш гэта iдэя не атрымала. Так, 26 кастрычшка 1872 года Юеусш генерал-губернатар А.М. Дандукоу-Корсакау адзна-чау, што выбарныя мiравыя суддзi "вельмi часта складаюць не падтрымку, а прадмет новых цяжкасцей i прыдзiрлiвых спрэчак з адмшютрацыяй". Аляксандрам II на гэтым меркаваннi была зроблена пазнака: "Цалкам справядлiва, як мы бачым з сумных вопытау" [9, ч. 1а, арк. 45]. Па агульным меркаваннi Мш-скага, Вщебскага i Магiлёускага губернатарау, выказаным таксама восенню 1872 года, выбарнасць мь равых суддзяу не магла яшчэ тут быць магчымай, бо "асобы польскага паходжання" накiроУвалi б свае намаганш на выбар iх выключна са свайго асяродку. Аднак i у выпадку увядзення абмежавання па нацыянальна-рэлшйнай прыкмеце, па iх словах, нi у адным павеце не знайшлося б дастатковай коль-касцi кандыдатау, якiя б адказвалi адпаведным патрабаванням. З гэтым быу згодзен i мiнiстр унутраных спрау, яш таксама адзначау, што гэта прывяло б да росту раздражнення i раз'яднання сярод мясцовага насельнщтва [9, ч. 1а, арк. 52], таму лiчыу мэтазгодным пачакаць "указанняу практык1" аб дзей-насцi мiравых судоу [9, ч. 1а, арк. 39-40]. Аднак i у далейшым iдэя выбарнасцi мiравых суддзяу на тэрыторыi Беларусi так i не была рэалiзавана.

Мiравыя суды пачалi сваю працу у Беларусi вясной 1872 года. Увядзенне ж акруговых судоу тут адбылося толькi у канцы 1883 года. Але было б няправшьным сцвярджаць, што урад увесь гэты час быу супраць далейшага распаусюджання судовых статутау 20 лктапада 1864 года на дадзеную тэрыторыю. Падрыхтоука да адкрыцця тут судовых палат i акруговых судоу пачалася адразу пасля увядзення у дадзеных губернях шстытута мiравых суддзяу. Яшчэ 15 чэрвеня 1871 года ва ужо згаданай зашсцы мшь стра юстыцыi К.1. Палена на iмя мiнiстра унутраных спрау А.Я. Щмашава прапаноувалася адразу пасля адкрыцця мiравых судоу прыстушць да увядзення агульных судовых устаноу у Вщебскай, Магiлёускай i Мшскай губернях [9, ч. 1а, арк. 1] (у 1873 - 1874 гадах адпаведныя праекты Мiнiстэрства юстыцыi праду-гледжвалi гэта ужо у адносiнах да усiх 9-цi заходшх губерняу). Найбольшыя дыскусii на дадзеным этапе выклшала магчымасць распаусюджання на указания тэрыторш i у якой форме шстытута прысяжных засядацеляу. У канцы 1872 года МУС прадставша па гэтым пытаннi свае меркавант, заснаваныя галоуным чынам на заувагах мясцовых губернатарау. Прадугледжвалася, па-першае, увесщ абмежаваннi для яурэяу (не больш 1/3 ад агульнай колькасщ прысяжных пры вырашэнш справы), а па-другое, выключыць з падсуднасцi суда прысяжных пэуныя катэгорыi спрау (па злачынствах: рэлшйных, дзяржауных, служ-

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 1

бовых, супраць парадку шравання, пастанауленняу аб дзяржауных павiннасцях, маёмасцi i даходау казны) [9, ч. 1а, арк. 54 - 55]. Супрацьлеглую пазщыю заняу, як не дзiуна, начальнiк II аддзялення iмператарскай канцылярыi С.М. Урусау, як1 быу вядомы сваiмi кансерватыуныт поглядамi, за што быу называны А.Ф. Конi "найбольш шкодным чалавекам" перыяду кiравання Аляксандра II. У 1874 годзе ён у перашсцы з Мшь стэрствам юстыцыi выступiу супраць абмежаванняу для яурэяу пры фармiраваннi складу прысяжных засядацеляу, а таксама не падтрымау выключэнне некаторых катэгорый спрау з падсуднасцi суда прысяжных [9, ч. К, арк. 81 адв. - 83].

У жшуш 1875 года праект Мiнiстэрства юстыцып "О введении судебных установлений 20 ноября 1864 года в полном их объёме в 9-ти Западных губерниях" пастушу у Дзяржауны савет, дзе таксама узшкш спрэчю па шэрагу пытанняу, у прыватнасцi аб прыцягненш яурэяу у якасцi прысяжных засядацеляу. Большасць членау Савета прытрыг^валася наступнага пункту гледжання: афщыйна нiякiх выняц-цяу з судовых статутау адносна яурэяу рабiць не трэба, карыстаючыся пры гэтым правам губернатарау па уласным меркаваннi выкрэ^ваць непажаданых асоб са спiсау прысяжных засядацеляу. Яны апасаль ся, што увядзенне абмежаванняу для iх вяло б да далейшага адасаблення гэтай нацыянальнай групы на-сельнiцтва ад грамадскага жыцця кра1ны. У той жа час МУС па-ранейшаму настойвала на тым, каб доля яурэяу не перавышала 1/3 ад агульнай колькасцi прысяжных пры разглядзе канкрэтнай справы. У вынiку было прынята кампрамiснае рашэнне, згодна якому у царсшм указе ад 19 чэрвеня 1877 года аб увядзеннi судовых статутау 20 лютапада 1864 года у поуным iх аб'ёме у 9-цi заходнiх губернях адносная колькасць яурэяу сярод прысяжных засядацеляу не павшна была перавышаць iх працэнта сярод насельнiцтва гу-бернi [9, ч. II, арк. 41 - 42 адв.].

Прадметам спрэчак стау таксама выбар для Пауночна-Заходняга краю (г. зн. 6-щ губерняу: Магь лёускай, Вiцебскай, Мiнскай, Гродзенскай, Вшенскай i Ковенскай) месца знаходжання судовай палаты, у якой бы вырашалюя найбольш значныя судовыя справы (перш за усё палиычныя, рэлшйныя i аб зла-чынствах супраць парадку шравання). Гэта, безумоуна, надавала адпаведнаму губернскаму цэнтру асаб-лiвы палггычны статус i вагу. Трэба адзначыць, што адкрыццё судовых палат тут першапачаткова уво-гуле не прадугледжвалася [9, ч. Iа, арк. 162 - 162 адв.]. Матывы гэтага былi, вiдавочна, палиычныя. Яшчэ у канцы 1860-х гадоу ва урадавых колах iснавала меркаванне, што стварэнне асобнай судовай палаты у Пауночна-Заходшм кра1 "будзе служыць выражэннем iдэi сепаратызму" [10, арк. 4]. Аднак з цягам часу пачуццё страху перад новым уздымам нацыянальна-вызваленчага руху у рэгiёне станавiлася не тамм вострым, i у дакументах Мiнiстэрства юстыцыi, датуемых ужо лютым 1875 года, для Пауночна-Заходняга краю прадугледжвалася асобная судовая акруга (з цэнтрам у Мшску) [9, ч. К, арк. 95]. З апошшм быу нязгодны мiнiстр унутраных спрау, яш 31 сакавiка 1875 года у перапiсцы з мiнiстрам юстацып выступiу за адкрыццё судовай палаты у Вiльнi [9, ч. К, арк. 118 адв.]. Разгарнулася вельмi вострая барацьба за права стаць цэнтрам судовай улады цэлага рэпёна.

Мiнскi губернатар В.М. Токарау 20 жшуня 1875 года i 15 кастрычшка 1875 года прадставiу у Мшстэрства юстыцыi хадайнiцтвы прадстаунiкоу гарадскога саслоуя гэтага горада, дзе гаварылася аб тым, што дзякуючы свайму матэрыяльнаму i духоунаму развiццю, а таксама геаграфiчнаму палажэнню менавiта Мшск павiнен стаць месцам адкрыцця судовай палаты [9, ч. Ю, арк. 165, 173-180]. Аднак на гэтым захады Мшска у дадзеным намрунку былi закончаны. Верагодна, гэта было звязана з заменай на пасадзе Мiнскага губернатара В.М. Токарава на ВЛ. Чарыкава. Мiнiстр юстыцыi К.! Пален у гэты час прыняу бок мiнiстра унутран^гх спрау А.Я. ЦЦмашава i Вiленскага генерал-губернатара П.П. Альбендзш-скага, галоуным аргументам якога было тое, што менавгта Вшьня, на яго думку, з'яулялася цэнтрам рус-кага уплыву у Пауночна-Заходшм кра1 [9, ч. Iб, арк. 168-172]. Ва ужо згаданым праекце Мшстэрства юстыцыi, пададзеным у Дзяржауны савет у жшуш 1875 года, у якасщ месца судовай палаты выступала ужо Вшьня [9, ч. II, арк. 24]. Аднак падчас абмеркавання дадзенага праекта у Дзяржауным савеце на гэты конт зноу узнiклi спрэчкi. Паступiлi прапановы альбо наогул не ствараць для Пауночна-Заходняга краю асобную судовую палату, падначалiушы гэтыя губернi Санкт-Пецярбургскай судовай палаце, альбо ства-рыць яе у Смаленску [9, ч. II, арк. 38]. Да апошняй iдэi са спачуваннем аднёсся сам Аляксандр II [9, ч. II, арк. 52 адв.]. У барацьбе за права стварэння судовай палаты актыуную пазщыю займау Вiленскi генерал-губернатар П.П. Альбендзшсш, якi, маючы падтр^гмку мшстра унутраных спрау, уступiу у ператску з мiнiстрам юстыц^Ii К.I. Паленам з мэтай канчаткова схiлiць таго на свой бок [9, ч. II, арк. 77-87]. У вышку быу знойдзены кампрамю, i у адпаведнасцi з царскiм указам ад 19 чэрвеня 1877 года планавалася, што тэрыторыя Пауночна-Заходняга краю будзе падзелена памiж акругамi дзвюх судовых палат - Вшенскай (Вшенская, Ковенская, Мшская i Гродзенская губернi) i Смаленскай (Магiлёуская i Вiцебская губерт) [8, ч. II, арк. 180]. Аднак у самы апошнi момант (у кастрычн1ку 1883 г.) адкрыццё Смаленскай судовай палаты па эканамiчных матывах было адменена, а Вщебсш i Магiлёускi акруговыя суды аднесены да Санкт-Пецярбургскай i Кiеускай палат адпаведна.

Так1м ч^гнам, бач^гм, што працэс падр^1хтоук1 i правядзення судовай рэформы ад 20 лiстапада 1864 года на тэрыторыi Беларусi суправаджауся барацьбой ва урадавых колах вакол шэрагу пытанняу: увогуле мэ-

2014

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия А

тазгоднасщ i тэрмшау увядзення судовых статутау у дадзеным рэйёне, выбарнасщ MipaB^ix суддзяу, складу прысяжных засядацеляу, месца знаходжання судовай палаты i iнш. Пры гэтым амаль заусёды бакi аб-грунгоувалi свой пункт гледжання карыснасцю яго для штэграцьп гэрыгорый, далучаных да Расп у вы-нiку падзелау Рэчы Паспалiтай, з унутранымi губерня]ш iмперыi. Выншам гэтай барацьбы стала у пэу-ным сэнсе супярэчлiвасць i непаслядоунасць палiтыкi самадзяржауя у дадзеным кiрунку. З аднаго боку, безумоуна, ушфжацыя заканадауства стала важнейшым фактарам, як1 садзейнiчау працэсу далейшай ш-тэграцыi беларускix губерняу у склад iмперыi, а з шшага - тыя выключэннi, як1я уводзшся для тэрыто-рыi Беларусi (пэуныя абмежаваннi для каталiкоУ i iудзеяу, адсутнасць выбарнасцi мiравыx суддзяу i не-каторыя iншыя), наадварот, з'яулялюя перашкодай на гэтым шляху.

Л1ТАРАТУРА

1. Белевич, Ф.Р. Проведение судебной реформы 1864 года в Белоруссии / Ф.Р. Белевич // Вопросы общенародного государства и права Белорусской ССР / Акад. наук Белорус. ССР. Отд-ние обществ. наук; под общ. ред. Т.С. Горбунова. - Минск, 1963. - С. 40 - 56.

2. Загорнов, А.А. Подготовка судебной реформы 1864 г. в Беларуси / А.А. Загорнов // Россия и Беларусь: от века XIX к веку XXI: материалы респ. науч. чтений, посв. памяти Игоря Вацлавовича Орже-ховского, Брест, 27 мая 2003 г. / Брест. гос. ун-т им. А.С. Пушкина; редкол.: А.А. Загорнов [и др.]. -Брест, 2004. - С. 88 - 94.

3. Комзолова, А.А. Политика самодержавия в Северо-Западном крае в эпоху Великих реформ / А.А. Ком-золова. - М.: Наука, 2005. - 383 с.

4. Марыскин, А.В. Судебная реформа 1864 года и особенности её проведения на территории Белоруссии: автореф. дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / А.В. Марыскин: Всесоюз. заоч. юрид. ин-т. - М., 1985. -24 с.

5. Самбук, С.М. Политика царизма в Белоруссии во 2-й половине XIX века / С.М. Самбук. - Минск: Наука и техника, 1980. - 224 с.

6. Расшсю дзяржауны пстарычны арxiу (РДГА). - Фонд 1405. - Воп. 539. - Спр. 26. Записка Моги-лёвского губернского прокурора и председателей судебных палат по вопросу о введении в действие судебных уставов в Могилёвской губернии. 1865 г.

7. РДГА. - Фонд 1405. - Воп. 64. - Спр. 5784. По проекту Гродненского губернского прокурора о порядке введения судебной реформы в Гродненской губернии 1865 - 1866 гг.

8. РДГА. - Фонд 1405. - Воп. 64. - Спр. 7643. О введении в Западных губерниях мировых судебных учреждений отдельно от общих 1868 - 1871 гг.

9. РДГА. - Фонд 1405. - Воп. 69. - Спр. 6114. О введении в действие судебных уставов в полном объёме в 9-ти западных губерниях 1871 - 1880 гг.

10. РДГА. - Фонд 1405. - Воп. 534. - Спр. 851. "Всеподданнейшая" записка (автор не установлен) о введении судебной реформы в Северо-Западном крае 1869 г.

nacmyniy 23.12.2013

THE STRUGGLE IN THE OFFICIAL CIRCLES OF THE RUSSIAN EMPIRE ABOUT CARRYING OUT THE JUDICIAL REFORM OF 1864 IN THE TERRITORY OF BELARUS

I. HUSHCHYNSKI

The article is devoted to the problem of the struggle in the official circles of The Russian Empire about carrying out the judicial reform of 1864 in the territory of Belarus. Questions about advisability to put it in force there and exclusions from the judicial statutes of November 20, 1864 for these lands (abolition of appointment by election of justices of the peace, limiting the number of Jews in the jury etc.) were the subjects of heated debates. It was a result of political, religious and other features of Belarusian lands in that period. Contradictions in the Russian policy concerning Belarusian-Lithuanian territories were reflected in these debates. The Russian Government aimed at absolute consolidation of this region with inland provinces of The Empire, but at the same time retained its particular political and legal status.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.