Святочныя абрады хрысщян Беларуси
Аляксандра Гурко (Верашчапна),
заг. аддзела народазнауства Цэнтра даследаванняу беларускай культуры, мовы i л^аратуры НАН Беларусi, доктар пстарычных навук
Унезалежнай Беларусi за трыц-цаць гадоу iснавання адбыуся пра-цэс аднаулення канфесiйнай структуры i павышэння статуса рэл1-ги у дзяржаве 1 грамадстве. Па да-дзеных на 1 студзеня 2020 г., у краше налiчвалася 25 рэлшйных напрамкау i кан-фесiй з агульнай колькасцю 3563 зарэпстрава-ных рэлiгiйных арганiзацый [1]. Паводле дадзе-ных на лшень 2010 г., прадстауленых Апаратам Упаунаважанага па справах рэлiгiй i нацыя-нальнасцей Рэспублiкi Беларусь, 58,9% насель-нiцтва лiчаць сябе вернiкамi [2]. Вядучае месца па колькасщ вершкау i абшчын традыцыйна займае праваслауная царква, затым - каталщ-кая i розныя накiрункi пратэстанцтва.
Рэлшя 1 рэл1г1йны вопыт займаюць знач-нае месца у жыцц1 сучаснага беларускага гра-мадства, пацверджанне чаму - насычанасць падзеямi царкоунага жыцця i перапоунена-сць храмау падчас святочных набажэнствау.
Хрысщянсюя святы адзначаюцца большай часткай насельнщтва нашай дзяржавы. Закон «Аб святочных днях у Рэспубл1цы Беларусь», прыняты 19 снежня 1991 г. Вярхоуным Саве-там Рэспубл1к1 Беларусь, прызнау святочным1 вял1к1я даты праваслаунага 1 катал1цкага кален-дара - Вял1кдзень, Радаун1цу 1 Раство Хрыстова. Указам Прэзiдэнта №157 «Аб дзяржауных свя-тах, святочных днях i памятных датах у Рэспу-блiцы Беларусь» у 1998 г. яны увайшл1 у пералж дзяржауных свят, стал1 дням1 адпачынку. Святы набываюць сучаснае свецкае абрамленне - пад-час 1х праводзяцца урачыстыя м1тынг1 1 кан-цэрты, навуковыя канферэнцы1, прысвеча-ныя вядомым дзеячам 1 знакам1тым датам цар-коунай г1сторы1. Абавязковыя элементы пры гэтым - святочныя прывгганш 1 наведваннi храмау к1раун1кам1 дзяржавы; правядзенне к1рма-шоу 1 гулянняу па-за сценами храмау, асабл1ва у буйных гарадах 1, канечне, падрабязнае асвят-ленне падзе1 у сродках масавай 1нфармацы1.
Згодна з сацыялагiчнымi даследаваннямi, у выкананнi рэлшйных свят, абрадау 1 таш-ствау прымае удзел каля 15% насельнщтва Беларуа i каля 30% - ад агульнай лiчбы вершкау Так, у святкаваннi Вялiкадня 7-8 красавца 2007 г., дата якога была аднолькавая у праваслауным i каталiцкiм календары, храмы Беларуа наведала амаль 1,5 млн чалавек (па да-дзеных МУС). У ноч на 7 студзеня 2012 г. па усёй Беларуа узялi удзел у набажэнствах
ПОЛЕЭТНАЛОГП
на свята Раства Хрыстова па праваслауным календары каля 254 тыс. чалавек, па каталщ-юм 24-25 снежня 2016 г.- больш за 113 тыс.
Як неад'емная частка культуры, хрысщянсюя святы з'яуляюцца адным з элементау, якi фар-мiруе i складае этнiчную самасвядомасць. Адбы-ваецца значны уплыу святочных хрысщянсюх традыцый на сучасныя этшчныя працэсы: бела-рус1зацыю царкоунага жыцця, фарм1раванне нацыянальнага кл1ру, вядзенне набажэнства, справаводства 1 выпуск богаслужбовай лггара-туры на беларускай мове, пераклад на яе тэкс-тау Святога Пiсання (пачатак гэтай традыцьп быу пакладзены яшчэ Францыскам Скарынам), а так-сама фармiраванне нацыянальных асаблiвас-цей хрысцiянскай святочнай традыцыи, якiя звя-заны са сваiмi асабiстымi рысам1 у абраднасщ, ушанаваннем беларускiх святых, абразоу Божай Мащ, прастольных свят (фэстау) i свят, прысве-чаных падзеям беларускай царкоунай гiсторыi.
Вялiкае значэнне для этшчнай кансалвда-цыi i развщця нацыянальнай культуры мае свят-каванне памятных дат, звязаных з псторыяй Беларусi i канфесiй. Так, з пачатку 1990-х гг. зноу пачалi вылучаць значныя даты царкоунай псторып, перш за усё - 1000-годдзе Праваслау-най царквы у Беларусь Урачыста адзначалi 2000-годдзе хрысцiянства, у гонар якога быу аргашзаваны Мiжнародны хросны ход. У 2005 г. Беларускай праваслаунай царквой святкава-лася 1000-годдзе Тураускай епархii. 9 жшуня 2013 г. у Мшску - 1025-годдзе Хрышчэння Русi, у як1м прынял1 удзел больш за 500 тыс. чалавек.
У царкоуным жыцщ праваслауных вернiкау з'явiлiся новыя святы, даты i падзеi, напрыклад Дзень праваслаунай кнiгi, якi у цяперашнi час адзначаецца штогод. Яго станауленне прымер-кавана да даты выдання «Апостала» першадру-карамi дыяканам 1ванам Фёдаравым i Пятром Мсщслауцам 14 сакавiка 1564 г. Вяртаецца тра-дыцыя будаунiцтва новых праваслауных храмау
100% I-
МАГ1ЛЁУСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
60% 40% 20% 0%
Мал. 1. Колькасць рэспандэнтау,
якт суадносяць сябе з пэунай канфестй
ГОМЕЛЬСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
В1ЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
у гонар падзей псторып краiны i зяулення у календары новых свят, з iмi звязаных. Напрыклад, новы храм у гонар жоны Божай Мащ «Уах туж-лiвых Радасць» быу узведзены у 1998 г. у памяць аб тых, хто пацярпеу ад Чарнобыльскай катастрофы, «каб штодня узвышаць малiтвы пра iх». Так1м чынам аднауляецца старажытная традыцыя адзначаць смутныя падзеi у жыцщ дзяржавы [3].
Царкоуныя святочныя традыщп дапауня-юцца новымi абрадавымi элементам^ звязанымi з высокiм статусам рэл^и у грамадстве i пры-знаннем царквы на дзяржауным узроунi. Так, з праваслауным святам Нараджэння Хрыстова пачынаючы з 1996 г. звязана уручэнне спецыяль-ных званняу i прэмiй «За духоунае адраджэнне». У 1996 г. было усталявана дзяржаунае свята «Дзень Мацi», прымеркаванае да Пакрова Пра-святой Багародзiцы. Як i у даунiну, у гэтыя дн1 ладзяцца «Пакроускiя кiрмашы». Усе рэлтй-ныя святы маюць даушя традыцыi дабрачынна-сцi. Адноулены старажытныя абрады, як, напрык-лад, акунанне у ваду на Вадохрышча. У 2015 г. у Мшску акунулкя у палонцы 30 тыс. чалавек.
Адбываецца працэс узнаулення рэлшйнага жыцця, якi адбiуся i на рэканструкщп абрада-вага боку - павялiчылася колькасць паломнiцтвау i аднауляюцца святыя месцы, усталёуваюцца новыя святы i шанаваннi святых. Да 1х лiку Бела-руская праваслауная царква далучыла тых свя-тароу, якiя пацярпелi ад сталiнскiх рэпрэсiй. 1х сонм з кожным годам папауняецца, 1м прысвяча-юцца новыя святы, спевы, абразы. У Сабор Бела-рускiх Святых увайшоу Рыгор Канiскi - права-слауны арцыбккуп Магiлёускi i Беларускi, фiло-саф, асветшк, культурны дзеяч XVIII ст. 22 лшеня (9 па старым стылО адзначаецца дзень святога праведнага 1аана Кармянскага, якi нара-дзiуся у мястэчку Стрэшын на Гомельшчыне. У 2006 г. была канашзавана Валянцiна Мiн-ская. Нельга не адзначыць беларускiх святых, праслауленых у мiнулыя стагоддзi, перш за усё Еуфрасшню Полацкую i Юрылу Тураускага.
Развiваецца агульная усходнеславянская тра-дыцыя ушанавання святынь - абразоу, крыжоу, якая была сфармiравана у самым пачатку кна-вання хрысцiянства. З крыжом звязана адно з найвялжшых свят апошняга часу, што адбы-лося 27 верасня 1997 г., калi у старажытны Полацк быу вернуты згублены падчас Другой сусветнай вайны Крыж Еуфрасiннi Полац-кай, дакладней кажучы, яго адноуленая котя.
Падобна да таго, як гэта адбывалася у мшу-лых стагоддзях, у наш час шануюцца цудатвор-ныя iконы Божай Мацi, да яюх арганiзуюцца паломнiцтвы, святкуюцца дн1 iх з'явы. Напры-клад, да 500-годдзя Мiнскага абраза Божай Мац1, яю змешчаны на гербе Мiнска i стау адным з ам-валау сталiцы, быу пабудаваны храм на пауд-нёвым беразе Чыжоускага вадасховшча.
Адбываецца узнауленне каталiцкiх свят. У канцы ХХ - пачатку ХХ1 ст. у катал1цк1м календары па-ранейшаму займаюць найга-лоунейшае месца святы Раства Нсуса Хры-ста 1 Вял1кадня. Да 1х у сучаснасщ прымер-каваны апубл1каваныя у сродках масавай 1нфармацы1 пастырск1я пасланн1 з ап1саннем зместу святочных падзей 1 в1ншаванням1 вер-шкау Беларуси, а таксама прамыя трансляцы1 па тэлебачанш святочных набажэнствау з кас-цёлау рэспублШ, з Рыма 1 1ерусал1ма. Насы-чанае рэл1г1йнае жыццё сучасных верн1кау-каталiкоу спалучае святы л^урпчнага года i дн1, прысвечаныя ушанаванню святых, як1я вядомы з мшулага i кананiзаваныя на працягу апош-няга часу, напрыклад святому Андрэю Баболi. У 2003 г. бьт беатыфiкаваныя новыя святыя з Беларусь сярод якiх - мучанiкi часоу Другой сусветнай вайны. Узноулена традыцыя уша-навання цудатворных абразоу Божай Мац1. Важным элементам адраджэння рэлШйнага жыцця каталiкоу, асаблiва марыйнага культу у нашай кра1не, сталi тры святынi, абвешча-ныя малымi базылжамк у Гродне (1991), Буд-славе (1993) i у Пiнску (1996), а таксама кара-нацыя папскiмi каронамi чатырох цудатворных абразоу Панны Марыи: у Брэсце (1996), Лапшыне (1997), Будславе (1998) i Гродне (2005).
У сучаснай каталщкай абраднасцi з'яуля-юцца новыя элементы, яюя паступова стано-вяцца неад'емнай часткай святочнага дзей-ства. Так, ужо традыцыйнымi сталi фестывалi духоунай музык1 «Магутны Божа», што ладзШся штогод у Маг1лёве Касцёлам разам са структу-рам1 выканаучай улады. Выпрацоуваюцца новыя абрадавыя элементы у дзень святога Валянцiна.
У сучаснай канфес1янальнай структуры бела-рускага грамадства значнае месца займаюць пра-тэстанцк1я цэрквы. З пачатку 1990-х гг. жыццё айчынных пратэстантау стала значна болей насы-чаным. Гэта быу перыяд аргашзащп сапраудных хрысц1янск1х свят, як1я уладкоувал1ся у Дамах культуры, на стадыёнах i у iншых грамадскiх мес-цах. У пачатку ХХ1 ст. атрымалi распаусюджанне «вялiкiя евангелiзацыйныя служэннi» - мiсii, якiя наведваюць з пропаведзямi розныя насе-леныя пункты Беларусь Урачыста адзначаюцца памятныя даты г1сторы1 царквы, юб1ле1 памес-ных цэрквау. Так, на працягу 2003 г. пратэстанц-юя арганiзацыi святкавалi 450-годдзе Рэфарма-цыi на Беларусi. Святамi для верн1кау становяцца з'езды найбольш актыуных прадстаун1коу пратэ-станцк1х цэрквау. У сучаснасщ яны актывiзавалi мiсiянерскую i сацыяльна-духоуную дзейнасць, уносячы свой уклад у вырашэнне тых праблем, якiя з'яуляюцца актуальнымi для нашага грамад-ства. Для пратэстантау у Беларусi характэрнымi рысамi з'яуляюцца вельм1 актыуная м1с1янерская дзейнасць, насычанае царкоунае жыццё 1 разна-стайная, аздобленая новым1 сродкам1 абраднасць.
Узнауленне рэлтйных традыцый больш адметна у сельскай мясцовасцi. Гэты працэс знай-шоу адлюстраванне у адказах этналапчнага апы-тання, якое праводзiлася сярод студэнтау Магi-лёускага, Гомельскага i Полацкага дзяржауных унiверсiтэтау, ураджэнцау сельскай мясцовасщ у 2015-2016 гг. [4]. Са 150 рэспандэнтау агульная колькасць тых, хто суадносiць сябе з той щ iншай канфесiяй, дасягае 80-98% (мал. 1). Гэта значна
Мал.2. Колькасць маладых рэспандэнтау, у сем'ях ямх адзначаюцца рэлИйныя святы
ПОЛЕ ЭТНАЛОГП
больш, чым у цэлым па краiне (па розных дадзе-ных, 50-60%), i тлумачыцца тым, што вясковае насельнiцтва мае больш высок узровень рэлтй-насцi, чым гарадское. Гэтаму спрыяюць рэшткi шматвекавой духоунай культуры, якiя захавалiся у традыцыях земляробства i жывёлагадоулi.
Аб значнасщ хрысцiянскiх свят у жыцщ сучас-ных вернiкау сведчаць дадзеныя апытанняу сярод студэнцкай моладзi Магшёушчыны, Вщеб-шчыны i Гомельшчыны [4]. Яны пацвярджаюць не толькi захаванне, але i адраджэнне на новым узроуш рэлiгiйных традыцый у насельнщтва Беларусi (мал. 2): элементау царкоуных свят, такiх як кiрмаш i гуляннi па-за сценамi храмау, аса-блiва на вялiкiя рэлiгiйныя святы (Раство, Пасха, Спасы, Пакроу i г.д.), шанаванне рэгiянальных i агульнабеларусмх культау святых (Еуфрасiння Полацкая, Манефа Гомельская, Юрыла Тураускi, 1аан Кармянсю, Рыгор Канiскi i iнш.), святынь (цудатворных абразоу, крынiц, храмау, магш святых); святкаванне падзей царкоунай псторыь
У сучасным беларускiм грамадстве адбыва-ецца выпрацоука новых рыс у дачыненнi да хрыс-щянскага святочнага календара. Па дадзеных апытанняу, праведзеных этнолагамi у 2010-х гг., высвятляецца, што у большасцi тых сем'яу, дзе была парушаная пераемнасць святочных трады-цый, адбываецца iх узнауленне з дапамогай сва-якоу, знаёмых цi нават пад уздзеяннем сродкау масавай iнфармацыi. У тым выпадку, калi у сям'i адсутшчаюць носьбiты традыцыi - старэйшае пакаленне - i да гэтага часу не адбылося «ува-царкаулення» больш маладога пакалення, усё ж назiраецца абуджэнне щкавасщ да хрысцiянскай традыцып, якая пачынаецца менавiта са свят цар-коунага календара - шляхам уладкавання свя-точнага застолля, падрыхтоую рытуальных страу, вiншаванняу, абмену падарункамi, а пазней i наведвання урачыстага святочнага набажэнства.
Традыцыйныя рэлiгiйныя святы выконва-юць этнакансалiдуючую i этназахавальную ролю у жыцщ народау. Дзякуючы свайму аптымь стычнаму пачатку (аптымiзм, як падкрэсива-юць некаторыя даследчыкi, цяга да жыцця i яго працягу - адна з асноуных рыс свята), яны дапамагаюць выстаяць этнасу у цэлым i асоб-ным яго прадстаунiкам у цяжкiя часы, у экс-трэмальных умовах [5]. У 2020 г. падчас пан-дэми кiраунiкi праваслаунай i каталщкай цэрк-вау на вялiкiя святы - Пасху i Раство Хрыстова -звярнулкя да вернiкау з просьбай не наведваць храмы, а па магчымасщ адсвяткаваць i выка-наць усе святочныя рытуалы у хатнiх умовах. I усё ж галоуныя хрысцiянскiя святы былi адзна-чаны вернiкамi Беларусi з надзеяй на выжы-ванне i ацаленне, з верай i малiтвай да Бога [6, 7].
Можна зрабщь выснову, што хрысцiян-скiя святы у сучасным беларусюм грамадстве утрымлiваюць найбольш поуны i распрацаваны шлях да духоунага самаудасканальвання чала-века - i у гэтым iх вiдавочная каштоунасць.
СП1С ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫН1Ц
1. Информация о конфессиональной ситуации в Республике Беларусь // Мр$:// www.belarus21.by/Articles/1439296790.
2. Религиозный состав населения Беларуси // https://www.bygeo.ru/materialy/ naselenie-belarusi/426-religioznyj-sostav-naseleniya belarusi.html.
3. Приход храма иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» в городе Минске // http://hramvsr.by/kontacts.php.
4. Архив Института искусствоведения, этнографии и фольклора имени К. Крапивы НАН Беларуси. Ф. 6. Оп. 13. Д. 3.
5. Календарно-праздничная культура народов Зарубежной Азии: традиции и инновации / отв. ред. Р. Ш. Джарылгасинова.- М., 1997.
6. Елисаветинский монастырь будет доставлять на дом освященные вербы и пасхальные куличи // https://news.tut.by/society/680199.html.
7. Католики благословляли пасхальные блюда дома. Вот как это выглядело // https://news.tut.by/society/680244.html.