Научная статья на тему 'Рэгуляванне міжнароднага турызму ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. '

Рэгуляванне міжнароднага турызму ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
104
25
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — У А. Ганскі

В статье рассматривается институциональная среда международного туризма в Западной Беларуси как часть единой правовой системы II Речи Посполитой: рассматривается порядок пересечения государственной границы и нахождения в приграничных районах, рассматривается паспортная система, функционировавшая в Западной Беларуси в межвоенный период; раскрывается сущность нормы регистрации туристов по месту пребывания; приводится специфика визового режима II Речи Посполитой с различными странами; дается обзор международных правовых актов по регулированию международных туристических потоков.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE REGULATION OF INTERNATIONAL TOURISM IN WEST BELARUS IN 1921–1939

The article discusses the institutional environment of international tourism in West Belarus as a part of legal system of Second Commonwealth of Poland: the procedure of crossing of state border and stay in the border areas; considered the passport system, which functioned in West Belarus in the interwar period; the essence of registration standards of tourists in the place of residence; given the specificity of the visa regime of Second Commonwealth of Poland with various countries; provides an overview of the international legal acts on regulation of international tourist flows.

Текст научной работы на тему «Рэгуляванне міжнароднага турызму ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. »

ИСТОРИКО-КУЛЬТУРОЛОГИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ ТУРИЗМА

И ГОСТЕПРИИМСТВА

УДК 379.851

РЭГУЛЯВАННЕ М1ЖНАРОДНАГА ТУРЫЗМУ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 У 1921-1939 ГГ.

У.А. ГАНСК1

Полацк дзяржауны ^верстэт, г. Наваполацк, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Тэрыторыя Заходняй Беларусi, якая адышла да II Рэчы Паспалiтай у адпаведнасщ з Рыжсюм мiрным дагаворам ад 18 сакавша 1921 г., не мела у складзе польскай дзяржавы спе-цыяльнага статусу i, адпаведна, не валодала уласнымi рэгулятыунымi прававымi iнстытутамi. Нарматыуна-прававыя акты, рэшулюючыя розныя бакi сацыяльнага, палiтычнага i эканамiчнага жыцця Заходняй Беларусi на працягу усяго мiжваеннага часу, з'яулялюя часткай польскай права-вой сiстэмы. Мiжнародны турызм, з'яуляючыся сферай мiждзяржаунага узаемадзеяння, адношуся да выключнай кампетэнцыi цэнтральных органау дзяржаунага кiравання II Рэчы Паспалгай. Ад-нак «прыграшчны» статус дадзеных тэрыторый, падзеленасць беларускага народа дзяржаунай мя-жой на дзве частю - польскую i савецкую, рэзкi рост мабiльнасць насельнiцтва Заходняй Беларус у мiжваенны перыяд i актыунае развiццë на яе тэрыторьп турызму абумовiлi асаблiвую значнасць рэгулявання сферы асабiстых мiжнародных узаемадзеянняу i важнасць даступнасцi мiжнароднай камунiкацыi для заходнебеларускага грамадства (асаблiва з улшам адсутнасцi такiх магчымасцяу у «савецюх» беларусау).

Мэтай дадзенага артыкула з'яуляецца даследаванне метадау, iнструментау i асаблiвасцяу рэалiзацыi дзяржаунай палiтыкi рэгулявання мiжнароднага турызму, якая ажыццящлялася уладамi II Рэчы Паспалтай у мiжваенны перыяд.

Гiстарыяграфiчную спадчыну па даследуемай праблеме, адпаведна з сучаснымi метадалапч-mrni падыходамi, можна падзялiць на некалью частак: агульныя працы па псторып II Рэчы Пас-палiтай i Заходняй Беларусi даследуемага перыяду (У. Палуян, А. Мацко, П. Зялшсю, У. Ладысеу, А.М. Вабiшчэвiч), працы па псторыи польскага турызму (М. Арловiч, В. Гоэтэль), даследаваннi па псторып развщця турызму Заходняй Беларусi i сумежных з турызмам галш, даследаваннi шфра-структуры (У. Здановiч, А. Гацэвiч, С. Токць, А. Вашкевiч, Д. Люцiкау, Ю. Панова, I. Ваврэнюк, I. Галубовiч), працы аб дзейнасщ турыстычных i краязнаучых таварыстау (Р. Даныш-Флешарава, Р. Дыбоусю, М. Вiшнiцкi, Э. Малалепшы, I. Цiтовiч, ), гiсторыка-краязнаУчыя працы i iнш.

Асноуная частка. Рэгуляванне мiжнародных турыстычных мiграцый у II Рэчы Паспалгай ажыццяулялася па трох асноуных кiрунках: праз рэгуляванне парадку перасячэння дзяржаунай мяжы, праз усталяванне i функцыянаванне пашпартна-вiзавага рэжыму, а таксама шляхам за-ключэння двубаковых i шматбаковых мiжнародных пагадненняу, якiя вызначалi базавыя умовы мiжнародных турыстычных м^рацый.

Асоба, якая хацела перайсцi дзяржауную мяжу у пункце пропуску, была абавязана прад'явщь кантралюючым органам праязны дакумент, якiм у разе турыстычнай паездкi быу замежны пашпарт. Для жыхароу прыгранiчных рэгiëнау iснавау адмысловы парадак перасячэння мяжы на падставе дазволау, якiя замянялi замежны пашпарт [1].

Перасякаць дзяржауную мяжу дазвалялася выключна у пунктах пропуску. Сухапутныя пункты пропуску дзялiлiся на аутадарожныя i чыгуначныя. Марскiя парты i аэрапорты таксама валодалi такiм статусам. Прадухшяць нелегальнае перасячэнне мяжы павшна была створаная 31 лiпеня 1924 г. Мытная служба [2]. Органам аховы мяжы была Памежная служба, утвораная у снежш 1918 г. [3]. Да яе кампетэнцып адношуся кантроль руху грамадзян праз пункты пропуску. На невялшх пунктах пропуску функцып памежнай службы мам выконваць работнш мытнi.

Для развiцця турызму ютотнае значэнне мела устанауленне адказнасщ за парушэнне рэжыму знаходжання на прыграшчных тэрыторыях. Шырыня прыгранiчнай тэрыторый складала 4 км i дзялшася на дзве часткi - прыграшчную зону i прыгранiчную паласу [4]. У прыграшчнай паласе даужынёй 2 км ад лiнii мяжы знаходзщца дазвалялася толькi асобам, яюя там пастаянна пражы-

вал^ а таксама асобам, яюя знaxодзiлicя y тpaнcпapтныx cpодкax на дapогax пры умове наяунасщ дакументау для перасячэння мяжы. У пpыгpaнiчнaй зоне, якая з'яулялася працягам пpыгpaнiчнaй паласы углыб тэpытоpыi, размешчанай на адлегласщ ад 2 да 4 км ад мяжы, забаранялася знaxодзiццa па-за пpыcядзiбнымi тэpытоpыямi y начны час з 22.00 да 4.00. За парушэнне гэтьк правшау пpaдyгледжвaлacя адказнасць аж да заключэння пад вapтy да тpоx месяцау. На адлег-ласць ад 4 да 30 км ад лши мяжы пашыралася тэрыторыя, якая мела cтaтyc прыграшчнага paëнa. Знaxоджaнне там дазвалялася без якix-небyдзь умовау, аднак мiнicтэpcтвy унутранык спрау дава-лася права абмяжоуваць pyx людзей i тpaнcпapтy y ciтyaцыяx, якiя няcлi пaгpозy непарушнасщ дзяржаунай мяжы. Статус пpыгpaнiчнaгa paëнa распаусюджвауся на паветы, якiя знaxодзiлicя y 30-кiлaметpовaй зоне ад мяжы, а таксама на гмшы cycеднix паветау, якiя не мелi непасрэднага кантакту з мяжой, але размяшчалюя у 30-кiлaметpовaй зоне ад яе.

З мэтай палягчэння знaxоджaння удзельшкау экcкypciй у непасрэднай блiзкacцi ад дзяржаунай мяжы, Галоуны савет Польскага краязнаучага таварыства наюравау адпаведны зварот у мшютэр-ства унутранык спрау з прапановай дaзволiць знaxоджaнне як у прыграичнык paëнax, так i y пaгpaнiчнaй зоне удзельшкам зборнык экcкypciй, apгaнiзaвaныx aддзелaмi таварыства, пры умове, што экcкypcaводaмi y тэтык груп будуць члены таварыства [5, с. 141-142.]. Зварот быу абумоуле-ны тым, што вялiзнaя частка аб'ектау гicтоpыкa-кyльтypнaй спадчыны апынулася y непасрэднай блiзкacцi ад дзяржаунай мяжы, што стварала значныя нязpyчнacцi пры ix наведванш.

У 1937 г. ваяводсюя aдмiнicтpaцыi aтpымaлi права выдаваць дазволы на ажыццяуленне туры-стычнай дзейнacцi на тэpытоpыяx са спецыяльным статусам. Акрамя таго, ваяводы магт цяпер дaзволiць знaxоджaнне групы асоб на адлегласщ усяго 200 метрау ад мяжы пры наяунасщ дазволу адпаведнага органа axовы мяжы [6].

Кожны, xто часова знaxодзiycя на тэpытоpыi пpыгpaнiчнaгa paëнa i y пpыгpaнiчнaй зоне, пaвiнен быу валодаць пасведчаннем асобы або замежным пашпартам, а таксама даведкай аб месцы pэгicтpaцыi цi дазволам на права знaxоджaння на гэтай тэрыторып. На пpыгpaнiчнaй тэpытоpыi быу забаронены pyx транспарту у начны час па-за тэрыторыяй нacеленыx пунктау, за выключэн-нем pyxy цягшкоу i рэйсавык аутобусау. Акрамя таго, у пры^а^ч^^ paëнax забаранялася paбiць любыя фота i кiнaздымкi. Забарона распаусюджвалася таксама на усе вiды прылад для пpыëмy i перадачы радыш^гналау, за выключэннем звычaйныx бытaвыx paдыëпpыëмнiкay.

У II Рэчы Пacпaлiтaй мытны кантроль на пyнктax пропуску выконвaлi мытныя органы, ар-гaнiзaвaныя у Мытныя yпpayленнi. Мытныя yпpayленнi на аутамаб^ьнык дapогax пpaцaвaлi з 07.00 да 12.00 i з 14.00 да 18.00. На чыгуначным транспарце мытныя органы размяшчалюя на кож-най прыграшчнай станцып. Icнaвaлi спецыяльныя структурныя пaдpaздзяленнi па пaгpaнiчным i мытным кaнтpолi у мapcкix i паветранык гaвaняx. Фармальна II Рэч Паспал^ая у гэты час заключала са cвaiмi cycедзямi пагадненш аб сумесным памежным i мытным кантрол^ а таксама аб кaнтpолi падчас pyxy цягнiкоУ пaмiж пaмежнымi cтaнцыямi, аднак на практыцы гэтыя дамовы амаль не выконвaлicя.

З 1920 г. на мiжнapодныx турыстау быу ускладзены абавязак прадастаулення мытшкам падра-бязнага cпicy пеpaмяшчaемыx праз мяжу каштоунасцяу (у двyx экзэмпляpax). Адзiн экзэмпляр пе-радавауся у мытню, а дpyгi з адпаведнай адзнакай вяртауся зaяyнiкy, на аснове якога ëн мог вы-везщ пеpaлiчaныя у cпicе кaштоУнacцi у зваротным кipyнкy [S].

Для турыстау, яюя пpыбывaлi на тэрыторыю II Рэчы Паспалгай ayтaмaбiлямi або матацыклам^ cтвapaлicя спецыяльныя умовы уезду. Члены замежнык тypыcтычныx клубау пры уездзе пpaд'яyлялi адмысловыя пacведчaннi, якiя павшны былi cпpacцiць мiжнapодны турыстычны абмен. УладальнЫ тaкix пасведчанняу вызвaлялicя ад абавязковага унясення закладу у памеры мытнага кошту транспартнага сродку (гарантыя наступнага вывазу транспартнага сродку за межы кpaiны) на тэpмiн да 4 месяцау. Гарантам выканання тypыcтaмi абавязацельствау па вывазу транспартнага сродку у тэрмш выступау Польсю ayтaмaбiльны клуб [9].

Абавязак наяунасщ замежнага пашпарту у II Рэчы Паспалтай быу уведзена загадам мiнicтэp-ства yнyтpaныx спрау у 1919 г. [10]. Пашпарты выдавалюя пaлiцыяй або павятовай aдмiнicтpa-цыяй на падставе заявы, у якой патрабавалася пазначыць мэту пaездкi i яе юрунак. Тэpмiн дзеяння пазначауся у пашпарце, пры чым ëн не мог перавышаць шacцi месяцау. Распараджэнне 1919 г. было дапоунена 5 caкaвiкa 1920 г. У шасщмесячны перыяд дзеяння пашпарта асоба магла перасякаць мяжу у абодв^ нaпpaмкax неабмежаваную колькасць разоу. Па зaкaнчэннi шacцi месяцау тэрмш дзеяння пашпарта мог быць падоужаны на наступныя шэсць месяцау. Сям'я магла атрымаць су-месны пашпарт.

Польскае заканадауства прадугледжвала таксама атрыманне гpaмaдзянaмi кaлектыyныx пашпартоу. Тaкi пашпарт магла атрымаць група з 10-50 чалавек, якiя сумесна выязджaлi за мяжу [11]. Калектыуны пашпарт выдавауся на тэрмш не больш двyx месяцау i тэpмiн яго дзеяння не мог быць падоужаны. Рашэнне аб выдачы калектыунага пашпарта прымала адмшстрацыя адпаведнага ваяводства. Кожны Удзельнiк паездю, згаданы у калектыуным пашпарце, павшен быу мець пры сябе пасведчанне асобы. Аднак атрыманне групавога пашпарта было справай выключна цяжкай. Ваяводская адмшютрацыя перад выказваннем згоды на выдачу групавога пашпарты пaвiннa была старанна высветлщь, цi сапрауды гэтая паездка мае значэнне для дзяржаунык, экaнaмiчныx цi кyльтypныx iнтapэcay [12].

У cyвязi з iнфляцыяй у лютападзе 1921 г. дзяржауная пошлша за выдачу пашпарта была пaвялiчaнa з 600 да 6 тыс. польcкix марак, а з 15 лютага 1923 г. - да 30 тыс. Пасля правядзення дэнамшацыи i увядзення польскага злотага дзяржауная пошлша за выдачу пашпарта ycтaлëyвaлacя дастаткова высокая аплата у памеры 500 злотыx [13], што рабша яго даступным толькi для замож-ныx грамадзян. Нават чалавек з cяpэднiмi дaxодaмi не мог дазволщь сабе афармленне замежнага пашпарта. Аднак выезд за мяжу мог ажыццяуляцца па эм^ацыйтк пaшпapтax (сапраудныя толью на выезд), якiя былi вызваленыя ад пошлiны. У 1931 г. кошт замежнага пашпарта быу пaвялiчaны у два разы. Павышэнне было звязана з экaнaмiчным кpызicaм, а адным са спосабау яго пераадолення урад бачыу абмежаванне выезду грамадзян за мяжу i вывазу катталау. З 1931 г. асобы, яюя выязджaлi за мяжу у тypыcцкa-экcкypciйныx мэтax, Удзельнiкi пiлiгpымaк, выстау i юрмашоу мaглi атрымаць пашпарт на iльготныx yмовax цi зyciм бясплатна, але умовай было пра-дастауленне адпаведнай дaведкi.

Выcокiя памеры дзяржаунай пошлiны i бюракратычныя працэдуры ютотна ycклaднялi працэс выезду за мяжу. Аднак для выезду у асобныя кpaiны дзяржава вызначала iльготныя тарыфы i працэдуры. Тaкiя умовы дзейнiчaлi у дaчыненнi да Чэxacлaвaкii, Венгрып, Бaлгapыi, Югаславп i iнш. Дастаткова было, каб асоба, якая звярталася за пашпартам, набыла у адным з аддзяленняу Бюро падарожжау «Орбю» акрэдытыу, нaмiнaвaны у валюце крашы прызначэння (турыстычны чэк): у выпадку iндывiдyaльнaгa падарожжа - на суму ад 550 да 750 злотык у э^валенце, а пры групавым выездзе - ад 400 да 500 злотый (пры выездзе на чатыры тыднi) [14].

Новы закон у гэтай сферы устушу у сшу 22 жнiyня 1936 г. У iм замацоувалася чатыры вщы пашпартоу, прычым для тypыcтычныx паездак ютотнае значэнне мела наяунасць як iндывiдyaль-ныx, так i групавык пашпартоу. Групавы пашпарт быу прызначаны для кaлектыyныx турыстыч-ныx паездак. Атрымаць яго мага удзельнт школьный экcкypciй, нaвyковa-дacледчыx калекты-вау, марс^ кpyiзay, члены гpaмaдcкix i шшык apгaнiзaцый (саюзау, таварыствау) - са згоды МУС. !ндывщуальны пашпарт мог быць выдадзены на тэpмiн да тpоx гадоу з магчымасцю яго па-даужэння да пяцi гадоу, i не меу абмежаванняу па колькасщ перасячэнняу мяжы. Групавы пашпарт выдавауся не больш чым на тры месяцы i быу сапраудны для аднаразовага выезду за мяжу. Памер дзяржаунык зборау за выдачу пашпартоу вызначауся сумесным распараджэннем мшстэрства фiнaнcay i мiнicтэpcтвa унутранык спрау. Ад аплаты вызвaлялicя дзещ да 13 гадоу, якiя былi yпicaны у пашпарт аднаго з бацькоу. Акрамя таго, мiнicтэpcтвa у^траныи спрау магло вызваляць ад дзяржаунай пошлшы грамадзян, якiя нaкipоУвaлicя у кpaiны, з якiмi былi заключа-ныя адпаведныя пaгaдненнi. Аплата за iндывiдyaльны пашпарт склала 80 злотый за кожны месяц яго дзеяння. У выпадку групавога пашпарта кожная асоба павшна была аплацщь 25 злотык за кожны месяц дзеяння пашпарта. [15].

Дзяржавы, у дачыненш да якix не yжывaлicя пашпартныя aбмежaвaннi, былi падзеленыя на дзве групы. Да першай групы адносшся тыя, выезд у якiя быу магчымы без вaлютныx абмежаванняу. Да тaкix aдноciлicя Аустрыя, Чэxacлaвaкiя, Фiнляндыя, Лaтвiя i Швецыя. Другая група axо-плiвaлa дзяржавы, у яюя грашовыя cpодкi мaглi быць вывезены толью у форме акрэдытывау цi тypыcтычныx чэкау. Да ix адносшся Балгарыя, Францыя (толькi на перыяд Парыжскай выставы 1937 г.), Югacлaвiя, Рyмынiя i Венгрыя. Каб атрымаць пашпарт для выезду у гэтыя кpaiны неаб-xоднa было прадставщь даведку ад банка аб наяунасщ акрэдытыва ва устаноуленым памеры. З 1937 г. выеxaць без акрэдытыва можна было i у Ггалда [16].

Дзяржауная пaлiтыкa 1930-x гг. у пашпартнай сферы прывяла да таго, што колькасць выездау за мяжу з тypыcтычнымi мэтaмi значна cкapaцiлacя. Аднак пaвялiчылacя штэншунасць yнyтpaныx тypыcтычныx патокау.

Зaмежнiкi мага перасякаць мяжу II Рэчы Паспалгай на аснове нaцыянaльныx пашпартоу i вiз, выдaдзеныx польcкiмi конcyльcкiмi ycтaновaмi за мяжой. Iншaземцы, якiя xaцелi пpaеxaць тpaнзiтaм праз тэрыторыю II Рэчы Паспалгай, пaвiнны былi атрымаць транз^ную вiзy. З 1921 г. 24

кошт транз^най вiзы складау 5% ад памера звычайнага консульскага збору. У адпаведнасщ з двухбаковымi пагадненнямi у дачыненнi да грамадзянау некаторых крашау ужывалюя iншыя стаую вiзавых зборау [17].

1 трауня 1928 г. уводзшся новыя тарыфы за выдачу вiзау. За вiзу, сапраудную да 3 месяцау, трэба было заплацщь 17,5 злотых, за шматразовую вiзу, сапраудную да 1 года, - 35 злотых, за выдачу аднаразовай транз^най вiзы - 1,7 злотых, а за двухразовую транз^ную вiзу - 3,4 злотых. Пры прастауленш вiзы у групавы або сямейны пашпарт аплата бралася з усiх асобау, упiсаных у пашпарт, якiм споУнiлася 16 гадоу [18].

Вiзу бясплатна мелi права атрымаць замежнiкi, якiя накiроУвалiся у II Рэч Паспал^ую з мэтай адпачынку або лячэння [19]. Неабходнай умовай атрымання такой вiзы была наяунасць чыгунач-нага бiлета да адной з 99 станцый, размешчаных у курортных мясцовасцях, яюя былi падзеленыя на дзве групы у залежнасщ ад сезоннай спецыялiзацыi курорта. Акрамя таго, асобныя палажэннi адносна аплаты консульскага збору тычылiся грамадзян ЗША i Чэхаславакii (консульскi збор адмяняуся для удзельнiкау турыстычных груп мшмум з 10 чалавек; палажэнне тычылася аднара-зовых вiзау тэрмiнам да аднаго месяца або транзiтных двухразовых вiзау). З грамадзян Бразiлii, Балгарьп, Вялiкабрытанii, Данii, Фiнляндыi, Францыi, Штвы, Нарвегii, Перу, Партугалii, Румынii, Турцьп, Венгрыi, СССР спаганяуся консульскi збор з выкарыстаннем падвышальнага каэфiцыента.

У той жа час грамадзяне II Рэчы Паспалiтай, якiя жадалi выехаць у турыстычную паездку за мяжу, павшны былi незалежна ад тыпу пашпарта атрымаць вiзу дзяржавы, куды яны накiроУвалiся. Тэрмiны i тып вiзы, неабходныя дакументы i яе кошт вызначалюя заканадауствам пэунай крашы. Аднак не усе дзяржавы патрабавалi наяунасцi у грамадзян II Рэчы Паспалгай вiзы для уезду на яе тэрыторыю. Напрыклад, вiзавы рэжым для грамадзян II Рэчы Паспалгай адмянiла Швейцарыя. Таксама пачынаючы з 1931 г. Катя не патрабавала вiз ад турыстау з ушх краiн свету, за выключэннем Югаславп, Балгарыi, СССР i асоб, яюя прыбывалi з палестынскiх тэрыторый.

Пэуны час грамадзяне II Рэчы Паспалгай, якiя жадалi выехаць за мяжу, павшны былi праставiць у замежным пашпарце выязную вiзу, якая выдавалася МЗС. Аднак пазней гэтая норма была скасаваная.

Турыстычныя патокi замежшкау кантралявалiся не толькi пры уездзе i выездзе з тэрыторыi крашы, што было магчыма дзякуючы вiзам i пагранiчнаму кантролю, але таксама i унутры краiны. Гэта было звязана з патрабаваннем рэпстрацып па месцы часовага знаходжання. Кожны замежны турыст быу абавязаны запауняць карту рэпстрацып кожны раз у месцы спынення на начлег (напрыклад, у гатэлi цi пансiянаце). Кiраунiк гатэля павшен быу на працягу 24 гадзш з моманту прыбыцця турыста зарэгiстраваць яго у гмiне [20]. Рэпстрацыя пiлiгрымау i зборных экскурсш адбывалася у спрошчаным парадку, г.зн. на падставе заверанага спiсу удзельшкау, а не на аснове персанальных рэгiстрацыйных карт.

Адной з формау вырашэння праблем у сферы мiжнароднага турызму былi турыстычныя канвенцыя Першая такая канвенцыя была распрацавана у красавiку-маi 1924 г. прадстаунiкамi II Рэчы Паспалiтай i Чэхаславаки. Канвенцыя была паклiкана актывiзаваць узаемны турыстычны абмен перш, за усе, шляхам спрашчэння пашпартна-вiзавых фармальнасцяу, паляпшэння транс-партнага спалучэння i шш. Акрамя польска-чэхаславацкай турыстычнай канвенцыi падобныя iнiцыятывы не былi рэалiзаваны у поунай меры нi з адной з краш-суседак II Рэчы Паспалгай, прычынай чаго былi палiтычныя i тэрытарыяльныя спрэчкi. У канцы 1920-х - пачатку 1930-х гг. на стадыи кансультацый i распрацоУкi знаходзшася турыстычная канвенцыя памiж II Рэччу Пас-палiтай i Каралеуствам Румышя. Вынiкам кансультацый стала заключэнне пагаднення аб малым прыгранiчным руху [21].

Палажэнш, якiя абавязвалi бакi спрашчаць памежныя фармальнасцi, а таксама дэкларацыи дзе-янняу па актывiзацыi мiжнароднага турызму таксама утрымлiваюцца у двубаковых гандлевых па-гадненнях. Гандлевая канвенцыя памiж II Рэччу Паспалiтай i Каралеуствам Румынiя, падпiсаная у 1921 г. [22], утрымлiвала палажэннi аб тым, што бакi распачнуць усе магчымыя крокi па забеспя-чэнню свабоднага узаемнага перамяшчэння грамадзян. Акрамя таго, баю вызначылi неабходнасць заключэння канвенцыi аб руху чыгуначнага транспарту. У часе работы над гандлевым пагаднен-нем памiж II Рэччу Паспалгай i Каралеуствам сербау, харватау i славенцау (з 1929 г. - Кара-леуства Югаславiя) было вызначана, што бакi павiнны прымаць меры па арганiзацыi прамой чыгуначнай сувязi [23]. Чыгуначныя адмiнiстрацыi абедзвюх краiн былi абавязаны звярнуцца да чыгуначных адмiнiстрацый краiн, размешчаных памiж Югаславiяй i II Рэччу Паспалгай з прапа-новай заключэння сумеснага пагаднення. Таксама i у гандлевым пагадненш памiж II Рэччу Пас-палiтай i Аустрыяй, падпiсаным у 1922 г. утрымлiвалася палажэнне аб аргашзацып прамога чыгу-

начнага пасажырскага спалучэння [24]. Таюя ж палажэннi yтрымлiвалiся i у гандлёвым пагадненнi з Турцыяй, падтсаным у Лазане у 1923 г. [25]. 30 мая 1924 г. у Варшаве было падтсана польска-галандскае гандлёвае пагадненне [26]. Баю прымалi на сябе абавязацельствы па арганiзацыi пра-мога пасажырскага спалучэння памiж краiнамi морам i чыгункай, што павiнна было актытазаваць эканамiчныя i турыстычныя кантакты. Пытанш аптымiзацыi чыгуначнай камунiкацыi утрым-лiвалiся i у гандлёвых пагадненнях з Чэхаславаюяй [27]. У артыкуле 22 гандлевай канвенцыi 1925 г. абедзве дзяржавы абавязвалiся ужываць панiжальныя каэфщыенты для чыгуначных па-сажырскiх тарыфау. Наступны артыкул утрымлiваy палажэннi аб аргатзацып прамога чыгуначнага спалучэння, а таксама аб аргашзацып транзiтных пасажырсюх перавозак праз яе тэрыторыю у трэцiя краiны. Гэта пацвярджалася i гандлёвай канвенцыяй, падпiсанай у 1934 г. [28]. У гандлёва-фшансавай дамове з Францыяй 1936 г. змяшчалюя асобныя палажэннi па узаемных разлiках, а таксама расходах грамадзян, звязаных з мiжнародным турызмам. У прыватнасщ, у iм утрым-лiвалiся нормы аб пазбяганнi падвойнага падаткаабкладання у сферы турызму [29]. У дамове з Лггвой 1938 г. баю бралi на сябе абавязацельствы пры арганiзацыi чыгуначнай камунiкацыi юра-вацца iнтарэсамi турыстау i нормамi мiжнароднага права у сферы турызму. У вышковым пратако-ле таксама yтрымлiвалася палажэнне аб прымяненнi прэферэнцыяльных тарыфау на перавозку пасажырау [30].

Для развщця мiжнароднага турызму ютотнае значэнне мела ратыфiкацыя у 1927 г. канвенцып аб мiжнароднай чыгуначнай камуткацыи. Краiны-падпiсанты прымалi абавязацельствы па забес-пячэнню бесперашкоднай камунiкацыi i наладжванню мiжнароднага супрацоунщтва у сферы па-сажырскiх перавозак чыгуначным транспартам. Таксама мiжнароднаму турыстычнаму абмену спрыялi чыгуначныя канвенцыi з Германiяй (1926 г.) [31], Чэхаславаюяй (1927 г.) [32], Латвiяй (1929 г.) [33], Румытяй (1929 г.) [34]. Напрыклад, у адпаведнасцi з польска-латвiйскiм пагаднен-нем памежны i мытны кантроль павшен быу ажыццяуляцца падчас руху цягнiка памiж прыгратч-нымi станцыямь 25 мая 1938 г. у Варшаве было падтсана пагадненне з Лтой. Цяпер узаемны пасажырапаток павшен быу актытазавацца праз карэкщроуку раскладу руху цягткоу i аргашза-цыю зручных стыковак, а таксама за кошт лiбералiзацыi пашпартна-вiзавых i мытных фармаль-насцяу. Згодна з падтсаным у 1939 г. пагадненнем з Венгрыяй аб пагранiчных пытаннях i чыгуначнай камунiкацыi, бакi абавязвалюя сярод iншага ажыццяуляць памежныя фармальнасщ такiм чы-нам, каб спрыяць актывiзацыi узаемнага турыстычнага абмену.

Развщцю мiжнароднага турызму спрыяла таксама заключэнне пагадненняу у сферы гра-мадзянскай авiяцыi. У мiжваенны перыяд пачалi дзейнiчаць два важныя шматбаковыя пагадненш, сярод падшсантау якiх была II Рэч Паспалгая. Акрамя таго, польсюя улады заключылi з некаль-кiмi краiнамi двубаковыя дамовы аб рэгуляванш авiязносiн.

П^Iтаннi мiжнароднага турызму з выкарыстаннем аутатранспартн^1х сродкау рэгулявалiся Канвенцыяй аб аутамабшьным руху, прынятай у 1909 г. у Парыжы. Яна, сярод iншага, yводзiла мiжнародныя пасведчаннi кiроyцы аутатранспартнага сродка. II Рэч Паспал^ая ратыфiкавала гэтую канвенцыю у 1922 г. Для развщця мiжнароднага аутатурызму немалаважнае значэнне мела прыняцце у 1926 г. двух мiжнародных канвенцый: адна тычылася аргашзацып руху аутатранспар-ту, а другая правшау дарожнага руху. Сейм выказау згоду на ратыфiкацыю абодвух 23 сакавша 1929 г. [35].

У лютападзе 1923 г. у Жэневе была падтсана мiжнародная канвенцыя, паклшаная паскорыць выкананне i спрасцiць працэдуру мытнага афармлення. Краiны у ёй выказвалi згоду ажыццяуляць мытны надгляд багажу турыстау падчас руху цягшка або яго стаяню на прыграшчнай станцыi [36].

Асобныя аспекты развщця мiжнароднага турызму таксама закраналiся у розных канвенцыях аб культуры, заключаемых II Рэччу Паспалгай з iншымi дзяржавамi. З большага яны тычылюя дзiцячага i маладзёжнага турызму, узаемных культурных абменау, арганiзацыi аздарауленчых ла-герау i iнш.

Заключэнне. Таюм чынам, рэгуляванне мiжнароднага турызму у II Рэчы Паспалiтай мела да-статкова супярэчлiвы характар. З аднаго боку, заключалiся разнастайныя мiжнародныя дамовы, яюя павiнны былi актывiзаваць турыстычны абмен. З другога боку, польскае юраунщтва усяляк iмкнулася абмежаваць выезд грамадзян за мяжу, бо лiчыла гэта эфектыуным сродкам барацьбы з эканамiчным крызiсам. Уязны турызм таксама быу звязаны з вялiкай колькасцю бюракратычных працэдур i аплат. Аднак, у цэлым, нават з улшам далёкага ад дасканаласцi iнстытуцыянальнага асяроддзя, развщцё мiжнароднага турызму у Заходняй Беларуа у мiжваенны час можна ацанщь як пазiтыyнае, асаблiва з улшам ступенi яго развiцця у БССР у гэты ж час. 26

Список цитированных источников

1. Rozporz^dzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 16 marca 1928 r. zmieniaj^ce niektóre postanowienia rozporz^dzenia Prezydenta Rzeczypospolitej o granicach Panstwa // Dziennik Ustaw. - 1928. - №32. - Poz. 306.

2. Ustawa z dnia 31 lipca 1924 r. w przedmiocie uregulowania stosunków celnych // Dziennik Ustaw. - 1924. -№80. - Poz. 777.

3. Dekret tymczasowy z dnia 18 grudnia 1918 r. w sprawie utworzenia strazy granicznej // Dz. P.P.P. - 1918. -№21. - Poz. 70.

4. Rozporz^dzenie Rady Obrony Panstwa z dnia 20 lipca 1920 r. w przedmiocie ochrony granic // Dziennik Ustaw. - 1920. - №64. - Poz. 426.

5. Wskazówki dla wycieczek krajoznawczych, udaj^cych si§ na tereny, polozony w pasie i strefie nadgranicznej // Ziemia. - 1928. - №13. - S. 141-142.

6. Rozporz^dzenie Ministra Spraw Wewn^trznych z dnia 22 stycznia 1937 r. w sprawie wykonania rozporz^dzenia Prezydenta Rzeczypospolitej o granicach Panstwa // Dziennik Ustaw. - 1937. - №12. - Poz. 84.

7. Przepis wykonawczy do rozporz^dzenia o taryfie celnej z dnia 4 listopada 1919 r. // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Skarbu. - 1919. - №31. - Poz. 477.

8. Okólnik [Ministra Skarbu z dnia 15 maja 1920 r. ] Do wszystkich Urz^dów Celnych (M.P. Nr 131, dzial urz^dowy).

9. Rozporz^dzenie Ministra Skarbu z dnia 7 kwietnia 1922 r. w sprawie nadania Automobilklubowi Polski w Warszawie prawa wydawania tryptyków samochodowych // Dziennik Ustaw. - 1922. - №33. - Poz. 272.

10. Okólnik Ministra Spraw Wewn^trznych w sprawie wydawania paszportów zagranicznuch // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Spraw Wewn^trznych. - 1919. - №43. - Poz. 573.

11. Instrukcja o wycieczkach zbiorowych krajowych // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Spraw Zagranicznych.

- 1934. - №5. - Poz. 24.

12. Rozporz^dzenie Ministra Spraw Wewn^trznych z dnia 14 kwietnia 1932 r. o dokumentach upowazniaj^cych do przekraczania granicy // Dziennik Ustaw. - 1932. - №57. - Poz. 548.

13. Ustawa z dnia 17 lipca 1924 r. w sprawie oplat za paszporty na wyjazd zagranic^ // Dziennik Ustaw. - 1924.

- №69. - Poz. 672.

14. Okólnik Nr 19 z dnia 18 marca 1935 r. w sprawie wyjazdów do Jugoslawji // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Spraw Wewn^trznych. - 1935. - №10. - Poz. 48.

15. Ustawa z dnia 14 lipca 1936 r. o paszportach // Dziennik Ustaw. - 1936. - №56. - Poz. 402.

16. Okólnik Nr 30 z dnia 29 maja 1937 r. w sprawie wyjazdów zagranicznych // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Spraw Wewn^trznych. - 1937. - №14. - Poz. 102.

17. Okólnik Nr 209 w przedmiocie wprowadzenia do obowi^zuj^cej obecnie taryfy konsularnej pozycji dotycz^cej wizy tranzytowej // Dziennik Urz^dowy Ministerstwa Spraw Zagranicznych. - 1920. - №3. - Poz. 31.

18. Rozporz^dzenie Ministra Spraw Zagranicznych z dnia 1 kwietnia 1928 r. w porozumieniu z Ministrami: Skarbu, Przemyslu i Handlu, Spraw Wewn^trznych, Sprawiedliwosci i Pracy i Opieki Spolecznej w sprawie taryfy oplat konsularnych // Dziennik Ustaw. - 1928. - №49. - Poz. 474.

19. Rozporz^dzenie Ministra Spraw Zagranicznych z dnia 23 kwietnia 1932 r. w porozumieniu z Ministrami: Skarbu, Przemyslu i Handlu, Spraw Wewn^trznych, Sprawiedliwosci, oraz Pracy i Opieki Spolecznej w sprawie zmiany taryfy oplat konsularnych // Dziennik Ustaw. - 1932. - №36. - Poz. 364.

20. Rozporz^dzenie Prezydenta Rzeczypospolitej z dnia 16 marca 1928 r. o ewidencji i kontroli ruchu ludnosci // Dziennik Ustaw. - 1928. - №32. - Poz. 309.

21. Konwencja zawarta mi^dzy Rzeczpospolit^ Polsk^ a Królestwem Rumunji, dotycz^ca ulatwien w malym ruchu granicznym polsko-rumunskim, podpisana w Warszawie dn. 7 grudnia 1929 r. // Dziennik Ustaw. - 1931. -№61. - Poz. 492.

22. Konwencja handlowa mi^dzy Polsk^ a Rumunji, podpisana w Bukareszcie dnia 1 lipca 1921 roku oraz umowa mi^dzy Zarz^dami poczt, telegrafów i telefonów Polski i Rumunji, podpisana tegoz dnia 1 lipca 1921 r. w Bukareszcie, zatwierdzona ustaw^ z dnia 28 lipca 1922 r. // Dziennik Ustaw. - 1922. - №103. - Poz. 937.

23. Konwencja Handlowa mi^dzy Polsk^ a Królestwem Serbów, Kroatów i Slowenców, podpisana w Warszawie dnia 23 pazdziernika 1922 r. // Dziennik Ustaw. - 1924. - №35. - Poz. 373.

24. Konwencja handlowa mi^dzy Polsk^ a Austj podpisana w Warszawie dnia 25 wrzesnia 1922 r. // Dziennik Ustaw. - 1923. - №4. - Poz. 19.

25. Umowa Handlowa mi^dzy Polsk^ a Turj zatwierdzona ustaw^ z dnia 5 grudnia 1923 r. // Dziennik Ustaw.

- 1924. - №39. - Poz. 409.

26. Traktat Handlowy i Nawigacyjny pomi^dzy Polsk^ a Holandj^ podpisany w Warszawie, dnia 30 maja 1924 r. // Dziennik Ustaw. - 1925. - №60. - Poz. 422.

27. Konwencja handlowa mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Czeskoslowack^, podpisana w Warszawie dnia 23 kwietnia 1925 r. // Dziennik Ustaw. - 1926. - №111. - Poz. 644.

28. Konwencja handlowa i nawigacyjna mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Czeskoslowack^ podpisana w Pradze, dnia 10 lutego 1934 r. // Dziennik Ustaw. - 1937. - №22. - Poz. 142.

29. Porozumienie mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Francusk^ w sprawie zwiedzania Mi^dzynarodowej Wystawy Paryskiej 1937 r., podpisane w Paryzu dnia 22 maja 1937 r. // Dziennik Ustaw. - 1937. - №43. - Poz. 339.

30. Umowa mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Litewsk^ o komunikacji kolejowej, podpisana w Warszawie dnia 25 maja 1938 r. // Dziennik Ustaw. - 1938. - №44. - Poz. 363.

31. Umowa mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Rzesz^ Niemieck^ o wzajemnej komunikacji kolejowej, podpisana w Berlinie dnia 27 marca 1925 r. // Dziennik Ustaw. - 1927. - №48. - Poz. 433.

32. Konwencja pomi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Czeskoslowack^ w przedmiocie uregulowania wzajemnej komunikacji kolejowej, podpisana w Pradze dnia 30 maja 1927 r. // Dziennik Ustaw. - 1929. - №84. -Poz. 624.

33. Uklad o komunikacji kolejowej mi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Republik^ Lotewsk^, podpisany w Rydze dnia 12 lutego 1929 r. // Dziennik Ustaw. - 1930. - №15. - Poz. 106.

34. Uklad o komunikacji kolejowej pomi^dzy Rzecz^pospolit^ Polsk^ a Królestwem Rumunji, podpisany w Bukareszcie dnia 30 pazdziernika 1929 r. // Dziennik Ustaw. - 1931. - №70. - Poz. 567.

35. Konwencja Mi^dzynarodowa dotycz^ca ruchu samochodowego, podpisana w Paryzu dnia 24 kwietnia 1926 r. // Dziennik Ustaw. - 1930. - №21. - Poz. 177.

36. Konwencja o uproszczeniu formalnosci celnych, podpisana w Genewie dnia 3 listopada 1923 r. // Dziennik Ustaw. - 1931. - №106. - Poz. 819.

THE REGULATION OF INTERNATIONAL TOURISM IN WEST BELARUS IN 1921-1939

U. GANSKI Summary

The article discusses the institutional environment of international tourism in West Belarus as a part of legal system of Second Commonwealth of Poland: the procedure of crossing of state border and stay in the border areas; considered the passport system, which functioned in West Belarus in the interwar period; the essence of registration standards of tourists in the place of residence; given the specificity of the visa regime of Second Commonwealth of Poland with various countries; provides an overview of the international legal acts on regulation of international tourist flows.

© Ганский В.

Поступила в редакцию 17 февраля 2015г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.