Научная статья на тему 'ПРАФЕСіЯНАЛіЗМ і ДОСВЕД'

ПРАФЕСіЯНАЛіЗМ і ДОСВЕД Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
63
15
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Кicялёў Георгій

У сакавіку 2016 г. выдавецкі дом «Беларуская навука» адзначае сваё 90-годдзе. Падставай для гэтай урачыстасці з’яўляецца шэраг дакументальных крыніц, якія сведчаць, што выдавецтва Інстытута беларускай культуры канчаткова аформілася як суб’ект дзейнасцi ў 1926 г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Professional competence and practice

The given information is on the publishing house “Belaruskaya navuka” which is to celebrate its 90th anniversary in March 2016.

Текст научной работы на тему «ПРАФЕСіЯНАЛіЗМ і ДОСВЕД»

Прафес1янал1зм i досвед

Усакавiку 2016 г. выдавецк дом «Белару-ская навука» адзначае сваё 90-годдзе. Падставай для гэтай урачыстасц з'яуля-ецца шэраг дакументальных крынiц, якiя свед-чаць, што выдавецтва 1нстытута беларускай культуры канчаткова аформшася як суб'ект дзейнасц у 1926 г.

Безумоуна, i да гэтага часу iснавала рэдакцый-ная калегiя, выдавауся часопiс, шшыя матэрыялы. Вiдаць, на падставе гэтых акалiчнасцей i палiчылi магчымым нашы папярэднiкi назваць 1924 г. годам стварэння выдавецтва (гэта дата была зафжсава-на у некаторых энцыклапедыях), хаця афiцыйна яно i не было вылучана у самастойную адзшку у структуры 1нбелкульта. Звернем, да прыкладу, увагу на даведку загадчыка рэдакцыi лiтаратуры па псто-рыi i праву выдавецтва «Навука i тэхшка» А. I. Ва-лахановiча, у якой гаворыцца: «По документальным источникам в штатном расписании Института белорусской культуры на 1924/25 бюджетный год значится издательская часть, в 1925-1927 гг.- издательский отдел, в 1927/28 г.- издательское бюро. В штатах Белорусской академии наук в 1929-1931 гг. значилось издательское бюро, в 1932 г.- издательство Академии наук». Валахановiч тут дае спасылку на даведку Цэн-тральнага дзяржаунага архiва Кастрычнщкай рэва-люцьп ад 06.12.1971 г. за №396.

Разам з тым выказвалкя сумненш адносна та-го, што 1924 г. з'яуляецца годам заснавання выдавецтва. Па нашай просьбе вядомы архiвiст i псторык Вiталь Скалабан папрацавау у архiвах i перадау у выдавецтва шэраг дакументау, з ямх сапрауды вышка-юць iншыя даты. Так, у пратаколе паседжання Прэ-зздыума 1нбелкульта ад 29 верасня 1925 г. гаварылася (стыль i арфаграфiя дакументау тут i далей захава-ны): «Прымаючы пад увагу, што цяперашняя Рэдак-цыйная Колепя 1БК у умовах працы, шматлшасьщ свайго складу за перазагружанасьцю паасобных ся-броу службовай працай ня можа справщца з пра-цай наступнага году, лiчыць патрэбным рэаргаш-заваць выдавецкi аппарат наступным спосабам: за-мест рэдакцыйнай калегii, якая кнуе да гэтага часу, зоргашзаваць рэдакцыйную колегiю з 5 чалавек на чале з старшынёй яе - адказным рэдактарам, якога увесьщ у склад прэзiдыуму для цясьнейшай сувязi з апошшм... 1ншыя чатыры члены колегii пажада-на падабраць так, каб адзш з iх зьяуляуся грамадзя-наведам, друп прыродазнауцам, трэцi гiсторыкам i чацьверты - мовазнауцам, каб такiм чынам кожная праца прыгатаваная да друку i зацьверджаная для

гэтай мэты секцыяй альбо камiсiяй праглядалася прынама 3 aсобaмi - старшынёй (адказным рэдактарам), адказным за здэалёгш выданьня членам рэдакцыйнай колегп i мовазнауцам...» (Цэнтральны наву-ковы архiу НАН Беларусi. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 9).

У пратаколе паседжання Прэзвдыума 1нбел-культа ад 24.11.1925 г. №39 ёсць канкрэтны пункт «Аб персанальным складзе выдавецкага аддзелу 1БК», дзе пастанаулялася «Зацьвердзiць т. Смоль ча адказным рэдактарам, здэолёпчным рэдактарам т. Акулша, рэдактарам мовы т. Лёсiка, рэдактарам-гiсторыкам - проф. Доунар-Запольскага, рэдакта-рам-прыродазнауцам т. Трэмповiча» (Цэнтральны навуковы архiу НАН Беларусi. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 9).

У раскладзе штатных пасадау 1БК на 1925/26 аператыуны год у раздзеле «Дапаможныя установы 1БК» пад лиарай а) значыцца рэдакцыйна-выдавецкi аддзел у складзе «сакратар рэдакц. калегп - Красш-скi М., тэхнiчны рэдактар (стылкты) - Ламака К. (закрэслена, зверху натсана -Дудар. - аут.), адказны навук. карэктар - Панамарова Н.» (Цэнтральны навуковы архiу НАН Беларусь Ф. 67. Воп. 1. Спр. 13). Захавалася таксама у архiве «Ведомость на выплату зарплаты сотрудникам Института Белорусской Культуры за август м-ц 1926 г.», у якой значацца «Секретарь Редакц. Коллегии Красинский М., ответ. ученый корректор Понаморова Н., стилистический редактор Меделка П.» (Цэнтральны навуковы архiу НАН Беларусь Ф. 67. Воп. 1. Спр. 13).

I апошняя крынща, на гэты раз друкаваная - кш-га «1нстытут беларускае культуры (1НБЕЛКУЛЬТ): псторыя узьшкнення, сучасная структура, навуко-ва-дасьледчая дзейнасьць» пад рэдакцыяй навуко-вага сакратара 1нбелкульта А. I. Цьвiкевiча, выда-дзеная у Мiнску у 1926 г. Дзяржауным выдавецтвам

Беларусь На 103-105 старонках размешчана глава «Выдавецтва». У самым пачатку гаворыцца: «Прэзы-дыум 1нбелкульту прызнау абавязковым, каб юра-ванне выдавецкай справай было даручана яго ад-казнаму члену i каб самы аппарат выдавецтва з боку тэхшчнага быу забясьпечаны адпаведна квалiфiка-ванымi сiламi. У даны момант на чале Выдавецка-га аддзелу, аканчальна з'оргашзаванага толькi у лютым 1926 г., стащь Член Прэзыдыуму 1нбелкульту i Намесьнiк яго Старшыш - А. Смолiч. Асобна вы-значаная Рэдакцыйная Колегiя складаецца з рэдак-тара-мовазнауцы, рэдактара-грамадазнауцы i двух рэдактарау па спецыяльнасьцях.

Тэхнiчны бок выданьняу - стылiстычная апра-цоука, навуковая i адказная карэктура ляжыць на М. Шчакацiхiне, П. Мядзёлцы i Н. Панамаровай.

У гэты самы час быу апрацаваны i зацьверджаны Навуковай Радай 1нбелкульту яго выдавецю план. Да тых пор адбывалася толькi набiраньне матар'ялау i друкаваньне найбольш пiльных выданьняу (анкеты, шструкцьп, часопiсь «Наш край»).

Згодна прынятаму правiлу, выдавецкi ад-дзел 1нбелкульту ахапляе сабой толькi выданьш, якiя падгатаваны у асноуных Секцыях i Камiсiях 1нбелкульту...».

Далей адзначалася, як затрымлiваецца выда-вецкая дзейнасць 1нбелкульта з-за празмернай за-грузк мiнскiх друкарняу заказамi Беларускага дзяр-жаунага выдавецтва, розных Наркаматау i iншых устаноу БССР, а таксама з-за таго, што друкарнi ш арганiзацыйна, нi тэхнiчна не былi прыстасава-ны да акадэмiчнага характару выданняу 1нбелкуль-та (адсутнасць адпаведных шрыфтоу, спецыяль-ных навуковых знакау, нежаданне друкарняу як ка-мерцыйных устаноу лiчыцца з патрабаваннямi да-кладнасцi навуковага выдання). «Каб дасягнуць пастауленых навуковаму выдавецтву мэт, 1нбел-культ увесь час клапацiуся аб набыцщ уласнай дру-карнi. Сёння гэта задача пры падтрыманьнi Савета Народных Камкарау БССР зьдзейсьнена: з 1926-27 акадэмiчнага г. 1нбелкульт ужо мае уласную друкар-ню. Пасьля набыцця патрэбных шрыфтоу, i дапаса-ваньня яе з тэхнiчнага боку да сваiх патрэб, Выдавецю аддзел 1нбелкульту будзе магчы iсьцi уровень з тымi вымаганьнямi, ямя маюць да яго паасобныя Сэкцып i Камiсii».

Далей апавядалася, што у сувязi «з труднасьцямi акадэмiчна-правiльнага беларускага друку, вышкаю-чымi таксама з неаканчальнай усталенасьщ беларускага правашсу, i у зьвязку з недасканаласьцю пака-занага вышэй тэхшчнага боку, нельга было за мшу-лы пэрыод выканаць поунасьцю той плян, ям быу вызначаны (да 200 друк. аркушау). Аднак значная частка яго ужо зроблена. Ужо надрукаваны i кан-чаюцца друкам наступныя выданьнi з выдавецтва па пляну 1926 г.

1. Працы Усебеларускай Глебазнаучай Канферэнцьи.

2. Музычная тэрмiналёгiя.

3. Мэдычная " ч. 1.

4. Лясная ".

5. Прауна-канцэлярская тэрмiналёгiя.

6. Полянская. Геоботаычны нарыс Мазырскай акругi.

7. Зьбтоусга. Геоботанiчны нарыс Слуцкай акругi.

8. Фядзюшын. Дзьве фаунiстычныя экспэдыцыi: у Вщеб-шчыну i на Птыч.

9. Сяржпутоускк Этнографiчныя матэрыялы (казга паляшукоу).

10. Працы першага зьезду археолёгау i археографау.

11. Беларуси архiу Зборнiк старадауых актау XVI I XVII ст.

12. Юбтейны СкарынЫск Зборнiк.

13. Зборнiк прац па НОП.

14. Збоык прац Горацкага Навуковага Таварыства па вывучэньн Беларусi пры 1БК.

15. Акадэмiчнае выданьне творау Максiма Багдановiча, т. 1.

16. Матар'ялы па беларускай бiблiографii. 1 выпуск.

17. Растаргуеу. Северска-беларускiя дыялекты.

18. Смолiч. Оргаызацыя сялянскай гаспадаркi у Цэн-тральнай Беларуа.

19. Працы I Краязнаучага Зьезду.

20. «Наш край». Штомесячная краязнаучая часопiсь.

21. Анкеты i iнструкцыi у тым лiку вялiкiя: 1нструкцыя для зьбiраньня зоолёгiчных матар'ялау. Анкета па вывучэньн тэхнiкi сялянскай гаспадарга. Сербау. Вiчынцы-паляне.

Зборнiк прац Пстарычна-археолёпчнай Камiсii. Бабарэка. Лiтаратурная творчасць Дубоуга. Блюдуха i Грамыка. Вынк геолёгiчнай экспэдыцыi у Магiлеушчыну.

Далейшыя выпускi бiблiографiчных матар'ялау (археолёпя, вытворчыя сiлы, сельская гаспадар-ка i г.д.), тэрмiналёгii (гiстарычная, сельскагаспадар-чая, мэдычная, хэмiчная, глебазнаучая), актавых матар'ялау, акадэмiчнага выданьня творау шсьмень-нiкау i г.д.».

Мы наумысна прывялi цалкам пералiк выданняу 1926 г., пакольк гэта не можа не выклшаць щкавасщ як у сучасных акадэмiчных вучоных, так i у нас, выдауцоу.

Такiм чынам, падсумоуваючы прыведзеную вышэй шфармацыю, можна з дастатковай ступенню верагоднасцi лiчыць, што выдавецтва 1нбелкульта канчаткова аформiлася у 1926 г., а з 1929 г. увайшло у склад Беларускай акадэмп навук. З 1932 г. назы-валася выдавецтвам Акадэмii навук, з 1963 г.- «На-вука i тэхшка» (да пачатку 1990-х у складзе выдавецтва была друкарня iмя Ф. Скарыны), у 1996 г. выдавецтва было скасаванана i на яго базе утворана выдавецтва «Беларуская навука». 10 лютага 2005 г.

Инфолиния

у адпаведнасщ з пастановай Бюро Прэзздыума НАН Бе-ларусi у вышку рэаргашзацьп выдавецтва «Беларуская навука» шляхам далучэння да яго рэдакцыйна-выда-вецкай установы «Наука и инновации» i палiграфiчнага участка утворана рэспублiканскае уштарнае прадпры-емства «Выдавецкi дом «Беларуская навука».

KipayHiKi выдавецтва. Паводле архiуных даку-ментау, якiя прыводзiлiся вышэй, на чале выдавецкай справы быу член Прэзiдыума 1нбелкульта А. Смолiч, сакратаром рэдакцыйнай калегй - М. Красшсю. Паз-ней дырэктарамi выдавецтва былi Сiнiцкi (1935), Гурэ-вiч (1936), У. С. Брэнейзен (1940-1941), I. А. Вексельман (1947), А. С. Мшульсю (1948-1964), Дз.1. Уксусау (19641968), Ф. I. Савщю (1968-1996), Л. I. Пятрова (19962005). Галоуныя рэдактары: В. С. Асшоусм (1949-1964), Ф. I. Савщю (1964-1968), Ю. I. Бярозкiн (1968-1969), М. М. Акаловiч (1970-1987), В. У. Ляшчынскi (1987-1995), Л. I. Пятрова (1995-1996).

З 2005 г. дырэктарам Выдавецкага дома «Белару-ская навука» працуе А. I. Сташкевiч, яго намесшкам -С. А. Нiчыпаровiч, галоуным рэдактарам - Г. К. Юсялёу.

Дзейнасць выдавецтва

Сучасная структура выдавецкага дома наступная: галоуная рэдакцыя кшжных выданняу i навуковых часопiсау, рэдакцып часопiсау «Наука и инновации», «Аграрная экономика», газета «Навука», участак апера-тыунай палiграфii. Асноуны напрамак дзейнасцi - выпуск навуковай, навукова-папулярнай, даведачнай i ш-шай лiтаратуры, выданне навуковых часопiсау i газеты, заснавальшкам якiх з'яуляецца НАН Беларусi.

За гады свайго кнавання выдавецтва выпусцша у свет тысячы кнiжных тамоу. Сярод iх зборы тво-рау класiкау беларускай лiтаратуры: Я. Купалы у 7 та-мах (1972-1976), М. Лынькова у 8 тамах (1981-1985), М. Багдановiча у 3 тамах (1991-1995), Я. Коласа у 20 тамах (2007-2012), М. Танка у 13 тамах (2006-2012); ма-награфп пра жыццё i творчасць Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановiча, М. Гарэцкага, К. Крашвы, А. Ку-ляшова i iнш.; фундаментальныя даследаваннi у галь не мовазнауства i лггаратуразнауства, этнаграфп

i фальклора, мастацтвазнауства, псторып, культурало-гй, бiяялогii, медыцыны, фiзiкi, тэхнiкi, хiмii, сельскай гаспадаркi i iнш.

З моманту заснавання выдавецкага дому выпуск кнiжнай прадукцыi штогод павялiчвауся: у 2005 г. вый-шла 60 назвау кнiг, у 2015-м - 146.

Гэты перыяд адзначаны выхадам у свет шэрагу фундаментальных выданняу, такiх як 8-13 тамы грун-тоунага этнакультурнага даследавання «Беларусы», ча-тырохтомнае (у 6 кшгах) даследаванне «Архiтэктура Беларусь нарысы эвалюцыi ва усходнеславянскiм i еура-пейскiм кантэксце», трохтомны энцыклапедычны да-веднiк «Современная Беларусь», «Кароткая граматыка беларускай мовы» (ч. 1-2), «Граматычны слоунiк дзея-слова», «Граматычны слоушк назоунiка», «Граматычны слоунiк прыметшка, займеннiка, лiчэбнiка, прыслоуя», «Беларускi арфаграфiчны слоунiк», «Слоунiк беларускай мовы», «Псторыя беларускай лiтаратуры XI-XIX ст.» у 2 тамах, тры тамы 6-томнай «Гiсторыi фiласофскай i грамадска-палiтычнай думю Беларусi», першыя тры кнiгi 4-томнага выдання «Нарысы гiсторыi культуры Беларусь, 4-томнае выданне «Генетические основы селекции растений» (выданне атрымала высокую ацэнку як у Беларуа, так i у краiнах СНД).

Цiкавасць у навуковай грамадскасщ i чытачоу так-сама выклiкалi выданнi «Беларусы: Сучасныя этнакуль-турныя працэсы», «Великая Отечественная война в киноискусстве Беларуси», «Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем», «Туристическая мозаика Беларуси» (на рускай i англшскай мовах), «Беларусь: Народ. Государство. Время», «Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы», «Экономика организаций и отраслей агропромышленного комплекса» пад рэдакцыяй У. Р. Гусакова у 2 тамах, энцыклапедычны даведшк «Аграрная эканомша» (аута-ры У. Р. Гусакоу i А. I. Дзераза), выбраныя працы У. Р. Гусакова «Вопросы рыночного развития АПК» у 2 тамах, серыя кшг «Библиотека Радзивиллов Несвижской ор-динации. Каталог изданий из фондов ЦНБ им. Я. Ко-ласа НАН Беларуси»; кнт выдавецмх серый «Помшю гiстарычнай думкi Беларусь, «ПомнШ дауняга пiсьмен-ства Беларусь, «Древнейшие города Беларуси», «Трады-цыйны лад жыцця», «Белорусская экономическая школа»; выданнi, прысвечаныя 70-годдзю вызвалення Беларуа i 70-годдзю Перaмогi у Вялiкай Айчыннай вайне,-«Освобождение Беларуси» i «Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне» i кнт па ш-шых галшах ведау.

Асaблiвaя увага надаецца выданням па гiсторыi на-вукi: працягваецца серыя беларускай нaвукi».

Да 80-годдзя Нацыянальнай акадэмй навук Беларуа (2008 г.) выпушчана некaлькi фундаментальных выдан-няу - «Национальная академия наук Беларуси. Исто-рико-документальная летопись. 1928-2008», «Национальная академия наук Беларуси. 1928-2008. Документы и материалы». У 2015 г. выйшла абноуленае выданне

«Национальная академия наук Беларуси. Персональный состав. 1928-2015». Апрача таго, пабачылi свет два выданш фотаальбома «Национальная академия наук Беларуси» (2009, 2014), папулярнай стала серыя «Бiябiблiяграфiя вучоных Беларусь, кнт якой (вый-шла ужо звыш 20 назвау) прымеркаваны да юбiлейных дат вучоных.

Шмат увап надаецца дызайну выданняу. Акaдэмiч-ная кшга стала адметнай на палщах кнiгарняу i бiблiятэк дзякуючы своеасаблiваму мастацкаму афармленню. Надзвычайны падыход кнуе да афарм-лення так званых эксклюзiуных выданняу. Кнiгi выда-вецкага дома «Беларуская навука» станавiлiся перамож-цамi розных мiжнародных i нацыянальных конкурсау.

На яго лiку дыплом пераможцы i ганаровы знак «Залаты фалiянт» у намiнацыi «Лепшае навуковае вы-данне» Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кш-гi» у 2006 г. за першы том «Арх1тэктуры Беларусь, у 2007 г. - за кшгу А. I. Лакотк «Историко-культурные ландшафты Беларуси», у 2010 г. - за кшгу «Беларуск народны касцюм. Крой, вышыука, дэкаратыуныя швы», у 2013 г. - за кшгу «Кто живет в Беларуси», у 2014 г. -за кшгу «Белорусский народный текстиль», у 2015 г. -за I i II тамы «Нарысау псторып культуры Беларусь.

Пераможцамi гэтага ж конкурсу у намшацып «Лепшае масава-палиычнае выданне» прызнавалкя кнiгi «Беларускай навукЬ - трохтомны энцыклапедыч-ны даведшк «Современная Беларусь» (2007 г.), «Беларусь: Народ. Государство, Время» (2010 г.); у намша-цып «Зямля мая» - кнiга-альбом «Голоса ушедших деревень» (2009 г.); спецыяльнага дыплома i ганарова-га знака «Залаты фалiянт» у намiнацыi «Лиаратурны фармат» выдавецтва удастоена за 13-томны збор тво-рау М. Танка (2013 г.).

На Мiжнародным конкурсе «Мастацтва кнш» дзяржау - удзельнщ СНД выдавецкi дом «Беларуская навука» дыпломы пераможцы атрымоувау у 2009 г. за кшгу «Голоса ушедших деревень» (намшацыя «Мая краша») i у 2013 г. за кшгу «Белорусский народный костюм» у намшацып «Надрукавана у Садружнасц1».

Вялшую колькасць дыпломау пераможцау Мiжна-роднага конкурсу на лепшы навукова-выдавецкi праект «Навуковая кнiга», якi з 2010 г. праводзщь Савет па кш-гавыданнi Мiжнароднай асацыяцыi акадэмiй навук, са-бралi кнiгi выдавецкага дома: 2010 г. - «Беларусь: Народ. Государство. Время» (намшацыя «Садружнасць»), 2011 г. - «Этнокультурные процессы Восточного Полесья в прошлом и настоящем» (Гран-пры), 2012 г.- «Энергоэффективность аграрного производства» (намшацыя «Прыродазнаучыя навукЬ), 2013 г. - «Кто живет в Беларуси» (Гран-пры), «Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации. Каталог изданий из фондов ЦНБ им. Я. Коласа НАН Беларуси. XVII век» (намшацыя «Навука аб кшзе»), 2015 г. - першыя тры тамы «Нарысау псторып культуры Беларусь (Гран-пры), «Са-кральнае дойлздства Беларусь 1000-гадовая спадчына»

(намшацыя «Грамадсюя навукЬ), «Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне» (намшацыя «Перамога»).

Акрамя кшжнай прадукцып «Беларуская навука» выдае перыядычныя выданш, заснавальшкам яюх з'яуляецца НАН Беларусi: навуковыя часопiсы «Доклады Национальной академии наук Беларуси» (перыя-дычнасць выхаду - 6 разоу на год), «Весщ Нацыяналь-най акадэмii навук Беларусь (штоквартальна у 7 серы-ях: аграрных, бiялагiчных, гуманiтарных, медыцын-сюх, фiзiка-матэматычных, фiзiка-тэхнiчных i хiмiчных навук), «Аграрная экономика» (выходзщь штомесяц), штомесячны навукова-практычны часопiс «Наука и инновации», штоквартальны навукова-тэарэтычны i ш-фармацыйна-метадычны часопiс «Вестник Фонда фундаментальных исследований», штотыднёвую навуковую iнфармацыйна-аналiтычную газету «Навука» (да 2015 г. «Веды»). Часошсы «Наука и инновации» i «Доклады НАН Беларуси» прызнавалкя пераможцамi штогадо-вага рэспублшанскага конкурсу СМI «Залатая лiтара» у намшацып «Лепшы навуковы часопiс».

Выдавецм дом за апошняе дзесяцiгоддзе значна развiу уласную палiграфiчную базу. З дапамогай Прэзь дыума НАН Беларуа i за кошт уласных сродкау участак аператыунай палiграфii быу абсталяваны сучаснай тэх-нiкай лiчбавага друку, што дазваляе друкаваць улас-нымi сiламi амаль усю перыёдыку, за выключэннем ча-сопiса «Наука и инновации» i газеты, значную част-ку (больш за 80% гадавога выпуску па назвах i умоуных друкаваных аркушах) кнiжнай прадукцыi, а таксама выконваць заказы розных аргашзацый i устаноу на дру-каванне брашур, часошсау, буклетау, лiстовак i iншых вiдау палiграфiчнай прадукцыi.

Сёння «Беларуская навука» - буйнейшы у Бела-руа унiверсaльны цэнтр па выданнi навуковай перыё-дыкi i лiтaрaтуры па розных галшах ведау. Сваёй шмат-граннай дзейнасцю выдавецтва робiць значны унё-сак у папулярызацыю навум i прапаганду дасягненняу aкaдэмiчных вучоных i устаноу. И

Георгiй К1СЯЛЁУ,

галоуны рэдактар выдавецкага дома «Беларуская навука»

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.