УДК 327(476+474.5+477.8)-89(091)
С.А. Лашкевіч
ПРАДСТАЎНІЦТВА ВЯЛІКІМ КНЯСТВАМ ЛІТОЎСКІМ ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНЫХ ІНТАРЭСАЎ ШВЕДСКАГА КАРАЛЕЎСТВА Ў МАСКОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЕ Ў 1592-1596 ГГ.
Кафедра міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага
дзяржаўнага універсітэта
Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ) зыходзячы са сваіх знешнепалітычных інтарэсаў надавала вялікую ўвагу Шведскаму Каралеўству (ШК). Справядліва выказванне беларускага даследчыка В.І. Пічэты, што знешняя палітыка Рэчы Паспалітай (РП) ў другой палове XVI - першай палове XVII ст. была звязана з Балтыкай: «Польша стремилась иметь в резерве Великое Княжество Литовское на случай, если придется вмешаться в военное столкновение за обладание Балтикой» [3, с. 555]. Палітычная эліта Княства ў канцы XVI ст. часам выступала як пасрэднік паміж Маскоўскай дзяржавай (МД) і Шведскім Каралеўствам. Гэта яскрава праявілася падчас заключэння перамір’я 1591 г., калі прадстаўнікі Княства, падканцлер і пісар заключылі ад імя Швецыі з МД перамір’е на 1 год. У 1591 г. Шведскаму Каралеўству ўдалося падпісаць мірнае пагадненне з Крымскім ханствам якое па сваёй сутнасці было накіравана супраць Маскоўскай дзяржавы [5, с. 88-89]. Ва Усходняй Еўропе адносіны паміж РП і Швецыяй разглядаліся таксама як дынастычны саюз, што ў сваю чаргу стварала пагрозу МД. Тым не менш у гэты перыяд паміж МД і ШК было заключана спачатку перамір’е на 2 гады ў 1593 г. а потым ў 1595 г. Цяўзінскі мірны дагавор, што было выгадна ВКЛ [4, с. 181].
Дыпламатычная служба Княства прымала актыўны ўдзел у рэалізацыі знешнепалітычных інтарэсаў Швецыі шляхам дыпламатычных перагавораў. Да нашых часоў захавалася дыпламатычная перапіска паміж РП і МД якая датычылася Шведскага Каралеўства. Менавіта канцылярыя ВКЛ ажыццяўляла пасрэдніцкія кантакты паміж ШК і МД, так як маскоўскі накірунак быў сферай знешнепалітычных паўнамоцтваў Княства, а вялікі князь ВКЛ Жыгімонт III быў сынам шведскга караля Юхана III (Йохана, Іаана).
У сакавіку 1592 г. ў Маскоўскую дзяржаву былі накіраваны літвінскія пасланнікі Марцін Сушскі і Паўла Воўк для вырашэння спрэчных тэрытарыяльных пытанняў [1, с. 21]. Дыпламатычная місія ВКЛ была па колькасці асоб сярэдняй: «... а людей с ними 35 человек да 60 лошадей» [1, с. 25]. Разам з дыпламатычнай місіяй у Маскоўскую дзяржаву накіроўваліся літвінскія купцы: «А иж с тым послаником и гонцом его королевское милости водлуг давного обычая люди купецкие с товары своими мели были ехать» [1, с. 27]. Тут цяжка пагадзіцца з расійскім даследчыкам Юзефовічам які сцвяржае, што ў практыцы літвінска-маскоўскіх адносін колькасць дыпламатычнай місіі ў рангу пасланнікаў складала 150-200 чалавек, як мы бачым былі і значна меншыя па колькасці місіі [6, с. 31].
38
На працягу знаходжання пасланнікаў у дарозе вялася перапіска паміж Фёдарам Іванавічам і служачымі МД з якой мы можам шмат чаго падкрэсліць для разумення тагачаснай міжнароднай палітыкі. Так, маскоўскі цар цікавіўся ў сваіх служачых, ці знаходзіцца яшчэ на троне РП Жыгімонт III: «А что есте писали к нам, что Жигимонта короля не стало, и вы б к нам о том всякшими обычаи проведав отписали подлинно, да и у посланника б естя и у гонца и у их людей о том проведати велели накрепко ... » [1, с. 24]. Верагодна гэта паручэнне было звязана з чуткамі, што кароль РП пакідае трон каб заняць трон Шведскага Каралеўства, бо яго бацька быў вельмі хворы.
У другім лісце Фёдар Іванавіч просіць праверыць чуткі ў літвінскіх пасланнікаў аб смерці караля РП: «... и ныне у них король есть ли, и будет нет, и кого они на королевство обирают». Тут жа маскоўскі цар дае загад даведацца ці ёсць супярэчнасці паміж сенатарамі ВКЛ і КП, што магло быць выкарыстана ў дыпламатычнай гульне з РП: «И меж панов ряд полских и литовских ныне розни нет ли, и будет есть и за что» [1, с. 31].
Пасля таго як літвінскія пасланнікі прыехалі да Масквы служачыя пасольскага прыказа працягвалі выведваць у іх інфармацыю. Зараз задавалі пытанні пра міжнародную сітуацыю вакол РП, што думаюць сенатары і шляхта пра караля і вялікага князя, ці хочуць яны абраць сабе новага караля, ці ёсць супярэчнасці паміж сенатармі РП, як палітычная эліта КП і ВКЛ ставіцца да знешнепалітычных поглядаў канцлера КП Я. Замойскага, ці рыхтуецца РП да вайны з Крымскім ханствам і Асманскай Імперыяй, якія адносіны паміж бацькам і сынам, - Жыгімонтам III і Іаанам III [1, с. 38]. Падчас аўдыенцыі літвінскіх пасланнікаў ў Фёдара Іванавіча было ўзнята пытанне парушэння перамір’я паміж МД і ШК 1591 г. з боку Шведскага Каралеўства, так як ВКЛ ад імя ШК заключала яго [1, с. 32].
Працягам гэтай дыпламатычнай місіі было тое, што ў ліпені 1592 г. на імя краля РП паступіў ліст ад імя Фёдара Іванавіча ў якім маскоўскі цар абвінавачваў шведскага караля Іаана і караля РП Жыгімонта III у парушэнні перамірных грамат 1591 г., а менавіта ў нападзенні з Інфлянскіх тэрыторый (уладанні ВКЛ, КП і ШК) на Наўгародскі і Пскоўскі ўезды Маскоўскай дзяржавы [9, с. 180]. Фёдар Іванавіч патрабаваў ад караля ШК спыніць набегі на землі Маскоўскай дзяржавы а вінаватых наказаць: «И из ливонскихъ городовъ, которые ныне за свеискимъ за Яганом королемъ, ... в Новгородскую и во Псковскую землю, мимо договорныхъ записеи ходити не велелъ и нашимъ людемъ в рубежохъ по всимъ местомъ обидные дела по нашымъ перемирнымъ грамотамъ исправити велелъ» [9, с. 180].
Пасольскі прыказ паведамляў, што Маскоўская дзяржава згодна з пагадненнем паміж прадстаўнікамі ВКЛ і МД у Яноўцах 1591 г. выводзіла свае войскі з Фінляндскага княства, якое было часткай Шведскага Каралеўства: «... что будучи с ними в ответе твои Паны Рада говорили имъ о том, чтобъ намъ, великому господару, для тебе, ... на Свеиское Королевство и на Финскую землю ратеи своихъ посылати не велити ... » [9, с. 181].
39
У адказе на дадзены ліст (датаваны ў Літоўскай Метрыкі 22 кастрычнікам 1592 г.) кароль РП дадзены канфлікт называе як прыдуманым, а ваеннае супрацьстаянне на мяжы ШК і МД называе як вымушанае, паколькі Іаан кароль Швецыі абараняў свае межы ад Маскоўскага войска: «ино то сут речи змышленные и неправъдивые, кгды жъ люди з городовъ нашихъ инфлянтьскихъ и курлянскихъ, которых мы в держанью естесмо, ... в землю вашу николи не ходили и мы имъ ходити не велимъ. А короля его милости швецкого, пана отца нашого, в каждои справе отступити его милости намъ не годит ся не можемъ» [9, с. 183].
Верегодна ў канцы кастрычніка 1592 г. (Метрыка ВКЛ не ўтрымлівае дакладнай даты) у Маскву быў накірваны пасланнік Княства з мэтаю дамовіцца з МД аб тэрміне і месцы заключэння міру паміж ШК і МД: «абы покои межи его королевскою милости и панъствы его королевское милости а межи тобою и панствы твоими был номовенъ и постановенъ ... » [9, с. 191]. Разам з сабою пасланнік павёз ліст з якога можна шмат цікавага падкрэсліць [9, с. 189-192]. Прадстаўнікі ВКЛ у дадзеным дакуменце растлумачваюць чаму ўмовы перамір’я на 1 год паміж ШК і МД не выконваліся з боку ШК, так як паведамленне аб перамір’і дайшло да караля Швецыі Іаана са спазненнем: «Нижли ижъ наяснеишого короля его милости швецкого небордзо ведомост о то покою дошла ... » [9, с. 190].
Жыгімон III прапаноўваў Фёдару Іванавічу ў бліжэйшы час выслаць вялікіх паслоў на мяжу РП і МД у район паміж Навагародка (горад у Інфлянтах) і Псковам для заключэння вечнага міру: «... о вечном покою межи Королевством нашимъ дедичнымъ Швецкимъ и межи панствы твоми ... намовляти и становити» [9, с. 191]. Такім чынам, МД прапаноўвалася заключыць вечны мір з ШК пры пасрэдніцтве дыпламатычнай службы ВКЛ.
Верагодна гэтага не адбылося толькі таму, што у лістападзе 1592 г. Шведскі Кароль Іаан памёр і на першы план у КШ выйшлі абрання новага караля. У пачатку 1593 г. для каранацыі на трон Швецыі ў гэту дзяржаву павінен быў ехаць сын Іаана кароль і вялікі князь Жыгімонт III. З гэтай нагоды 28 ліпеня 1593 г. быў напісаны і адпраўлены да Фёдара Іванавіча праз пасланніка ВКЛ Яна Дзевялтоўскага ліст у якім кароль РП інфармаваў цара МД аб ад’ездзе ў КШ на каранацыю і прасіў не распачынаць вайну як супраць ШК так і супраць РП: «... абы ты в томъ отеханью нашом до Королевства нашого дедичного Шведского ... покои межы нами ... непорушне держалъ» [9, с. 192].
Трэба адзначыць, што для каранацыі на шведскі трон Жыгімонт III павінен быў прасіць дазволу сойму РП, бо ад’езд у іншую дзяржаву мог справакаваць ваеннае ўмяшанне дзяржаў у справы РП. Так, паляк С. Карнкоўскі выступаў у канцы 1592 г. супраць ад’езду караля ў Швецыю, бо існавала верагоднасць, што ён не вернецца назад і ў краіне зноў пачнецца бескаралеўе [8, с. 53]. Вельмі важна, што паездку ў ШК Жыгімонта III фінансаваў часткова і літвінскі скарб, які працаваў аўтаномна ад польскага скарбу. Гістарычныя крыніцы прыводзяць суму ў памеры 100 000 злотых [7, с. 17].
40
Аўдыенцыя пасланніка ВКЛ Я. Дзевялтоўскага ў маскоўскага цара адбылася ў верасні 1593 г. падчас якой прадстаўнік Княства быў запэўнены ў тым, што Маскоўская дзяржава будзе прытрымлівацца ўсіх раней падпісанных пагадненняў як з РП так і з КШ: «и мы велики господарь, ... то перемире деръжим до урочных летъ по перемирныхъ грамотамъ крепко ... « [9, с. 195].
У сакавіку 1594 г. пасля таго як Жыгімонт III ад’ехаў на каранацыю ў Швецыю, МД паспрабавала, ведаючы негатыўныя настроі некаторых магатаў і часткі шляхты РП да Жыгімонта III, пасварыць яго з апошнімі, а магчыма і рукамі польска-літвінскай апазіцыі дэтранізаваць. Так ад імя маскоўскіх баяр прыйшоў на імя паноў-рад РП ліст у якім баяры ўздымалі пытанне наконт таго, што ў лісце дасланым у 1594 г. Жыгімонтам III са Швецыі на імя Фёдара Іванавіча тытул «кароль польскі і вялікі князь літоўскі» стаіць пасля тытула «кароль шведскі, готскі і г.д.», што па словах баяр прыніжала РП у міжнародных справах: «И мы вам, брати нашои любителнои, о томъ объявляемъ а чаемъ того, что такие непригожие дела Жигимонт корол всчинает без ведома и без совету вас, Пановъ Рад Коруны Полские и Великого Княжства Литовского, а по совету швецкихъ думцовъ, а шведцких немец передо всею вселенною знатна» [9, с. 198]. На думку аўтара ідэя пасварыць РП і ШК прыналежыць Б. Гадунову, які па мяркаванню айчынных і замежных гісторыкаў імкнуўся вярнуць назад страчаныя падчас Лівонскай вайны землі а таксама прытрымліваўся больш хітрай палітыкі адносна РП.
Зразумеўшы сапрадныя матывы адпаведнага дыпламатычнага ходу каб пасварыць Рэч Паспалітую і Каралеўства Шведскае, сенатары РП адказвалі баярам маскоўскім, што так вядзецца ў міжнароднай практыцы, дзе б знаходзіўся кіраўнік дзяржавы тытул той зямлі і ставіцца на першае месца [9, с. 200]. Сенатары РП раілі МД не парушаць ранней падпісаныя пагадненіі і строга іх прытрымлівацца [9, с. 200].
У 1595 г. паміж Шведскім Каралеўствам і Маскоўскай дзяржавай быў падпісаны Цяўзінскі мірны дагавор. Трэба адзначыць, што па дагавору горад Нарва адыходзіў да Маскоўскай дзяржавы, а мяжа паміж МД і ШК у Інфлянтах праходзіла па рацэ Нарва. Дадзеная акалічнасць негатыўна ўплывала на ВКЛ паколькі па перамір’ю 1591 г. паміж РП і МД Нарва павінна была адыйсці да сумеснага ўладання Кароны Польскай і Вялікага Княства. Тым не менш Цяўзінскі дагавор не быў ратыфікаваны, як Жыгімонтам III так і Фёдарам Іванавічам, верагодна з боку РП на дадзенае рашэнне ўплывалі магнаты якія мелі інтарэс да пазначаных спрэчных тэрыторый [2, с. 82-83].
Маскоўская дзяржава трымала руку на пульсе ў 1596 г. спрабуючы знайсці слабыя бакі ў знешняй палітыцы РП. 10 ліпеня 1596 г. быў высланы да РП маскоўскі пасол Афанасій Разанаў з мэтаю даведацца аб магчымай дэтранізацыі Жыгімонта III на троне РП, так як грамадзянская вайна ў ШК давала вялікую верагоднасць адпаведным падзеям. Дабраўшыся да Варшавы маскоўскі пасол даведаўся, што гэта не праўда, а значыць элекцыя прадстаўніка МД на трон РП сама сабою адпадала [10, с. 22].
41
Такім чынам, зыходзячы з вышэйадзначанага можна канстатаваць, што дыпламатыя ВКЛ у адзначаны перыяд адстойвала знешнепалітычныя інтарэсы ШК. Па сутнасці Княства з’яўлялася пасрэднікам паміж ШК і МД, што толькі ўзмацняла міжнародны аўтарытэт ВКЛ. Асноўнымі пасрэдніцкімі пытаннямі былі: прыналежнасць спрэчных тэрыторый і гарадоў, падрыхтоўка і падпісанне міра паміж ШК і МД, нагляд за выкананнем перамір’я, інфармаванне пасольскага прыказа МД аб міжнароднай сітуацыі вакол ШК і г.д.
Літаратурныя крыніцы
1. Анпилогов, Г.Н. Новые документы о России конца XVI - начала XVII в. / Г.Н. Анпилогов. - М. : Изд. Моск. ун-та, 1967. - 541 с.
2. Кан, А. Швеция и Россия в прошлом и настоящем / А. Кан. - М., 1999. - 359 с.
3. Пичета, В.И. Белоруссия и Литва XV-XVI вв. / В.И. Пичета. - М.: Академии Наук СССР, 1961. - 818 с.
4. Платонов, С.Ф. Москва и Запад; Борис Годунов / С.Ф. Платонов. - М.: Богород. печатник, 1999. - 283 с.
5. Скрынников, Р.Г. Россия накануне «смутного времени» / Р.Г. Скрынников. -М. : Мысль, 1985. - 206 с.
6. Юзефович, Л.А. «Как в посольских обычаях ведется.» [Рус. посол. обычай конца XV-нач. XVII в.] / Л.А. Юзефович. - М.: Международные отношения, 1988. - 214, [2] с.
7. Filipczak-Kocur, A. Skarb litewski za pierwszych dwu Wazow. 1587-1648 / A. Filipczak-Kocur. - Wroclaw: Wyd-wo Uniwersytetu Wroclawskiego, 1994. - 120 s.: il. + Aneks (24 s.).
8. Kozinski, Z. Zrodla do dziejow parlamentaryzmu polskiego w XVI-XVIII wieku w zbiorach Biblioteki Jagiellonskiej / Z. Kozinski, Z. Pietrzyk. - Krakow: [Biblioteka Jagiellonska], 2004. - 108 s.
9. Lietuvos metrika / Lietuvos istorijos institutas. Kn. 593: (1585-1604): Diplomatinip reikalp knyga: Book of diplomatic relations: Ksi^ga dyplomatycznych spraw / parenge Algirdas Baliulis, 2009. - 293 c.
10. Malec, J. Szkice z dziejow federalizmu i mysli federalistycznej w czasach nowozytnych / J. Malec. - Krakow: Wyd-wo Uniw. Jagiellonskiego, 1999. - 173 s.
S.A.Lashkevich
THE REPRESENTATION OF FOREIGN INTERESTS OF THE KINGDOM OF SWEDEN IN MUSCOVY BY THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN 1592-1596.
Department of International Relations, Faculty of International Relations, Belarussian State
University
Summary
The article deals with the diplomatic activities of the Grand Duchy of Lithuania related to the representation of foreign policy interests of the Kingdom of Sweden in Muscovy at the end of the XVI century. The dynastic union of the Polish-Lithuanian Commonwealth and the Kingdom of Sweden facilitated the participation of the Grand Duchy in mediation, as the relations with Moscow in the XVI century remained the prerogative of the diplomatic service of the Grand Duchy.
42