УДК 930
ВЩЕБСК1Я ПАСОЛЬСКШ СОЙМ1К1 У ПАНАВАННЕ АУГУСТА III У 1735-1763 гг.1
А. МАЦУК (1нстытут гжторъп НАН Беларусь)
На падставе новых рукатсных дакументау даследуюцца вцебскя пасольсшя соймт у панаванне Аугуста III у 1735-1763 гг. Удалося устанавць колькасць сарваных i скончыушыхся паспяхова выбарам паслоу на сойм вщебсюх пасольсшх соймшау. Атрымалася скласц поуны стс вщебсюх паслоу на сойм у гэты час, а таксама iх прыналежнасць да пэуных магнацюх груповак. Згодна пасольсшх тструкцый бьш выяулены асноуныя пытант, ятя турбавалi вцебскую шляхту у гэты час. Выяулена ступень удзелу магнацюх груповак у функцыятравант вщебсюх пасольсшх соймшау у панаванне Аугуста III.
Ключавыя словы: соймiк, сойм, шляхта, магнаты, парламентарызм, пасольская тструкцыя, соймшавая пастанова.
Уводзшы. Вщебскае ваяводства знаходзшася на пауночным-усходзе ВКЛ. Вщебсмя соймш адбывалкя на замку у Вщебску. У Вщебсюм ваяводстве знаходзшся значныя магнацюя уладанш, але галоуным чынам яны знаходзшся у Аршансмм павеце. Адначасова у Вщебсюм павеце вялiкiмi уладаннямi з магнатау валодау толью род Агiнскiх. На яго чале быу вiцебскi ваявода Марцыян Апнсю. Разам з Марцыянам Агiнскiм на вщебсюх соймiках актыуна дзейнiчалi i яго сыны: абозны ВКЛ, а потым надворны маршалак ВКЛ i вялiкi маршалак ВКЛ 1гнат; мсцюлаусю кашталян, а потым вiцебскi кашталян Станюлау; ашмянскi гродскi староста, а потым тсар ВКЛ i троцю кашталян Тадэвуш. Валодалi магнаты i староствамi на тэрыторыi вiцебскага павета. Так, Чартарыйсюя мелi велiжскае i усвяцкае староствы, а Салагубы - азярышчанскае староства. Менавiта таму Чартарыйсюя i Салагубы мелi моцныя уплывы сярод мясцовай шляхты [1, s. 302]. Радзiвiлы мелi магчымасць уплываць на вiцебскую шляхту з недалёка размешчаных сваiх уладанняу Невеля i Себежа (Полацкае ваяводства) i Копыс (Аршанскi павет), а Сапегi - з недалёкага Дубровенскага графства (Аршансю павет). Ключавую ролю пры гэтым адыгрывалi адмiнiстратары гэтых уладанняу. Радзiвiлы прызначалi адмiнiстратарам у Невель i Себеж уплывовага сярод вiцебскай шляхты вщебскага стольнiка i вiцебскага гродскага пiсара Паула Багамольца. Адмiнiстратары Радавшау з Копысi Павел Цюндзевiцкi i Ян Яблонскi уплывалi сярод шшых i на вiцебскiя соймiкi [2, k. 407-408; 3, k. 272, 273-274]. Сапеп мелi значную групоуку сваiх прыхiльнiкау сярод вiцебскай шляхты, якая у канцы 1759 - пачатку 1760 гг. складалася з уплывовых вiцебскага харужага Мiкалая Рэвута, вщебскага земскага тсара 1гната Качаноускага i рода Багамольцау (на чале з вщебсюм стольнiкам Пятром Багамольцам) [1, s. 311].
У пстарыяграфп маюцца даследваннi вiленскiх, троцкiх, ковенсюх, гарадзенскiх, полацкiх, слонiмскiх, брэсцкiх пасольсюх соймiкаУ [4-10]. У той жа час праблема вщебсюх пасольскiх соймшау панавання Аугуста III не была у цэнтры увагi айчынных i замежных даследчыкау. Мэтай гэтага артыкула з'яуляецца даследванне вiцебскiх пасольскiх соймшау у панаванне Аугуста III у 1735-1763 гг.
Асноуная частка. Першым соймам у панаванне Аугуста III быу пацыфшацыйны (прымiрэнчы) сойм 1735 г. Прауда, на момант правядзення сойма i перадсоймавых соймiкаУ канчатковага прымiрэння яшчэ не адбылося. Значная колькасць прыхшьшкау Ляшчынскага яшчэ не прызнала уладу Аугуста III i знаходзiлася за мяжой у Караляуцы. Сярод iх пераважалi падтрымаушыя Ляшчынскага у ВКЛ прадстаунiкi магнацкiх родау Сапегау i Агiнскiх. Адпаведна iх прыхiльнiкi у Княстве не маглi актыуна супрацьстаяць прыхiльнiкам Аугуста III, яюя былi у асноуным прадстаулены магнацкай групоукай Радзiвiлау. У вышку пасламi на вiцебскiм пасольскiм сойм^ 1735 г. былi абраны радзiвiлаускi прыхiльнiк вiцебскi стольнiк i вщебсю гродскi пiсар Павел Багамолец i саксонскi прыхiльнiк загароУскi староста Дунш2. Багамолец уключыу пункты у штарэсе Радзiвiлау у iнструкцыю паслам з гэтага соймша [11, с. 123-124; 12, р. 129]. Нажаль саму шструкцыю нам выявщь не удалося.
Перад наступнымi пасольскiмi соймiкамi 1736 г. прыхшьнш Ляшчынскага ужо прызналi уладу Аугуста III i вярнулкя у Рэч Паспалiтую. Зрабiлi так Сапеп i Агiнскiя. У вышку на вщебсюм пасольскiм соймiку 1736 г. пасламi былi абраны пшэвальсм староста Тадэвуш Агiнскi i вщебсю земскi пiсар Казiмiр Гурко [12, р. 283; 13, s. 218]. Апошш таксама быу прыязны Апнсюм i прадстауляу уплывовы мясцовы шляхецю род Гуркау.
1 Артыкул падрыхтаваны у межах праекта БРФФД № Г17ЛИТГ-001 ад «22» мая 2017 г. «Парламентарызм у Вялшм Княстве Ллтоусюм у XVIII стагоддзк шстытуты, парламентарьн, парламенцкая практыка».
2 У адным з рэестрау з невядомых прычынау памылкова названы паслам1 вщебсю падваявода Рэмтян Сялщю i вщебсю земсю тсар Каз1м1р Гурко [25, s. 75].
Нажаль шчога невядома пра наступны вiцебскi пасольскi соймiк 1738 г. акрамя таго, што ён быу сарваны [14, р. 63; 15, р. 3у]. У 1740 г. у Вщебску на пасольсюм соймiку пасламi сталi вiцебскi земсю пiсар Казiмiр Гурко i вщебсю стольнiк i вiцебскi гродскi шсар Павел Багамолец [15, р. 99у; 16, 8. 711, 787; 17, 8. 632у; 18, р. 55у; 19, р. 117; 20, 8. 79у]. Як бачна, пасламi былi абраны прадстаунш мясцовай павятовай элиы i уплывовыя павятовыя ураднш: земсю пiсар з стольнiкам i гродсюм пiсарам.
Наступны сойм, у сувязi з адсутнасцю караля Аугуста III з-за вайны за аустрыйскую спадчыну у Рэчы Паспалiтай, быу склшаны толькi у 1744 г. Пасламi на гэты сойм на вщебсюм пасольскiм соймiку 1744 г. пад дырэкцыяй вiцебскага войскага Андрэя Васшеускага былi абраны ашмянскi гродскi староста i пiсар ВКЛ Тадэвуш Апнсю i вiцебскi земскi пiсар Казiмiр Гурко [21, арк. 641-641адв; 22, р. 127; 23, 8. 324]. Выбар Апнскага стау магчымы дзякуючы дапамозе радзiвiлаускiх прыхшьшкау. Сам Апнсю i выбрау калегу да пасольства Гурко, хоць значную падтрымку да выбара паслом меу i радзiвiлаускi прыхiльнiк Бенедыкт Заранак [24, к. 13-14]. У вышку вщебсю земсм пiсар Казiмiр Гурко быу абраны паслом на сойм трэщ раз у панаванне Аугуста III. Прычым гэта адбылося на трох запар вщебсюх пасольскiх соймiках, якiя скончылюя выбарам паслоу, а не былi сарванымi. Як казалася вышэй, выбару паслом Гуркi садзейнiчау Тадэвуш Апнсю, але i вялiкiя уплывы вщебскага земскага пiсара сярод мясцовай шляхты таксама дапамаглi яму. Тадэвуш Агшсю не абмежавауся прысутнасцю простым паслом на сойме 1744 г. i быу абраны яго маршалкам. Гэта адзшы вядомы выпадак у панаванне Аугуста III, калi вiцебскi пасол быу абраны соймавым маршалкам.
Удалося выявiць соймавую iнструкцыю вiцебскiм паслам на сойм. У ёй заяулялася аб падтрымцы каралеускiх просьбау з дасланага ушверсала. Асаблiва мясцовая шляхта падтрымлiвала павялiчэнне войска, але каб гэта адбылося без абцяжарвання земсюх уладанняу. Вiцебская шляхта патрабавала, каб быу наведзены парадак у артылерьи ВКЛ, i для гэтага трэба было правесщ справаздачу генерала артылерьи ВКЛ у Скарбовым Трыбунале i люстрацыю належных яму уладанняу Геранён i Лiпнiшак. Акрамя таго, генерал артылерыи ВКЛ заставауся дысiдэнтам i таму прапаноувалася прызнаць гэты урад вольным. Мясцовая шляхта хацела адкрыцця у Рэчы Паспалiтай уласнага манетнага двара. Дадатковыя сродкi прапаноувалася узяць з староствау усяго Княства, яюя мелi прыкладам староствау з Полацкага, Вщебскага, Мсцюлаускага ваяводствау i Аршанскага, Мазырскага i Рэчыцкага паветау плацщь "дупла" (падвойную кварту). Для лепшага вызначэння выплатау планавалася правесцi люстрацыю гэтых староствау. Мясцовая шляхта хацела забаранщь ужыванне у Рэчы Паспалггай замежных грошай. Катэгарычна вiцебская шляхта не хацела прызнання iмператарскага тытулу расiйскай царыцы, бо "Чорная, Чырвоная i Белая Русь" былi часткамi Рэчы Паспалiтай. Для рэформы судовай астэмы прапаноувалася, каб у Трыбунал ВКЛ перадавалiся справы толькi для апеляцыи пасля прынятага па iм рашэння гродскiм цi земскiм судом. Мясцовая шляхта патрабавала абароны уласных купцоу i абмежавання дзейнасцi замежных, асаблiва расiйскiх, якiя скуплялi тавары у ВКЛ вывозiлi iх замяжу не плацiушы падатку. Менавiта таму вщебская шляхта патрабавала скасавання каралеускага абарончага ("жалезнага люта") для замежных купцоу, яю быу апублiкаваны у Рызе. Падскарбi ВКЛ меу штогод даваць справаздачу з даходу i тратау у Скарбовым Трыбунале, а таксама зрабщь справаздачу з трымання эканомiй i староствау. Шляхта патрабавала, каб яурэi не трымалi шяюх уладанняу i нават не працавалi на мытнi. Больш таго, каб яурэi не трымалi слугамi хрысщян, а калi парушалi гэта, то мелi выплацiць па талеру з "мужчынскай галавы" i поуталеры з жаночай. Гэтымi выплатамi мелi заняцца спецыяльна вызначыныя па паветах камюары. Асаблiва моцна мясцовая шляхта скардзшася на генерала артылерыi ВКЛ Юрыя Флемiнга, якi быу трымальнiкам каралеусмх эканомiй i для заняцця яе уладанняу i розных экзэкуцый выкарыстоувау войскi, часта на чале з камандзiрамi-дысiдэнтамi. Яны рабiлi значныя шкоды мясцовай шляхце i тая патрабавала, каб больш нiколi трымальнiкамi каралеусюх эканомiй не быу iншаземец i дысiдэнт, а войска ВКЛ не выкарыстоувалася да нiякiх экзэкуцый. Акрамя дырэктара соймiка гэтую iнструкцыю з мясцовых ураднiкау падпiсалi чашнiк i гродскi суддзя Антонiй Мiкалай Жаба, вщебсю пачашы Юрый ЗаронаУскi Лускша i вiцебскi скарбнiк Антонiй Пюра [21, арк. 641-648адв].
Праз два гады на пасольсюм соймiку у Вiцебску у 1746 г. пасламi былi абраны азярышчынскi староста Антонш Салагуб i вiцебскi крайчы i вiцебскi падваявода Мiкалай Рэвут [22, р. 166; 23, 8. 441; 26, 8. 239; 27, 100у; 28, 8. 678у]. Напэуна iснавалi супрацiвы супраць выбарау соймiкавага дырэктара i паслоу на гэтым сойм^. Менавiта таму па загаду Антошя Салагуба 25 жнiуня 1746 г. былi праведзены пошукi у аршансюм гродскiм суддзе на iснаванне пратэстацыи супраць вiцебскага пасольскага соймiка. У вышку шякай пратэстацыi не было знойдзена [29, арк. 556-556адв]. З люта вщебскага стольшка i вщебскага гродскага пiсара Паула Багамольца становщца вядомым, што на сам рэч было абрана не два, а тры паслы. Акрамя вышэйзгаданых Салагуба i Рэвута паслом быу абраны i Павел Багамолец. Усе тры кандыдаты мелi дамовiцца памiж сабой, хто з iх саступiць i адмовiцца ад пасольства. Сам Багамолец праау дапамогi Радзiвiлау, а прычынай такiх выбарау бачыу у адсутнасщ з-за хваробы на соймiку вщебскага ваяводы Марцiна Агiнскага. На думку Багамольца, Апнсю яшчэ падчас соймша угаварыу бы аднаго з канкурэнтау адмовiцца ад пасольства, а без яго "маладыя голавы" (напэуна Сташслау Агiнскi i Антонiй
Салагуб) не могуць дасягнуць згоды [30, к. 259-261]. У вышку канкурэнты на пасольства дамовшся памiж сабой. Прауда, адмовiцца ад пасольства прыйшлося Багамольцу, а Салагуб i Рэвут як вiцебскiя паслы паехалi на сойм у Варшаве. Щкавым было i тое, што упершыню у панаванне Аугуста III паслом на вщебсюм пасольскiм соймiку не быу абраны вiцебскi земскi тсар Казiмiр Гурко.
У красавiку 1748 г. памiрае вiцебскi кашталян Станюлау Агiнскi. Гэта мела значныя наступствы для вiцебскiх соймiкау. Станiслау Апнсю планавауся праз бацьку Марцiяна Апнскага на лiдара рода у Вщебсюм павеце. Смерць Станiслава Агiнскага аслабша пазiцыi групоУкi Агiнскiх у Вщебсюм павеце i на вiцебскiх соймшах. Вiцебскiм кашталянам пасля смерцi Станюлава Агiнскага становiцца прыхiльнiк Фамiлii Юзаф Салагуб, якi для гэтага нават адмовiуся ад больш прэстыжнага урада - жмудскага кашталяна. Як лiчыць польскi даследчык Пшэмыслау Раманюк, прычынай было жаданне больш актыуна удзельшчаць у павятовых соймiках Вiцебскага ваяводства [31, 8. 320]. У таюх абставшах вiцебскi пасольскi соймiк 1748 г. быу сарваны [22, р. 272у; 23, 8. 465; 26, 8. 304; 32, 8. 441, 593; 33, 8. 112у; 34, к. 257; 35]. Як удалося выявщь сарваны ён быу па просьбе Радзiвiлау i за iх грошы вiцебскiм падваяводай Мiкалаям Рэвутам [36, к. 4]. Магчымай прычынай бачыцца абвастрэнне канфлiкта памiж Радзiвiламi i Фамiлiяй [7, с. 313-319]. У такой спуацыи Радзiвiлы палiчылi за лепшае сарваць пасольскiя соймш, дзе маглi адбыцца выбары прыхшьшкау Фамiлii. У тым лiку вщебсм падваявода Мiкалай Рэвут па iх загаду сарвау вiцебскi i полацю пасольскiя соймiкi [36, к. 4]. Щкава, што супрацоУнiчаУшы з Радзiвiламi вiцебскi ваявода Марцiн Агiнскi не арыентавауся у ролi апошнiх у зрыве вiцебскага пасольскага соймiка 1748 г. i выказвау вялiкаму гетману ВКЛ Мiхалу Казiмiру Радзiвiлу вялшя шкадаваннi з-за зрыва гэтага соймша з прычыны канфлiкта памiж мясцовай шляхтай [37, к. 98].
Перад пасольскiмi соймiкамi 1750 г. Мiхал Казiмiр Радзiвiл зноу вызначыу адказным за выбары паслоу на усходшх соймiках Княства свайго адмiнiстратара у Копысi Паула Цюндзевiцкага. Той меу дамовiцца аб выбару прыхiльных паслоу на полацмм, вiцебскiм, аршанскiм i мсцiслаускiм соймiках з генералам артылерыи ВКЛ Антонiям Салагубам. Прычым толью адносна аршанскага соймiка былi вызначаны канкрэтныя кандыдатуры на пасольства (адзш з iх вышэйзгаданы Салагуб). З шшых пасольскiх соймiкау Радзiвiл хацеу выбара паслом смаленскага падкаморыя Марцша Храпавiцкага. Цюндзевiцкi меу дазвол выдаць грошы для выбара прыхiльных паслоу. Прауда, усе гэтыя дзеяннi Цюндзевщю меу рабiць у вялiкай таямнщы i адкрыць планы Радзiвiла толью перад Антонiям Салагубам [38, к. 407-408]. У вышку на вщебсюм пасольсюм соймiку 1750 г. пасламi былi абраны алькенiцкi староста Леанард Пацей i вiцебскi падчашы Юрый ЗаронаУскi3 Лускiна [23, к. 693; 34, к. 140, 256; 39, р. 218]. Нажаль нам невядомы падрабязнасщ гэтага соймiка. Можна толью зауважыць, што у панаванне Аугуста III гэта быу першы выбар паслом на вiцебскiм соймiку прадстаушка уплывовага у Вiцебскiм павеце рода Пацеяу. У канцы 1750 г. адбылася падзея, якая аказала значны уплыу на сiтуацыю на вщебсюх соймiках - смерць вiцебскага ваяводы Марцiна Агiнскага. У 1751 г. новым ваяводай быу абраны вщебсю кашталян Юзаф Салагуб, яю быу прыхшьшкам Фамiлii. Вiцебскiм кашталянам замест яго адмовiуся стаць Леанард Пацей, як захацеу атрымаць замест гэтага урада урад якога-небудзь дыгнiтарыя (у вышку стау абозным ВКЛ). Адбылкя змены i сярод павятовых земсюх ураднiкау у сувязю з правядзеннем элекцыйных соймiкаУ па выбару падкаморыя, харужага, земскага суддз^ падсудка i земскага пiсара. У вынiку вщебсмм падкаморыям стау вiцебскi гродскi сурагатар Юзаф Гурко, вщебсюм харужым - вщебсю крайчы Мiкалай Рэвут, вщебсюм земскiм суддзёй - вiцебскi гарадшчы Антонiй ЗаронаУскi Лускiна, вiцебскiм падсудкам - вщебсю лоучы Бенедыкт Заранак, вщебсюм земскiм пiсарам -вщебсю стражнiк Iгнат КачаноУскi. Як бачна, гэтыя урады размеркавалiся памiж прадстаунiкамi розных родау, а вышэйшым мясцовым ураднiкам пасля ваяводы i кашталяна стау вщебсю падкаморы Юзаф Гурко. Гэта чарговы раз пацвердзiла вялшя уплывы гэтага рода у Вщебсюм павеце.
Галоуным пытаннем на пасольсюх соймiках ВКЛ 1752 г. была справа рэкамендацыи у пасольскiх шструкцыях да урада падканцлера ВКЛ. Фамшя падтрымала да гэтага урада аднаго з сваiх лiдарау падляшскага ваяводу Мiхала Антонiя Сапегу, а Радзiвiлы - мсцiслаускага ваяводу Iгната Сапегу [41]. На вщебсюм пасольскiм соймшу аб уключэннi рэкамендацый у падтрымку Iгната Сапегi мелi пастарацца вщебсю падсудак Бенедыкт Заранак i вщэ-шстыгатар ВКЛ i адмiнiстратар Копысi Аляксандр Вяжэвiч. Апошнi нават быу спецыяльна для гэтага дасланы Мiхалам Казiмiрам Радзiвiлам на вiцебскi пасольскi соймш [2, к. 341-342]. У вышку у 1752 г. у Вщебску пасламi на сойм пад дырэкцыяй вiцебскага стражнiка i вiцебскага ротмютра Iгната Качаноускага былi абраны Леанард Пацей i вiцебскi гараднiчы Марцш Гурко [23, 8. 746]. Як бачым, пасламi былi абраны прадстаунш уплывовых у Вiцебскiм павеце родау Пацеяу i Гуркоу. Прычым Леанард Пацей быу абраны паслом у панаванне Аугуста III друп раз запар. У шструкцыи паслам мясцовая шляхта у першую чаргу звяртала увагу на зрыу соймау. Для паспяховага сканчэння сойма прапаноувалася не разглядаць нiякiя прыватныя справы на гэтым сойме, а толькi тыя, якiя толькi для "паспалiтага дабра". Усе пытаннi, якiя зацягвалi паспяховае заканчэнне сойма,
3 Тснавала несапраудная 1нфармацыя, што друг1м паслом з Пацеям быу абраны Гурко [ 40, р. 59-59у].
трэба адкласщ да шшых соймау. Шляхта хацела, каб, як згодна соймавай альтэрнатыве, сойм быу у ВКЛ у Гродна, першым голас таксама меу пасол з Княства, а дакладней першы вшенсю пасол. Вiцебская шляхта выказвалася за павялiчэнне войска, якое лiчыла неабходным рабiць згодна ранейшым праектам ваяводства i у згодзе з iншымi пасламi з Княства. Новае войска планавалася набраць з таюх падаткау, каб не абцяжарыць Вiцебскае ваяводства, дзе i так было мала дымоу. Пасля звярталася увага на рэфармаванш судаводства. Акрамя таго, мясцовая шляхта хацела, каб урады у Кароне даставалiся толькi караняжам, а у Княстве - лiтвiнам, а тыя, што займалi урады не меючы iндыгенату, павiнны былi iх вызвалiць, а урады прызнавалiся вольными Выказвалюя вялiкiя скаргi на памежных расiйскiх жыхароу, а асаблiва на iх шкоды, зробленыя уладанням мсщслаускага падстаросты Юзафа Галынскага. Мясцовая шляхта хацела, каб быу адкрыты манетны двор у Рэчы Паспалiтай. Таксама прапаноувалася ачышчыць рэкi для лепшага гандлю. Вiцебская шляхта звяртала увагу, што усё часцей мяшчане набывалi ва уласнасць у шляхты земсюя уладаннi. Менавiта таму, прапаноувалася забаранщь мяшчанам набываць шляхецкiя уладаннi. Вялшя скаргi былi на дзейнасць расшсюх купцоу з Рыгi, якiя гандлююць насуперак праву у ВКЛ. Прапаноувалася, каб яны маглi гандляваць толью у Рыге i партовых гарадах. Акрамя таго, рыжсюя купцы не маглi купляць тавары у шляхецюх дварах, а мелi гэта рабщь толькi у Крыжборку. Мясцовая шляхта патрабавала забаранщь яурэям мець слуг-хрысщян. Таксама у iнструкцыю памясцiлi пункт аб аднауленш подпiсаУ у паветах перад харужым i павятовымi ротмютрамь Вiцебская шляхта рэкамендавала за заслуп да урада канцлера ВКЛ Мiхала Чартарыйскага, а да урада падканцдера ВКЛ -падляшскага ваяводу Мiхала Антонiя Сапегу. Мясцовая шляхта патрабавала аднаулення соймавых канстытуцый забароны будаваць дызуштам i дысiдэнтам "новых цэрквау, кiрхау, зборау i манастыроу". Да новых урадау рэкамендавауся жмудскi гродсю староста Юзаф Тышкевiч. Вiцебская шляхта хацела ураунавання у правах вшенскай i кракаускай акадэмii. Акрамя таго, патрабавалася зацвердзщь фундушы вiцебскiм базылiянам, вiцебскiм iезуiтам i вiцебскiм тярам. 1нструкцыю падпiсала 42 шляхцiчы на чале з дырэктарам соймiка i мясцовымi ураднiкамi: земскiм сурагатарам Юзафам Гурком, гараднiчым Антонiям Лускiнам Заронаусюм, лоучым Мiхалам Заранкам i мечшкам Янам Шульцам [42, арк. 159-162адв].
Перад пасольскiмi соймiкамi 1754 г. спуацыя у Рэчы Паспалiтай абвастрылася з-за падзелу Астрожскай ардынацыi i заняцця яе уладанняу кароннымi войскамi па iнiцыятыве вялiкага кароннага гетмана Яна Клеменса Бранщкага. Такiм спосабам Бранщю iмкнууся перашкодзiць падзелу Астрожскай ардынацьи i адпаведна лiквiдацыi "ардынацкай мЫцыи", якая уваходзiла у кароннае войска. Падзел Астрожскай ардынацыи падтрымала Фамiлiя, а супраць яе у Княстве выступiу вялiкi гетман ВКЛ i вiленскi ваявода Мiхал Казiмiр Радзiвiл. Каралеускi двор пасля пэуных развагау падтрымау Бранiцкага i выстуту супраць падзелу Астрожскай ардынацыi. Фамшя канчаткова перастае быць прыдворнай партыяй i пераходзiць у шэрагi антыкаралеускай апазiцыi. Важна было як у справе падзелу Астрожскай ардынацыи выкажацца павятовыя соймiкi. Лiдар Фамiлii Мiхал Чартарыйскi прасiу вiцебскага стольнiка Пятра Багамольца супрацоушчаць у справе вщебскага пасольскага соймка з вiцебскiм ваяводай Юзафам Салагубам. Мэтай было змясцщь пункт у справе Астрожскай ардынацыи у вiцебскую пасольскую iнструкцыю [43, р. 2]. У сваю чаргу Радзiвiлы даслалi свае пункты для уключэння у iнструкцыю паслам у Вщебск свайму адмiнiстратару у Копыс Яну Яблонскаму. Адначасова Яблонскi старауся аб выбары прыхiльных паслоу на вщебсюм соймiку у вiцебскага падсудка Бенедыкта Заранка. Прауда, зауважау, што Заранак перайшоу ужо на бок прыхшьшкау Фамшп. Да таго ж Яблонсю не меу грошай, каб кампенараваць ранейшыя выдаткi Заранка у падтрымку Радзiвiлау на вiцебскiх соймшах [3, к. 272, 273274]. Праудападобна, аднак, што Заранак застауся верным Радзiвiлам. З яго шщыятывы пасля пачатку пасяджэнняу соймiка быу чытаны лiст ад Мiхала Казiмiра Радзiвiла. Старауся Заранак i аб выбары паслом. Прычым яго падтрымлiвала уся сабраушаяся вiцебская шляхта. 1ншая справа, што шляхта не пагаджалася на нiводнага з канкурэнтау на выбар калегай Заранку [24, к. 4-5]. 1ншым канкурэнтам на выбар паслом у Вiцебску ад групоую Радзiвiлау быу Павел Багамолец. Здавалася, што выбар Паула Багамольца4 адбудзецца без праблемау. Аднак усё перамяншася падчас соймiка i частка адданых прыхiльнiкау Радзiвiлау здрадзiла, i у вынiку пасольск1 соймiк 1754 г. быу сарваны [23, 8. 830; 30, к. 595]. Як можна меркаваць, прычынай зрыва соймiка была барацьба памiж прыхiльнiкамi Фамiлii i Радзiвiлау. Прыхiльнiкi Фамiлii былi гатовы пагадзiцца на выбар паслом радзiвiлаускага прыхiльнiка Бенедыкта Заранка (магчыма перацягнулi яго ужо на свой бок), але не маглi пагадзiцца на другога прадстаушка групоУкi Радзiвiлау - Паула Багамольца.
Пасольсюя соймiкi 1756 г. прайшлi у сiтуацыi абвастрэння барацьбы памiж Чартарыйскiмi i Радзiвiламi. Апошнiя атрымалi падтрымку i каралеускага двара. Барбары Радзiвiл стала вядома, што Мiхал Чартарыйскi прасiу вщебскага ваяводу Салагуба уключыць у шструкцыю будучым паслам пункты, дасланыя ад Фамшп. У таюм выпадку Барбара Радзiвiл прасiла Мiхала Казiмiра Радзiвiла папярэдзiць абознага ВКЛ Леанарда Пацея аб гэтым i каб той перашкодзiу такiм планам Фамiлii [44, к.
4 Павел Багамолец заставауся прыхшьшкам Радз1в1лам, а яго сын Пётр перайшоу на бок прыхшьшкау Фамшп.
166-167]. У вышку у Вщебску на пасольсюм соймку 1756 г. пасламi былi абраны абозны ВКЛ Леанард Пацей i вiцебскi падкаморы Юзаф Гурко. На думку Людвша Пацея, абодва былi прыхiльнiкамi Радзiвiлау, i у iх iнструкцыi змяшчалiся пункты, карысныя для радзiвiлаускай групоУкi [45, k. 22]. На сам рэч вщебсю пасольскi соймiк 1756 г. скончыуся кампрамiсам, бо Юзаф Гурко быу прыхiльнiкам Фамiлii. Прычым выбар паслом Леанарда Пацея адбыуся на трэщм запар вiцебскiм пасольскiм соймiку, яю не быу сарваны. У панаванне Аугуста III гэта было паутарэнне выбару тры разы запар паслом вщебскага земскага пiсара Казiмiра Гуркп
Прауда, супраць вiцебскага пасольскага соймша 1756 г. была пададзена пратэстацыя у аршанскую гродскую кнiгу. Яна была падтсана 17 шляхцiчамi (прадстаунiкамi рода ВайнiловiчаУ) на чале з паручыкам ЯКМ Рыгорам Сялянкай, Франщшкам Ясiнскiм i Антонiям Сняжком. Яны сцвярджал^ што пратэставалi супраць соймша яшчэ нават да пачатку яго першым мясцовым ураднiкам. Iх пратэстацыя не была прынята у вщебсюм гродзе i яны мелi паехаць у Оршу [46, арк. 728-728адв]. Законнасць выбара вiцебскiх паслоу не разглядалася на соймавых ругах, бо сойм 1756 г. не адбыуся з-за адстунасщ Аугуста III у Рэчы Паспалиай з-за пачаушайся Сямтадовай вайны.
На наступным вiцебскiм пасольсшм соймiку 1758 г. пасламi былi абраны вiцебскi стольнiк Пётр Багамолец i вiцебскi падстолi Казiмiр Заронаусш Лускша [23, s. 856; 47, p. 331; 48, p. 1v; 49, s. 270]. Як бачна, чарговы раз у панаванне Аугуста III паслам былi абраны прадстаунш мясцовых родау: Багамольцау (трэцi) i Лускшау (другi). Абраныя паслы быт прыхiльнiкамi Фамiлii. Па iнфармацыi !гната Агiнскага, абодва вiцебскiя паслы раней быт на двары канцлера ВКЛ Мiхала Чартарыйскага. Вiну за ташя няудалыя выбары Агiнскi ускладау на Пацеяу, а дакладней на стражшка ВКЛ Людвiка Пацея. Агiнскiя прапаноУвалi яму даслаць на вiцебскi пасольсш соймiк 1758 г. Ксаверыя Апнскага, але той пераканау, што пасламi будзе абраны абозны ВКЛ Леанард Пацей i вiцебскi падкаморы Юзаф Гурко. Прычым Пацей шкому не састутць сваёй канкурэнцыi да выбара паслом [50, k. 58-59]. Магчыма, на прыхшьнасць вiцебскага падстолiя Лускшы спадзявалiся на каралеусшм двары. Перад соймам кароль Аугуст III тсау да Лускiны з просьбай пастарацца аб уключэннi пунктау у шструкцыю вiцебскiм паслам на сойм [51, р. 162].
Захавалася шструкцыя вщебсюм паслам на сойм 1758 г. На пачатку шструкцьп вiцебскiм паслам выказвалася падзяка Аугусту III аб захаванш спакою сярод ваяваушых дзяржавау у Еуропе. Вiцебская шляхта выказвала вялiкiя шкадаваннi у зрыве соймау. Таму прапаноувалася адкласцi усе прыватныя справы, а таксама усемагчымыя шшыя шматлiкiя дзяржауныя справы адкласцi да будучых соймау, каб вырашыць толью найбольш патрэбныя справы i пазбегнуць няудалага заканчэння сойма. Асаблiва звярталася увага, каб чаго не выйшла дрэннага падчас сойма у атуацып прысутнасцi у Рэчы Паспалiтай замежных войскау. Мясцовая шляхта спадзявалася на хуткае заключэнне мiра памiж ваяваушымi краiнамi i таму прапаноувала даслаць з сойма пасла на мяркуемы мiрны кангрэс, каб на iм не былi прынятыя варожыя для Рэчы Паспалггай рашэннi. Вiцебская шляхта пратэставала супраць фальшывых грошай, яюя распаусюдзiлiся па Рэчы Паспалiтай. Прапаноувалася адкрыць уласны манетны двор. Астрожскую ардынацыю i яе "мшцыю" прасшася аддаць пад кiраунiцтва Рэчы Паспалиай. Мясцовая шляхта выказалася у падтрымку павялiчэння войска. Вiцебская шляхта хацела паляпшэння эканамiчнай сiтуацыi у краше праз памнажэнне гандля i мануфактур, а таксама паляпшэння становшча гарадоу. Адначасова патрабавалася забаранiць мяшчанам набываць шляхецкiя уладаннi, што прыносiла значную шкоду шляхце. Прапаноувалася мяшчанам прадаць шляхце раней набытыя уладаннi. Калi i пасля гэтага шляхцiчы будуць прадаваць уладаннi мяшчанам, то прапаноувалася адбiраць такiя уладаннi у шляхты. Таксама прапаноувалася правесщ рэформу судовай сютэмы для паляпшэння працы Трыбунала ВКЛ, гродскiх i земскiх судоу. Мясцовая шляхта патрабавала забаранiць дысуштам аднауляць i будаваць цэрквы. Яурэям згодна законам зноу забаранялася трымаць уладаннi, працаваць на мытнях i мець слуг-хрысцiян. Таксама вщебская шляхта хацела, каб групам замежных жыхароу, асаблiва з Расй з Рып, якiя ездзiлi па гарадам i мястэчкам i скупалi тавары, было забаронена гэта рабiць. З гэтага часу, каб яны набывалi тавары з ВКЛ толью у Рызе i у iншых партовых гарадах. Прасiлася i аднавiць каталщю касцёл у Рызе. Вiцебская шляхта скардзшася на памежныя шкоды з боку Расй, перамяшчэнне фарпостау на тэрыторыю Вiцебскага ваяводства i захоп памежных уладанняу. Таму прапаноувалася аднавщь перарваныя у 1726 i 1736 гг. перамовы аб вызначэннi мяжы з Расiяй. Захопленыя расiянамi раней уладанш прапаноувалася вярнуць i выплацщь кампенсацыю. Згодна каралеускаму унiверсалу не удавалася аднавiць працу памежных судоу, а менавиа на iх рааяне патрабавалi судовых рашэнняу аб вяртанш збеглых падданых. Прапаноувалася вырашыць пытанне выбару складу гэтых судоу, а таксама, як у Кароне, вызначыць узнагароджанне з Скарбу ВКЛ для памежных суддзяу. Вщебская шляхта прасша пшьванаць "альтэрнатыву соймау", каб кожны трэцi сойм адбывауся у ВКЛ, i першым слова на iм меу вiленскi пасол. Адначасова патрабавалася, каб урады у Кароне надавалкя караняжам, а у ВКЛ - лившам, а не давалiся шшаземцам, якiя не маюць iндыгенату. Рэкамендавауся да новых наданняу полацкi кашталян Адам Бжастоусю, а Iгнат Масальсю - да атрымання вiленскай каад'юторып У iнструкцыi падрабязна апiсвалася справа забойства Ксаверыя Цеханавецкага i патрабавалася, каб вшаваты у ёй
Юзаф Струтыньсю не хавауся ад суда у расiйскай вайсковай службе. Свае подтсы разам з дырэктарам соймiка абозным ВКЛ Леанардам Пацеям паставш наступныя мясцовыя ураднш: падкаморы Юзаф Гурко, падваявода Стэфан Косау, харужы Мiкалай Рэвут, земсю суддзя Антонiй Заронаусю Лускiна, земсю пiсар 1гнат Качаноусю, стражнiк Юзаф Пюра, чашнiк Сташслау Жаба, лоучы Шымон Мiлькевiч, канюшы Самуэль Рагоша i крайчы Ануфры Заронаусю Лускша [52, арк. 176-183адв].
Вядома, што маршалак ВКЛ 1гнат Агiнскi хацеу, каб паслом на вiцебскiм пасольсюм соймiку 1760 г. быу абраны яго пляменнiк мерацкi староста Матэвуш Агiнскi. Для яго i шшых кандыдатау Агiнскiх маршалак ВКЛ праау дапамогi у Радзiвiлау [50, k. 202-203]. Гэта не дапамагло, i вiцебскi пасольскi соймiк 1760 г. быу сарваны [23, s. 902; 53, k. 260; 54, s. 217].
Пасламi на вiцебскiм сойм^ 1761 г. пад дырэкцыяй вщебскага стольнiка Пятра Багамольца былi абраны абозны ВКЛ Леанард Пацей i прыхiльнiк Фамiлii вiцебскi падкаморы Юзаф Гурко [55, s. 282; 56, s. 212; 57, k. 390; 58, k. 316]. Фактычна гэта было паутарэнне сiтуацыi з вщебскага пасольскага соймша 1756 г., калi Пацей i Гурко былi абраны пасламi на сойм. Гэта быу яго ужо чацвёрты выбар паслом з вщебскага пасольскага соймша у панаванне Аугуста III. У сваю чаргу прадстаунiк рода Гуркоу быу абраны паслом у панаванне Аугуста III з вщебскага пасольскага соймша ужо 6 раз.
У шструкцьи паслам з вщебскага соймша было катэгарычна заяулена, што сойм сктканы насуперак праву, бо перад iм не было Рады Сената. Вызначэнне абменнага курсу злотых з фальшывымi злотымi вiцебская шляхта аддавала падскарбда ВКЛ, а яго рашэннi мелi быць надрукаваны для iнфармацыi уам жыхарам ВКЛ. Вiцебская шляхта выступала за павелiчэнне войска i для аднаулення замкау. Акрамя таго, у спуацыи вайны навокал Рэчы Паспалиай i хуткага магчымага прымiрэння памiж ваяваушымi краiнамi прапаноувалася, каб Рэч Паспалгтая прыняла удзел у прымiрэнчым кангрэсе i дамагалася кампенсацыi за зробленыя яе жыхарам шкоды. Асаблiва падкрэслiвалiся заслугi рода Пацеяу для ВКЛ i таму прапаноувалася надаць урад падканцлера ВКЛ стражнiку ВКЛ Людв^ Пацею. Таксама прасiлася надрукаваць справаздачы падскарбiя ВКЛ Яна Салагуба, якi памёр яшчэ у 1748 г. Шструкцыю разам з дырэктарам соймка падпiсала 41 шляхцiч на чале з мясцовымi ураднiкамi: падсудкам Бенедыктам Заранкам, падстолiям Казiмiрам Заронаусюм Лускiнай, земскiм пiсарам Iгнатам Качаноусюм, гродскiм суддзёй Паулам Мiкошай, канюшым Самуэлем Рагошай, абозным Мiхалам Кушалеусюм [59, арк. 483адв-487адв].
На вщебсюм пасольскiм соймiку 1762 г. пасламi былi абраны5 мерацкi староста Матэвуш Апнсю i вiцебскi земскi шсар Iгнат КачаноУскi [54, s. 218; 60, арк. 237]. У iх шструкцыи, па-першае, выказвалася падзяка прымасу за яго дзейнасць для Рэчы Паспалиай. Асаблiва патрабавалася знайсцi сродю супраць распаусюджвання фальшывых грошай у Рэчы Паспалггай. Акрамя таго, у шструкцыи паслам было змешчана шмат рэкамендацый. Упамiналiся заслугi вiцебскiх ваяводау Леанарда i Казiмiра Пацеяу i увогуле гэтага рода i таму стражшк ВКЛ Людвiк Пацей рэкамендавауся да урада польнага гетмана ВКЛ. Маршалак ВКЛ !гнат i троцю кашталян Тадэвуш Агiнскiя рэкамендавалiся да вольных урадау. Мiхал Масальскi быу рэкамендаваны да урадау вялiкага гетмана ВКЛ i вiленскага ваяводы. Таксама да вольных урадау рэкамендавалюя мечшк ВКЛ Караль Станiслау Радзiвiл, полацю ваявода Аляксандр Сапега, Мiхал Казiмiр Агiнскi, пiсар ВКЛ Мiхал Бжастоусю, мсцiслаускi ваявода Канстанцiн Плятэр, крамянецю староста Юзаф Сангушка i каронны падчашы Фелiкс Чацкi. Антонiй Пшаздзецю быу рэкамендаваны да урада падканцлера ВКЛ. Познаньсм кашталян Iгнат Твардоусю рэкамендавауся да урада кароннага канцлера. Вщебская шляхта скардзiлася на крыуды ад памежных расiйскiх жыхароу, яюя парушалi мяжу i захоплiвалi уладанш мясцовай шляхты i нават бралi яе у палон. Акрамя таго, з расiйскiмi пашпартамi, нiбыта як купцы, па Вщебсюм ваяводстве разыйшлося шмат людзей, якiя займалiся "шышоуствам i разбоям". Таксама мясцовая шляхта скардзшася на жыхароу Курляндыi, яюя перашкаджалi вольнаму гандлю па рацэ Заходняй Дзвше i збiралi падатю, а да таго ж грабш разбiушыяся караблi. Патрабавалася падтрымаць у Расп даунiя прэтэнзп вiцебскага харужага Мшалая Рэвута да казацкага гетмана Разумоускага. Неабходна было зацвердзiць фундуш львоускай акадэмп. Вiцебская шляхта прасша зацвердзiць фундуш шчуцкiм пiярам мшскага кашталяна Аляксандра Юзафовiча, якi яшчэ на сойме 1726 г. быу адкладзены для зацвярджэння для будучага сойма. Прасшася, каб кароль кампенаравау шляхцiчу Антонiю Памарнацкаму шкоды, зробленыя яго бацьку саксонскiм войскам, якое у 1700 г. iшло пад Рыгу. Таксама прасiлася вызвалiць ад пастояу дэпутатау i жаунерау двор у Мшску на Нямiзе шляхщчау Жыжэмскiх. Мясцовая шляхта прасiла вызначыць узнагароджанне для памежных суддзяу са скарбу караля цi Рэчы Паспалиай. Iнструкцыя акрамя дырэктара соймiка абознага ВКЛ Леанарда Пацея была падтсана 33 шляхцiчамi на чале з мясцовымi ураднiкамi: падкаморыям Юзафам Гурко, земсюм суддзёй Антонiям ЗаронаУскiм Лусшнай, стольнiкам Пятром Багамольцам, падстолiям Казiмiрам Заронаусшм Лусшнай, гараднiчым Марцiнам Гурком, гродсюм суддзёй Паулам Мiкошай, гродсшм пiсарам Янам Гурком, страднiкам Станюлавам Пюрам, канюшым Самуэлем Рагожай, мечным Янам Шульцам, ляснiчым Лявонам
5 Згодна памылковай шфармацыи вщебсю пасольсю соймж быу шбыта сарваны [57, s. 251].
Бiрулай, чашшкам Францшкам Жабай, лоучым Сымонам Мiлькевiчам, паграшчным суддзёй Мiхалам Мiкошай i абозным Мiхалам Кушэлеусшм [60, арк. 237-240адв].
Высновы. З 15 вщебсюх пасольскiх соймшау у панаванне Аугуста III было сарвана 4 (1738, 1748, 1754 i 1760 гг.). Безумоуна гэта не можа параунацца з "незрываемым" ковенсюм соймiкам, яю увогуле не зрывауся у панаванне Аугуста III. Таксама складана параунаць з слонiмскiм пасольсюм соймiкам, яю у панаванне Аугуста III зрывауся толью аднойчы. Аднак 4 сарваныя пасольскiя соймiкi гэта даволi малая лiчба сарваных соймкау для усходу ВКЛ гэтага часу, дзе было сарвана 8 мсщслаусюх пасольсюх соймiкау, 6 полацкiх пасольсюх соймiкау, 7 мiнскiх пасольскiх соймшау. Падобным чынам была толькi спуацыя з аршанскiмi i рэчыцкiмi пасольскiмi соймiкамi, якiх было сарвана, таксама па 4 соймш. Ва уам ВКЛ гэта можна параунаць яшчэ з ваукавысюм i брэсцкiм пасольскiмi соймiкамi, якiх у панаванне Аугуста III, таксама было сарвана па 4 соймш.
Часцей усяго на вщебсюм пасольсюм соймшу пасламi абiралiся: абозны ВКЛ Леанард Пацей - 4 разы, вщебсю земскi тсар Казiмiр Гурко - 3 разы. Часцей усяго пасламi абiралiся прадстаунш родау Гуркоу - 6 разоу (вiцебскi земскi пiсар Казiмiр - 3 разы, вщебсю падкаморы Юзаф - 2 разы i вщебсю гараднiчы Марцiн - 1 раз), Пацеяу - 4 разы (усе 4 разы абозны ВКЛ Леанард Пацей), Багамольцау - 3 разы (вщебсю стольшк i вiцебскi тсар Павел - 2 разы i вщебсю стольшк Пётр - 1 раз) i Апнсюх - 3 разы (ашмянсю гродскi староста i тсар ВКЛ Тадэвуш Агiнскi - 2 разы i мерацю староста Матэвуш Апнсю - 1 раз). Як вядома з вiцебскiх пасольсюх соймiкаУ у сойме Рэчы Паспалггай удзельнiчала 22 паслы. У 1746 г. на вщебсюм пасольскiм соймшу было абрана адразу 3 паслы. У вышку адзш з ix, вщебсю стольнiк i вiцебскi гродсю пiсар Павел Багамолец, пагадзiуся адмовщца ад пасольства i саступiу двум шшым кандыдатам. Усяго пасламi абiралiся прадстаунiкi 8 родау: Агiнскix, Багамольцау, Гуркау, КачаноУскix, Лускiнау, Пацеяу, Рэвутау, Салагубау. Усе вышэйзгаданыя роды складалi элiту Вiцебскага павета, прадстаунiкi якой i дамiнiравалi на мясцовых пасольсюх соймiкаx. З магнатау на вщебсюм соймiку абiралiся прадстаунiкi рода Агшсюх (1736, 1744 i 1762 гг.) i Салагубау (азярышчынсю староста Антонш Салагуб - 1746 г.). Акрамя таго, Леанард Пацей належыу да рода, што меу значныя уплывы у iншыx паветах ВКЛ (троцю, ковенскi, аршанскi, мсцiслаускi i шш).
Удалося выявiць асобы 5 дырэктарау вiцебскix пасольскix соймiкаУ: 1744 г. - вщебсю войскi Андрэй Васшеусю, 1752 г. - вiцебскi стражшк i вiцебскi ротмiстр Iгнат Качаноусю, 1758 i 1762 гг. -абозны ВКЛ Леанард Пацей, 1761 г. - вщебсю стольшк Пётр Багамолец. Як бачым, вядома, што двойчы дырэктарам вiцебскага пасольскага соймша быу уплывовы у Вiцебскiм павеце абозны ВКЛ Леанард Пацей. У шшых выпадках гэта былi мясцовыя шляxцiчы. Аднак колькасць выяуленых дырэктарау соймшау не дазваляе зрабiць падрабязны аналiз, якiя асобы выбiралiся на гэты урад падчас вiцебскix пасольсюх соймiкау.
Стс л1таратуры
1. Macuk, A. Stronnictwo sapiezynskie w powiatach Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego za panowania Augusta III / A. Macuk // Studia z dziejów Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. - Warszawa, 2014. - S. 287-318.
2. Archiwum Glówne Akt Dawnych (далей AGAD). - Archiwum Radziwillów (далей AR). - Dz.IV. Sygn. 874.
3. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 5748.
4. Jurgaitis, R. Nuo bajoriskosios savivaldos iki parlamentarizmo: Vilniaus seimelio veikla, 1717-1795 m. / R. Jurgaitis. -Vilnius, 2016.
5. Zakrzewski, A. Sejmiki Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego XVI-XVIII w. Ustrój i funkcjonowanie: sejmik trocki. / A. Zakrzewski. - Warszawa, 2000.
6. Jusupovic, M. Prowincjonalna elita litewska w XVIII wieku: dzialalnosc polityczna rodziny Zabiellów w latach 1733-1795 / M. Jusupovic. - Warszawa, 2014.
7. Мацук, А. Барацьба магнацюх груповак на гарадзенсюм соймжу у панаванне Аугуста III / А. Мацук // Гарадзенсю пал1мпсест 2010. Дзяржауныя i сацыяльныя структуры. - Мшск, 2011. - С. 198-216.
8. Мацук, А. Соймш Полацкага ваяводства у панаванне Аугуста III / А. Мацук // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. - 2011. - № 7. - С. 32-39.
9. Мацук, А. Пасольсюя соймш Слошмскага павета у панаванне Аугуста III / А. Мацук // Да сваёй псторьн: Сярэдневечча i Ранш Новы час : зб. навук. артыкулау, прысвечаных памящ Паула Лойю. - Смаленск, 2013. -С. 104-118.
10. Konieczna, D. Ustrój i funkcjonowanie sejmiku brzesko-litewskiego w latach 1565-1763 / D. Konieczna. - Warszawa, 2013.
11. Мацук, А. Паслы з ВКЛ на сойм Рэчы Паспал1тай 1735 г. / А. Мацук // Псторыка-археалапчны зборшк. -2017. - Вып. 32. - С. 118-126.
12. Lietuvos moksl^ akademijos biblioteka (далей LMAB). - F. 148. B. 123.
13. Palkij, H. Sejmy 1736 i 1738 roku. U pocz^tków nowej sytuacji politycznej w Rzeczypospolitej / H. Palkij. - Kraków, 2000.
14. LMAB. - F.148. B.89.
15. LMAB. - F.148. B.126.
16. Teka Gabriela Junoszy Podoskiego. - Poznan, 1856. - T. 4.
17. Bibilioteka Jagiellonska. - Sygn. 115.
18. LMAB. - F.17. B.38.
19. LMAB. - F.148. B.98.
20. Biblioteka PAN - Sygn. 1108.
21. НГАБ. - Ф. 1709. Воп. 1. Спр. 14.
22. LMAB. - F. 148. B. 127.
23. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 597.
24. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 18476.
25. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 2250.
26. Dyaryusze sejmowe z wieku XVIII. - Warszawa, 1912. - T. II.
27. LMAB. - F.148. B. 85.
28. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 214.
29. Нацыянальны пстарычны apxiy БеларуС у Мшску (далей НГАБ). - Ф. 1731. Воп. 1. Спр. 30.
30. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 1047.
31. Romaniuk, P. Sollohub Jozef / P. Romaniuk // Polski Slownik Biograficzny. - Warszawa-Krakow, 2001. - T. XL, cz. 3, zesz. 166. - S. 319-323.
32. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 587.
33. Biblioteka Raczynskich. - Sygn. 202.
34. Archiwum Narodowe, odz. na Wawelu. - Archiwum Mlynowski Chodkiewiczow. - Sygn. 1282.
35. Sächsisches Hauptstaatsarchiv Dresden. - 10026 Geheimes Kabinett. - Loc. 3605/9.
36. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 13086.
37. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 10717.
38. AGAD. - AR. - Dz.IV. Sygn. 872.
39. Haus-, Hof- und Staatsarchiv, Wien. - Polen II. - № 23.
40. LMAB. - F.139. B. 2558.
41. Мацук, А. Барацьба магнацюх груповак за урад падканцлера ВКЛ у 1752 г. / А. Мацук // Весщ НАН Беларусь Сер. гумашт. навук. - 2010. - №1. - С. 57-64.
42. НГАБ. - Ф. 1709. Воп. 1. Спр. 19.
43. Lietuvos valstybes istorijos archyvas. - F.599. B. 262.
44. AGAD. - AR. - Dz.IV. Sygn. 640.
45. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 11914.
46. НГАБ. - Ф. 1731. Воп. 1. Спр. 34.
47. LMAB. - F. 148. B.96.
48. LVIA. - F. 598. B. 125.
49. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 594.
50. AGAD. - AR. - Dz.V. Sygn. 17702. Cz. 4.
51. LMAB. - F. 509. B. 294.
52. НГАБ. - Ф. 1709. Воп. 1. Спр. 21.
53. AGAD. - Archiwum Publiczne Potockich. - Sygn. 333.
54. Czeppe, M. Kamaryla pana z Dukli. Ksztaltowanie si£ obozu politycznego Jerzego Augusta Mniszcha 1750-1763 / M. Czeppe. - Warszawa, 1998.
55. Biblioteka PAU. - Sygn. 312.
56. Biblioteka Czartoryskich. - Sygn. 599.
57. Archiwum Narodowe, odz. na Wawelu. - Archiwum Sanguszkow. - Sygn. 518.
58. AGAD. - Zbior Branickich. Sygn. 134/158.
59. НГАБ. - Ф. 1709. Воп. 1. Спр. 23.
60. НГАБ. - Ф. 1709. Воп. 1. Спр. 25.
Пастуту 13.09.2018 VITEBSK EMBASSY SEJMIKS IN THE REIGN OF AUGUST III IN 1735-1763
A. MACUK
On the basis of the new hand-written documents Vitebsk embassy sejmiks in the reign of August III in 1735-1763 are studied. It was possible to set the number of broken and ended successful elections after the sejmiks on the Vitebsk Regional Parliament embassy. It managed to compile a complete list of Vitebsk ambassadors at the seim at this time, and that they belong to a certain aristocratic groups. According to the embassy statement identified the major issues that bothered Vitebsk gentry at this time. Revealed the degree of participation in the functioning of magnate groups embassy Vitebsk Regional sejmiks in the reign of August III.
Keywords: sejmik, Sejm, gentry. magnates, parliamentarism, ambassadorial instruction, sejmik's ruling.