Научная статья на тему 'ПЧАЛЯРСТВА ЯК КУЛЬТУРНАЯ ФОРМА ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАў У XX - ПАЧАТКУ XXI СТ'

ПЧАЛЯРСТВА ЯК КУЛЬТУРНАЯ ФОРМА ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАў У XX - ПАЧАТКУ XXI СТ Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
264
86
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЧЕЛОВОДСТВО / ЛЕСОПОЛЬЗОВАНИЕ / ЛЕСНОЙ ПРОМЫСЕЛ / ИСТОРИЯ ПЧЕЛОВОДСТВА / БОРТНИЧЕСТВО / ЭТНОГРАФИЯ БЕЛАРУСИ

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Бабіч А. Ю.

В статье отражены особенности одной из традиционных форм лесопользования белорусов пчеловодства. На основе анализа ряда этнографических сборников, историко-этнологических исследований, архивных данных, данных полевых этнографических исследований автор проследил судьбу лесного пчеловодства в Беларуси в период XX начала XXI века.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

BEEKEEPING AS A CULTURAL FORM OF LAND USE BYELORUSSIANS IN THE XX - XXI EARLY CENTURY

Features of one of the traditional forest uses of Belarusians of beekeeping are reflected in article. The author traced destiny of the forest beekeeping in Belarus in XX the beginning of the XXI century on the basis of the analysis of ethnographical materials, historical and anthropological research, archival data, the data of field ethnographical research.

Текст научной работы на тему «ПЧАЛЯРСТВА ЯК КУЛЬТУРНАЯ ФОРМА ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАў У XX - ПАЧАТКУ XXI СТ»

УДК 39: 638.1(476)(091) «19/20»

ПЧАЛЯРСТВА ЯК КУЛЬТУРНАЯ ФОРМА ЛЕСАКАРЫСТАННЯ БЕЛАРУСАУ

У XX - ПАЧАТКУ XXI СТ.

А.Ю. БАБ1Ч

1нстытут мастацтвазнауства, этнаграфй i фальклору iмя К.Кратвы НАНБеларуci,

г. MiHCK, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. На працягу стагоддзяу пчалярства юнавала i развiвалася выключна як лясны промысел. Сувязь з лесам выяуляецца у этымалоги слова пасека, якое утрымлiвaлa шырою спектр значэнняу, у тым лшу - 'поле на месцы расчышчанага лесу', 'поле у лесе', 'невялшая купа дрэу або гай у полГ, 'месца, дзе нядауна быу высечаны лес', 'пaпялiшчa'. Праславянская форма слова пасека po-sëka вытворнае ад po-sükti 'пасячы' - першапачаткова азначала высечаныя кусты, якiя cпaльвaлi i на ix месцы рaбiлi поле, пазней стала выкарыстоувацца для абазначэння расчышчанага месца для вулляу [1, с.179].

Звеcткi, якiя адлюстроуваюць acaблiвacцi i стан ляснога пчалярства напрыканцы XIX - пачатку XX ст. у розных гicторыкa-этнaгрaфiчныx рэгiëнax Беларуси змешчаны у працах А. Сержпутоускага, Ч. Пяткевiчa, К. Машынскага (Палессе), М. Нiкiфaроуcкaгa (Пaдзвiнне), Е. Раманава (Падняпроуе). Варта адзначыць, што большасць матэрыялау па дадзенай праблематы-цы сабрана дacледчыкaмi на Пaлеcci. Выключную ролю для вывучэння традыцый пчалярства мае даследаванне А. Сержпутоускага «Бортничество в Белоруссии» (1914). На падставе матэрыялау, сабраных А. К. Сержпутоусюм напрыканцы XIX ст. i падчас экспедыцый 1906 - 1910 гг., зроблена дэтальнае aпicaнне прыёмау i прылад, якiмi кaрыcтaлicя беларусы пры рaзвядзеннi дзiкix i xaтнix пчол, прашюстраванае зaмaлëукaмi, cxемaмi, фотaздымкaмi, звяртаецца увага на працэс тэxнaлaгiчнaгa удасканалення пчалярства. Значную каштоунасць у раскрыцщ acaблiвacцяу ляснога пчалярства у пaлеcкiм рэгiëне, адлюстравання ролi бортнщтва у сялянскай гаспадарцы бела-русау маюць працы польcкix даследчыкау Ч. Пяткевiчa «Polesia Rzeczyckie. Kultura materialna» (1928), К. Машынскага «Polesie Wschodnie» (1928), Ю. Абрэмбскага «Polesie» (2007). Цшавыя колькасныя дадзеныя па калодным пчалярстве утрымлiвaе IX том навукова-папулярнага выдання «Россия: Полное географическое описание нашего Отечества» (1905). Характарыстыка прамысло-вых прылад, у тым лшу прадметау, якiя выкарыстоуваюцца у бортнщтве i калодным пчалярстве, змешчана у кнiзе «Помнiкi этнаграфй: Методыка выяулення, aпicaння i збiрaння» (1981). Пытанш гicторыi узнiкнення i рaзвiцця бортнщтва, тэхналапчныя аспекты бортнай справы, бортныя пры-cтacaвaннi i прылады працы, юрыдычныя аспекты бортнiцтвa разглядаюцца у кнiзе У. Гуркова i С. Цярохша - «Бортничество в Белоруссии» (1980). У кшзе «Занятие издревле благородное» (1987) гэтых жа аутарау прадстаулена эвалюцыя промыслу ад бортнщтва да рамачнага пчалярства. Асобная увага надаецца пчалярству, у тым лшу яго лясной форме, у абагульняючых псторыка-этнaлaгiчныx даследаваннях «Материальная культура Полесья» (1968) i «Беларусы. Т. 1: Прамыс-ловыя i рамесныя зaняткi» (1995). 1стотны унёсак у справу вывучэння праблемы гicторыi i сучас-нacцi беларускага бортнiцтвa зроблены гicторыкaм Зм. Крывашэевым. Яго артыкулы «Беларускае бортнiцтвa у XX ст.» (2009) i «Уcпaмiны пра заходнебеларускае бортнщтва» (2009) утрымлiвaюць цiкaвыя этнaгрaфiчныя матэрыялы, сабраныя аутарам напачатку XXI ст.

Мэта артикула: разглядзець асноуныя вщы выкарыстання лясной прасторы для патрэб пчалярства у XX - пачатку XXI ст.; выявщь тэхналапчныя аспекты i пстарычны лёс ляснога пчалярства у азначаны перыяд, aкрэcлiць праблемы захавання лясной формы пчалярства на сучасным этапе.

Асноуная частка. Пчалярства як культурная форма лесакарыстання у XX - пачатку XXI ст. уключае таюя асноуныя вiды, як бортнiцтвa, калоднае пчалярства, сезоннае размяшчэнне вулляу у лясным мaciве («выпас пчол»), размяшчэнне у лесе пастак для пчол (вабшау), сталае размяшчэнне пасек у лесе альбо прылеглай тэрыторыi.

Першапачатковая форма культурнага пчалярства - бортнщтва - грунтавалася на развядзенш i утрымaннi пчол у борцях, прыстасаваных натуральных альбо спецыяльна выдзеубаных штучных дуплах у жывых дрэвах, найчасцей тaкix, як сасна, дуб i лiпa, а таксама aciнa, альха, вярба [2, с.5; 3, s.36; 4, с.20]. Бортнае пчалярства развшася з «дзiкaгa» пчалярства, кaлi чалавек здабывау мёд са знойдзеных гнёздау лясных пчол. Дрэва, на яюм была выдзеубана борць, называлася cтайлiнай, кaлi на адным дрэве размяшчалюя дзве борцi, яно называлася блiзняк, кaлi тры-чатыры - матка, 8

каралева. Для большай устойлiвасцi хваёвыя бортныя дрэвы нярэдка былi крамлëнымi - са ссеча-най вяршыняй - шчыкам [5, с.75].

Выраб борщ уяуляу сабой складаны i працаёмю працэс, падчас якога выкарыстоувалюя таюя плотнiцкiя iнструменты, як барта, пешня (пяшня), цясла, лапацень, свярдзёлак (свердзель), долата, скобля, размер, чакуха (даубешка) [6, с.106; 4, с.20]. Спачатку рабiлася прамавугольная адтулша (доужня) памерам 60*14 см з сонечнага боку, праз яе выдзёубвалася камера борцi, якая пасля падчышчалася бартай (барда, серка, сякера, гак) - сякерай з шыроюм лязом i доупм тронкам [6, с.106 - 107; 7, с.166]. Задняя, супрацьлеглая доужш частка борцi называлася плячамi. Функцы-янальна у трапецыевщнай па форме камеры борцi вылучалася тры часткi: галава (шапка), дзе знаходзiyся рой, сярэдзiна - месца для сотау, дно (подак, под) - свабоднае месца пад сотам^ куды ападалi мёртвыя пчолы, рознае смецце. Пры неабходнасцi на дно ставш падкормку (падкармячку)

- сыту у драулянай цi глiнянай мюачцы [2, с.13]. Пчолы заляталi у борць i выляталi з яе праз не-вялiкую адтулiну - ляток (лётка, лётва, вока, ходцы). Дзеля умацавання i адцяжкi пчоламi сот у сярэдзiне борцi размяшчалi драуляную крыжавiну (грабёнка, крыжачок). Уваходная адтулша -доужня (даужтк, доуж, лазейка, тварка, века) - шчыльна замыкалася адна- i двухчасткавым бруском са скошанымi у сярэдзiне краямi (доужань, длужня). Дадаткова лазейка зачынялася сне-там (снед, снедзь, сняток) - дошкай, якая прымацоувалася паверх доужня пры дапамозе драуля-ных пальцау (стц), а таксама магла для уцяплення прыкрывацца берастой [5, с.73; 7, с.167; 4, с.19].

Каб узабрацца на бортнае дрэва i працаваць на iм, прымянялi лезгва i астроу. Астроу уяуляу сабой ствол дрэва з не поунасцю абсечанымi галiнамi, па яюх, як па драбiне, падымалiся уверх. Лезiва (лазгво, лезгва, плець, пляцёнка, лгпа, гуж, ужышча, жэнь) - прыстасаванне, асноуная частка якога - сплеценая з палосак сырамящ альбо канапель вяроука даужынёй 25 - 30 метрау, з сядзёлкай (крэсла, лязвеня) на адным канцы i драуляным круком альбо пятлёй на другiм [8, с.164; 3, 8.38; 5, с.77]. Памiж iмi, блiжэй да сядзëлкi, размяшчалася прыстасаванне для рэгулявання лезiва

- казёл.

Паступова са з'яуленнем у XV ст. калоды (пераноснага неразборнага вулля) бортнае пчалярства замянялася калодным, якое па пераемнасщ успрыняла папярэднюю назву - бортнщтва. У першай чвэрщ XIX ст. бортнiцтва як традыцыйная форма лесакарыстання страцiла былое гаспадарчае значэнне. З сярэдзiны XIX ст. побач з калодай пачау выкарыстоувацца разборны вулей з рухомымi рамкам^ але канчатковы пераход да рамачнага пчалярства адбыуся значна пазней.

Бортныя прылады i прыстасаваннi заставалiся нязменнымi на працягу стагоддзяу. Перадача пра-мысловых прылад i прыстасаванняу, а таксама спецыяльных навыкау i ведау па тэхналогii працэсу адбывалася пераважна па спадчыне у межах адной сям'i. Гэта стала адной з прычын выразнага кансерватызму, якi прасочваецца у беларускiм пчалярстве, што у даследуемы перыяд найбольш выразна выявшася у першай палове XX ст.

Прамысловая вырубка лясоу XIX ст. стала асноунай прычынай, па якой пчалярства на тэрыто-рыi Беларуа yступiла у XX стагоддзе у стане заняпаду. Па тыпу вулляу пчалярская гаспадарка за-ставалася яшчэ у большасцi сваёй калоднай. У 1914 г. рамачныя вуллi у беларускiх губернях скла-далi толью каля 11 % [9, с.101].

У XX ст. бортнiцтва у сваёй класiчнай (першапачатковай) форме сустракалася як рэлiктавы вiд пчалярства. Так, напрыклад, патомны бортнiк Б. А. Калесшкау (в. Рашэтнiкi Рэчыцкага раёна Го-мельскай вобласцi) напачатку XX ст. трымау 500 пчоласем'яу [9, с.16.]. На знiкненне бортнiцтва пауплывала аслабленне папуляцый мясцовых лясных пчол (баровак) i скарачэнне iх колькасщ, якое адбывалася ва умовах панавання бортнага пчалярства у папярэднiя стагоддзе

Паводле IX тома кнiгi «Россия: Полное географическое описание нашего Отечества» (1905), у Мшскай губерш, дзе адзначауся высокi узровень развiцця пчалярства, для сялян гэты занятак з'яуляуся iстотнай падмогай у гаспадарцы. Так, напрыклад, у Мазырсюм павеце было прададзена мёду i воску на суму 20000 рублёу, а у Слуцкiм атрымана ад продажу прадуктау пчалярства 14500 рублёу [10, с.255].

Напачатку XX ст. многiя беларусы аддавалi перавагу лясной форме калоднага пчалярства. Кан-струкцыйна калода (карашк, карэнь, кадауб, даубяк, даубямк, даубанка, калотка, стаяк, стовпак, стойшк, ляжак, лежань [8, с.159; 11, с.414]) адрозшвалася ад борщ толью тым, што мела накрыуку з бяросты, яловай цi лiпавай кары, дошак. Для вырабу калоды звычайна выкарыстоУвалi хваёвыя пароды дрэва, найчасцей сасну, а таксама дуб i альху. Калода выраблялася з камля дрэва вышынёй ад 1,10 да 1,65 метра. Па спосабе размяшчэння адносна зямлi калоды бытавалi у дзвюх формах - вертыкальнай (стаяк, стаян, стойшк, стовпак) i гарызантальнай (ляжачы вулей, ляжак,

лежань) [6, с.117; 8, с.159-160]. Калоду мам вырабляць з цэльнага кавалка дрэва, выдзёубваючы камеру аналагiчна, як i у борцi, альбо расmлоувалi камель на дзве часткi, выдзёубват iх, а пасля злучалi i замацоуваль

Устанаулiвалiся калода альбо на моцнай галше дрэва, альбо на двух паралельна урэзаных у дрэва дубовых брусах, альбо на квадратным памосце вакол дрэва. Гэты памост нашу назву подкура, адзёра, пасцел1, поткура, адонка, краващ, койк i шш. i выкарыстоувауся у ахоуных мэтах. Не-калькi калод, размешчаных на адным дрэве (памосце), утваралi своеасаблiвую лясную пасеку, што было зручна для вядзення пчалярскай справы. Для пад'ёму калоды на дрэва выкарыстоувалi спе-цыяльныя прыстасаванш - кадолы - дзвюх асноуных канструкцый. Першая мела калаурот з дзвюма крыжападобнымi ручкамi, другая - кола са спщам, за яюя круцiлi вось пры намотваннi вяроую [6, с.118]. Узбiралiся на дрэва пры дапамозе лезiва, астрова альбо лесвщы (драб1на, леска, страм1на, стрэмянка [8, с.165]).

Iнтэнсiуныя прамысловыя лесараспрацоую i пашырэнне лесахiмiчных промыслау, распрацоука лясоу пад раллю пры дамшаванш памешчыцкага i дзяржаунага лесауладання спрыялi распаусюд-жанню пасечнага пчалярства. Перамяшчэнне калодных вулляу з лесу у вёску адбывалася i у вышку неспрыяльнай падатковай палiтыкi лесауладальшкау, якiя бралi мядовы падатак з кожнай борщ i калоды (напрыклад, у Мазырскiм павеце яна складала 30 кап.[12, с.96]) Кампактнае раз-мяшчэнне вулляу з пчоламi спрашчала нагляд за iмi, а таксама дазваляла кантраляваць пчол у час раення - адасаблення часткi пчол з маткай. Пасеку (пчалшц, пчельня) размяшчалi у вёсцы непада-лёк ад уласнай сядзiбы альбо на узлеску, у зараснiку. Лясныя пасею агароджвалiся жэрдкамi (пряслом), побач магла стаяць невялшая хатка, курэнь альбо будка для захоування пчалярскiх ш-струментау [13, с. 50]. А. К. Сержпутоусю бачыу у пасеках перажытак лясной формы пчалярства, у прыватнасщ, лясной пасекi - поцераба. На гэта, паказвау той факт, што дрэвы на Палессi з'яулялюя абавязковым атрыбутам пчальнiкоу. Больш за тое, калi дрэва, на яюм размяшчауся ву-лей, ссыхала па нейкай прычыне, то два щ тры разы на тыдзень гаспадар абвешвау яго свежымi зялёнымi галшкамь У тых выпадках, калi вуллi размяшчалi на слупах альбо полацях, як сам вулей, так i полащ абмотвалi зялёнымi галiнкамi [4, с.29].

Новыя спосабы вядзення пчалярскай гаспадарю, абсталяванне i прылады, у тым лiку рамачныя вуллi уводзш у практыку пчалярскай дзейнасцi найбольш заможныя гаспадаркi, у першую чаргу памешчыцюя. Набыццё новых прылад i прыстасаванняу вымагала сродкау, а авалоданне iмi - часу i адпаведных ведау. Таму для большай частю сялян яны станавiлiся недасяжнымi.

Развщцё пчалярства, па сведчаннях М. Ншфароускага, стрымлiвалi высокiя кошты на пчол: калодны вулей з пчоламi каштавау ад 1 да 3,5 рублёу [14, с.424-425]. З гэтай прычыны сяляне iмкнулiся набыць пчол адпрацоукай, абменам на гаспадарчыя прадметы, атрымаць у якасцi пада-рунку щ у спадчыну. Значная увага надавалася лоУлi раёу. Для гэтага прымянялi вуллi-пасткi (стаука, ваб1к, лавушка, прыманка, навузмк, раёуня, прыманчывы вулей, карамк) [8, с.163; 11, с.414], яюя выраблялi з дрэва, лiпавай альбо яловай кары. 1х устанаулiвалi у лесе альбо на дрэвах недалёка ад пасек. Па сваёй канструкцьп драуляныя пасткi нярэдка нагадвалi калодныя вуллi. У некаторых мясцовасцях для лоУлi раёу выкарыстоУвалi пустыя калоды-стаяю. На Вiцебшчыне вуллi звонку абмотвалi карой такой пароды дрэва, на якое у далейшым планавалася дадзеную ла-вушку ставiць [14, с.СХХХ]. Для прываблiвання пошукавых пчол (гск, скаллг, пошук) з рою, яю аддзялiуся, унутраную частку лавушкi выцiралi свежым воскам, духмянымi раслiнамi (лютам чо-рнай парэчкi, лiпавымi галшкам^ мелiсай i iнш.), унутры пакiдалi кавалак сотау [14, с.425]. Выка-рыстоУвалi спецыяльны мядовы адвар - «напорск», якi гатавалi з вашчыны, пяргi i мёду, дадавалi некалью духмяных капляу, напрыклад мятных [13, с.40]. У выпадку кампактнага размяшчэння вулляу на лясной пасецы пчаляр мог назiраць за пчоламi i кантраляваць працэс раення. Калi пча-ляр здолеу падпiльнаваць выхад пчол на пачатковай стадып (высыпка), схапщь матку i змясцiць яе у матачшк (матачнща, рашотка, рашатня) - драуляную каробачку з закратаванымi сценкамi i вечкам, то рой было даволi проста асадзiць i агрэбщ у раёуню [14, с.426]. Для збiрання i пераноскi рою выкарыстоУвалi лубовы посуд з палатняным донцам - раёуню (раёунща, райнща, раяуня, раёука, ройтк) [8, с.167; 5, с.79], альбо шшы посуд, зроблены з лубу або плецены, а таксама рознае хатняе начынне: лупка (лубка), каробка (каробачка), сявенька, кошык, рыбалоуная снасць i iнш. [8, с.168]. Калi пасля выхаду рой прысядау на галiнах дрэу, рыхтуючыся да далейшага пера-лёту, яго апырсквалi (скраплялi) вадой з драулянай поршневай помпы - сiкаукi (прыскач, помпач-ка) - альбо проста мокрым вешкам, пасля аграбалi (абгралг, чэрпалг) спецыяльным чарпаком у раёуню. Рой мага наупрост стрэсщ з галшы у раёуню, а калi ён размясцiуся занадта высока, лавщь з дапамогай спецыяльных прыстасаванняу на доугай жэрдцы. У выпадку, калi рой узняуся i 10

адразу сюравауся да новага месца, яго спрабавалi асадзiць наступнымi спосабамi: званш у зва-ночкi, ляскалi косам^ сярпамi, нажамi i нават стралялi з халастых стрэльбау, iмкнулiся акрапщь рой вадой [14, с.426-427].

Паводле этнаграфiчных дадзеных, крадзеж мёду i злачынствы у адносiнах да пчалярскай маё-масцi у першай трэщ XX ст. былi выключна рэдкай з'явай, так як кантралявалюя звычаёвым правам i жорстка каралюя вясковай грамадой. [4, с.18]. Паводле матэрыялау польскага этнасацыёлага Юзэфа Абрэмбскага, найчасцей галоyнымi метадамi уздзеяння на злачынца былi грамадскае асуджэнне i ганьба: «Ыс пе ЫН, а Шк wstyd dzieЫi» [15, с.176], а таксама санкцыi эканамiчнага характару. Аднак у выключных выпадках прымянялася i фiзiчнае пакаранне [15, с.177].

У 1920 - 1930-я гг. стала вщавочным, што традыцыйныя метады вядзення пчалярскай гаспа-даркi ужо не будуць такiмi эфектыyнымi, як у папярэдшя перыяды. На гэта пауплывала перш за усё скарачэнне лясных масiваy i медадайных раслш, змяншэнне колькасцi лясных пчол. Цяжюя наступствы для ляснога пчалярства мела Першая сусветная вайна. Лясютасць тэрыторьи у БССР у 1922 г. складала 22 %, што было на трэцюю частку меней за даваенную колькасць лясных масiваy [16, с.54]. Згодна з «Аглядам становшча пчалярства у Мiнскай губерш», прычынамi заняпаду пчалярства, апроч прызыву пчаляроу на вайсковую службу, былi вызначаны рабункi пасек вай-скоуцамк «Пощады для пчёл не было, замеченные где-нибудь ульи подвергались немедленному разграблению, производившемуся с безжалостным вандализмом» [17, л.49]. Асаблiва вялшя страты пацярпела пчалярства у Вшенскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях, насельнщтва якiх у гады вайны перасялялася на усход. Па прыблiзных падлшах 1920 - 1921 гг., у Мшскай губернi захава-лася толью 1/10 частка вулляу з пчоламi ад колькасцi даваеннага часу [17, л.49]. Статыстычныя дадзеныя 1920 - 1921 гг. пацвярджаюць дамiнаванне калоднага пчалярства сярод сялянскага насельнiцтва. Так, напрыклад, з ведамасцяу па пчалярсюх пасеках Мiнскай губернi вынiкае, што у 1921 г. колькасць калодных вулляу у параyнаннi з рамачнымi была у Мазырскiм павеце адпаведна 1443 i 8, у Слуцюм - 1460 i 813 [17, л.238, 79]. У цэлым па БССР у 1925 г. з 136448 вулляу 64% складалi калоды [9, с.103].

У гэты перыяд адносiны улад i умовы юнавання пчалярскай гаспадаркi ва усходняй частцы Бе-ларусi былi неадназначнымi. З аднаго боку, разумелася неабходнасць падтрымю пчаляроу, якая выяулялася у селекцыйнай i адукацыйнай дзейнасцi, падатковых паслабленнях, «датацыях» цукрам, дрэвам для вулляу i iнш. Спецыяльныя заканадаучыя акты павшны былi замацаваць асаблiвы статус пчалярства у сiстэме народнай гаспадарю (Дэкрэт «Аб ахове пчалярства» 1919 г.). З другога боку, падатковая пал^ыка савецкай улады (рэквiзiцыi, сельскагаспадарчыя падаткi, у тым лiку мядовы) не заусёды была спрыяльнай для пчаляроу. Значны урон пчалярству нанесла раскулачванне, якое закранула найбольш заможныя слаi сялянства, так як уладальнш вялiкiх пасек нярэдка траплялi у катэгорыю «ворагау». Палiтыка калектывiзацыi у дадзенай сферы была сюравана на стварэнне грамадскiх пасек з рамачнымi вуллямi у калгасах i саугасах.

Складанымi былi умовы юнавання ляснога пчалярства у 20 - 30-х гг. XX ст. у заходняй частцы Беларусь 1нтэншуныя прамысловыя лесараспрацоУкi не спрыялi захаванню старажытнага промысла: палова yсiх высечаных за 1921 - 1939 гг. лясоу у II Рэчы Паспалгай прыходзiлася на Вiленскае, Навагрудскае i Палескае ваяводствы [18, с.14]. Як сведчаць этнаграфiчныя дадзеныя i матэрыялы тагачаснага друку, большая частка беларускага сялянства Заходняй Беларус аддавала перавагу калодным вуллям. Так, напрыклад, пчаляр з Наваградскага павета паведамляе у аддзеле карэс-пандэнцып часопiса «Беларуская Борць» (нумар 2/3 за 1934 год) аб дамшаванш калодных вулляу у краь Што тычыцца прамысловага пчалярства, то яно, як тша аутар люта, сустракалася толью у фальварках i вялiкiх дварах. Складаным для сялян было атрыманне дрэва для вырабу калодных вулляу, яго даводзiлася набываць альбо красцi у блiжэйшых прыватнауласнщюх лясах. Паводле звестак з Пшскага Палесся, дзе у мiжваенны перыяд сяляне трымалi у залежнасцi ад маёмаснага стану ад 3 - 6 да дзесяткау калод, з прыходам савецкай улады гаспадары, што мелi найбольшую колькасць вулляу, былi раскулачаны [19].

Яшчэ адным выпрабаваннем для беларускага пчалярства стала Другая сусветная вайна. Скарачэнне лясютасщ (у 1945 г. яна зменшылася да 22 %), зшшчэнне матэрыяльнай базы пчалярскай гаспадаркi, у першую чаргу вулляу, мелi самыя негатыуныя наступствы для ляснога пчалярства. Разам з тым, лес заставауся месцам, дзе i людзi, i пчолы мелi шанец на выжыванне. Як сведчаць палявыя запiсы, асобныя пчаляры працягвалi ставiць калоды у лясных машвах падчас вайны i у пасляваенныя гады [20, л.16]. Так, напрыклад, М. I. Кармановiч з в. Сомша Iвацэвiцкага раёна Брэсцкай вобласщ трымау шэсць калодных вулляу у лесе да 1948 г. [20, л.43].

У пасляваенны перыяд пчалярская гаспадарка была канчаткова пераведзена на пасечную рамач-ную сiстэму утрымання пчол. Аднак лясное пчалярства не знiкла. У адзшкавых выпадках на тэры-торьп Беларусi сустракалася бортнае пчалярства. I. А. Каршуновiч з в. Прыбалавiчы Лельчыцкага раёна, С. Мельнiк з в. Санюю Ельскага раёна Гомельскай вобласщ трымалi пчол у борцях яшчэ у 1954 г. [7, с.169]. У асобных палескiх вёсках калоднае лясное пчалярства было распаусюджанай з'явай яшчэ у 50 - 60-я гг. XX ст. Сярод прычын адыходу ад калоднага пчалярства патомны пча-ляр i краязнауца з в. Вулька Целяханская 1вацэвщкага раёна А. Р. Слiж адзначае распаусюджанне у 1980-я гг. кляшча ваара (Varroa), з якiм зручней было змагацца у рамачным вуллi [20, л.36]. Часам састарэлыя пчаляры пераносiлi калоды блiжэй да сядзiбы, бо ставiць iх у лесе было цяжка. Размяшчэнне вулляу у вёсцы значна спрашчала догляд за пчоламь

У пасляваенны перыяд распаусюджанне набылi вуллi пераходнага тыпу - калоды, пераробле-ныя пад рамкi. Падобныя канструкцыi сустракаюцца i у нашы днi. Самаробныя традыцыйныя прылады i прыстасаваннi замяняюцца фабрычнымi вырабамi, якiя пчаляры набываюць у спе-цыялiзаваных крамах. Канструкцыйна змяншся вуллi-пасткi. Яны сталi нагадваць невялшя ра-мачныя вуллi-домiкi. Пасткi практычна перасталi вырабляць з кары. Разам з тым, вуллi калоднага тыпу да сённяшшх дзён выкарыстоуваюць для ло^ пчол.

Свой уклад у развщцё ляснога пчалярства уне^ аргашзацыи Мiнiстэрства лясной гаспадаркi БССР. У 1967 г. у 94 лясгасах налiчвалiся 162 пчалшыя сям'i, у 1971 г. - 2,5 тысячы, а у 1975 г. -6,3 тысячы пчалшых сямей [9, с.112].

На працягу XX - пачатку XXI ст. развщцё пчалярства як гаспадарчага занятку беларусау адбы-валася з рознай ступенню штэншунасщ па рэгiёнах Беларусi. Шмат у чым гэты працэс залежау ад лакальных прыродна-геаграфiчных умоу i этнакультурнай спецыфт рэгiёна. Так, напрыклад, за-хаванне да сённяшнiх дзён на Беларусюм Палессi калоднага пчалярства у «лясной» форме, з аднаго боку, было абумоулена наяунасцю значных лясных масiвау, а з другога - своеасаблiвай iза-ляванасцю краю i кансерватыунасцю яго жыхароу у гаспадарчай дзейнасцi. Адметнасць пча-лярскай гаспадарю на Палессi падкрэслiвау Ю. Абрэмбсю: «Для палешука пасекай выступау увесь лес, як1 атачау вёску, «мора лясоу» [15, s.123].

У 1990-я гг. калоднае пчалярства набыло новы iмпульс для адраджэння. У перыяд эканамiчнага крызiсу некаторыя пчаляры стат вяртацца да старажытнага промыслу, каб палепшыць сваё матэрыяльнае становшча. Сярод раёнау распаусюджання промыслу трэба асаблiва адзначыць Петрыкаускi, Лельчыцкi i Нараулянскi раёны Гомельскай вобласцi, Столшсю, Пiнскi i Iвацэвiцкi раёны Брэсцкай вобласщ. Асобныя палескiя пчаляры i сёння трымаюць па некалькi дзясяткау ка-лод. Пчаляры аргументуюць сваю прыхшьнасць калоднаму пчалярству па-рознаму. Так, паводле адказау пчаляроу, такая форма практычна не патрабуе выняткау, калоды перайшлi па спадчыне i пчаляр працягвае сямейную традыцыю, калоды амаль не патрабуюць нагляду i шш. [20, л.3].

Практычна у кожным лясгасе створаны уласныя пчальнiкi у лесе альбо непадалёк ад яго. 84 ар-ганiзацыi Мiнiстэрства лясной гаспадарю у межах пабочнага лесакарыстання маюць пчалiныя па-секi, з яюх у 2010 г. было атрымана 45 т мёду, а у 2011 г. - 61,3 т [21]. Важнай праблемай застаец-ца недахоп спецыялiстау, якiя мелi б адпаведную адукацыю цi, прынамш, вопыт пчалярства. Коль-касць пчоласем'яу i сярэднi выхад мёду з iх вагаецца у розных лясных гаспадарках.

Значнасць i неабходнасць захавання ляснога пчалярства у нашы дш вызначаецца комплексам гаспадарчых, экалагiчных i культурных перадумоу. У апошнiя гады актуальнай ва усiм свеце стала праблема скарачэння колькасцi пчол, бо менав^а дзейнасць пчол па апыленш падтрымлiвае вща-вую разнастайнасць на Зямл^ з'яуляецца важнейшым фактарам юнавання раслiннасцi. Уплыу пчол на захаванне лясной флоры, своеасаблiвасць i разнастайнасць вышэйшых кветкавых раслiн вiда-вочны. Выратаванне i абарона меданосных пчол, развщцё i падтрымка пчалярскай гаспадарю - як прафесiйнай, так i аматарскай - неабходныя не толью для захавання i устойлiвага развщця прыро-ды, але i для забеспячэння харчовай бяспекi краiны. Аргашзацыя дзейнасцi у сферы аховы i падтрымкi калоднага пчалярства - старажытнага беларускага промыслу - з'яуляецца важнай з пункту гледжання захавання этшчнай адметнасщ, нацыянальных традыцый, адраджэння i узба-гачэння беларускай культуры.

Калодныя вуллi i бортны iнструмент як помнЫ беларускай этнаграфй прадстаулены у гiста-рычных, краязнаучых, этнаграфiчных музеях Беларус^ пераважна эпiзадычна, у фондах i экс-пазiцыях, прысвечаных народным промыслам i рамёствам (напрыклад, Беларусю дзяржауны музей народнай арх^эктуры i побыту, Музей стараж^1тнабеларускай культуры (1МЭФ iмя К. Крапiвы НАН Беларусi, Нараулянскi этнаграфiчны музей, прыватны Музей бортнiцтва Мiкалая Кача-ноускага у в. Качановiчы Пiнскага р-на). Разумеючы важнасць i неабходнасць музеефшацыи 12

аб'ектау матэрыяльнай культуры, у першую чаргу наюраваную на прадухiленне ix фiзiчнага знiшчэння, варта адзначыць, што праца па выяуленш i зборы прадметау, звязаных з традыцыйным пчалярствам, вядзецца недастаткова актыуна. 1стотнай перашкодай для набыцця прадметау, звязаных з бортнщтвам i пчалярствам у цэлым, для музеяу з'яуляецца адсутнасць сродкау на ix закупку, а таксама цяжкасцямi у ix захоуванш i экспанаваннi.

Сёння каля 85 % пчоласем'яу у Беларусi утрымлiваюць пчаляры-аматары [22]. Згодна з дадзе-нымi апытанняу аутара, напачатку XXI ст. самымi актуальнымi праблемамi для беларусюх пчаляроу з'яуляюцца дэфщыт меданосау, xiмiзацыя сельскай гаспадаркi i, як вышк, - знiжэнне колькасцi пчалшых сем'яу i вытворчасцi прадуктау пчалярства. 1стотнай праблемай з'яуляецца i рэалiзацыя уласнай прадукцыi. Сур'ёзную канкурэнцыю сёння утвараюць прывазныя мёд, воск, праполю, пылок, якiя прываблiваюць пакупшкоу больш нiзкiмi коштамi. Паводле меркаванняу беларускix пчаляроу, магчымасцi выкарыстання лясных угоддзяу для патрэб пчалярства абмяжоуваюцца парадкам размяшчэння вулляу у лесе (лясны бiлет, плата за размяшчэнне вулляу i пасек [23, с.343-344]).

Заключэнне. У XX - пачатку XXI ст. на змены у лясным пчалярстве пауплывалi эканамiчныя, гiстарычныя, тэxналагiчныя i экалапчныя фактары. На працягу вывучаемага перыяду адбывалася мадэрнiзацыя i рацыяналiзацыя пчалярства, што выявшася у пераходзе ад калоды да рамачнага вулля, размяшчэнш пасек непадалёк ад уласнага жылля, авалоданнi i выкарыстаннi пчалярамi навуковых дасягненняу i ведау, ix iмкненнi да самаадукацыi. У XX ст. на тэрыторьп Беларусi практычна зшк такi старажытны вiд ляснога пчалярства, як бортнщтва. У сваю чаргу, калоднае пчалярства займала даволi трывалыя пазiцыi у промыславай дзейнасцi беларусау практычна да сярэдзiны XX ст., а у асобных раёнах Беларус (у першую чаргу, на Беларусюм Палессi) традыцыi калоднага пчалярства працягваюць сваё iснаванне да нашых дзён. Сучасныя цэнтры калоднага пчалярства гэта яшчэ i унiкальны турыстычны аб'ект. Перспектыунымi заxадамi для далейшага захавання i адраджэння старажытнага промыслу бачацца падтрымка беларускix пчаляроу-аматарау, яюя займаюцца калодным пчалярствам, а таксама стварэнне музея бортнщтва з дзею-чымi пасекамi у лясным машве.

Л1ТАРАТУРА

1. Этымалапчны слоушк беларускай мовы / Нацыянальная акадэм1я навук Беларуси 1нстытут мовазнауства 1мя Я. Коласа. Т. 10: П / НАН Беларуа, 1н-т мовазнауства 1мя Я.Коласа; уклад. Р.М. Ралько, М.П. Антропау, Г.А. Цыхун;. рэд. Г.А. Цыхун. - Мшск : Бел. навука, 2005. - 325 с.

2. Бортничество в Белоруссии / В.С.Гурков, С.Ф.Терёхин. - Минск : Полымя, 1980. - 32 с.

3. Moszynski, K. Polesie Wschodnie / К. Moszynski. - Warszawa: Wyd-wo Kasy im. Mianowskoego, 1928. -328 s.

4. Сержпутовский, А.К. Бортничество в Белоруссии / А.К. Сержпутовский // Материалы по этнографии России : в 2 т. / Этногр. отд. Рус. музея имп. Александра III ; под ред. Ф.К. Волкова. - М., 1910-1914. - Т. 2. - 1914. - 196 с. С. 13-34

5. ПомнЫ этнаграфп: Методыка выяулення, ашсання i зб1рання / Беларус. Добраахвот. Т-ва аховы помшкау псторы1 i культуры, Сектар этнаграфп 1н-та мастацтвазнауства, этнаграфИ i фальклору АН БССР; Пад. Рэд. В.К. Бандарчыка. - М1нск : Навука i тэхн1ка, 1981. - 150 с.

6. Беларусы: У 8 Т.1: Прамысловыя i рамесныя занятк1 / Рэдкал.: В.К. Бандарчык, М.Ф. П1л1пенка, В.С.Ц1тоу. - Мн.: Навука и тэхника, 1995. - 351 с.

7. Полесье. Материальная культура / В.К. Бондарчик, И.Н.Браим, Н.И. Бураковская и др., Редкол.:

B.К. Бондарчик, Р.Ф. Кирчив (ответственые редакторы) и др.; АН УССР. Львовское отделение Института искусствоведения, фольклора и этнографии им. М.Ф. Рыльского. - Киев: Наукова думка, 1988. - 488 с.

8. Лексчныя ландшафты Беларуа: Жывёльны свет. - Мн.: Навука i тэхшка, 1995. - 255 с.

9. Гурков, В.С. Занятие издревле благородное: [О равитии пчеловодства в Белоруссии] / В.С. Гурков,

C.Ф. Терёхин. - Минск : Полымя, 1987. - 137 с.

10. Россия: Полное географическое писание нашего Отечества. Т. 9. Верхнее Поднепровье и Белоруссия / Под ред. В.П.Семенова. - СПб.: Изд. А.Ф.Девриена, 1905. - 620 с.

11. Слоушк беларусшх гаворак Пауночна-Заходняй Беларуа i яе паграшчча у 5 -щ т. Т. 2 Д-Л / [Уклад., Ю.Ф. Мацкев1ч, А.1. Грынавецкене, Я.М. Раманав1ч i шш.; Рэд. Ю.Ф. Мацкев1ч]. - М1нск : Навука i тэхн1ка, 1980. - 728 с.

12. Титов, В.С. Историко-этнографическое районирование материальной культуры белорусов: XIX -начало XX в. / В.С. Титов. - Минск : Наука и техника, 1983. - 152 с.

13. Романов, Е.Р. Белорусский сборник. Быт белорусса. / Е.Р. Романов. - Вильна: Типография А.Г.Сыркина, 1912. Вып.\Ш. - 600 с.

14. Никифоровский, Н.Я. Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности / Н.Я. Никифоровский. - Витебск: Губернская типография, 1895.- 552 с.

15. ОЬгфБЫ, J. Polesie / J6zef ОЬг^ЬяИ. - Warszawa: Oficyna Naukowa, 2007. - 574 8.

16. Багинский, В.Ф. Состояние и перспективы лесопользования в Республике Беларусь // Науковий в1сник. - Укранський державний люотехшчний ушверситет, 2004. - вип. 14.5. - 1. .Шсознавство, л1авництво, л1сова наука 1 освгга. - С. 54-57.

17. Обзор о состоянии пчеловодства в минской губернии, сведения о пасеках по волостям и уездам, переписка с отделами Наркомзема БССР, Харьковским пчеловодным товариществом УССР, уездземотделами по вопросам пчеловодства (1920-1921) // НАРБ. - Фонд 48. - Оп.1. - Д.132.

18. Кухарев, Б.Е. Сельское хозяйство Западной Белоруссии (1919 - 1939 гг.) / Под ред. И.Н. Шемякина. -Мн.: Выш.шк., 1975. - 112 с.

19. Крывашэеу, Зм. Беларускае бортнщтва у XX ст. / Зм. Крывашэеу. - Радз1ма мая - Беларусь. Нацыянальная асветнщка-адукацыйная школа [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступа : http://galinaartemenko.livejournal.com/376765.html. - Дата доступа : 14.08.2009.

20. Арх1у 1нстытута мастацтвазнауства, этнаграфп 1 фальклору 1м. К. Кратвы Нацыянальнай акадэмп навук Беларуа (А1МЭФ) - Фонд 6. - В. 14. - Спр. 145. Матэрыялы па этнакультурных аспектах лесакары-стання беларусау, сабраныя у 2010 г. А.Ю. Баб1ч (Брэсцкая вобласць).

21. Министерство лесного хозяйства Республики Беларусь: официальный сайт [Электронный ресурс]. -Режим доступа : http://www.mlh.by. - Дата доступа : 10.03.2012.

22. Жибуль, Е. Спасти белорусский урожай помогут пчёлы: Круглый стол / Е. Жибуль, В. Куклов // Народная газета. - 08.06.2011. - Дата доступа : 10.03.2012.

23. Кодекс Республики Беларусь о земле. Кодекс Республики Беларусь о недрах. Водный кодекс Республики Беларусь. Лесной кодекс Республики Беларусь. - Минск : Нац. центр правовой информации Респ. Беларусь, 2008. - 393 с.

BEEKEEPING AS A CULTURAL FORM OF LAND USE BYELORUSSIANS IN THE XX - XXI EARLY CENTURY

O.YU. BABICH

Summary

Features of one of the traditional forest uses of Belarusians - of beekeeping - are reflected in article. The author traced destiny of the forest beekeeping in Belarus in XX - the beginning of the XXI century on the basis of the analysis of ethnographical materials, historical and anthropological research, archival data, the data of field ethnographical research.

© Бабич А.Ю.

Поступила в редакцию 26 сентября 2012г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.