Научная статья на тему 'Памяць аб паляку францішку Кубшы жыве на Палессі'

Памяць аб паляку францішку Кубшы жыве на Палессі Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
59
18
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — М В. Цуба

Данная статья посвящена исследованию героической деятельности польского священника Ф. Кубши в годы 2–й Мировой войны на землях белорусского Полесья. Во все времена считалось священым долгом возводить памятники людям, совершившим подвиги. Нет сомнений, что увековечивание памяти легендарного польского патриота в Беларуси поспособствует укреплению культурныъх связей и развитию туризма между белорусскими и польскими регионами, где чтут память об этом известном человеке.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE MEMORY OF POLES F. COOBSH LIVES ON POLESIE

This article is devoted to the research of heroic activity of polish priest F. Coobsh during the Second World War on the lands of Belorussian Polesie. At all times it’s considered to be a sacred duty to erect monuments in honor of people who made the act of bravery. There’s no doubt, that perpetuation of the memory of the legendary Polish patriot in Belarus will strengthen cultural ties and promote the development of tourism between Belarusian and Polish regions, where the memory of this famous person is respected.

Текст научной работы на тему «Памяць аб паляку францішку Кубшы жыве на Палессі»

ИСТОРИКО-КУЛЬТУРОЛОГИЧЕСКИЕ АСПЕКТЫ ТУРИЗМА

И ГОСТЕПРИИМСТВА

УДК 947.6(=411.6) «1914/1916»

М.В. ЦУБА, канд. гкт. навук, дацэнт

Палескi джяржауны ушверштет,

г. Пiнск, Рэспублiка Беларусь

Статья поступила 4 октября 2017г. ПАМЯЦЬ АБ ПАЛЯКУ ФРАНЦ1ШКУ КУБШЫ ЖЫВЕ НА ПАЛЕСС1

Аннотация. Данная статья посвящена исследованию героической деятельности польского священника Ф. Кубши в годы 2-й Мировой войны на землях белорусского Полесья. Во все времена считалось священым долгом возводить памятники людям, совершившим подвиги. Нет сомнений, что увековечивание памяти легендарного польского патриота в Беларуси поспособствует укреплению культурныъх связей и развитию туризма между белорусскими и польскими регионами, где чтут память об этом известном человеке.

Уводзшы. Вялшая Айчынная вайна увайшла у псторыю Беларус як небывалая па гераiзму бта розных народау супраць германскага нацызму не толью на франтах ваенных дзеянняу, але i у партызансюх атрадах.

З часу вызвалення беларусюх земляу прайшло болей за 70 год, аднак не усе пытанш псторьп вайны дастаткова распрацаваны у гiстарыяграфii. Адным з iх з'яуляецца вывучэнне удзелу у пар-тызанскiм руху Беларусi замежных прадстаушкоу, у першую чаргу тых нацыянальнасцяу, якiя не уваходзш у склад СССР. Гэтае пытанне i па сённяшнi дзень застаецца адной з "белых плям" ай-чыннай гiсторыi. Даследаваннi у гэтым наюрунку могуць прывесцi да зблiжэння народау, паля-пшэння iх культурных сувязяу, iстотнай актывiзацыi турызма i г.д.

У дадзенным артыкуле мы паспрабуем сабраць разрозненныя, амаль не вядомыя звесткi, звя-занныя з жыццём i партызанскай дзейнасцю нацыянальнага героя Польшчы, легендарнага ксяндза Францiшка Кубшы. Так як гэты перыяд бiяграфii Кубшы выпадае i не адлюстроуваецца у шматлiкай польскай лiтаратуры прысвечанай яму.

Асноуная частка. На тэрыторып Хорастаускага сельсавета (уваходiy у былую Пшскую воб-ласць) у гады Вялшай Айчыннай вайны адбылiся падзе^ якiя адыгралi вялiкую ролю у гiсторыi партызанскага руху Беларусi. Уражэнцам вёсю Хорастава, В.З. Каржом, быу створаны першы на Беларусi партызансю атрад. У гэтым атрадзе мужна змагалюя будучыя героi - В.З.Харужая, А.Я. Кляшчоу, а таксама яшчэ адзiн вядомы прадстаyнiк вёскi Хорастава Р.С.Карасёу, адзiн з аргашза-тарау партызанскага руху на Пiншчыне, iмя якога носяць вулiцы у Пшску i Лунiнцы. Жыхарамi Хорастаускага сельсавета з'яулялюя браты-патрыёты Мiхаiл i 1ван Цубы з вёскi Навiна.

На тэрыторып сельсавета размяшчалiся штаб Пшскага партызанскага злучэння, аэрадром, шпiталь, друкарня газеты "Палеская прауда" На часовай дыслакацып у 1942 i 1943 гадах тут знаходзшася злучэнне партызан Украiны на чале са знакамтш С.А.Каупаком.

Памятае палеская зямля i неардынарную фiгуру польскага патрыёта ксяндза Франщшка Кубшы. Нягледзячы на тое, што яго дзейнасць у Хорастаусюм краi у савецкi час увогуле не атры-мала агласкi i была асуджана на забыццё, тым не меньш, нават сёння тыя, каму ужо за 80 гадоу, у вёсках Хорастава, Чаланцы, Пузiчах, Рахавiчах, Вейна, Навiне, Груздаве i iнш. адразу пазнаюць фотаздымак ксяндза Кубшы. Некаторыя з iх дабауляюць: "Як жа яго не помнщь, калi ён мяне i шматлтх тагачасных дзяцей выратавау ад смерщ" Слухаючы вяскоуцау, ахоплiвае здзiyленне: гэта ж якую патрэбна было разгарнуць дзейнасць у цэлым рэгiёне у час вайны, каб цябе настолью помнiлi i цанiлi.

Дык адкуль i кiм жа быу гэты "Вялш чалавек", як яго называюць сёння некаторыя палешукi Хорастаушчыны i чаму ён назаусёды застауся у iх сэрцах i памяцi.

Вшьгельм-Франщшак Карлавiч Кубш нарадзiyся 29 сакавша 1911 года у сям'i польскага машышста паравоза у невялiкiм гарадку Гляйвiц, што знаходзiyся на памежжы Германii i Поль-

шчы. Гарадок, дзе пражывала як нямецкае так i польскае насельнiцтва, 31 жшуня 1939 года стау вядомым на увесь свет у сувязi з правакацыйнай германскай аперацыяй "Кансервы", пасля якой першага верасня 1939 распачалася Другая сусветная вайна. Менавгга адсюль распачала ажыццяуляцца нямецкая праграма генацыду палякау, а затым шшых славянскiх народау. Няма сумненняу, што Францiшак Кубш добра ведау звярыную сутнасць германскага нацызму i усёй душой узненавщзеу яго чалавеканенавiснiцкую щэалопю.

Да гэтага часу Кубш атрымау выдатную усебаковую адукацыю. Ён вучыуся у духоунай семiнарыi, аблатау у Люблшцы, адначасова атрымау медыцынскую прафесда стаматолага, затым скончыу навiцыят ордэна аблатау мюянерау Марыi Непарочнай у Маркавщах. Пасля пасвяшчэн-ня у сан святара Кубш амаль тры гады працавау эканомам духоунай семшарьп у горадзе Обр [1]. Аблаты вельмi грунтоуна рыхтавалi сваiх выхаванцау да складанай мiсiянерскай дзейнасцi. Але лёс наканавау Ф.Кубшу такiя юпыты, якiя у iстотнай ступенi немагчыма было прадугледзець. Яго мiсiянерская дзейнасць пачалася у жнiунi 1939 года у палескай вёсцы Лунiн, што непадалёку ад Лунiнца. Тут ён займау пасаду вiкарыя парафii касцёла Прэабражэння Гасподня, але праз месяц улада змянiлася. Ва умовах "ваяушчага атэiзму" не проста было з'яднаць вакол сябе паству. Тым не менш з гэтай задачай малады святар добра спрауляуся, яго парафiя колькасна павялiчылася. Аднак ужо на пачатку Вялшай Айчыннай вайны Луншеччына аказалася захопленай германскiмi войскамi. Дасканала ведаючаму нямецкую мову ксяндзу фашысты прапанавалi увайсцi у склад прыблiжаных да захопнiкаУ людзей "фольксдойчэ", а пасля яго катэгарычнага адказу устанавш слежку. Дэкан, ксёндз касцёла Святога Юзэфа у Лунiнцы С. Пачабут-Адланщю, ведаючы прамату выказванняу i лютую нянавюць Ф.Кубша да нацыстау, перавёу яго у Лунiнецкi касцёл, але тут навюла пагроза арэшту. Тады, каб выратаваць ад праследавання гестапа i зберагчы маладога i га-рачага святара, было вырашана наюраваць яго у найбольш глухое месца, настаяцелем касцёла Святой Ганны у в. Пузiчы (дадзеная вёска знаходзщца у 5 км ад Хорастава, зараз Сал^орсю р-н) [2, с. 37].

Былы настаяцель касцёла Святой Ганны у Пуз1чах, адважны партызан 7 лекар Ынскага партызанскага злучэння, генеральны дэкан Войска Польскага пал-коумк Франщшак Кубш

Ш

Менав^а тут у маладога настаяцеля у поунай сту-пенi праявiлiся ушкальныя здольнасцi: чулыя, спа-гадлiвыя адносшы да людзей, тонкае адчуванне усе-магчымых жыццёвых абставiн, патраятызм, перакана-насць у правiльнасцi Богам дадзенага жыццёвага шляху. Ксёндз Кубш заусёды знаходзiу самую актуальную i цiкавую тэматыку для размовы з вяс-коУцамi, нiколi не падзяляючы iх па рэлiгiйнаму веравызначэнню i не схiляючы да пераходу у ка-талiцкую канфесiю. Нават самыя аутарытэтныя мясцовыя жыхары здзiулялiся i не маглi зразу-мець, адкуль такi шырокi кругазор ведау у трыдцащгадовага хлопца. Па успамiнах пузiчан, ксёндз выдатна разбiрауся у агранамп, ветырынарыi i асаблiва у медыцыне, што дазваляла яму дапама-гаць i даваць неабходныя парады мясцовым вяскоуцам. Ён ведау рацэпты розных травяных настояу, якiя эфектыуна дапамагалi у барацьбе з шкоднымi насякомымi у садзе i агародзе, раiу, якiм чынам палепшыць севазварот на бедных пясчаных кавалках зямлi. Але галоуным заняткам Ф. Кубшы разам з рэлiгiйнымi абавязкамi была медыцына. Фактычна на усю Харастаушчыну ён

з'яуляуся адзшым лекарам. У хуткiм часе аб яго добрых медыцынсюх здольнасцях ведалi ва yсiх навакольных вёсках. Прыходзшася наведваць цяжка хворых на месцы жыхарства, iншых пры-возш на лячэнне непасрэдна да яго. Вельмi шмат было хворых дзяцей, а самай распаусюджанай хваробай быу тыф. Ксёндз Кубш толькi яму вядомымi спосабамi, а таксама дзякуючы настоям з загадзя падрыхтаваных лекавых трау змог вылечыць вялiкую колькасць мясцовых дзяцей. Але падчас лячэння i проста бяседах з мясцовым людам Францiшак Кубш нiколi не забывау расказаць аб сапрауднай сутнасщ нямецкага фашызму. Галоунай мэтай ксёндза было перасцерагчы мясцовых людзей ад супрацоУнiцтва з акупантамi. I тое, што фашысты так i не змаглi стварыць нi адзшага палiцэйскага участку на Хорастаушчыне, а вымушаны былi забiраць асобных сваiх "памагатых" у райцэнтры, дзе дыслацыравалюя iх гарнiзоны, бясспрэчная заслуга ксёндза Кубшы.

З пачаткам кампанii акупацыйных улад па вывазу моладзi на прымусовыя работы у Германiю, ксёндз наведау амаль усе навакольныя вёсю i на канкрэтных прыкладах i фактах расказау маладым людзям, што iх чакае у Нямеччыне [3,с.209]. У вынiку адбыуся массавы збег моладзi у партызанскi атрад "Камарова" (В. З. Каржа), якi прыбыу з Пiнска i дзейнiчаy на Хорастаушчыне.

Выявщь зачыншчыка "беспарадкау" i "сарваных планау" фашыстам дапамог мясцовы здраднiк. У студзенi 1942 года Франщшак Кубш быу арыштаваны i кiнуты у засценкi гестапаускай турмы у Ганцавiчах. Пасля пакутлiвых допытау ксёндзу Кубшу быу вынесены вердыкт "вельмi небяспечны вораг Германii" i ён быу вывезены для далейшых допытау i лiквiдавання у расстрэльную турму, што знаходзiлася у Баранавiчах. Толькi глыбокiя веды чалавечай пшхалоги i блiскучае уменне знайсцi кантакт з любым суразмоушкам спаслi яго ад немiнуючай смерцi. Дасканала ведаючы ня-мецкую мову, Кубш змог увайсщ у давер да турэмнага наглядчыка-аустрыйца, якi аказауся веру-ючым католiкам. Пасля чарговага адказу выдаць свае сувязi з партызанамi, прозвшча ксёндза было унесена у расстрэльны спiсак. Падчас расстрэлу групы iншых сакамернiкаy Францiшка Кубшы, наглядчык выкрэслiy з дадзенага спiска прозвшча ксёндза, як ужо расстралянага, i адпусцiy яго на свабоду [4]. Дабраушыся да Пузiч, Франщшак Кубш разумеу, што у дадзеных абставiнах заста-ецца толькi адзш выхад - бязлiтаснае знiшчэнне ворага са зброяй у руках. Таюм чынам з дапамо-гай свайго прыслужшка па касцёлу Антона Ясюкевiча ксёндз Кубш у хуткiм часе становщца пар-тызанам атрада Васiльева"Дзядзi Васi", якi пазней быу пераутвораны у складзе Пiнскага парты-занскага злучэння у вядомую партызанскую брыгаду iмя Ленiна. Дыслацыравауся атрад у самым цэнтры парафii ксёндза памiж вескамi Пузiчы i Вейна. А як толью у маi 1942 года трывала зама-цавалiся межы партызанскай зоны па рэках Морач, Случ i Лань, у Пузiчах зноу запрацавау касцёл Святой Ганны.

Ведаючы грунтоуныя i так неабходныя для партызан лекарскiя здольнасцi ксёндза Ф. В. Кубшы, камандар Пшскага партызанскага злучэння В. З. Корж забарашу яму непасрэдна удзель-шчаць у баявых аперацыях. Аднак той, валодаючы бясспрэчным дарам уваходзiць у цёплыя даб-разычлiвыя адносiны з людзьмi i маючы выдатныя аргашзатарсюя здольнасцi, змог сабраць у складе злучэння польскую роту з мясцовых католшау. А затым гэтая рота, дзякуючы руплiвым старанням Францiшка Кубшы, перарасла у складзе злучэння у польскi партызанскi атрад iмя Кас-цюшкi пад камандаваннем яшчэ аднаго польскага патрыёта Чэслава Клiма [3, с.212].

Шмат каштоуных звестак было атрымана начальнiкам разведкi Пiнскага партызанскага злучэння Гаурылам Сцешыцам аб руху цягнiкоУ, колькасцi пастоу, iх распалажэнню на чыгуначных станцыях Сiнкевiчы i Мiкашэвiчы для нанясення затым паспяховых дыверсiйных ударау па вора-гу. I тут не абышлося без удзелу Францiшка Кубшы. Добра ведаючы па ранейшай працы у Лунiне i Лунiнцы ксяндзоу, мясцовых на Луншенчыне касцёлау, ён зааптавау iх стаць iнфарматарамi пар-тызан.

Зiмой 1942-1943 гг. партызанская зона ютотна пашырылася, а удары па ворагу мацнелi з дня на дзень. Каб расквгацца з партызанскiм рухам i мясцовым насельнiцтвам за свае вялшя страты, фашысцкае камандаванне зняла з фронту шматлiкiя вайсковыя фармiраваннi .У вынiку, падчас аперацыi "Горнунг" супраць партызан i мiрных жыхароу , што знаходзiлiся у Хорастаусюм рэгiёне, было задзейнiчана каля дваццащ тысяч салдат i афiцэраy. У ходзе аперацып фашысты знiшчылi трэцюю частку мiрнага насельнiцтва у Хорастаусюм краi, спалiлi дашчэнту усе вёсю [5, с.31, 46].

У цяжюх i нярауных баях, што распачалюя з 10 лютага 1943 года, Пшскае злучэнне пад камандаваннем В.З.Каржа несла вялiкiя страты. Запнула падчас бою i доктар злучэння Вольга Чачулша. А усе абавязю па лячэнню i дагляду за параненымi ляглi на плечы Франщшка Кубшы. У гэтых абставiнах вельмi часта выручалi кемлiвасць i незвычайныя вынаходнiцтвы ксяндза. Любая тканiна, бялiзна, ручнiкi выкарыстоУвалiся для перавязкi. Не маючы шяюх антысептыкау i стрта

для апрацоую ран, Кубш прымяняу мачавшу. Перад перавязкай цяжкапараненых па яго загаду дапамагаючыя ксяндзу партызаны задымлiвалi, прыпякалi рану, а затым прысыпалi яе табачным попелам. Такiя вынаходнщтвы былi вельмi эфектыунымi i, па меркаванню сённяшнiх партызан-ветэранау, спа^ у той час многiх параненых ад гангрэны i пакутлiвай смерщ без належнай меды-цынскай дапамоп.

Але не толькi медыцынскiмi справамi абмяжоувалася партызанская дзейнасць Кубшы. Вядомы факт, што ноччу 6 сакавша 1943 г. менавiта ён падчас прарыву блакады першым з аутаматам у руках падняу у атаку атрад "Дзядзi Васi" ^ нягледзячы на моцны кулямётны агонь пращушка, партызаны змаглi прарваць кальцо блакады. А затым яшчэ некалью гадзiн збiтыя з толку фашысцюя вайскавыя фармiраваннi ваявалi адзш супраць другога. Гэта i дазволша партызанскаму злучэнню адарвацца ад праследу, а затым вярнуцца на пастаяннае месца дыслакацыи. Штаб Пiнскага парты-занскага злучэння з сярэдзiны сакавша 1943г. i да вызвалення - лшень 1944г. - знаходзiуся на хутары Закрывая паблiзу вёскi Навша. Тут жа у трохстах метрах ад штаба запрацавау партызанскi штталь, куды i быу тэрмiнова пераведзены для выканання сваiх медыцынскiх абавязкау Францiшак Кубш.

Дзякуючы сваёй эрудыцып, медыцынскiм ведам, выключнай прыстойнасцi, ксёндз Кубш стау адным з лепшых сяброу камандзiра Пiнскага партызанскага злучэння В.З.Каржа i любiмцам пар-тызан. Усе яго называлi нязвыклым для савецюх партызан словам "пан", але з абавязковай паваж-лiвай прыстаукай "наш".

Вяртаючыся з баявых заданняу шматлiкiя партызанскiя групы часта прыводзш палонных ня-мецкiх салдат i афiцэрау. Улiчваючы тое, што пры штабе толькi адзiн чалавек дасканала ведау ня-мецкую мову, В.З.Корж вымушаны быу задзейнiчаць у допытах "языкоу" ксендза Кубша. Добра ведаючы чалавечую душу, норавы, псiхалогiю, ён i тут праявiу сябе найлепшым чынам. Без уся-лякiх фiзiчных уздзеянняу мог выведаць самыя карысныя i неабходныя звесткi для партызан, яюя тэрмiнова перадавалiся па рацып на «вялшую землю» у Беларуси Штаб партызанскага руху (БШПР). Па сведчанню былых партызан, падчас допыту адного з нямецюх афiцэрау Кубш выказау думку, што "пасля разгромнага паражэння пад Сталiнградам, Германiя у хуткiм часе вайну прайграе". На гэта палонны афiцэр у запале спрэчю адрэагавау вельмi востра, сказаушы, што Гiтлер рыхтуе такi магутны удар летам 1943 года пад Курскам, пасля якога савецюя войск будуць канчаткова разгромлены. Мiнавiта гэтая шфармацыя як i iншыя крынщы, якiя пацвердзiлi яе, пе-раканалi савецкае кiраунiцтва аб нямецкiм наступленш на Курскiм выступе. А затым прынятыя загадзя меры прывялi да карэннога пералому у ходзе усёй вайны.

Вясной 1943 года штаб Пшскага партызанскага злучэння наведалi упаунаважаныя прадстаунiкi БШПР К.Т.Мазурау i М.В^мянш. Камандзiр злучэння В.З.Корж, а таксама камсамольскi важак Э.Б.Нордман падрабязна расказалi iм аб партызанскай дзейнасцi адважнага польскага святара. Па мяркаванню палкоушка у адстауцы, аутара кнiгi "Больно даже мёртвым" А.Ф.Ясько, менав^а з падачы упаунаважаных БШПР аб вядомым на Палессi каталiцкiм святары даведалася славутая польская пiсьменнiца , у той перыяд супрацоУнiца Галоунага пал^ычнага упраулення Чырвонай Армi - Ванда Васшеуская. Якраз яна, а таксама польсюя генералы Зiгмунд Берлiнг i Караль Свiрчэускi у гэты час займалюя на тэрыторыi СССР фармiраваннем першай польскай армii, адна-часова падбiраючы кемлiвых аднадумцау для стварэння органау кiраунiцтва будучай вызваленай Польшчы - Нацыянальнага Камiтэта Свабоднай Польшчы (НКСП) [3, с.220].

У хутюм часе Вярхоунаму Галоунакамандуючаму I. В. Сталшу быу прадстаулены для за-цвярджэння спiсак будучага складу НКСП, дзе таксама былi акрэслены пасады кожнага у спiсе на перыяд вайны. Сярод 16 чалавек, увайшоушых у дадзены дакумент, агульна вядомыя польскiя ва-еначальнiкi, вучоныя, грамадсюя дзеячы. Пад №9 у гэтым спiску пазначана "Ксёндз, капелан пер-шага польскага корпуса Кубш Франщшак" [3, с.221].

Пад канец мая 1943 года, па асабютаму загаду I. В. Сталша, за партызансюм лекарам з Масквы быу наюраваны самалет. Па успамiнах мясцовых жыхароу, усё, што паспеу зрабiць перад адлётам Францiшак Кубш, гэта ажыццявщь абрад хрышчэння усiх прыведзеных бацькамi да яго дзяцей, прычым як католшау, так i праваслауных.

Менавга з уваходжання у склад НКСП пачынаецца сусветная знакамiтасць ксёндза Франщшка Кубшы. 24 лютага 1944 года ён прымае актыуны удзел на Усеславянсюм з'езде у Маскве. Высту-паючы з дакладам у Калонным зале Дома Саюзау, Ф. В. Кубш публiчна заклеймавау ганьбай на-цысцкiх забойцау. З яго слоу, непасрэднага вiдавочцы трагiчных падзей аперацып "Горнунг", весь свет даведауся аб масавым знiшчэннi гiтлераускiмi варварамi жыхароу вёсак Хорастаускага

рэпёну, узарванш касцёла Святой Ганны у Пузiчах, зажыва спаленых прыхажанах у Хорастаускай Пакроускай царкве, разам з бацюшкай 1аанам.

Франщшак Кубш прымае прыся-гу у генерала З1гмунда Берлтга (1943 год)

Пры непасрэдным удзеле Ф. Кубшы ствараецца у асноуным з дэпартаваных католшау першая польская дывiзiя iмя Т. Касцюшю. Затым батальён iмя Эмiлii Плятэр з дэпартаваных дзяучат. Берлiнг аб дадзеным жаночым батальёне пiша так: 'Тэта было зроблена не для ваенных патрэб, а з жадання дапамагчы дзяучатам больш нiколi не вярнуцца у гулаг" У яго успамшах зазначаецца, што гэта не былi чыста польскамоуныя фармiраваннi, бо тут было шмат прадстаушкоу з Заходняй Беларусi. У будучым знакамггая польская актрыса з Катавiцы Сабша Храмiнская-Лесняк, якая ваявала у батальёне iмя Э. Плятэр, успамшаючы Ф. Кубша, заусёды плакала i прамауляла: "Як мы яго любш! Як мы яму верылi. Абяцау нам, што мы вернемся у Польшчу i нi адзiн з нас не сумнявауся, што можа быць па-шшаму" [6, с.131].

Першым баявым хрышчэннем для польскiх войскау былi баi пад Ленiна. Сам Ф. Кубш аб гэтым тша так: "Пайшлi на ворага, як ураган, прарывалюя наперад, раз за разам падаючы на зямлю. Быу я тады разам з уам^ благаславiу на барацьбу, успакайвау памiраючых, знакам крыжа паказвау ад-ным шлях да свабоды, другiм - да уваскрашэння"

Ф. Кубш (чацьверты справа) у час святкавання 25-годдзя баёу пад Лента.(Летна, 1968 год)

У 1944 - 1945 гг. Франщшак Кубш у складзе Войска Польскага прымау удзел спачатку у вы-зваленш ад ворагау беларусюх земляу (у тым лiку i Пiншчыны), а затым сваей Айчыны - Поль-шчы. Вядома, што на франтавых шляхах ён не раз удзельшчау у рызыкоуных баявых аперацыях, паказваючы прыклад асабiстай адвап, мужнасцi i гераiзма.

Францiшак Кубш скончыу вайну у вайсковым званш палкоУнiка, на пасадзе генеральнага дэка-на Войска Польскага. Яго баявы шлях адзначаны шматлiкiмi узнагародамi СССР, а таксама ардэнамi i медалямi Польскай Рэспублiкi, у тым лшу вышэйшай баявой узнагародай Польшчы -ордэнам Вiртуцi Мiлiтары.

У 50 - 70 гг. ХХ ст. ксёндз Кубш з'яуляуся вядомым рэлшйным i грамадскiм дзеячам Польшчы. Памёр Франщшах Кубш 27 лшеня 1978 года, яго пахавалi на могшках у г. Зялёна Гура. 1мем

Кубша названы вулщы у польскiх гарадах Ялена Гура, Вроцлау, Катавiцы, у апошшм заснаваны музей, прысвеча-ны славутаму польскаму ксяндзу [2].

Мемарыяльная дошка, усталяваная у горадзе Катав1цэ у Польшчы у гонар стагоддзя з дня нараджэння Францшка Кубша на вулщы, якая носщь яго \мя.

Заключэнне. У сваю чаргу, наша родная старонка Хо-растаушчына i яе жыхары удзячны лёсу, што у самыя тра-гiчныя часы выеннага лiхалецця гэты Чалавек з вялiкай лiтары знаходзiуся разам з iMi. Нягледзячы на злачынствы, масавыя забойствы, учыненыя нацысташ i ix памагатымi, ён захавау святую веру у людзей, сам актыуна змагауся з акупантамi, самаахвярна дапамагау людзям, усяляу надзею i веру у лепшае. Палешукi адказвалi яму узаемнасцю.

У плане падрыхтоую да святкаванняу гадавiн вызва-лення Беларусi ад нямецка-фашысцкix захопшкау i Перамогi савецкага народа у Вялшай Айчын-най вайне, указам Прэзщэнта Рэспублiкi Беларусь ад 20.05.2013 №230 пункт 10, пазначаецца, што неабходна " .. .актышзаваць арх1уна-даследчыцкую працу па устанауленню iмёнау, лёсау i месц пахаванняу загiнуУшыx у гады Вялшай Айчыннай вайны, адкрываць новыя памятныя месцы, ствараць мемарыяльныя зоны".

Жыхары Хорастаушчыны, жадаючы увекавечыць добрыя справы знакамгага польскага патры-ёта, адважнага партызана i лекара, вырашылi на месцы Пузiчскага касцёла Святой Ганны, зшшча-нага у гады вайны фашысташ, дзе працавау Францiшак Кубш, стварыць мемарыяльную зону з помшкам, альбо памятным знакам, прысвечаным гэтаму польскаму патрыёту. Улiчваючы, што побач у в. Хорастава працуе музей "Партызанскай Славы iмя В. З. Каржа", само сабой напрашва-ецца увесщ у экспазiцыю музея матэрыялы i экспанаты аб Францiшку Кубшы, прысланыя з Польшчы. Няма сумненняу, што ажыцяуленне гэтых задумак з'явiцца тым накiрункам, якi павысщь патрыатычнае i духоунае выхаванне моладзь З мэтай увекавечвання памяцi славутага польскага святара, думаю патрэбна было б адной з вулщ Сал^орска альбо Пшска надаць iмя Франщшка Кубшы, што пасадзейнiчае пабрацiмству нашых раённых цэнтрау з польскiм горадам Ялена Гура i прывядзе да актьтзацьи турызма.

Cnic л^аратуры

1.Polturzycki, B. Legendarny kapelan Kubsz / B. Polturzycki // Serwis wodzislawski. - 1996. - 17 lipca.

2.Zielinski, Ze Wshodu Z KAPELANEM/ S.Zielinski. - Warszawa. Wydawnictwo Vipart, 1997. -160 s.

3.Ясько, А.Ф. Больно даже мёртвым: Полесская трагедия/А. Ф. Ясько.—Минск : Бонем, 2012. -400 с.

4.Auderska H. Ptasi gosciniec. - Warszawa, 1973. - S. 181-186.

5.Цуба, М.В. Жыццё i подзв^ братоу Цубау /М.В. Цуба. - Пшск: ПалесДУ, 2013. - 73 с.

6.Berling, Z. Nasze spotkania i rozstania/Z. Berling. - Warszawa: Wydawnictwo Vipart, 1991. - 295 s.

TSUBA M.V.

THE MEMORY OF POLES F. COOBSH LIVES ON POLESIE

Summary. This article is devoted to the research of heroic activity ofpolish priest F. Coobsh during the Second World War on the lands of Belorussian Polesie. At all times it's considered to be a sacred duty to erect monuments in honor ofpeople who made the act of bravery.

+

mt K. WILHELMOWI kUBSZpWI

TOWI MARYI NIEPiDKALANEJ I LANOWI WOJSKA iPOLSKIBGO WODZIStAWIANINOWl /

i iO-LEClE JEGOf

/ \ POSTAWf К API I ZOtNIERflfl

CA Oil ROK

KHCt PAR AH I WZfECIA NMP

There's no doubt, that perpetuation of the memory of the legendary Polish patriot in Belarus will strengthen cultural ties and promote the development of tourism between Belarusian and Polish regions, where the memory of this famous person is respected.

References

1.Polturzycki, B. Legendarny kapelan Kubsz. Serwis wodzislawski. 1996, 17 lipca.

2.Zielinski, Ze Wshodu Z KAPELANEM. Warszawa. Vipart Pabl., 1997. 160 p.

3. Yas'ko, A.F. Bol'no dazhe mertvym: Polesskaya tragediya [It hurts even dead: Polesskaya tragedy]. Minsk, Bonem Publ. , 2012. 400 p. (In Russian)

4.Auderska H. Ptasi gosciniec. Warszawa, 1973, pp. 181-186.

5.Cuba, M.V. Zhyccjo ipodzvig bratow Cubaw [Life and feat of the Tsuba brothers]. Pinsk: Polesskiy gosudarstvennyy universitet Publ., 2013, 73 p. (In Belarusian)

6.Berling, Z. Nasze spotkania i rozstania. Warszawa, Vipart Publ., 1991, 295 p.

Received 4 October 2017

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.