Научная статья на тему 'Асаблівасці будовы нацыянальнага вобраза свету ў беларускай літаратурнай традыцыі'

Асаблівасці будовы нацыянальнага вобраза свету ў беларускай літаратурнай традыцыі Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
323
47
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
нацыянальны вобраз свету / архетып / літаратурны этнавобраз / літаратурная імагалогія / беларуская літаратура / National image of the world / archetype / literary ethno-image / literary imagology / Belarusian literature

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — П Р. Кошман

У артыкуле разглядаецца будова нацыянальнага вобраза свету ў беларускай літаратурнай традыцыі, вызначаецца пераемнасць у яго структуры вобразаў-архетыпаў і літаратурных этнавобразаў, паказваецца ўзаемадзеянне лакальнага і агульнанацыянальнага ўзроўняў мастацкага спасціжэння свайго свету, раскрываюцца асноўныя падыходы да ўспрымання свету чужога.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

PECULIARITIES OF NATIONAL IMAGE OF THE WORLD BUILDING IN THE BELARUSIAN LITERATY TRADITION

The article is devoted to building of national image of the world in the Belarusian literary tradition; continuity in the structure of images-archetypes and literary ethno-images is observed; cooperation of local and general national levels of artistic discovery is shown; basic approaches to view of strange world are determined.

Текст научной работы на тему «Асаблівасці будовы нацыянальнага вобраза свету ў беларускай літаратурнай традыцыі»

УДК 821.161.3

П. Р. Кошман

Кандыдат фшалапчных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускай i рускай фiлалогii, УА МДПУ iмя I. П. Шамяк1на, г. Мазыр, Беларусь

АСАБЛ1ВАСЦ1 БУДОВЫ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ВОБРАЗА СВЕТУ У БЕЛАРУСКАЙ Л1ТАРАТУРНАЙ ТРАДЫЦЫ1

У артыкуле разглядаецца будова нацыянальнага вобраза свету у беларускай лтаратурнай традыцьп, вызначаецца пераемнасць у яго структуры вобразау-архетыпау I лтаратурных этнавобразау, паказваецца узаемадзеянне лакальнага I агульнанацыянальнага узроуняу мастацкага спасцгжэння свайго свету, раскрываюцца асноуныя падыходы да успрымання свету чужога.

Ключавыя словы: нацыянальны вобраз свету, архетып, лтаратурны этнавобраз, лтаратурная ¡магалоггя, беларуская лтаратура.

Уводзшы

На мяжы ХХ i XXI стагоддзяу у сферы традыцыйнай лггаратуразнаучай праблематыш, звязанай з пазнаннем нацыянальнай спецыфш мастацтва слова, асаблiвую увагу даследчыкау прыцягнут магчымасщ нацыянальных лiтаратур у выяулент i фармiраваннi светапогляднай асновы тых людских супольнасцей, да як1х яны належаць. Прызнанне каштоунасщ культурнай разнастайнасцi чалавецтва, зробленае у гэты час у кантэксце супрацьстаяння працэсам глабал1зацы1, садзейнiчала актуалзацш у навуковым дыскурсе тэмы рэпрэзентацы1 нацыянальнага быцця мастацтвам слова i замацаванню за ей статусу аднаго з прыярытэтных даследчыцк1х шрункау сучаснага параунальнага ттаратуразнауства. У апошняе дзесящгоддзе яго украшсюш (Д. Нал1вайка, В. Будны) i расiйскiмi прадстауткаш (В. Хорау, В. Зямскоу, А. Палякоу) актыуна распрацоуваецца праблемнае поле лтаратурнай iмагалогii - новай галшы кампаратывютыю, прадметам даследавання якой з'яуляюцца вобразы свайго нацыянальнага свету i свету прадстауткоу шшых нацыянальных супольнасцей. Мэта дадзенага артыкула заключаецца у тым, каб, выкарыстоуваючы тэарэтыка-метадалапчныя падыходы лггаратурнай шагалоги, вызначыць у кантэксце развщця беларускай лiтарагурнай традыцы1 асаблiвасцi структуры нацыянальнага вобраза свету.

Выимк даследавання i 1х абмеркаванне

У практыцы даследавання катэгоры1 мастацкага вобраза заусёды л1чыцца важным адзначыць тую адметную частку яго зместу, якая выяуляе шдыв1дуальнасць творчага мыслення шсьменшка. У сваю чаргу праблема увасаблення нацыянальнага вылучае у мастацк1м вобразе той узровень непауторнасщ, як1 абумоулены шэрагам пэуных жыццёвых абставш, што звязваюць аутара з ушкальным культурным 1 прыродным асяроддзем. Як 1 кожны чалавек, шсьменшк фарм1руецца пад уплывам канкрэтнага часу, мясцовасцi, акаляючага грамадства, а таму адлюстроувае праз уласнае бачанне свету не только асаб1стыя, але { тыя агульныя уяуленнямi, як1я указваюць на яго прыналежнасць да людской супольнасцi г залежнасць ад яе калектыунага досведу. Гэтае светапогляднае адзшства найлепш раскрываецца у кантэксце лтаратурнай традыцы1, выяуляе сябе праз увагу розных пакаленняу шсьменшкау да адных 1 тых жа дэталей, тэм, праблем 1 характарызуецца устойл1васцю дадзеных 1м дойна-эстэтычных ацэнак.

Узятыя паасобку у мастацк1м творы носьбпы нацыянальнага сэнсу, могуць быць разгледжаны як каларытная мастацкая дэталь, этнаграф1чны кампанент, фальклорны або м1фалапчны матыу, этшчны стэрэатып, топас 1 г. д. Разам з тым агульная функцыянальная ск1раванасць дадзеных элементау на фарм1раванне цэласнага уяулення пра быццё нацыи абумоул1вае неабходнасць вызначэння для 1х адмысловага лтаратуразнаучага паняцця. З гэтай нагоды заслугоувае увал тэрмш "лтаратурны этнавобраз", пад як1м украшсш навуковец В. Будны прапануе разумець "так1 лтаратурны вобраз, як1 канструюе не тольк1 1ндыв1дуальныя рысы, але 1 этшчную (нацыянальную) Гдэнтычнасць выяуленых персанажау, краявгдау або пстарычнага

© Кошман П. Р., 2016

мiнyлaгa, пaдaючы пэуныя ix прыкметы як "тыповыя" для дaдзенaй крaiны, "^apa^p^rn" для цэлaгa нapодa" [1].

Лiтapaтypныя эгнaвобрaзы з'яуляюцга бaзaвымi элеменгaмi выpaжэння нaцыянaльнaгa бaчaння свегy, гымi шмaглiкiмi кропкaмi aropbi, нa якix выбyдоУвaеццa iдэнтыфiкaцыя гацып y riстapычraй i геaгрaфiчнaй rap^rax свегy, a гaксaмa y aATOrirax з iншымi сyпольнaсцямi. Узaемaсyвязь лiтapaтypныx эгнaвобpaзaУ, пpaдсгayленыx y мaсгaцкaй гpaдыцыi тугай нaцыi y колькaсцi, дaстaтковaй для тaго, кaб pэпpэзентaвaць спецы^ку яе сyпольныx yяyленняy npa чaлaвекa i гpaмaдствa, пpaстоpy i чaс ix быцця, вызнaчaе y нaшым paзyменнi змест пaняцця "гацыягальны вобpaз свету". Улaснa кaжyчы, дaследaвaнне нaцыянaльнaгa вобpaзa светy y мaстaцкaй лiтapaтypы - гэтa вылучэнне y юнуючым мностве iндывiдyaльнa-ayтapскix вapыянтay aсэнсaвaння pэчaiснaсцi тыx кaнцэптay, як1я сведчaць a6 светaпоглядным aдзiнстве пiсьменнiкay як пpaдстaУнiкоУ aдной гацыягальгай сyпольнaсцi.

Пошук y лiтapaтypнaй тpaдыцыi aдзнaк кaлектыyнaгa светaпоглядy пpыцягвaе yвaгy дaследчыкay гацыягальгай пpaблемaтыкi дa пaняцця apxетып, yведзенaгa y нaвyковы ужи^к псixолaгaм К. Юнгш для вызнaчэння вобpaзaУ кaлектыyraгa бессвядомaгa. У сyчaснaй гyмaнiтapнaй нaвyцы apxетыпы paзглядaюццa "y якaсцi yстойлiвыx структур anpa^y^, зaxaвaння i pэпpэзентaцыi кaлектыyнaгa вопыту" [2, 30] i пaдзяляюццa нa yнiвеpсaльныя, як1я yлaсцiвы Усяму чaлaвецтвy, i этнiчныя, як1я "aдлюстpоУвaюць i aднaчaсовa y пэуным сэнсе вызнaчaюць aдметныя рысы ментaльнaсцi, xaparaapy, riстapычнaгa лёсу тaго цi iншaгa нapодa" [2, 31].

Нaтypaльнaй сфеpaй бытaвaння apxетыпay з'яyляеццa мiфaлaгiчнaя i фaльклоpнaя сгадчыга, гpaпляючы y лiтapaгypy, яны стaновяццa мaстaцкiм сведчaннем быцця гацып, яе aдзiнствa i yстойлiвaсцi paзвiцця. Я. Гapaднiцкi, нaпpыклaд, aдзнaчaе нaяyнaсць тaкix сувязей з "^вечным мaдэлямi светayлaдкaвaння" [3, 59] y твоpax Я. Kyпaлы нa тэмaтычным, вобpaзным i нaвaт pытмiкa-iнтaнaцыйным yзpоУняx. Апошняе yяyляеццa aсaблiвa склaдaным для дaследaвaння, бо y кpытэpыяx a^mi вapтaсцi гаэтычгага стылю тaкiя рысы, як apыгiнaльнaсць, iндывiдyaльнaсць, цaлкaм пеpaвaжaюць нaд пеpaймaннем. Больш вiдaвочным для выяулення тыгалоги нaцыянaльнaгa з'яyляеццa той вобpaзны i тэмaтычны узровень, га як1м i aдбывaеццa yзaемaдзеяння вобpaзay-apxетыпay i згaдaныx вышэй лiтapaтypныx этнaвобpaзay. na сyтнaсцi, гэтыя двa pэпpэзентaтыyныя элементы нaцыянaльнaгa у мaстaцкiм слове мaюць блiзкi змест, aдлюсгpоyвaюць adrara дyxоУнaгa i мaтэpыяльraгa быцця aдной i той жa людской супольгасщ, выконвaюць aднолькaвыя зaдaчы. Рознiцa гашж iмi aбyмоУленa тым, што apxетып aбaвязковa мaе мiфaлaгiчнaе пaxоджaнне i глыбокую гpaдыцыю бытaвaння, у той чaс як лiтapaтypны этнaвобpaз aзнaчaе больш шырогае пaняцце, можa быць вынaйдзены ayтapaм i, aдпaведнa, мець бaчнyю псторыю мaстaцкaгa aсэнсaвaння.

G^R^pa гацыягальгага вобpaзa свету выбyдоУвaеццa у лiтapaтypы тaкiм чынaм, што яе пaдмypaк склaдaеццa менaвiтa з rax пpaкaветныx, yстойлiвыx уяуленняу, якiмi з'яуляюцга apxетыпы. Увaсобленыя у мaстaцкaй гpaдыцыi, яны пеpaстaюць быць неУсвядомленымi вобpaзaмi, пaколькi з чaсaм paскpывaюць свaю знaчнaсць i пaчынaюць цaлкaм свядомa yжывaццa для pэпpэзентaцыi гацыигальгага свету. Tax, пiсьменнiкi Белapyсi XIX ст., зaклaдaючы aсновы нaцыянaльнaй мaстaцкaй свядомaсцi пpaз пеpaймaнне вобpaзay i мaтывay мясцовaгa фaльклоpy, нaнеслi першыя aдценнi белapyскaсцi нa тaкiя вaжныя вобpaзы-apxетыпы, як лес, кypгaн, зямля, родгая xaтa. Лдштypxоyвaючыся aA гэтaй apxетыповaй aсновы, пpaцэс дaлейшaгa aсвaення aкaляючaгa свету, "белapyсiзaцыi" яго дyxоУнaй i мaтэpыяльнaй чaстaк дaзволiy aйчыннaй лiтapaгypы aдкpывaць ужо новыя apыriнaльныя, paней не сгазганыя вобpaзы (белapyс-селянiн, родгая мовa, вaсiлькi, скpыжaвaнне дapог i шш.), як1я стaлi знaкaвымi для белapyскaй нaцыянaльнaй сyпольнaсцi.

Белapyскaя лiтapaтypa XIX - пaчaткy XX ст. з'яв^ся той твоpчaй пляцоУкaй, га якой aдбывaлaся фapмipaвaнне мaстaцкaй мaдэлi белapyскaгa свету, вызнaчaлiся яго геaгpaфiчныя i riстapычныя пapaметpы, aпpaбоУвaлiся розныя вapыянты дойга-эстэтычгага iмiджy. Нaтypaльнa, што з тaго чaсy у мaстaцкiм yспpымaннi сябе (aУтaвобpaз) aдбылiся пэуныя змены. Лpxетып зямл1 нa сённяшш дзень, нaпpыклaд, aкaзayся больш звязaным з экaлaгiчнaй тэмaтыкaй i не мaе тaго сaцыяльнaгa зместу у выpaжэннi raцыянaльнaгa светaбaчaння, як1м ён вaлодaУ у белapyскaй лiтapaгypы пaчaткy XX ст. У свaю чapгy вобpaз шляxцiцa пaзбaвiyся aд гpaдыцыi aднaзнaчнaгa негaтыyraгa yспpымaння i зaняy нaлежнaе месцa у сyчaснaй riстapычraй прозе сярод пaзнaвaльныx нaцыянaльныx пеpсaнaжay. Гэтыя i шшыя пеpaмены сведгаць, што aфapмленне нaцыянaльнaгa вобpaзa свету зaлежыць aд гiстapычныx aбстaвiн, aле сaмi элементы яго

канструкцын не знiкаюць бясследна. Як вiдаць, традыцыя асэнсавання аутавобраза мае той самы характар "напластавання", як1 быу вызначаны В. Зямсковым у дачыненш да вобраза Iншага свету. "Старое, - па словах даследчыка, - нiколi не знiкае i заусёды можа узшкнуць з глыбiнь псторын у абставiнах, як1я актывiзуюць памяць рэцытента аб "шшым", i у тым, што датычыцца яго "станоучых", i у тым, што датычыцца яго "адмоуных" бакоу" [4].

Пачатак трацыцып напаунення мастацкай формы нацыянальным зместам быу звязаны у беларускай лiтаратуры найперш з эстэтызацыяй мясцовай прыроды. У свой час М. Багдановiч, праводзячы прамую аналогш памiж ацзнакамi беларускага ландшафту i вартасцямi беларускай лтгаратуры, указвау на неабходнасць забеспячэння своеасаблiвай пераемнасцi памiж iмi. "Край беларуск1, - казау паэт, - лясюты i балоцiсты. Вось нам i трэба стварыць паэзш лесу, паэзiю дрыгвы. Украинская стыгая - стэп, у нас наша стыгая - лес i балота. Тут ёсць свая адменная краса, адменная рытмiка, адменны чар. Трэба iх падгледзець, знайсцi i вынесщ на шырош свет..." [5, 27]. У мастацкай лггаратуры замацавауся тыповы беларускi краяввд, прадстаулены малюнкам асвоенай чалавекам прасторы (сялянск1 двор, ралля, жнiво i iнш.), з якой непасрэдна мяжуюць вобразы некранутай прыроды - лес, балота, рака. Дадзены пейзаж не толькi акрэсл1у тую прастору, якая была асэнсавана беларусшм этнасам як свая уласная, але i увасобiу у суладнасцi юнавання тутэйшага чалавека i навакольнага свету канцэптуальную аснову нацыянальнага быцця.

Выяуленне гармонii чалавека i прыроды, абумоуленае у многiм захаванасцю у фальклоры беларусау рэшткау пантэютычнага светауспрымання, стала адметнай рысай айчыннай мастацкай свядомасщ i адной з найважнейшых характарыстык, дадзеных ёю вобразу свайго свету. Непасрэдна у прасторавай праекцыi мастацкай мадэлi нацыянальнага быцця яна аргашчна суаднеслася з пiсьменнiцкiм культам малой радзiмы. Воблiк вядомых з дзящнства мясцiн, цесна зштаваны у памяц з гэтай шчаслiвай парой, звычайна iдэалiзавауся аутарамi, увасабляу свой натуральны, "прыродны" уклад жыцця у прощвагу iншаму, вялiкаму свету людской цывшзацып. Дадзенае супрацьпастауленне прасочваецца у мнопх знакавых для рэпрэзентацыi нацыянальнага свету творах. Засценак шляхцiца Завальнi Я. Баршчэускага, леснiкова сядзiба Якуба Коласа, "роднае карэнне" Малой Багацькауш М. Гарэцкага, палесшя Куранi I. Мележа - гэта далёка няпоуны шэраг тых хрэстаматыйных тапанiмiчных вобразау, яюя засведчыл1 прыярытэт рэгiянальнага у асэнсаванш беларускай л1таратурай сваёй Бацькаушчыны i адначасова замацавалi у змесце гэтага вобраза рысы патрыярхальнасц i нават правшцыйнасщ. Зауважым, што у святле кансерватыунага беларускага менталiтэту такая афарбоука не аказвала негатыунага уплыву на iмiдж роднага краю, а наадварот, выглядала пераважна яго станоучай характарыстыкай.

Беларуская лiтаратура назапасiла вял1кую колькасць унiкальных гiсторыка-геаграфiчных вобразау, з абсягамi як1х аутары iдэнтыфiкавалi сябе, атаясамлiвалi свой свет. Аднак уявiць на iх аснове адзiны вобраз Радзiмы дастаткова складана па прычыне яго шматмернасщ, мазаiчнасцi. Апафеоз малой радзiмы, нягледзячы на уласцiвы яму шчыры патрыятызм, абмяжоувау разуменне свайго лакальныш маштабамi i тым самым стрыг^вау выпрацоуку у л1таратурнай традыцыi агульнага панарамнага бачання нацыянальнага свету. Прынама, тая перманентная для беларускай мастацкай свядомасщ перавага, якой пры вызначэнш найважнейшай кропк1 сусвету валодае у вачах пiсьменнiка край яго маленства, падмяняла сабой доУгi час вырашэнне пытання аб цэнтры нацыянальнага свету. У ХХ ст. на гэтую ролю этзадычна вылучал1ся пiсьменнiкамi таюя значныя у беларускай гiсторыi гарады, як Полацк, Вiльня, Гародня. Пачынаючы з другой паловы мiнулага стагоддзя, беларуская лiтаратура паступова засяроджвае увагу на вобразе Мiнска, аддаючы тым самым належнае сталiчнаму статусу горада, а таксама яго рол1 у нядаунiх падзеях Вялiкай Айчыннай вайны ("Гандлярка i паэт", "Сэрца на далош" I. Шамяк1на, "Мшсш напрамак" I. Мележа). У межах этчнага асэнсавання гэтай тэмы, што выконвала у савецк1 час функцыю аднаго з галоуных iндыкатарау беларускасцi, сталща краiны стала успрымацца сiмвалам гера1зму i трагедыi усяго беларускага народа. Таим чынам, вобраз Мiнска, на наш погляд, упершыню, замацавауся у тым агульнанацыянальным iдэалагiчным кантэксце, захаванне i актуалiзацыя у як1м працягваецца беларускай лiтаратурай i па сённяшш дзень.

Звяртае увагу на сябе той факт, што праблема вылучэння цэнтра непасрэдна актывiзуе пстарычнае вымярэнне мастацкай мадэлi свайго свету. Агульнанацыянальны статус вобраза стал1цы, яго цывшзацыйная семантыка у адрозненне ад пазачасавага правшцыйнага вобраза малой радзiмы грунтуецца не на асабiстай бiяграфii аутара, хаця i не выключае яе, а на усведамленш агульнага пстарычнага лёсу народа. У сiстэме нацыянальных уяуленняу аб часе свайго юнавання, дзе узшкненне кожнага горада успрымаецца як важная падзея мiнулага,

вылучэнне сталщы у цэлым азначае пачатак нацыянальнай псторый. Памяць нацыи, уяуленне ёю свайго супольнага пстарычнага вопыту звычайна абашраецца на тыя часы, кал яе як усвядомленай людской супольнасц1 яшчэ не юнавала. Паэтычныя фраза Р. Барадулша "ад Полацку пачауся свет" - выдатна перадае тую прасторавую 1 часавую дамшанту, з якой у айчыннай лтаратурнай традыцы1 звязваюцца выток1 беларускасц1. Яе храналапчнае напауненне непасрэдна аказваецца знтаваным са знакавым1 падзеям1 мшулага: перамогам1 1 паражэнням1 Вялшага Княства Л1тоускага, паустаннем 1863 года, калектыв1зацыяй 1 рэпрэс1ям1, Вялшай Айчыннай вайной, чарнобыльскай аварыяй 1 постчарнобыльск1м жыццём. Усе гэтыя вобразы з'яуляюцца рэпрэзентатыуным1 пстарычным1 мадэлям1 нацыянальнага вобраза свету, тым1 яго базавым1 элементам^ як1я змяшчаюць вельм1 важныя для нацыянальнай донтычнасщ м1фалапчныя канструкцый пра паходжанне нацый, яе залаты век, страчаны рай 1 перажытую трагедыю.

Выяуленне цэнтра свайго свету 1 пункта адл1ку яго пстарычнага часу з'яуляецца асновай цэласнасц1 структуры аутавобраза, у той час як цалкам завершаны вобл1к надае яму катэгорыя мяжы. Уласна кажучы, вобраз свайго свету заканчваецца там, дзе пачынаецца свет Iншы, чужы, без юнавання гэтага другога немагчыма усвядомщь сябе. У прасторавым аспекце гэта азначае асэнсаванне вобраза шшай крашы, якое адбываецца на аснове супастаулення з ведам1 1 уяуленням1 пра свой родны край 1 так1м чынам з'яуляецца дастаткова суб'ектыуным . Зручны мастацк1 ход для выяулення вобраза шшай крашы, правядзення мяжы пам1ж сва1м 1 чужым прадстауляюць у лтаратуры прыгоднщшя 1 падарожныя сюжэты, у як1х ствараецца с1туацыя непасрэднага дакранання да свету шшага. Аднак нацыянальная мастацкая свядомасць вызначаецца этнацэнтрычнасцю 1 тольк1 зрэдку сшроувае свой погляд на шшыя крашы. Нягледзячы на важныя у гэтым плане для беларускай лтаратуры творы ("Жыц1е Еуфрасшш Полацкай", "Авантуры майго жыцця" С. Пшьштыновай, прыгоднщшя аповесц1 Я. Маура), экзатычны вобраз "шшага" у ёй не замацавауся. Адметнасць трактоуш беларуск1м1 аутарам1 шшых краш добра перадае паэтычны афарызм "каб любщь Беларусь нашу м1лую, трэба у розных краях пабываць". Эмацыянальнай дамшантай успрымання вобраза чужбшы у беларускай лтаратурнай традыцы1 з'яуляецца не захапленне яе шакшасцю, а тое пачуццё адарванасц1 ад сваёй радз1мы, якое добра вядома беларускаму чытачу па паэме "Песня пра зубра" М. Гусоускага ц1 "Крымск1х санетах" А. Мщкев1ча.

У айчыннай лтаратурнай традыцы1 вобраз Гншага часцей за усё раскрываецца у кантэксце асэнсавання аутарам1 зместу свайго свету, паустае у якасц1 таго чужароднага элемента, з дапамогай якога лепш праяуляецца беларускасць. У гэтым плане арыпнальнай спробай пазнання зместу роднага краю з'яуляецца яго выяуленне у выглядзе той незвычайнай, экзатычнай крашы, якой яна бачыцца прадстаушкам шшых этнасау ("С1вая легенда" У. Караткев1ча, "Сны Гмператара" У. Арлова). Аднак успрыманне постащ шшага у беларускай лтаратуры пераважна абумоулена м1фалапчнай карцшай свету, у адпаведнасц1 з якой дадзены вобраз рэзка супрацьпастауляецца вобразу "Я", вызначаецца негатыунай семантыкай, дэмашзуецца. Так1 падыход ляжыць у аснове лтаратурнай традыцы1 выяулення чужога (вобразы чарнакшжшка 1 Белай Сарок1 у аповесц1 "Шляхцщ Завальня" Я. Баршчэускага) 1 да сённяшняга часу застаецца эфектыуным сродкам актуал1зацы1 пачуцця нацыянальнага самазахавання, пра што сведчаць аповесц1 сучасных беларуск1х аутарау: Ю. Станкев1ча "Любщь ноч - права пацукоу", Ф. С1уко "Удог".

Вывады

Так1м чынам, структура нацыянальнага вобраза свету у беларускай лтаратуры характарызуецца наяунасцю дзвюх мадэлей яго мастацкага увасаблення: канцэпту малой радз1мы, аформленага пераважна у вышку пераймання светапогляднай народнай традыцш, 1 вобраза Беларуа, звязанага з вылучэннем аутарам1 катэгорыи агульнанацыянальнай самабытнасцг 1х узаемадзеянне дазволша выявщь у лтаратурнай традыцы1 тыя светапоглядныя 1 псторыка-геаграф1чныя арыенц1ры, як1я вызначаюць аснову беларускай нацыянальнай щэнтычнасщ.

СПГС АСНОУНЫХ КРЫНГЦ

1. Будний, В. Розгадка чар1в Щрце!: нацюнальш образи та стереотипи восвггаенш литературно! етно1магологп : [Електронний ресурс] / В. Будний // Слово 1 час. - 2007. - № 3. - Рэжым доступу : http://dspace.nbuv.gov.ua/bitstream/handle/123456789/11392/07-Budnyy.pdf. - Дата доступу : 30.09.2016.

2. Дубянецю, Э. С. Архетып культурны / Э. С. Дубянецю // Культуралопя: Энцыклапедычны даведнiк / Э. С. Дубянецю. - М1нск : БелЭн, 2003. - С. 30-31.

3. Гараднщю, Я. Паэтыка беларускай лггаратуры ХХ стагоддзя: суб'ектыуна-аб'ектыуныя адносшы / Я. Гараднщю. - Мшск : Беларуская навука, 2010. - 322 с.

4. Земсков, В. Б. Образ России «на переломе» времен (Теоретический аспект: рецепция и репрезентация «другой» культуры) / В. Б. Земсков // Новые российские гуманитарные исследования. Литературоведение. - 2006. - № 1. - Рэжым доступу : http://www.nrgumis.ru/articles/archives/ Ml_art.php?aid=37&binn_rubrik_pl_articles=246. - Дата доступу : 30.09.2016.

5. Ластоусю, В. Мае успамшы аб М. Багданжчу / В. Ластоусю // На суд псторьп: успамшы, дыялоп / уклад. Б. I. Сачанка. - Мшск : Маст. лгг., 1994. - С. 24-31.

Поступила в редакцию 06.10.16 E-mail: [email protected]

P. R. Koshman

PECULIARITIES OF NATIONAL IMAGE OF THE WORLD BUILDING IN THE BELARUSIAN LITERATY TRADITION

The article is devoted to building of national image of the world in the Belarusian literary tradition; continuity in the structure of images- archetypes and literary ethno-images is observed; cooperation of local and general national levels of artistic discovery is shown; basic approaches to view of strange world are determined.

Keywords: National image of the world, archetype, literary ethno-image, literary imagology, Belarusian literature.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.