Научная статья на тему 'Адміністрацыйная прыналежнасць дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паветаў у 1917−1919 гг. '

Адміністрацыйная прыналежнасць дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паветаў у 1917−1919 гг. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
83
27
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Двинский уезд / Люцинский уезд / Режицкий уезд / Витебская губерния / Латгальский конгресс / Латвийская Социалистиче-ская Советская Республика / Dvinsk district / Lyutsin district / Rezhitsa district / Viciebsk province / Latgale Congress / Latvian Socialist Soviet Republic

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — А Бараноўск

В статье на основании архивных документов изучена администра-тивно-территориальная принадлежность Двинского, Люцинского и Ре-жицкого уездов Витебской губернии в 1917–1919 гг. Автор пришел к вы-воду, что данные уезды были окончательно выделены из состава Витеб-ской губернии и переданы в состав Латвии еще в марте 1919 г., а не, как принято считать, в августе 1920 г. Первые же попытки выделиться из со-става губернии Двинским, Люцинским и Режицким уездами были пред-приняты после Февральской и Октябрьской революции 1917 г. в России.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Administrative affiliation of Dvinsk, Lyutsin and Rezhitsa districts in 1917-1919

In article on basis of archival documents the administrative and territorial affiliation of the Dvinsk, Lyutsin, Rezhitsa districts of Viciebsk region in 1917−1919 was studied. The author came to the conclusion that these districts were finally isolated from Viciebsk region and transferred to Latvia as early as March 1919 not as known in August 1920. First attempts to separate out from the province of Dvinsk and Rezhitsa districts were undertaken after the February and October revolution of 1917 in Russia.

Текст научной работы на тему «Адміністрацыйная прыналежнасць дзвінскага, Люцынскага і Рэжыцкага паветаў у 1917−1919 гг. »

•-•

ИСТОРИЯ

• m

УДК 342.951"1917/1919"

АДМ1ШСТРАЦЫЙНАЯ ПРЫНАЛЕЖНАСЦЬ ДЗВ1НСКАГА, ЛЮЦЫНСКАГА I РЭЖЫЦКАГА ПАВЕТАУ У 1917-1919 ГГ.

Administrative affiliation of Dvinsk, Lyutsin and Rezhitsa districts

in 1917-1919

А. Бараноусю (A. Baranouski),

1нстытут исторьп НАН Беларуш г. МЫск, Беларусь

В статье на основании архивных документов изучена административно-территориальная принадлежность Двинского, Люцинского и Ре-жицкого уездов Витебской губернии в 1917-1919 гг. Автор пришел к выводу, что данные уезды были окончательно выделены из состава Витебской губернии и переданы в состав Латвии еще в марте 1919 г., а не, как принято считать, в августе 1920 г. Первые же попытки выделиться из состава губернии Двинским, Люцинским и Режицким уездами были предприняты после Февральской и Октябрьской революции 1917 г. в России.

Ключевые слова: Двинский уезд, Люцинский уезд, Режицкий уезд, Витебская губерния, Латгальский конгресс, Латвийская Социалистическая Советская Республика.

In article on basis of archival documents the administrative and territorial affiliation of the Dvinsk, Lyutsin, Rezhitsa districts of Viciebsk region in 1917-1919 was studied. The author came to the conclusion that these districts were finally isolated from Viciebsk region and transferred to Latvia as early as March 1919 not as known in August 1920. First attempts to separate out from the province of Dvinsk and Rezhitsa districts were undertaken after the February and October revolution of 1917 in Russia.

Keywords: Dvinsk district, Lyutsin district, Rezhitsa district, Viciebsk province, Latgale Congress, Latvian Socialist Soviet Republic.

Даугаупшс (Дзвшск), Лудза (Люцын), Рэзэкнэ (Рэжыца) сёння з'яуляюцца краёвымi цэнтрамi Латвшскай Рэспублш, аднак так было не заусёды. У пачатку ХХ ст. дадзеныя гарады быт павятовымi цэн-трамi Вщебскай губерш, але падчас рэвалюцыйных пераутварэнняу 1917-1920 гг. змянш сваю адмшютрацыйную прыналежнасць. Аднак да гэтага часу у гютарыяграфн i публщыстыцы юнуюць супярэчлiвыя пункты гледжання на тое, як праходзiу гэты працэс. Мэтай артыкула з'яуляецца рэканструкцыя ходу змены прыналежнасщ трох латгальсюх паветау праз прызму адмшютрацыйна-тэрытарыяльных пераутварэнняу у Вщебскай губерш.

Пасля Лютayскaй рэвалюцьи y Расй Латгальсюм таварыствам дaпaмогi axвярaм вайны y Петраградзе было yзнятa пытанне аб выдзяленш са склaдy Вiцебскaй губерш Дзвшскага, Люцынскага Рэжыцкага, пaветay i аб'яднанш ix з Курляндыяй i Лiфляндыяй. Дадзе-нае пытанне павшна было быць вырашана на аб'яднальным з'ездзе (кангрэсе), якi планавалася правесщ y Рэжыцы [1, с. 105].

З'езд лaтышоy Латгалй (Першы Латгальск кангрэс) aдбыyся 2627 красавка (9-10 мая) 1917 г. у г. Рэжыца. На iм прысутшчала па два прaдстayнiкi ад кожнай воласщ i ад кожнага прьгсоду (нiзaвaя aдмiнiстрaцыйнa-тэрытaрыяльнaя aдзiнкa) Дзвiнскaгa, Люцынскага i Рэжыцкага пaветay, па адным прaдстayнiкy ад aргaнiзaвaныx кaлонiй i 12 прaдстayнiкоy ад лaтышоy-лaтгaльцay латышс^ стрaлковыx пал-коу. Усяго 350 чалавек з ix 232 дэлегаты з правам голасу. Кангрэс пры-няу рэзaлюцыi аб aб'яднaннi лaтышоy Дзвiнскaгa, Люцынскага i Рэжыцкага пaветay з лaтышaмi Кyрляндыi i Лiфляндыi "y aдзiн на-цыянальны аутаномны aргaнiзм у Рускай Дзяржаве" [2]. Было таксама прынята рашэнне yтвaрыць Лaтгaльскi Часовы Земскi Савет з 60 чалавек (36 прaдстayнiкоy ад лaтышоy, 12 - рус^, 8 - яурэяу, 3 - паля-кay, 1 - ад шшьгс нaроднaсцяy) для кантролю за yсiмi культурна-на-цыянaльнымi спрaвaмi краю [1, с. 187].

З прьгсодам да yлaды y Расй бaльшaвiкоy у лaтышоy Латгалй з'явiлaся магчымасць нарэшце aжыццявiць рaшэннi Першага латгаль-скага кангрэсу, пaколькi Часовы урад не спяшayся вырашыць дадзенае пытанне [1, с. 105]. 3-4 (16-17) снежня 1917 г. у г. Рэжыца aдбыyся З'езд Сaветay латгальс^ пaветay Вiцебскaй гyбернi (Дрyгi Латгальск кангрэс). На iм прысyтнiчaлi прaдстayнiкi пaлiтычныx партый, гра-

• ' w ' 1 ' w w ' vy TT

мaдскix aргaнiзaцый i прафесшньгс сaюзay yсix нацыянальнасцей Латгалй. Усяго 335 чалавек. Удзельнш з'езду падзялшся на дзве групы -прaдстayнiкоy латышскага кaтaлiцкaгa дyxaвенствa (Франц Трасун, Язэп Ранцан, Нiкaдзiм Ранцан, Кaзiмiр Скрында i iнш.) i прыxiльнiкay Франца Кемпа (лiдaрa нелегальнай Латгальскай дэмакратычнай пaртыi прaцоyныx). Першая група выступала за аб'яднанне Латгалй з Курляндыяй i Лiфляндыяй, а таксама атрыманне ayтaномii; другая група лiчылa, што Латгалй неaбxоднa спачатку самой атрымаць ayтaномiю ад Расй, а потым прымаць рашэнне аб аб'яднанш. У вышку Друп Латгальсю кангрэс прыняу рэзалюцьи аб aддзяленнi Дзвiнскaгa, Люцынскага i Рэжыцкага пaветay ад Вщебскай гyбернi. Для кiрayнiцтвa yсiмi спрaвaмi краю 6ыу абраны Часовы выканаучы Савет сялянскix, рабочьк, бaтрaцкix i салдац^ дэпутатау Латгалй з 36 чалавек. Савет са свайго асяроддзя абрау выканаучы кaмiтэт з 9 чалавек [3].

5 (18) снежня 1917 г. Выканкам Савета сялянсюх, працоуных, ба-трацюх i салдацкiх дэпутатау Латгалii звярнууся з хадайнiцтвам у Са-вет Народных Камюарау Савецкай Раси, у яюм праау выдаць асобы дэкрэт аб аддзяленш Дзвшскага, Люцынскага i Рэжыцкага паветау ад Вiцебскай губерш. СНК 14 (27) снежня 1917 г. вылучыу Дзвшсю, Лю-цынск i Рэжыцкi паветы са складу Вщебскай губернi i перадау iх Лiфляндскай губернi [3].

24 снежня 1917 г. (6 студзеня 1918 г.) у г. Валка выканаучы камггэт Савета працоуных, салдацюх i беззямельных дэпутатау Латвii (1скалат) прыняу дэкларацыю пра самавызначэнне Латвii у складзе Савецкай Расii. Была утворана Савецкая Латвiя (так званая Рэспублка 1скалата), улада якой распаусюджвалася на тэрыторыю Лiфляндскай губернi, не занятую германскiмi войскамi. Аднак ужо 18 лютага 1918 г. немцы за-нялi Дзвiнск, а 22 лютага - Рэжыцу i Люцын.

Пасля таго, як германсюя войскi быт выцесненыя, Часовы працоу-на-сялянскi урад Латвii 17 снежня 1918 г. абвясщу манiфест аб уста-науленш савецкай формы улады у кра1 22 снежня СНК РСФСР выдау дэкрэт аб прызнаннi незалежнасцi Савецкай Рэспублш Латвii. У вынiку 13 студзеня 1919 г. I з'езд Саветау працоуных, беззямельных i стралко-вых дэпутатау аб'яднанай Латвii абвясцу стварэнне Латвiйскай Са-цыялютычнай Савецкай Рэспублш. Дзвшсю, Люцынскi i Рэжыцю паветы увайшлi у склад ЛССР.

Тым не менш, справа з падпарадкаваннем трох латгальсюх паветау была куды больш складаная. I ва умовах вайны, i пасля прыняцця раш-эння аб перадачы дадзеных паветау у склад Лiфляндскай губернi, i пад-час нямецкай акупацьи, i пасля адыходу немцау з Латгалii органы юра-вання Вщебскай губерш падтрымлiвалi сувязь з Дзвшсюм, Люцынскiм i Рэжыцкiм паветам^ а яны, у сваю чаргу, з Вiцебскам. Таму пасля аб-вяшчэння ЛССР зноу заканамерна паустала пытанне аб адмшютра-цыйнай прыналежнасщ латгальскiх паветау.

29 студзеня 1919 г. Вщебсю губвыканкам атрымау тэлеграму ад намеснiка старшынi урада ЛССР Карла Дашшэускага, у якой паве-дамлялася, што згодна з пастановай I з'езда Саветау Латви Дзвшсю, Люцынсю i Рэжыцкi паветы уключаны у склад ЛССР, а таму адмшютрацыйна, палiтычна i эканамiчна падпарадкоуваюцца савец-каму ураду Латвii [4].

Аднак нягледзячы на дадзеную тэлеграму, юраунщтва Вiцебскай гу-бернi працягвала змагацца за латгальскiя тэрыторыi. Так, на пасяджэнш прэзщыума Вiцебскага губкама РКП(б) 2 лютага 1919 г. абмяркоувалася становiшча спрау у Рэжыцюм павеце. Старшыня губкама Сямён Крылоу

прашфармавау прысутных аб тым, што у Рэжыцюм партыйным камiтэце "адбываецца барацьба памiж латгальцамi i нашымi таварышам^ у якой у дадзены час латгальцы узялi верх". Член прэзщыума губкама Аляксандр Шыфрэс выступу супраць расколу, ён прапанавау звярнуцца у ЦК РКП(б), для атрымання дазволу на правядзенне рэферэндуму, бо, дзяку-ючы яму, стане зразумела, куды iмкнуцца Дзвiнскi, Люцынскi i Рэжыцю паветы: да Вiцебскай губернi РСФСР щ ЛССР. У вынiку была прынята пастанова: накiраваць у ЦК РКП(б) телеграму, у якой хадайшчаць аб прывядзеннi рэферэндуму для канчатковага высвятлення становiшча у Дзвiнскiм, Люцынсюм i Рэжыцкiм паветах [5].

Тым не менш 7 лютага 1919 г. старшыня УЦВК Якау Свярдлоу у сваёй тэлефанаграме прашфармавау юраунщтва Вiцебскай губернi, што Дзвiнскi, Люцынсю i Рэжыцкi паветы з'яуляюцца састауной часткай Савецкай Латвii. 8 лютага 1919 г. на падставе дадзенай тэлефа-награмы Вiцебскi губвыканкам выдау загад: Дзвiнскi, Люцынскi i Рэжыцю паветы лiчыць далучанымi да Латвй [6].

25 лютага 1919 г. у газеце "Известия Витебского Губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов" быу апублжаваны артыкул "Краевое совещание в Двинске", у яюм рас-павядалася пра вышю нарады, што там адбылася. Прадстаунiкi ад Саунаркама, Саунаргаса разам з прадстаунiкамi Дзвiнскага, Дры-сенскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветау абмяркоуват становiшча Латгалii. Выступоуцы ад латгальсюх паветау прасiлi урад Савецкай Латвй аб прадастауленнi хлеба для галадаючага насельнiцтва, на што урад ЛССР адказау, што хлеб можа быць адпушчаны у абмен на жы-вёлу. Падчас нарады было узнята пытанне аб утварэннi самастойнай Дзвшскай губернi, але дадзенае пытанне засталося адкрытым. Аднача-сова прадстаунiкi Дзвшскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветау выка-залiся за далучэнне да Вщебскай губерш [7]. На гэтым артыкул за-канчвауся, знайсцi больш падрабязную iнфармацыю пра нараду у Дзвшску не удалося.

Канчаткова адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная прыналежнасць Дзвiнскага, Рэжыцкага i Люцынскага паветау была вызначана падчас пасяджэння прэзщыума УЦВК, якое адбылося 29 сакавжа 1919 г. Раз-глядзеушы хадайнщтва Рэуваенсавета ЛССР аб далучэннi да Савецкай Латвй латгальсюх паветау, Прэзщыум УЦВК пастанавiу: дадзенае ха-дайнщтва задаволiць, далучыушы Дзвiнскi, Люцынскi i Рэжыцкi паветы да ЛССР [8].

Пасля выгнання з Рып 2 чэрвеня 1919 г. рэзщэнцыяй урада Савецкай Латвii з 11 чэрвеня 1919 г. стала Рэжыца. Латгальсюя паветы

знаходзшся пад кантролем урада ЛССР да студзеня 1920 г., калi быт заняты польскiмi i латвiйскiмi (буржуазнага урада Латвй) войскамi. 13 студзеня 1920 г. урад ЛССР склау паунамоцтвы i заявiу аб сваiм са-мароспуску. Латвiйская Рэспублiка з 30 студзеня 1920 г., калi было за-ключана перамiр'е памiж ёй i РСФСР, у вачах апошняй стала у пэунай ступеш законнай правапераемнiцай ЛССР 1919-1920 гг.

Таюм чынам, дагэтуль у пстарыяграфи датай выдзялення Дзвiнскага Рэжыцкага i Люцынскага паветау са складу Вщебскай гу-бернi i перадачы у склад Латвй лiчылася 11 жшуня 1920 г., калi была падшсана мiрная дамова памiж РСФСР i Латвiйскай Рэспублiкай, але дзякуючы архiуным дакументам, што захавалiся у Дзяржауным архiве Вiцебскай вобласцi, нам удалося даказаць, што тры латгальскiя паветы яшчэ у сакавiку 1919 г. быт канчаткова перададзены у склад Савецкай Латвй, а затым быт замацаваны за Латвiйскай Рэспублiкай.

Выкарыстаныя крын1цы:

1. Дмитриева, О.П. Национальные общности на территории Беларуси в годы Первой мировой войны (1914-1918 гг.) / О. П. Дмитриева. - Минск : Беларуская навука, 2017. - 243 с.

2. Латгальскому конгрессу - 100 / афщыйны сайт кабшета мшютрау Латвй [Электроны рэсурс]. - Рэжым доступу: https://www.mk.gov.lv/sites/default/files/editor/latgales_kongress_ru.pdf -Дата доступу: 03.06.2019.

3. Октябрьская революция в Латвии: документы и материалы / Отв. ред. канд. ист. наук А.А. Дризул. - Рига : Изд-во Акад. наук Латв. ССР, 1957. - С. 302-303.

4. Дзяржауны арх^ Вщебскай вобласщ (ДАВВ). Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 30. Арк. 23.

5. ДАВВ. Ф. 10050-п. Воп. 1. Спр. 26. Арк. 4.

6. ДАВВ. Ф. 56. Воп. 1 Спр. 69. Арк. 8.

7. Известия Витебского Губернского Совета крестьянских, рабочих, красноармейских и батрацких депутатов - 1919. - 25 февр. - С. 4.

8. ДАВВ. Ф. 1821. Воп. 1. Спр. 29. Арк. 211.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.